Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
§ 2. Пытанне рэнтабельнасці інвестыцыяў
Пасля смерці Сталіна ў 1953 г. адбыліся асобныя рэ-формы, накіраваныя на забеспячэнне большай аўтаноміі суб’ектаў гаспадарання, напрыклад, былі скасаваныя ма-шынна-трактарныя станцыі, а сельскагаспадарчыя машыны прададзеныя калгасам. У сувязі з гэтымі зменамі шматлікія дыскусіі паміж савецкімі эканамістамі былі засяроджаныя на двух асноўных пытаннях — крытэрах укладання інвесты-цыяў і прынцыпах вызначэння коштаў. Дарэчы, абодва пы-танні шчыльна ўзаемазвязаныя, бо асноўнай праблемай, узнятай у дыскусіях пра кошты, была наступная. ці варта ўводзіць у савецкую эканоміку пазыковы працэнт ад капіталу?
Даводзілася нават сцвярджаць, што савецкая ўлада зра-біла вялікія памылкі ў галіне эканомікі. Амаль татальная адмова ад падліку рэнтабельнасці інвестыцыяў садзейніча-ла разгортванню гіганцкай працы па “пераўтварэнні прыро-ды” або на “вялікіх будоўлях камунізму” ў засушлівых рэгіё-нах поўдня Расеі, якія прынеслі страшэнныя пакуты насель-ніцтву. Калі пасля Другой сусветнай вайны сістэма савецка-га планавання была ўведзеная ў краінах народнай дэмакра-тыі, дык і там адзначаліся такія ж памылкі: напрыклад, у Будапешце распачалося будаўніцтва лініі метро, а потым на некалькі гадоў гэтую працу мусілі спыніць.
Аднак ужо ў 1958 г. ва ўрачыстай прамове на адкрыцці гіганцкай Куйбышаўскай электрастанцыі на Волзе М. Хруш-чоў пакрытыкаваў аўтараў яе праекта за тое, што яны бралі ў разлік толькі саббкошт вырабланай энергіі (падлічаны бвз
694
4 A C T K A В О С Ь М А Я
уліку працэнта за інвбставаныя капіталы), не зважаючы пры гэтым ні на неабходны тэрмін будаўніцтва, ні на рэнтабвль-насць укладзеных інвестыцыяў’. Насамрэч, нават у сталін-скую эпоху ў некалькіх сектарах працягвалася праца па разліку рэнтабельнасці інвестыцыяў, накіраваная на рас-працоўку лепшых метадаў вытворчасці. Тут ужывалася паняц-це, якое таксама выкарыстоўваецца эканамістамі-практыкамі ў капіталістычным свеце: “тэрмін вяртання інвестыцыяў”.
Тэхніка выкарыстання гэтага крытэру была, напрыклад, выкладзеная ў працы выкладчыка Маскоўскага энергетыч-нага інстытута Кукеля Краеўскага, выдадзенай у 1938 г.г На думку аўтара, трэба штогод падлічваць зэканомленыя дзя-куючы інвестыцыям сродкі з эксплуатацыйных выдаткаў прад-прыемства. Калі штогадовыя зэканомленыя сродкі склада-юць 10% інвестыцыяў, дык сцвярджабцца, што “тэрмін вяр-тання інвестыцыяў” — 10 гадоў. У такіх умовах выбар інвбс-тыцыяў з найкарацейшым тэрмінам вяртання азначае іх найвышэйшую штогадовую рэнтабельнасць.
Паўстае наступнае пытанне: ці не варта абавязаць прад-прыемствы плаціць дзяржаве працэнты за выдзеленыя ім капіталы, каб у прынцыпе прымусіць іх клапаціцца пра рэн-табельнасць інвестыцыяў? Такія прапановы выказвалі эка-намісты Малышаў, Вааг, Захараў³. Даследнікі сцвярджалі, што мала выкараніць толькі тое марнатраўства, якое выні-кае з недастатковых падлікаў рэнтабельнасці пры буйных укладаннях. Трэба таксама пазбавіцца ад усеэгульнэга мар-натраўства, калі прадпрыемствы не могуць плаціць працэн-ты за выдзблбныя ім капіталы. Дзоля таго што капітал бясплатны”, прадпрыемствы нб зацікаўлбныя ў скарачэнні да мінімуму свайго парку машынаў, як і запасаў сыравіны і канчатковай прадукцыі. Эканамісты сцвярджалі, што праз гэта адбываюцца значныя страты ў маштабб ўсёй краіны. Калі, напрыклад, нбйкав прадпрыбмства выкарыстоўвае ў два разы больш машынаў і будынкаў, чым яму трэба, дык
Гл. J.-M. Collete, Politique des investissements et calcul economique- Гехрёгіепсе sovietique, Paris, 1965, p. 458.
² Collette, op. cit., p. 313.
Кароткі агляд спрэчкі гл. у працы: Немчннов В. Стопмость н цена прн соцналнзме // Вопросы экономнкн. 1960. N 12.
СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
695
штогод губляецца прадукцыя, роўная сукупнай прадукцыі разгляданага прадпрыемства (калі, прынамсі, дапусціць, што магчыма знайсці — напрыклад у сельскагаспадарчым сек-тары — працоўную сілу, неабходную для функцыянавання новага прадпрыемства, створанага на базе “зэканомлена-га” абсталявання).
Калі б, наадварот, прадпрыемствы мусілі плаціць пра-цэнты, прапарцыйныя фондам, якія ёсць у іхным распара-джэнні, і гэтыя працэнты дадаваліся б да выдаткаў вытвор-часці і скарачалі б іх прыбыткі, дык з мэтай захавання прыбыткаў яны былі б зацікаўленыя скарачаць суму сваіх інвестыцыяў да неабходнага мінімуму.
Паводде меркавання асобных эканамістаў новай школы, трэба ўсталяваць вельмі высокую норму працэнта, бо яна павінна цалкам адпавядаць стасунку сукупнай сумы атры-маных у эканоміцы прыбыткаў і сукупнай вартасці капіталу, гэта значыць сярэдняй рэнтабельнасці інвестыцыяў, якая, сцвярджалі Вааг і Захараў, мусіць складаць 20%¹.
Калі б гэтую прапанову прынялі, дык была б усталява-ная сістэма коштаў, якія адпавядалі б нармальным цэнам у капіталістычнай эканоміцы, згодна з Марксавым слоўнікам, — “коштам вытворчасці”. У капіталістычнай эканоміцы пры ад-нолькавых паказніках нормаў прыбытку прадпрыемстваў цэны на тавары адпавядаюць выдаткам вытворчасці плюс чыстыя прыбыткі, прапарцыйныя сумам інвестыцыяў на што-гадовую адзінку вырабленай прадукцыі². Гэтаксама было б і ў сацыялістычнай эканоміцы, калі б прадпрыемствы плацілі працэнты, роўныя сярэдняй норме прыбытку.
Эканамісты — прыхільнікі сістэмы “коштаў вытворчасці” ў значнай ступені далучаліся да высноваў двух савецкіх інжынераў, якія задоўга да гэтага ўзнялі праблему пошуку аптымальнага выкарыстання ў сацыялістычнай эканоміцы даступных сродкаў вытворчасці, — Л. Кантаровіча і В. Нава-жылава. Свае першыя высновы Л. Кантаровіч апублікаваў у
' Платность промзводственных фондов н прнбыль предпрмятня // Вопросы экономн-кн. 1963. N 4. С. 88-100.
² Тут мы маем на ўвазе дзель ад дзялення інвестыцыяў на колькасць адзінак выраб-леных за год тавараў.
696
4 A C TKA В О С Ь МА Я
1939 г. у працы Матэматычныя метады арганізацыі і пла-навання вытворчасці’’ — адным з першых даследванняў у галіне “лінейнага праграмавання”. У 1960 г. Л. Кантаровіч выдаў больш ёмісты твор пад назовам “Эканамічны разлік найлепшага выкарыстання рэсурсаў”'.
Пачынаючы з 1939 г. В. Наважылаў напісаў шматлікія працы такога ж кірунку, у прыватнасці даследванне “Вымя-рэнне выдаткаў і іхных вынікаў у сацыялістычнай эканомі-цы , апублікаванае ў зборніку працаў “Канферэнцыі па ска-рыстанні матэматычных метадаў у эканамічных даследван-нях”, якая адбылася ў Маскве ў 1960 г.² Кантаровіч разгля-дае шэраг работ, якія могуць быць выкананыя або рукамі, або з дапамогай машынаў. Існуе, сцвярджаў ён, пэўны тып размеркавання даступных машынаў, які зводзіць дя мініму-му сукупныя выдаткі працы, і можна дасягнуць таго, каб прадпрыемствы, абавязаныя выконваць пэўныя віды працы, спантанна выбіралі аптымальныя метады вытворчасці. Дас-таткова толькі прымусіць іх плаціць за выкарыстанне кож-най машыны “пракатную ацэнку” (арэндную плату), якая адпавядае зэканомленым на заробках дзякуючы гэтай ма-шыне сродкам пры такіх працэсах, калі эканомія іх міні-мальная.
Пры аналізе блізкіх праблемаў Наважылаў сцвярджаў, што варта прымусіць плаціць за выкарыстанне нейкага срод-ку вытворчасці суму, якая адпавядае “выдаткам адваротнай сувязі”, выкліканым праз выкарыстанне гэтага сродку вы-творчасці, гэта значыць суму, якая адпавядае дадатковым выдаткам, абумоўленым адмаўленнем ад выкарыстання гэ-тага ж сродку вытворчасці ў якой-небудзь іншай галіне.
Пад тэрмінамі пракатная ацэнка” і “выдаткі адваротнай сувязі без цяжкасці пазнаецца паняцце гранічнай эфектыў-насці сродкаў вытворчасці, гранічнай прадукцыйнасці інвес-тыцыяў, што насамрэч азначае сродкі вытворчасці.
' Москва, 1960; trad, franp. Paris, 1963.
Французскі пераклад даследвання Наважылава быў надрукаваны ў Cahiers de ГІ S Е A serie G, 19, п' 146, fevrier 1964, pp. 43-292. Найбольш поўны выклад тэзісаў аўтара знаходзіцца ў ягонай працы “Проблемы нзмерення затраг н результатов прн оптн-мальном планнрованнн" М., 1967; ангельскі пераклад у Mathematical Studies, Economics and Statics, in the U.S.S.R. and Eastern Europe, vol. V, n' 2, 3, 4. New York, 1968-
СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
697
Калі прымусіць прадпрыемствы плаціць “арэндную пла-ту”, роўную гранічнай прадукцыйнасці, дык яны ў бальшыні выпадкаў перастануць патрабаваць новае абсталяванне, калі чысты прыбытак, які яны атрымліваюць, выкарыстоўваючы дадатковае абсталяванне, становіцца роўны нулю, гэта зна-чыць калі гранічная прадукцыйнасць абсталявання на прад-прыемстве становіцца роўная гранічнай прадукцыйнасці аб-сталявання ва ўсёй эканоміцы.
Пры абагульненні атрыманых Кантаровічам і Наважыла-вым вынікаў акрэсліваецца наступная выснова: для дасяг-нення аптымальнага размеркавання інвестыцыяў ва ўсёй эканоміцы трэба прымусіць прадпрыемствы плаціць пра-цэнты за выдзеленыя ім фонды на падставе такога паказні-ка нормы, які адпавядае гранічнай прадукцыйнасці капіталу ў эканоміцы.
Такім чынам, для скарыстання ў сацыялістычнай экано-міцы адбываецца паўторнае адкрыццё асноватворнага за-кону выраўноўвання гранічнай прадукцыйнасці інвестыцыяў у разнастайныя галіны — закону, выведзенага ў папярэднім стагоддзі стваральнікамі неакласічнай школы.
Варта падкрэсліць, што гэты закон, па сутнасці, прысут-нічаў у аналізе коштаў, зробленым ангельскімі эканаміста-мі-класікамі і Марксам. Сапраўды, для атрымання максі-мальнай прыбытковасці капіталу капіталістычныя прадпры-емствы павялічваюць свае інвестыцыі да роўню, калі граніч-ная іх рэнтабельнасць адпавядае сярэдняй прыбытковасці капіталу на прадпрыемстве (менавіта тады сярэдняя пры-бытковасць максімальная).
Але калі канкурэнцыя выраўноўвае сярэднюю прыбыт-ковасць капіталаў, дык выраўноўваецца і гранічная рэнта-бельнасць інвестыцыяў (бо яна адпавядае сярэдняй пры-бытковасці). У сувязі з гэтым савецкія даследнікі, якія пат-рабавалі вызначэння цэнаў на аснове “коштаў вытворчас-ці”, практычна пагаджаліся з так званымі “савецкімі маржы-налістамі” Кантаровічам і Наважылавым.
Падобныя прапановы выклікалі вельмі моцную крытыку. Паасобныя апаненты тэзіса “коштаў вытворчасці”, у пры-