• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гуканне паэзіі Усходу пераклады Рыгора Барадуліна

    Гуканне паэзіі Усходу

    пераклады Рыгора Барадуліна

    Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены
    Памер: 312с.
    Мінск 2007
    11.14 МБ
    ***
    He варухнецца хмурына цяжкая, Паўнеба зацемніўшы...
    Яўна, бліскавіцу чакае.
    ***
    Іх не злічыць, абышоўшы палеткі!
    Ды кожная цвіце, як захоча,—
    У тым і подзвіг вышэйшы кветкі!
    На гары «Накінутай старэчы»
    Даўнюю быль я сасніў азябла: Плача ў гарах пакінутая старэча, I толькі месік ёй сябра.
    Зрэзалі чарот на страху. На сцябліны забытыя Ападае сняжок пакрыху.
    Ранняй вясною
    Раптам бачу: ад самых плячэй
    Апраткі маёй папяровай
    Растуць павучынкі, зыбаючыся лягчэй.
    Пакідае восень сядзібы.
    Птушкі плачуць. Круглеюць ад слёз Вочы ў рыбы.
    Сад, і гара, і гром
    Здрыгануліся, рухаюцца, заходзяць У летні расчынены дом.
    На стараратным полі
    Летнія травы адны Там, дзе зніклі героі, Як сны.
    Спелым рысам прапахла крысо! Я ішоў цераз поле — й раптам Направа заліў Арысо.
    ***
    Матылысом аніяк
    Ен не стане... Марна дрыжыць На восеньскім ветры чарвяк.
    Развітанне з сябрам
    На развітанне радкі
    На вееры я напісаць хацеў — Ён, каб зламацца, выпаў з рукі.
    ***
    Дождж халодны лупіць як апантаны. Так глядзіць азяблая малпачка, Быццам просіць плашч саламяны.
    Змоўк удалечы звон, Ды водарам вечаровых кветак Водзван плыве ўдагон.
    ***
    Я ў дарозе ад холаду ледзь жывы. Хіба што ў птушынага пудзіла Пазычыць хоць рукавы?
    Перапёлка крычыць далёка.
    Відаць, вечарэе.
    Змяркаецца ў ястраба вока.
    ***
    Дрэвы ў садзе пасаджаны, зрэшты. Ціха-ціха, каб іх падбадзёрыць, Дождж восеньскі шэпча нешта.
    ***
    Год ад году змяняецца мала: Малпа цешыць натоўп
    У масцы малпы.
    ***
    3 неба вяршыняў сваіх Адны толькі вербы начныя Ліюць яшчэ дождж. Каб не ціх.
    ***
    He зайздрошчу летняму салаўю... У маладзенькім гаі бамбукавым Ён аплаквае старасць сваю.
    Развітваючыся з сябрамі
    Уцякае зямля з-пад ног, За лёгкі хаваюся колас... Абнізіўся расстання парог.
    ***
    У халадок загнала гарачыня. Пяткамі ў сценку ўпёрся I драмлю я ў распале дня.
    ***
    Я чаму так, раптам патухшы, Гэтай восенню старасць учуў? Аблачыны ды птушкі.
    ***
    Размакае позняе восені след.
    У самоце я думаю: «А як жыве мой сусед?»
    Валачомнік! — слова з вуснаў тугі Стане найменнем маім.
    Восеньскі дождж даўгі...
    На пасцелі хваробы
    Я ў дарозе знядужыў, счах.
    Ды бяжыць і кружляе мой сон Па выпаленых палях.
    Пасмачка валасоў нябожчыцы маці
    Як вазьму яе ў рукі з тугою сынняй, Растане — так слёзы паляць мае! — Валасоў ейных восеньскі іней.
    У садзе старога манастыра
    Ты, сасна, не мяняла сваё жытло! А колькі тут аджыло манахаў, Колысі бярозак-вывітух адцвіло...
    Гэй, купец, ты душы не руш! Хочаш, я прадам табе гэты У снезе выкачаны капялюш?
    ***
    Да сталіцы абсяг далёкі— Застаецца палова неба. Снегавыя аблокі.
    ***
    Сонца зімовага дня. Ледзянее мой цень На спіне ў каня.
    ***
    Усе маршчакі разгладжу на ім!
    Іду я ў госці —
    На снег любавацца — У папяровым убранні старым.
    Там, дзе калісьці ўзвышалася стодзіва Буды
    Павучынак рэдкі дым. Зноўку вобраз Буды бачу На абножжы пустым.
    Ёй толькі дзевяць дзён, Ды ведаюць і долы, й горы: Вясна прыйшла ў іх сон.
    Сустрэўшыся
    з мясцовым вучоным,
    Перш за ўсё спытаю тады, Як завуць па-тутэйшаму Гэты чарот малады?
    ***
    Пакажу табе — і ў дарогу руш — Як у далёкім Ёсіна вішні цвітуць, Мой стары капялюш.
    На імгненне прамень завіс. Цёмным ценем са змроку вырас Мой заўтрашні дзень — кіпарыс.
    ***
    Ажывае ў душы несціхана Туга па маці, па бацьку. Крык самотны фазана!
    Наведваю горад Hap a
    У гэты свет прыскакала да дня — Нарадзілася ў дзень нараджэння Буды Малюпасенькае аляня.
    ***
    Там, дзе ляціць за аблокі
    Перад світаннем зязюльчын крык, Што там? — востраў далёкі.
    Перадсмяротная песня
    Здарожыўся я і зачах, А ўсё бяжыць і кружляе мой сон Па выпаленых лугах.
    ***
    Навошта прагнала маю матулю, Што ў сон да мяне прыйшла, Куваннем сваім, зязюля?
    Ранран 1647—1693
    ***
    Восеньскі дождж — як сон! He да мяне, да суседа Прашамацеў парасон.
    Сампу 1647-1732
    Дождж маёвы ўлёг! Жабка заплыла У дом цераз парог.
    Ісё 1653-1688
    Бачылі ўсё на свеце не раз Вочы мае — і вярнуліся, Белыя хрызантэмы, да вас.
    Рансэцу 1654—1707
    Дзень навагоддзя першы, новы. На прыслонку вераб’і Доўгія вядуць размовы.
    ***
    Набягаючы, хваля мые Хвалю, якая ўцякае... На рацэ халады нямыя!
    Кікаку
    1661 — 1707
    ***
    Поўня высвецілася да дна! На цыноўку свой цень Кінула сасна.
    Жабрак згарбеў ад хатуля. Улетку ўся ў яго апратка — Неба ды зямля.
    ***
    Туманіцца поўневы дыск няўзнач... Два кругі мігцяць у зацені голля — У акулярах мутных пугач.
    ***
    Рыбкам тваім ганьбы не дам!
    Ды каб жа, рыбак стары, Ты мог паспытаць іх сам.
    ***
    Якая скарга бяссонная!
    Па цвыркуну, якога сцапала котка, Нудзьгуе сяброўка ягоная.
    ***
    Зімы перазяблы сон.
    Пудзілы ў полі пустэльным — Куросадні для варон.
    ***
    Сад сасмяглы датуль паі, Пакуль наскрозь не прамокнуць Цыкады ды вераб’і.
    ***
    Як у гняздзечку, можаш стаіцца Тут, пад парасонам маім, Мокрая ластавіца!
    Аніцура 1661-1738
    ***
    Куды гэта мне, дайце рады, Выпліхнуць з ванны ваду... Паўсюдна пяюць цыкады!
    ***
    Шкілеты свае, як цені, У шаўкі загарнулі людзі. На кветкі глядзяць у трымценні.
    ^ёса 1662-1704
    Палі і горы —
    Снег усё ціхутка ўкрыў...
    Адразу стала навакола гола.
    ***
    Поўня ліе святло з рукава! Схавалася ў цень кумірні Аслепленая сава.
    Сіко 1665—1731
    О кляновыя лісты!
    Вы не абпальвайце крылы Птушкам з паднебнай вярсты.
    He ўтрымаць мне зайздросці словы! Ты дасягнеш вышэйшай красы I ўпадзеш, ліст кляновы.
    Камо Мабуці 1697—1769
    Доўгія дажджы
    Дождж без пераціху.
    Апалае лісце бамбука
    Ад вачэй схавала ў зайздросці Заімшэлую горную сцежку — Ніхто да мяне не ходзіць у госці.
    ***
    Заспяваў чаканы цвыркун!
    Ах, зрабіў бы, калі б на тое
    Была мая воля,
    Каб вечна трывала празрыстая ноч, He заходзіла поўня ніколі...
    Саймаро XVII cm.
    ***
    Травеньскіх ліўняў гнеў — I вецер у лісці слівы Шчасліва зазелянеў.
    Ванцё t-1714
    ***
    Пералётныя гусі!
    I вы ператварыліся ў змрок Вясновага вечара ў скрусе.
    Ціё 1703-1775
    ***
    Заткаў павучок малады Бодню студні маёй за ноч... У суседа вазьму вады.
    Над бягучаю вадой Страказа злавіць спрабуе Цень празрысты свой.
    На смерць маленькага сына
    Лавец стракоз мой залаты! Куды ў краіне невядомай Забег сягоння ты?
    Поўня ў начы ў даверы! Нават птушкі не замкнулі У сваіх гняздзечках дзверы.
    ***
    О поўні светлае вока!
    Я йшла ды йшла да цябе, А ты ўсё далёка.
    ***
    Крыкі грэюцца ў кунезе... Белых чапляў не відно Раніцай на свежым снезе.
    Ціха матылёк заснуў! Што прыснілася яму? Крылкамі ўзмахнуў.
    Я й паспела забыцца, Што губы нафарбавала... Даруй, крыніца!
    Poma-
    1707-17 87
    Восеньскай поўні дары. О, каб нарадзіцца нанова Сасной на гары!
    Тайгі 1709—1772
    ***
    А песня льецца ўсё смялей. Як быццам не закратаваны У клетцы салавей.
    Таясу Мунэтакэ 1714—1771
    Склаў неяк вечарам, калі за чаркай сакэ любаваўся садам падчас снегападу
    Ім 6ы цяпер, сакэ смакуючы, Любавацца малюнку дзівоснаму, Забыўшы на спех, —
    Ды дзе там, блукае народ чамусьці, Вытоптвае на вуліцах снег!
    Бусон 1716-1783
    Стодзіва князя апраметнай
    Так рот пунсавее ў заклёне У князя Эмма, як быццам Ен выплюнуць хоча півоню.
    ***
    Халодная ноч са мной! Па ценю сваім ступаю, Па меліне рачной.
    ***
    Халоднага ветру згон.
    Званы на званіцы пакінуўшы, Плыве вечаровы звон.
    Дарога як не расплачацца: Расцвілі пад начным дажджом Пакінутыя ля яе гарлачыкі.
    ***
    Кудменьчык ліе водар свой. Колысі няўянага зачаравання У дзяўчыне глуханямой!
    Поўня, сёння гаспода твая ўся! Сутыкнуўся раптам са мной Сляпы — і засмяяўся...
    Разбойніцкі атаман
    I той гэткай ноччу, напэўна, Склаў песню пра поўню й туман!
    Унеслі лямпу ў цёмны пакой... I жоўтыя хрызантэмы Раптам колер згубілі свой.
    У даліну сышоў я, стары.
    На бровы восеньскай халадэчай Легла вяршыня гары.
    «Пачалася бураГ» — Рабаўнік на дарозе Перасцярог мяне хмура.
    На дзве вёсачкі з краю ў край Адна ліхвярова крамка.
    Зімовы гай.
    Горны ручай, як у сне, Бег цішэй і цішэй... Лядок на дне.
    ***
    Склыгатанне пілы тупой — О, галеча, галеча! — Апаўночы зімой.
    ***
    Уцяў сякерай прачула
    I замёр... Якою вохкасцю Ў зімовым лесе дыхнула!
    Гёдай 1732—1792
    Ліст на ліст ляціць ахвоча, ўсё асыпалася, й дождж Па дажджу дажджыста хвошча.
    Кіто 1741-1789
    Навальнічны агонь! Упаў і сканаў, I зноў ажывае конь.
    Рокан 1757-1831
    ***
    Раней у дагоду настрою
    Сачыў я ўранні снег
    Толькі зімою.
    Ды, пэўна, ўжо час настаў —
    Каб снег у маіх валасах не растаў.
    Прачнуўся, убачыўшы ў сне брата Есёюкі
    Скажы, адкуль
    Ты сёння прыйшоў Да мяне сцяжынаю сноў, Хоць на сцяжыне ў гарах Гурбамі перапынены шлях?
    Запавет
    Што я пакіну на свеце гэтым Пасля сябе, адышоўшы ў сны? Кветкі — вясною, Голас зязюлі — летам, Восенню — полымныя кляны...
    lea 1763-1827
    * * *
    Верабейка, дом твой дзе? Прэч з дарогі! Прэч з дарогі! Бачыш, конь ідзе.
    ***
    Гэтак фазан унадрыў Крычыць, быццам гэта ён Першую зорку адкрыў.
    ***
    Абясснежыўся прастор. Асвяціліся радасцю Нават абліччы гор.
    ***
    Чужых няма ў гэтым свеце! Мы ўсе адзін другому браты Пад вішнямі ў цвеце.
    ***
    А салавейка зноў Пяе ўсё тую ж песню I для паноў.
    ***
    Як вішні ўквецілі далі! Яны й ганарліўца-князя 3 каня сагналі.
    ***
    Цыкада, свой плач не купай у росах! Без расстання няма кахання Нават для зорак там, у нябёсах.
    Вяртайся вясной, дзе ні лётай! He забудзься на родны дом, Ластаўка, ў дарозе далёкай!
    ***
    He тапчыце травы сырой! Там светлячкі свяціліся ўчора начной парой.
    ***
    I поўня выплыла багата, I самы дробны куст Запрошаны на свята.
    Дрэва павінны ссячы... А птушкі ўсё завінаюцца, Гняздзечка на ім уючы.
    ***
    Я прылёг сабе ў цянёк. За мяне таўчэ мой рыс Горны ручаёк.
    ***
    Па дарозе згубіце сваркі ды страхі, Спрыяйце адзін аднаму, як браты, Пералётныя птахі!
    О, калі 6 віхор у восеньскі дзень Мне апалых лістоў прынёс Гэтулысі, каб сагрэць агмень!
    ***
    У пустазеллі, дзе папасваюцца скразнякі, Пабачце, якія чароўныя
    Нарадзіліся матылькі.
    Вялікі Буда ў Камакура
    Буда ўгары!
    Вылецела ластаўка 3 ягонай наздры.
    ***
    He ведаю, што тут за людзі такія, Ды ў палях птушыныя пудзілы Да апошняга ўсе крывыя!
    ***
    Свет поўны жуды!
    Нават калі расцвітаюць вішні...
    Нават тады...
    ***
    Я ведаю, гэта па мне Звініць увечары звон. He дыхаю — раптам міне.
    ***
    He біце муху, ёй страху стае!