• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
       Тут кейнсіянцы сталі ахвярамі абсалютнага падзелу ін-вестыцыяў і ашчаджанняў, уведзенага іхным настаўнікам. Але калі класічны і неакласічны падыход, дзе дапускалася існаванне заўсёды дасканалага выраўноўвання ашчаджан-
    
    688
    
    ЧАСТКА ВОСЬМАЯ
    
    няў і інвестыцыяў праз уплыў нормы працэнта, недакладны, дык дыяметральна супрацьлеглы тэзіс Кейнса, безумоўна, занадта празмерны. Трэба сказаць, што шмат у якіх выпад-ках недахоп ашчаджанняў прымушае адмовіцца ад некато-рых магчымых інвестыцыяў, не выклікаючы пры гэтым на-пругі ў эканоміцы, якая б абумовіла глыбокія змены ў раз-меркаванні нацыянальнага даходу.
        Больш за тое, зусім неверагодна, што атрыманае ў эканоміцы павелічэнне нормы прыбытку заўсёды падштур-хоўвае капіталістаў да павелічэння інвестыцыяў. Рыкарда і Маркс сцвярджалі (і гэта выдатна спраўдзілася), што для развіцця інвестыцыяў неабходна мінімальная норма пры-бытку. Але гэта не азначае, што сума інвестыцыяў абавяз-кова павялічыцца пры павелічэнні нормы прыбытку. Ажыц-цяўленне інвестыцыяў залежыць ад шматлікіх фактараў, у прыватнасці ад тэхнічных інавацыяў, і ў першую чаргу, на нашую думку, ад пашырэння рынкаў збыту. Джоан Робінсан і Нікалас Калдор улічваюць гэты фактар, але жаданне, якое падзяляюць шмат эканамістаў, знайсці механічнае і “энда-геннае” тлумачэнне эканамічных працэсаў, абумоўлівае ўз-нікненне ў іх ідэі пра дадатковую каўзальнасць. Аднак існа-ванне гэтай з’явы вельмі спрэчнае.
        Посткейнсава тэорыя размеркавання прываблівае тым, што праз яе, здаецца, можна вытлумачыць агульную эвалю-цыю капіталізму. Лічыцца, што ў першыя гады індустрыялі-зацыі доля прыбыткаў у нацыянальным даходзе была вялі-кая з прычынаў моцнай схільнасці суб’ектаў эканомікі да інвеставання. Потым жа ў ім павялічваецца доля заробкаў, бо гэтая схільнасць памяншаецца.
        Такое тлумачэнне часткова праўдзівае, аднак даволі праз-мернае, каб пры вызначэнні названых феноменаў можна было дапусціць, што праз нейкі механізм яны з’яўляюцца аўтаматычна. У такім аспекце гаварыць пра эканамічны за-кон размеркавання немагчыма. Калі б у адвечным руху капіталізму наперад (пры рэгулярным павелічэнні прадук-цыйнасці працы) не павялічваўся рэальны заробак, дык доля прыбыткаў, а значыцца, і доля ашчаджанняў у нацыя-нальным даходзе сталіся б такія значныя, што перашкаджа-
    
    СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
    
    689
    
    лі б далейшаму пашырэнню вытворчасці. Зразумела такса-ма, што калі б доля прыбыткаў была занадта малая, дык і норма прыбытку надзвычай панізілася б і больш не існава-ла б магчымасці развіваць інвестыцыі. Але якім чынам доля прыбыткаў знаходзілася ў толькі што акрэсленых намі ме-жах? Гэта дасягалася галоўным чынам праз дзеянні рабо-чых арганізацыяў, якія вымушалі капіталістаў павышаць за-робкі.
         Безумоўна, можна сцвярджаць, што пры павелічэнні пра-дукцыйнасці працы павінны павялічыцца і заробкі. Але гэта не азначае, што павелічэнне заробкаў — працэс натураль-ны, незалежны ад волі людзей. Ён дасягаецца праз сацы-яльную барацьбу, разгортванне якой не мае нічога агульна-га з працэсам забеспячэння раўнавагі паміж інвестыцыямі і ашчаджаннямі.
    
        Бібліяграфія
    
         Выдатны крытычны выклад сучаснага стану эканамічнай тэорыі змеш-чаны ў наступным творы: Poulon Е. Macroeconomie approfondie. Paris, Edition Cujas, 1982.
         Таксама можна звярнуцца да пададзеных ніжэй працаў:
         М. Blaugh, Economic Theories, true or false, Aidershot, 1990.
         A. S. Eichner, Toward a new economics, London, 1985.
         P. Garegnani, Le capital dans les theories de la repartition, 1960, trad, franp., Grenoble, 1980.
         C. Napoleoni, Economic thought of the twentieth century, London, 1972.
         J. W. Baumol and S. A. Blinder, Economics, Principles and Policy, New York, 1979.
    
    
            Раздзел II
    
    
        УРОКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫХ ЭКСПЕРЫМЕНТАЎ У КРАІНАХ УСХОДНЯЙ ЭЎРОПЫ
    
        Даволі часта сцвярджаюць, што ў палітычнай эканоміі, як і ў гуманітарных навуках, адкрыцці немагчыма пацвер-дзіць эксперыментам. Аднак гэта не зусім так. Буйнамаш-табны сацыяльна-эканамічны эксперымент адбываўся ў кра-інах Усходняй Эўропы з 1917 да 1989 г. Там спрабавалі эканоміку навачаснага тыпу прымусіць функцыянаваць, за-мяніўшы прыватныя прадпрыемствы на дзяржаўныя, а ры-нак планам. I хоць названы эксперымент ажыццяўляўся ва ўмовах абсалютнай дыктатуры кіраўнікоў адзінае партыі, усё ж такі ён выклікаў пэўныя дэбаты нават у саміх гэтых краінах. Аднак перад тым, як прапанаваць нашыя развагі наконт наступстваў такога досведу, варта зрабіць кароткі агляд тых дыскусіяў.
    
          § 1. Праблема захавання закону вартасці
    
        Як мы бачылі, у савецкай планавай эканоміцы насупе-рак поглядам самога Маркса захаваліся грошы і грашовы абмен. У выніку гэтага паўстае наступнае пытанне: у якой ступені ў такой эканоміцы ўсё залежыць ад волі планавіка ці, наадварот, існуюць ‘эканамічныя законы”, вышэйшыя за яго?
        Перш-наперш паўстала праблема наконт коштаў¹. Віда-вочна, што ў Савецкім Саюзе кошты вельмі часта фіксавалі-ся ў залежнасці ад асобных мэтаў, якіх імкнуліся дасягнуць у той ці іншы момант. Так, напрыклад, каб спрыяць масава-му выкарыстанню найноўшых машынаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, на іх былі ўсталяваныя цэны, вельмі часта ніжэйшыя за іхны сабекошт. 3 другога боку, дзеля таго што практычна ўсе сяляне былі аб’яднаныя ў каапера-тывы (калгасы) і таму атрымлівалі заробкі ў залежнасці ад даходаў сваіх калгасаў, дык і даходы іх вызначаў фіксаваны ровень цэнаў на сельскагаспадарчыя прадукты. На працягу
    
    
    Гл. пра гэта твор аўтара гэтай кнігі (Henri Denis), напісаны ў супрацоўніцтве са сп. Marie Lavigne: Le probleme des prix en Union sovietique. Paris, 1965.
    
    
    СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
    
    691
    
    доўгага часу цэны на сельскагаспадарчыя прадукты вызна-чаліся такім чынам, што сярэдні даход сялянаў заставаўся значна ніжэйшы за сярэдні заробак у прамысловасці і ганд-лі, што спрыяла набору новых рабочых і службоўцаў у вёсцы і, акрамя таго, дазваляла ствараць фонды інвесты-цыяў.
        Аднак вельмі хутка стала відавочна, што немагчыма абысціся без агульнай нормы коштаў. Больш за тое, трэба было высветліць, што ў нармальным стане ўяўляе сабой цану асобнага прадукту. Па сутнасці, павелічэнне або па-мяншэнне гэтай цаны можна спрабаваць вытлумачыць праз тую ці іншую канкрэтную неабходнасць. Але па-сапраўдна-му задавальняць патрабаванням эканомікі гэта будзе толькі тады, калі можна сказаць: цана на пэўны тавар у нармаль-ных абставінах павінна фіксавацца на пэўным роўні; мы яе павышаем або паніжаем у дачыненні да нармальнага роўню згодна з той ці іншай мэтай.
        У выніку неўзабаве зацвердзілася ідэя, што ў савецкай планавай эканоміцы сярэдні кошт нейкага тавару павінен адлюстроўваць вартасць гэтага тавару, гэта значыць коль-касць грамадска неабходнай для ягонай вытворчасці пра-цы. Такім чынам, было прызнана, што “закон вартасці” ў савецкай эканоміцы існуе. Але мы бачылі, што, паводле Маркса, у сацыялістычнай эканоміцы вартасць мусіла знік-нуць¹. Трэба было пагадзіцца, што або савецкая планавая эканоміка не цалкам сацыялістычная, або тэзіс Маркса няс-лушны. Апошняе, па сутнасці, было выказана дырэктарам Дзяржплана² Вазнясенскім у ягонай працы “Ваенная экано-міка ў СССР", выдадзенай у 1948 г. Ён заўважаў, што ў Савецкім Саюзе абмен адбываецца паводле закону, які знаходзіцца па-над планавіком.
        “Закон вартасці, — пісаў Вазнясенскі, — кіруе не толькі размерка-ваннем тавараў, але і размеркаваннем рэсурсаў паміж усімі галінамі народнай гаспадаркі... Планавік абавязаны паважаць пэўныя прапорцыі паміж прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, паміж вытворчасцю спа-
    
    ' Гл. вышэй, с. 452.
    
    ² Орган, закліканы распрацоўваць эканамічныя планы і кантраляваць іх выкананне.
    
    692
    
    4 A С ТКА ВОСЬМАЯ
    
    жывецкіх тавараў і сродкаў вытворчасці, паміж развіццём вытворчасці і транспарту, паміж інвестыцыямі і спажываннем”’.
        Неўзабаве паводле загаду Сталіна Вазнясенскі быў лік-відаваны. Аднак праблема эканамічных законаў не магла заставацца неразвязаная. У 1953 г. сам Сталін паспрабаваў высветліць яе ў сваім невялікім творы ‘‘Эканамічныя праб-лемы сацыялізму ў СССР”. У гэтай працы аўтар імкнуўся знайсці кампраміс паміж прыхільнікамі і супраціўнікамі эка-намічных законаў. Ён прызнаў, што закон вартасці ў СССР існуе, бо надзённыя патрэбы вымусілі захаваць у сельскай гаспадарцы не зусім сацыялістычную форму вытворчасці — калгас. “Сяляне, — пісаў Сталін, — распараджаюцца сваёй вытворчасцю як уласным таварам”². Яны не жадаюць збы-ваць сваю прадукцыю, пакуль ім за яе не будуць прапана-ваныя прымальныя ддя іх цэны. Менавіта таму і захаваўся закон вартасці. Трэба, напрыклад, як казаў Сталін, на бавоўну фіксаваць больш высокую цану, чым на збожжа, бо бавоў-на, “як сведчаць сусветныя цэны”, даражэйшая. “Калі б мы не ўсталявалі вышэйшага кошту на бавоўну, — дадаваў ён, — дык зруйнавалі б земляробаў і засталіся б без бавоўны’’³.
        Між іншага, Сталін не пагаджаўся, што закон вартасці — гэта ўвогуле “рэгулятар” вытворчасці. Асабліва адмоўна ста-віўся ён да таго, што рашэнні наконт інвестыцыяў могуць залежаць ад разважанняў пра вартасць вырабленых тава-раў, гэта значыць пра рэнтабельнасць капіталу. Сталін сцвярджаў, што можна цудоўна прымаць пастановы наконт развіцця галінаў вытворчасці, якія не прыносяць аніякага прыбытку.
        Такім чынам, паводле канцэпцыі Сталіна, уздзеянне за-кону вартасці ў эканоміцы СССР было абмежаванае. Ён зазначаў, што “на другой фазе камуністычнага грамадства” знікнуць і абмен, і вартасць⁴. Погляды Сталіна маглі б раз-глядацца як намаганне ўсталяваць кампраміс паміж ідэямі Маркса і савецкай практыкай. Але ў хуткім часе стала віда-
    
    ¹ Op. cit., trad. franQ. Paris, 1948, pp. 108—109.
    
    ² Op. cit., in Derniers ecrits. Paris, 1953, p. 106.
    
    ³ Ibid., p. 111.
    
    ⁴ ibid., p. 113.
    
    СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
    
    693
    
    вочна, што гэты кампраміс не задавальняе патрабаванням часу. Аднак захаванне катэгорыі вартасці ў савецкім гра-мадстве абумоўлена зусім не такім характарам гэтага гра-мадства, якое Сталін вызначае як “не зусім сацыялістыч-нае”. Гэта тлумачыцца неабходнасцю (каб пазбегнуць мар-натраўства прадукцыйных сілаў) ва ўсіх аперацыях па пла-наванні ўлічваць эфектыўны сабекошт тавараў і сродкаў вытворчасці, а практычны сродак такой мэты — вызначаць цэны на прадукты.