• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
    
    698
    
    4 A С ТКА ВОСЬМАЯ
    
    ватнасці Струмілін¹, не аспрэчвалі неабходнасці спарадка-вання сістэмы цэнаў. Але яны сцвярджалі, што абранай нормай павінна быць вартасць прадуктаў, гэта значыць вы-даткі працы.
        Пагадзіцца з прынцыпам чыстага прыбытку, прапар-цыйнага капіталу, як сцвярджалі эканамісты на чале са Струміліным, азначае пагадзіцца, што капітал стварае вар-тасць. Акрамя таго, гэта азначае яшчэ і пайсці супраць асноваў марксісцкай эканамічнай тэорыі. На іхную думку, чысты прыбытак павінны быць прапарцыйны заробкам, за-плочаным за вытворчасць кожнага тавару.
        Нарэшце, яшчэ адна група эканамістаў, такіх, як Турэц-кі² і Майзенберг³, крытыкавала скарыстанне ўсялякага сіс-тэматычнага прынцыпу ўтварэння цэнаў. Гэтыя даследнікі сцвярджалі, што цэны — інструмент эканамічнае палітыкі і планавік не мусіць быць абмежаваны ў сваіх ініцыятывах нейкімі імператыўнымі правіламі.
    
        § 3. Самастойнасць прадпрыемстваў і роля рынку пры сацыялістычным ладзе
    
        Аднак чаканыя перавагі сістэмы “коштаў вытворчасці” безумоўна залежаць ад намаганняў, фактычна прыкладзе-ных прадпрыемствамі для скарачэння сумы іхных выдаткаў (выдаткі вытворчасці і працэнты па інвестыцыях). Але такія намаганні будуць дзейсныя толькі тады, калі прадпрыемст-ва ставіць мэту скараціць выдаткі, а кіраўнікі і работнікі асабіста зацікаўленыя ў ажыццяўленні гэтай мэты.
        Да 1965 г. у Савецкім Саюзе ад прадпрыемстваў патра-бавалася галоўным чынам выканаць і (па магчымасці) пера-выканаць вытворчы план, гэта значыць тое, што было вы-значана распрацоўшчыкамі гэтага плана. У дадатак да сваіх
    
    ' Напрыклад, ягонае даследванне “Закон стонмостн н планнровання" // Вопросы экономнкн. 1959. N 7; пераклад на ангельскую мову ў Problems of Economics, novem-bre 1960.
    
    ² Гл. ягоны артыкул “Проблемы распределення п ценообразовання" // Вопросы экономнкн. 1961. N 4; пераклад на ангельскую мову ў Problems of Economics, septem-bre 1961.
    
    ³ Пересмотр оптовых цен в тяжелой промышленностн н некоторые проблемы ценооб-разовання в СССР // Вопросы экономнкн. 1961. N 11; пераклад на ангельскую мову ў Problems of Economics, juin 1962.
    
    СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
    
    699
    
    акладаў дырэктары і інжынеры атрымлівалі вельмі значныя прэміі — галоўным чынам у залежнасці ад роўню выканання або перавыканання іхным прадпрыемствам плана. У такіх умовах яны не надта імкнуліся скарачаць выдаткі вытвор-часці. У шмат якіх выпадках план выконваўся або перавы-конваўся з павелічэннем прадугледжаных выдаткаў. Выдаткі вытворчасці маглі нават перавышаць даходы прадпрыемст-ваў, бо розніца пакрывалася дзяржаваю. У выніку гэтага пошук прыбытку ў савецкай эканоміцы набываў другаснае значэнне. Асобныя галіны прамысловасці (і даволі часта найбольш важныя, як цяжкая прамысловасць) увесь час былі стратныя, бо цэны на іхную прадукцыю былі меншыя за сабекошт.
       Шматлікія савецкія эканамісты на працягу доўгага часу разглядалі гэткі стан рэчаў як згубны. Пачынаючы ад 1949 г. 3. Атлас патрабаваў, каб ддя ацэнкі вынікаў працы прад-прыемстваў у якасці “паказніка” быў выбраны “ровень рэн-табельнасці”, — яго даследнік вызначаў як стасунак чыстага прыбытку да сумы інвестыцыяў¹. 3 1956 г. гэтую думку абараняў эканаміст Я. Ліберман. Яна стала асноўнай тэмай дыскусіі паміж эканамістамі-практыкамі (была апублікава-ная ў “Правде” за 9 верасня 1962 г. у артыкуле “План, прыбытак і прэмія”).
       Тым не менш, для таго каб прадпрыемства па-сапраўд-наму імкнулася павялічыць ровень рэнтабельнасці, трэба таксама, каб яно мела пэўную свабоду выбару ў тым, што датычыць метадаў вытворчасці, пастаўшчыкоў і кліентаў. Вось чаму пытанне наконт паляпшэння эфектыўнасці прад-прыемстваў абумоўлена беспасярэдне роўнем іх самастой-насці.
       Хоць у Савецкім Саюзе прадпрыемствы і былі надзеле-ныя “фінансавай самастойнасцю”, гэта значыць мелі права самі весці ўлік сваіх выдаткаў і даходаў, іхная свабода выбару заўсёды была вельмі абмежаваная. Прадпрыемства мусіла не толькі вырабляць вызначаную колькасць тых ці іншых тавараў, але і забяспечваць сябе ўсім неабходным ад
    
    ' Гл. “Бюллетень Академнн наук СССР". Сер. “Экономнка п право". 1949. N 5.
    
    700
    
    4 A С Т KA В О С Ь М А Я
    
    вызначаных пастаўшчыкоў. Яно магло таксама прадаваць сваю прадукцыю толькі вызначаным пакупнікам. I нарэшце, цэны на тавары вызначаліся распрацоўшчыкамі плана і ор-ганамі дзяржаўнай улады.
       Паўстае пытанне: ці не варта было б пашырыць свабоду выбару прадпрыемстваў? Неабходнасць руху ў гэтым кірун-ку была, у прыватнасці, падкрэсленая ў артыкуле акадэміка Трапезнікава “За больш гнуткае кіраванне эканомікай”, апуб-лікаваным у "Правде” 17 жніўня 1964 г. У тыя ж часы асобным прадпрыемствам ужо дазвалялася самім выбіраць пастаўшчыкоў. Пры гэтым план забеспячэння прымаўся толькі апастэрыёры — для таго каб зацвердзіць (і па магчымасці ўзгадніць) падпісаныя паміж прадпрыемствамі пагадненні.
       У 1965 г. у СССР распачалася “эканамічная рэформа”, што ў пэўнай ступені адлюстроўвала перамогу прыхільнікаў “паслаблення” сацыялістычнай сістэмы арганізацыі экано-мікі. Аднак бальшыня прапановаў, прынятых у 1965 г., не атрымала ніякага распаўсюджання на практыцы. Эканаміч-нае становішча сацыялістычных краінаў няспынна пагарша-лася. У 1985 г. новы Генеральны сакратар Камуністычнай партыі Савецкага Саюза М. Гарбачоў абвясціў “перабудову” эканамічнае сістэмы, якая на гэты раз па-сапраўднаму му-сіла даць прадпрыемствам даўно абяцаную самастойнасць. Але неўзабаве давялося канстатаваць, што вынікам прыня-тых у гэтым кірунку крокаў з’явіўся разлад дачыненняў па-між прадпрыемствамі, чым і абумоўлена скарачэнне вы-творчасці і павелічэнне дэфіцыту асноўных спажывецкіх та-вараў. А гэта выклікала вялікую незадаволенасць насельніц-тва.
       Краіны “народнай дэмакратыі” з такой жа сістэмай кіра-вання, як і ў Савецкім Саюзе, таксама спрабавалі палеп-шыць становішча гэтакім чынам. Але якраз там незадаволе-насць спажыўцоў спрычынілася да радыкальных зменаў. У Польшчы і Вугоршчыне разгарнуўся магутны апазіцыйны рух, які прывёў да падзення ў 1989 г. дыктатуры камуніс-тычных партыяў. Пры канцы гэтага ж года знік “берлінскі мур”, а потым былі пазбаўленыя ўлады камуністычныя пар-тыі ў Чэхаславакіі і Усходняй Нямеччыне. Усе іншыя эўра-
    
    СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
    
    701
    
    пейскія краіны народнай дэмакратыі ў хуткім часе пайшлі па тым жа шляху. Нарэшце, у жніўні 1991 г. у Маскве была распушчана Камуністычная партыя Савецкага Саюза. На тыя часы СССР фактычна ўжо больш не існаваў, бо рэспуб-лікі, якія ўваходзілі ў яго склад, у 1989—1991 гг. абвясцілі сваю незалежнасць.
        У эканамічным плане аб канцы камуністычнага эскперы-менту паўсюль сведчыць сцверджанне пра неабходнасць вяртання да рынкавай эканомікі і прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці. Пачалася “прыватызацыя” прадпрыем-стваў. У канчатковым выніку гэта цяжкі і дарагі працэс, які вымагае ад насельніціва вялікіх ахвяраў.
    
        § 4. Чаму сацыялістычныя эксперыменты атрымалі паразу?
    
        Адзначыўшы падзеі, што адбываліся ва Усходняй Эўро-пе, варта ўзняць наступнае пытанне: чаму так атрымалася, што да парадаў эканамістаў — прыхільнікаў рэфармавання савецкай эканамічнай сістэмы прыслухаліся гэтак позна і чаму ўрэшце зробленыя па іх парадах захады прывялі да падзення сістэмы?
        Адзін з галоўных фактаў, прадэманстраваны крахам сіс-тэмы, — немагчымасць дасягнуць эфектыўнага выкарыстан-ня прадукцыйных сілаў у сістэме планавай эканомікі, засна-ванай на дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці. Най-больш прадбачлівыя савецкія эканамісты даўно зразумелі: каб сістэма вытворчасці, якая грунтуецца на падзеле працы паміж вялікай колькасцю прадпрыемстваў, была эфектыў-най, трэба асноватворныя фактары вытворчасці — зямлю, працу, капітал — выкарыстоўваць адпаведна з прынцыпам, выведзеным Вільфрэда Парэта: роўнасць маржынальных прадуктаў кожнага з гэтых фактараў на прадпрыемствах, якія іх выкарыстоўваюць (гл. вышэй — с. 517 і далей). Але гэтыя эканамісты не зразумелі, што памянёны прынцып існуе на практыцы толькі пры актыўнай канкурэнцыі паміж прыватнымі прадпрыемствамі.
        Каб даказаць слушнасць прынцыпу Парэта, палітычная эканомія вымушаная звяртацца да простых схемаў, дзе ў
    
    
    702
    
    ЧАСТКА BO СЬМАЯ
    
    кожнага прыватнага прадпрымальніка ўжо быццам бы існуе ўся сукупнасць магчымых праграмаў вытворчасці з пазна-чэннем для кожнай праграмы дадатковага даходу, атрыма-нага праз выкарыстанне апошняй ужытай адзінкі кожнага з рэсурсаў. Але гіпотэза вельмі далёкая ад рэчаіснасці. Кіраўнік прадпрыемства абмяжоўваецца параўнаннем невялікай коль-касці праграмаў, у асноўным падобных да тых, якія выкон-валіся папярэдне. 3 другога боку, ён дакладна не ведае маржынальных прадуктаў выкарыстаных рэсурсаў у разгля-даных праграмах.
        Фактары, якія вызначаюць прадукцыйнасць пэўнага рэ-сурсу, як і ягоны сабекошт, часцей за ўсё маюць высокі каэфіцыент няпэўнасці. Дакладна не вядомыя кошты, па якіх можна набыць рэсурсы і прадаць прадукцыю. Нават чаканая рэнтабельнасць нейкага рэсурсу таксама няпэўная. У такіх умовах падлік дадатковага прыбытку, які можна было б атрымаць праз выкарыстанне апошняй адзінкі гэта-га рэсурсу, такі няпэўны, што няма патрэбы яго рабіць. Прадпрымальнікі абмяжоўваюцца прыкладнай ацэнкай су-купнай сумы прыбыткаў, якіх можна чакаць ад выкарыстан-ня пэўных праграмаў вытворчасці, суадносяць сумы пры-быткаў з неабходнай колькасцю капіталу і потым ужо выбі-раюць праграму, дзе стасунак сумы прыбытку да сумы капіталу найвышэйшы.
        Тым не менш прынцыпу Парэта ў капіталістычнай эка-номіцы прыкладна прытрымліваюцца, але ажыццяўляецца гэта дзякуючы канкурэнцыі, якая разгортваецца паміж прад-прыемствамі. Кожны прадпрымальнік незалежна ад іншых разглядае пэўную колькасць метадаў вытворчасці. Калі ў адным і тым жа сектары шмат прадпрыемстваў, дык параў-ноўваецца сапраўды значная колькасць метадаў. Паколькі кожны прадпрымальнік больш-менш дакладна ведае вынікі, атрыманыя ягонымі канкурэнтамі, выбраныя ім метады вы-творчасці сапраўды набліжаюцца да тых, якія прыносяць найбольшую норму прыбытку і для якіх гранічная прадук-цыйнасць аднаго і таго ж рэсурсу аднолькавая ва ўсіх сек-тарах эканомікі. Такім чынам, прынцып Парэта захоўваец-ца, прычым на практыцы ніхто дакладна не падлічвае мар-