Гуканне паэзіі Усходу пераклады Рыгора Барадуліна

Гуканне паэзіі Усходу

пераклады Рыгора Барадуліна
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
Памер: 312с.
Мінск 2007
11.14 МБ
Здаўна сівець прыстала палынам.
I наша сівізна ўжо не растане. Ды памяць дадзена на тое нам, Каб мы да скону помнілі расстанне.
Напісана на сцяне па дарозе ў Башань
Па сабе ў маладосці я плакаў амаль, Што няма ў маіх вершах адчаю й самоты. Зачыняўся я ў вежы, Каб выклікаць жаль, Я на вежу заходзіў Абранцам маркоты.
Ды на свет наглядзеўся
Да цемры ўваччу,
I цяпер,
Як напіўся гаркоты з каўша, Я пра смутак хачу нагадаць I... маўчу.
I пра скруху хачу я дадаць, А шапчу:
«Як ты дзякуеш восені ціхай, душа!»
Вярнуўшыся на возера Эху і пасля выздараўлення напісаў гэтыя радкі
Я ў храме, што ля ручая, з цыноўкай.
У ахалодзе восень парудзела.
Аблокі ўжо зліваюцца з вадою, Пад вечар кволячыся парадзела.
Ірдзеюць лотасы й галовы хіляць, Як п’яныя, — іх загайдалі хвалі.
Маўчыць, каб гук які ўпусціла, чапля — Свой сум і тлум яе апанавалі.
Бадай што адпачыць прыйшла пара мне. Я сам з сабою думкамі ў нязгодзе.
А можа, й сапраўды зусім няблага Жыць паміж гор і падзяў на прыродзе.
He ведаю, ці шмат я страціў сілы За дзень, што ўночы выцягне мярэжы.
Ды адчуваю, што няма жадання ўзысці на самы верх высокай вежы.
Пішу дзеля забавы
пра толькі што выкапаны ставок
Халат расхінуўшы свой, я, неўчасаны, Блукаю, ваколле пасу й не бядую.
Яшчэ да віна я рыхтую прысмакі — Кавун акунаю ў ваду маладую.
I скача струменьчык са сходкі на сходку, I глушыць аб камень тугу дажджавую. Капаў я ставок, каб вадою напоўніць, I поўні памыцца ў стаўку прапаную.
I яр у трымтлівых дасэнях дваіцца,
I ён пераломлены хваляй надвое.
I лотас паспеў паўтарэннем адбіцца — Ірдзеецца перада мной, пада мною.
Над ціхай вадой хіліцца прыгажуня
I шчокі ружовіць румянамі нехаць...
Ёй толькі й бядзіць, што сабой любавацца: Люстэрка няма — у ставок зазірне хоць.
Лю ^а-бай 1880—1932
***
Асэнсаваная смерць Угнойвае глебу свабоды, Інакш бы аніводнага годнага He ўспялегвалі
I мільёны палеглых.
Ты ж, вясёлка круглюткая, He хавай
Сваю палову другую.
Па ёй і нудзьгую.
Аян Цзун-дай 1903-1983
***
Хай яно й не адчула іх,
Неба прашу
Асушыць мае першыя слёзы, якія
Аплакваюць сённяшнюю маю душу.
***
Ветлівы ветрык між кветак Балбоча, забыўшыся стому, Ды пра што, He вядома нікому.
Кан Бай-цын XX cm.
Лотас жаліцца: ўсе ап’янела Смакуюць пах Майго маладога цела.
А каму ў турботу
Адчуць сэрца майго гаркоту?
Лотосе!
Я табе спачуваю.
Мне гаркота сэрца твайго жывая. Ды праглынуць цябе мушу зранку, Каб ты адагнаў ад мяне ліхаманку.
3японскай
паэзіі
Мы ўсе адзін другому браты Пад вішнямі ў квеце...
Оно-но Комаці IX cm.
Гляджу на вішнёвы цвет у часіну доўгіх дажджоў
Распусціўся дарэмна
I счэзнуў вішнёвы цвет,— О, век мой нядоўгі! А ўсё ж He зводжу павек, гляджу Позіркам доўгім, як дождж.
Самоты жыццю дадае спадман.
Што нам, смяротным, чакаць ад долі?
Што застаецца?
Блакітны туман
Над прысакам неачахлым у полі.
Кі-но Цураюкі ?—946
Убачыўшы, што вішнёвыя дрэвы, пасаджаныя ля хаты аднаго чалавека, упершыню расцвілі
Сёлета ўпершыню Прывітаў вясну Цвет вішнёвы на волі... 0, калі б навучыўся ён He ападаць ніколі!
***
На досвітку сэрца маё
Ад мяне адляцела й блукала Па весніх гарах да сутоння.
Дзень даўжэзна даўгі Пражыло яно сёння.
Сёку-сёнін
X cm.
Тляджу на сасну, ссечаную маланкай
I ў тысячагадовай даўніне Паспачуваць не хоча дым сасне... У якое ж безыменнае імгненне У гэтым свеце прывідным без жалю Маланка ўдарыць у мяне?!
Энкэй-хосі XI cm.
***
Прытулак забыты плюшчом пазарос.
Туга гаспадарыць сабе на выгодзе.
Нікога наўкола...
I толькі штогод
Сюды засмучоная восень прыходзіць...
Сутоку-ін XII cm.
***
Кветкам да каранёў старых, Птушкам да родных гняздоўяў Рупіць вярнуцца з усіх дарог. Ды куды ж адыходзіць вясна?— Выпытаць аніхто не змог.
Кока-люн’ін бэта XII cm.
3-за аднае мігалётнай начы, Карацейшай за сцябло трыснягу, Што ў заліве Наніва, Няўжо я цяпер буду жыць не магчы, Трызнячы табою тужліва?!
Фудзівара Тасінары 1114-1204
***
Поўніць зыркасць і свежасць Голасу ейнага кожную рысу! О зязюля,
Ты самое зіхценне поўні
I першай расады рысу!
У прысмерку вечара Восеньскі віхор над палямі He бароніц’ь душу ад патравы... Перапёлчына скарга!
Сяліба Глыбокія Травы...
Сайгё
1118—1190
Смуга на марскім узбярэжжы
На беразе мора,
Дзе саляварні курэюць,
Далеч стала для цемры сховам, Быццам счубіліся
Дым з туманом вясновым.
Салаўі пад дажджом
Плачуць без просыху
Пад вясновым дажджом
Салаўі, абсеўшы галіны.
Крапліны ў бамбукавым гушчары.
Магчыма, слязіны?
Пакінулі салаўі
Мяне аднаго ў даліне,
Каб старагнездзішчы пілнаваў агоркла,
А самі, не заціхаючы,
Пяюць на суседніх пагорках.
***
Я йшоў у нябесную далеч, Куды, не ведаю й сам, I ўрэшце здзівіўся мэце: Мяне ашукала воблака... Прыкінулася вішняю ў цвеце.
Аятуць дзікія гусі
Нібыта напрыканцы паслання Прыпіска ў скрусе — Некалькі лёткіх знакаў...
У дарозе адбіліся ад сваіх Пералётныя гусі.
***
Калі б гэта ў нашым свеце Аблокі не кралі поўню, He абляталі вішні!
Я жыў бы тады спакойна, Без гэтай трывогі ўвішнай...
Убачыўшы старую вішню, бедную на цвет
3 трывогай цёмнай гляджу... На дрэве вішнёвым старым Цвет весні ў асенняй журбе! Скажы, колькі новых вёснаў Спаткаць засталося табе?
Радкі пра зязюлю
Чую, ляціць зязюля Сюды з самотнай вяршыні 3 самае глыбіні.
Голас пад ногі горам Падае з вышыні.
*
Зязюля, сяброўка мая!
Калі па горнай вяршыні Пасля смерці пайду я, Хай голас твой, як цяпер, Тое самае мне вяшчуе.
Верш на тэму: «Падарожнік ідзе ў густой траве»
Зарастаюць услед Падарожнікавы сляды. Ледзь ідзе...
Травы густа хіляцца, Збілі плецены капялюш Сцябліны яму на патыліцу.
Пятнаццатая ноч восьмае поўні
Хацеў дачакацца!
Падоўжыць свой век, каб да гэтай Восеньскай ночы дажыць.
Да часу — адно дзеля поўні — Пачаў я жыццём даражыць.
Цыкады ў поўневую ноч
Расы не праліўшы, Галінку ўквітнелую хагі Сарву дзеля ціхай прынады Разам з поўневым ззяннем, Са спевам цыкады.
***
Цвыркунка ледзьве чую.
Ночы восеньскія нагадвае ўсё смялей і смялей суравей. Мроіцца, цвыркуновы голас Адыходзіць далей і далей...
Алень і цвет хагі
Хіляцца долу
Старыя галіны ўквітнелай хагі, Шлюць ветру маленне...
Гоняцца адно за адным Далёкія крыкі аленя.
***
Цьмее маё святло. Думкі ўзяла ў палон Старасць на сконе год.
А там удалечыні Поўня ўжо йдзе на сход.
А буду я адыходзіць Глыбей і глыбей у горы, He мецячы ў напамін сцяжын. Ды ці ёсць яшчэ мейсца ў свеце, Дзе не пачую горкіх вясцін?
***
Нетрывалы наш свет.
I як цвет вішнёвы Mae няўпэўненыя гады.
На вятрах аблятаюць усе.
Схавацца... Бегчы... Але куды?
Сікісі-найсіно 1151 — 1201
***
О хугкаплыннасць!
На ўзгалоўі таропкім
У дрымоце забыўшыся, зноў Прывідным ценем блукаю Па сцежцы сноў.
***
Любоў мая поўная страху, Што сённяшні дзень вясновы, Як і мінулы, міне, — Ты, сліва, ля самага даху He забудзешся пра мяне?
***
Сляды людзей Заглушыў трыснёг. Пусцее сад...
Восень — на дне расы Звіняць галасы цыкад.
***
Маркоціцца позірк.
Каб жа знайсці прытулак, Дзе восені і ў падумках няма! Паўсюль на лугах, на горах Пасялілася поўня сама.
***
Снег валіцца дзень за днём.
Печы вугальшчыкаў куродымяцца, Адчуўшы на холадзе волю.
Нават дым, да чаго ж ён гаротны У вёсцы Вялікае Поле!
Фудзівара Садаіэ 1162-1241
***
Таемныя думкі свае Каму я пакіну ў спадчыну, Чыім даверу вачам відушчыя словы? Сэрцу майму мяне нестае — Досвітак перапоўніў вясновы.
***
У горным сельбішчы Цыкадаў нясціхлы хор Гучыць, як восеньскі напамін. Аблятаюць сярод туману Лісты з самых ніжніх галін.
***
Цыноўка настыла!
Самотная ноч чакання.
Ледзяніць вецер восені грудзі. Поўняй акрылася, як рукавом, Дзяўчына з берага Удзі.
***
Сказала: «А ўжо світае!»
Мяне пакінула, знікла.
След і той неўпрыкметку збег.
Лічаныя імгненні
Госціць на золку бялюткі снег.
***
Як жа я лашчыў калісьці Ноч валасоў каханай!
Цяпер кажнюткую пасму На ўзложжы маім самотным У памяці перабіраю ласа.
Мінамота Санэтома 1192-1219
Свет гэты зямны —
Адбітае мроіва ценяў У люстэрку, дзе стыне зіма. Есць, ды не скажаш, што ёсць. Няма, ды не скажаш, няма.
убачыўшы, што на кухоннай дашчурцы распластаны дзікі гусак, які страціў падабенства сваё
Якая скрушная думка!
Пабачце, у што з’істочыўся Нават дзікі гусак-ветралом, Што ляцеў пасярод аблокаў, Небасхіл падмятаў крылом.
Пра пачуццё спагады
Хай у звяроў ані мовы, ні клёку, Жаль прачнецца й падасца Ў душу нацянькі, Толькі ўзгадаю — яны ж таксама Дзіцяткам сваім бацькі.
Толысі адзін я Яе называю каханай!
Хвалі бягуць да яе наўзбег. Вянчае чало гары, 3 нябёсаў злятаючы, снег.
Сётэцу 1381 — 1459
***
У набеглай хмурынцы Маладзічок трохдзённы Спавіты ў вопрадзень на вятрах. Ці большы адчай бывае, Чымся восень у далёкіх гарах?
***
Зусім астарэў я...
Мне наканавана сканаць уначы, Зябка растаць у снежных абрысах. Пакладзіце мяне пад агнём, Пахавайце глыбей у прысак.
Басё 1644-1694
***
Поўня неба запоўніла спрэс.
Здаецца, дрэва спілавалі пад корань: Бялеецца свежы зрэз.
Жоўтыя паплылі лісты. Ля берага якога, цыкада, Раптам прачнешся ты?
***
Рака на разводдзе йдзе.
Цыбае чапля на цыблах кароткіх Па калена ў вадзе.
***
Поўняю ноч налюбуецца ўсмак... Чутна, як у глыбіні каштана Ядзерка точыць чарвяк.
***
На голай галіне
Крумкач самотна сядзіць.
Восеньскі вечар яго не пакіне.
***
Ноч у цемры без поўні гіне, А лісіца сцелецца па зямлі, Крадучыся да спелай дыні.
***
А ветру восеньскаму раздолле! Тады зразумееце вершы мае, Калі абначуеце ў полі.
У халабудзе, крытай чаротам
Як падаюць кроплі ў кадзь, Як стогне банан ад ветру, — Праз ноч усю мне чуваць.
***
Вадзе ледзяной не да жалю! He можа чайка заснуць, Пагойдваючыся на хвалі.
Полю чуецца кожны гук. Доле нічым не прывязаны, На волі звініць жаўрук.
Травень дажджамі шуміць у сны. Што гэта? Лопнуў абруч на бочцы? Неакрэслены гук начны...
У пахвалу паэту Рыка
Быццам з рук вечара Бліскавіцу ўзяў, калі ў змроку Ты запаліў свечку.
У чарку з віном няўзнак, Ластаўкі, не ўпусціце Гліны камяк.
***
Здаецца, не вытрымае прынады Звон і таксама ў адказ загудзе...
Гэтак звіняць цыкады.
***
Летам гусцее трава, як чуткі.
Адно ў адналіста
Ліст адзін-адзінюткі.