Гуканне паэзіі Усходу пераклады Рыгора Барадуліна

Гуканне паэзіі Усходу

пераклады Рыгора Барадуліна
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 312с.
Мінск 2007
11.14 МБ
Туканне
паэзіі
Усходу
Туканне
паэзіі
Усходу
Туканне
паэзіі
Усходу
Пазыкі
Пазычаў Рыгор Барадулін
Мінск
Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
2007
УДК 821.161.3-1 ББК 84(4 Бел)-5
Б 24
Укладальнікі:
Ксёндз Уладыслаў Завальнюк —
кандыдат гістарычных навук, магістр тэалогіі;
Ала Сакалоўская —
кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Рэдактар Ала Сакалоўская
Б 24 Гуканне паэзіі Усходу. Пазыкі: — Пер. Рыгора Барадуліна. — Мн.: Рым.-катал. парафія св. Сымона і св. Алены, 2007. — 312 с.
ISBN 978-985-6652-09-0.
Радзіма сонца — Усход. Радзіма першапаэзіі — Усход.
Радзіма Вечнае Кнігі — Усход. Пагукаць паэзію Усходу па-беларуску паспрабаваў Рыгор Барадулін. Ці адгукнулася паэзія Усходу на беларускае гуканне, меркаваць чытачу.
удк 821.161.3-1
ББК 84(4 Бел)-5
ISBN 978-985-6652-09-0
© Барадулін Р., пераклад, 2007
© Завальнюк Ул., Сакалоўская А., укладанне, 2007
Спрыяйце адзін адкаму, як браты, Пералётныя птахі
Кнігі — як птушкі. Аперыўшыся, яны пакідаюць гняздо майстра і ляцяць у свет.
Звыш сотні кніг-птушак вылецела з паэтычнага гнязда народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Новая кніга Рыгора Барадуліна «Гуканне паэзіі Усходу» — зборнік перакладаў класічнай паэзіі Кітая, Японіі, Карэі, В’етнама. Чаму паэт перакладае — пазычае, як ён сам гаворыць, усходнюю паэзію? Думаем, што чытач сам знойдзе адказ на гэтае пытанне.
Глядзіш на даты жыцця паэтаў і міжволі параўноўваеш іх з часам, калі жылі, шчыравалі на ніве культуры, літаратуры нашыя асветнікі, творцы ■— Еўфрасіння Полацкая, Францішак Скарына, Сымон Будны...
Такі далёкі час, такія далёкія краіны!
А чытаеш гэтую кнігу і адчуваеш, што для сапраўднай паэзіі няма прасторы і часу. Яна — агульначалавечая.
Дзякуючы вялікаму таленту Рыгора Барадуліна, вішня, якая цвіце на Усходзе, успрымаецца як тая, што цвіце каля тваёй хаты. Ты чуеш, як «плачуць без просыху пад вясновым дажджом салаўі», «травеньскіх ліўняў гнеў». Бачыш, як «заткаў павучок малады бодню студні маёй за ноч»; як пасля дажджу «жабка заплыла ў дом цераз парог», а «дзікі гусак-ветралом... небасхіл падмятае крылом». Адчуваеш, як «паўдзён задыхаецца без ракі. На аблачынцы адпачываючы, пяюць жаўрукі».
Што ёсць талент і слава — адказваюць вялікія Су Дун-по і Сін Хым:
«Што за талент няма нічога Даражэйшага ў свеце — верым. Але ці лёгка з талентам Пазбыцца бяды й нуды?»
«Слава — гэта стаптаныя чаравікі
На дзіравых панчохах, што помняць ваду».
3 павагай стаўцеся да іншых народаў і моваў — вучаць вершы ўсходніх паэтаў:
«Сустрэўшыся з мясцовым вучоным, Перш за ўсё спытаю тады, Як завуць па-тутэйшаму
Гэты чарот малады?» — піша Басё.
А якая любоў да роднай мовы ў радках Ісікава Такубоку!
«Без матчынай мовы мы ўсе — бабылі. Змяшаўся з людской гаманою на станцыі, Каб толькі пачуць словы роднай зямлі».
Поўныя замілавання да роднага краю радкі Ісы:
«Край родны поўны хараства.
У ім цвіце вішнёвым цветам
I дзікая трава».
Усе гэтыя пачуцці, думкі ■— вечныя. Прачытаўшы гэтую кнігу, ты зразумееш, якая вялікая і адначасова малая планета Зямля. Зразумееш, што час, прастора непадуладныя змяніць чалавека, яго сутнасць. Мяняюцца толькі краявіды, мовы, адзенне. А чалавек нашага часу думае, разважае, радуецца, пакутуе, плача, смяецца, як і чалавек далёкіх вякоў.
«Чужых няма ў гэтым свеце! Мы ўсе адзін другому браты Пад вішнямі ў квеце» (Іса).
Вялікае шчасце Беларусі, што Усявышні даў нам чаканага паэта — Рыгора Барадуліна, які не толькі піша непаўторныя арыгінальныя вершы, але і з высокім майстэрствам набліжае да нас паэзію іншых народаў і часоў.
Добрай дарогі тваім кнігам-птушкам, дарагі Рыгор!
Кс. Уладыслаў Завальнюк, Ала Сакалоўская
7спь леы'
\Гі? S a x C і/ь нгрА<)^л<4у O A^x <.',
С А нС А	A £ A А< AC*
At A 3 AC A O-u^ C, ^b-C’p'jisctf&.P&'l'n T y sb A M Ax
3 кітайскай
паэзіі
Пачуцці перадаць Я папрашу радкі...
Ван Вэй 701-761
Альтанка ля возера
Я рады госця сустрэць, Туман разаслаць дываном.
На плыткім прыплыў чаўне Да мяне, як з забытых вякоў.
I вось на тэрасе з ім
Мы гутарым за віном.
А лотасы расцвілі
3 усіх чатырох бакоў.
Жартама пішу пра горную скаху
Прыбегшы здалёк, Ручаёк скалу цішыні зварухне.
Чаму так свой смутак
Хачу я ўтапіць у віне?
Ды ведае вецер,
Што значыць настрой для паэта,
Пяшчотай апалай лістоты Ахінае ўпотай мяне.
Да партрэта Цуй Сін-Цзуна
Па памяці Намаляваў я вас,
I ў маладосць Спяшаецца дарога.
Хай новыя знаёмыя
Якраз
Пабачаць не старога — Маладога.
Жыццё ў гарах
Веснічкі зачыняю, Стрымліваючы дрыготку.
Наўкол грувасцяцца горы.
Закот дазалочвае лісце.
Дрэвы поруч са мной Прытулілі птушак чародку.
А людзі наведаць забыліся —
He так, як было калісьці!
Бамбук як быццам прыпудраны, Яго атачылі травы,
I лотас убор губляе — Красавацца не мае намеру.
Міргае вогнішча змроку
Налева ад пераправы:
Там зборшчык рачных арэхаў Вярнуўся й гатуе вячэру.
На развітанне
«Хутчэй злязайце, спадар, з каня, Дык вып’ем на развітанне.
Куды вас даўгая дарога вядзе, Дазвольце задаць пытанне.»
«Не так зжылося жыццё, як хацеў,— Адказваеце з уздыхам. —
Вяртаюся я да Паўднёвых гор, Каб век дажываць свой мніхам».
«Даруйце, я ведаю, што ў жыцці На радасць мала прычыны.
Ды помніце: дружба чыстая ў нас, Як белыя аблачыны.»
Альтанка ў бамбукавым гаі
У пустэльным бамбукавым гаі
Мне вольна зусім.
На цыні брынкаю, начную цешу думў.
He вядомы нікому пустэльнік
У краі лясным,
I толькі поўня прыходзіць свяціць яму.
Ля высокай вежы праводзіў чыноўніка Лі
Ля вежы рассталіся.
He хапае на поплаў воч.
Дагарае закот, цемра страшыць сябе сама. У зацішныя гнёзды птушкі лятуць на ноч, А падарожнік ступае — Валачомцу спачыну няма.
У дзевяты дзень дзевятай поўні ўзгадваю братоў, што засталіся на ўсход ад гары Хуашань
Чуж-чужыной на чужыне старэю ад гаркаты. Восеньскім святам
Памяць хоча радню вітаць.
Мроіцца: ламаюць кізіл у гарах браты, Ды сярод іх у аздобе галінак
Мяне не відаць.
Жартам пішу на гладкім камені
Шкада, што камень ляжыць
Ля самага ручая:
Голлем вярба махнула —
Булькнула чарка мая.
Скажуць:
Да скрухі паэтавай ветру такой бяды, — Навошта ж прыгоршчы пялёсткаў Прывеяў сюды?
Пішу з натуры
На досвітку брыгае дождж сыры. Вяла дзень займаецца на двары. Бачу лішайнік на стахлай сцяне: Хоча ўзпаўзці на крысо да мяне.
Возера I
Да бухты выходзілі
I на жалейцы ігралі.
Вас я праводзіў, мой дружа, Трывожыўся шлях далёкі.
Я помню, што, развітаўшыся, Мы ўсё яшчэ пазіралі,
Як апраналіся горы
У сівыя аблокі.
Праводжу сябра.
Вас у горы ў далёкі шлях Давялося праводзіць мне.
Самотны, брамку сваю Я зачыніў за сабой.
Зазелянее наноў Трава ў лугах па вясне.
А вы, сябра любы мой, Ці вернецеся з вясной?
Праводжу вясну
Дзень за днём адыходзіць, Каб старасці час набліжаць.
Год за годам ідзе,
Каб вясну маладую вітаць.
Насалодзімся ўдвух —
Есць віно ў нашых чашах паднятых.
Кветак ані шкадуй:
Зноў папросіць вясна расцвітаць.
Зацяжны дождж над Ванчуанню
Дымком пацягнула.
Дажджыста да свербу.
Тут ежу гатуюць, Хто рупіцца ў полі.
А жоўтыя гівалы Тояцца ў вербах.
I лётаюць
Белыя чайкі на волі.
I звык я да цішы На горным абсягу.
Пашчу я і соснам Свой сон давяраю.
Увагу забыўся Звяртаць на павагу.
I ў свеце жыву я, Як птушка лясная.
Уздыхаю, што сівы
Як астарэў я, Сцяты сівізной!
Як па-старэчы цяжка
Ныюць косці!
Я тут,
Як спаміж небам і зямлёй,
Жыву
Нікому не патрэбным госцем.
Па родных горах
He пазбыць тугу.
Тут дзень і ноч
Я ў неадступным горы.
Больш марнаслоўя
Слухаць не магу.
Пакіну горад
I паеду ў горы.
Развітаўшыся з маім малодшым братам Цзінем, падняўся да храма Сіняга Дракона і гляджу ўдалеч на гару Ааньцяньшань
Развяла нас з табой Зноўку восеньская дарога.
Несупынная мга
Ахапіла нямыя прасторы.
Я падняўся на груд, Ды не бачу цябе, маладога,—
Бачу толысі туман
I	акрытыя хмарамі горы.
Ты растаў, і туман,
Што схаваў цябе, стомлена стыне.
Абыякава неба
Працялі начныя зігзіцы.
I нудзыуе душа па табе — Ты жывеш на чужыне.
I ляціць мая думка
За паходнай тваёй калясніцай.
Радасці вясновага жыцця
1
3 поўнай чаркі піць да дна віно, Чуць крыніцы захмялелай спевы.
Брынчучы на лютні, прыхінуцца Да сівой ад старасці сасны.
Раніцой сядзець у садзе дзесьці, Ціха лушчачы сланечнік спелы.
Слухаць мерны стукат таўкачоў, Як у сне, з далёкай стараны.
2
Гляджу: пад гарою Самотны дымок ліпіць,
Самотнае дрэва на пласкагор’і Высіцца ветліва.
Нічога, апроч гарбузовых кубкаў, Я не змог ашчадзіць,
Ды ўслед Тао Цяню
Жыву сабе й гора не ведаю.
3
Апранаюцца ў час лугі Сакаўною травой.
Лета з радасцю маладой Прымярае абновы.
I вясёла вядзе пастушок Статак сцішаны свой.
Ен вітаецца з ясным днём, Малады і голагаловы.
4
Кветка кожная пацяжалела Пасля начных дажджоў.
Вербы й таполі Зырката зазелянелі.
Пялёсткі апалыя
Слуга яшчэ не падмёў.
I госць мой, горны манах, Усё яшчэ спіць у пасцелі.
Аі Бо
701 — 762
Баўлю ноч з сябрам
Забудзем сум, вітаючы развагу, — Сто чарак не спатоляць нашу смагу. А ноч бяседай поўная, як вока, Пры гэткай поўні ходзіць сон далёка, Пакуль не здасца нам з апошняй кропляй Зямля — пасцеляй, неба — коўдрай цёплай.
Храм на вяршыні гары
Начую ў парынутым храме, Дзе ціша таемнасцю ные.
Да зорак зіхоткіх хачу я даткнуцца рукой.
Уголас баюся азвацца, бо словы зямныя Насельнікам неба абразай парушаць спакой.
Апяваю гранатавае дрэва, што расце пад усходнім вакном маёй суседкі
У суседкі маёй пад усходнім вакном, Бач, гранаты гараць незагойным агнём. У зялёнай вадзе адаб’ецца карал, Ды з гранатам ягоны не зроўніцца шал. Да галінаў духмяных, да п’яных пацех I чароўныя птушкі лятуць на начлег. Як хацеў 6ы я стаць хоць галінкай адной, Каб даткнуцца да шатаў суседкі маёй. I зачынены дзверы. Запята вакно.
I надзеі няма. А гляджу ўсё адно.
Пад поўняю самотна п’ю
Між кветак поўны жбанец
Я паставіў у цішы начной.
I п’ю самотна віно, і сябра няма са мной. Ды поўню ў хаўруснікі Я паклікаў у добры час, Яшчэ я свой цень запрасіў —
I стала нас трое якраз.
Ды хіба, пытаюся,
Піць умее поўня да дна
I цень, хоць за мной дзень у дзень Ідзе звідна дацямна?