Гульнёвы падворак
Клаўдзія Лабчэўская
Выдавец: Красіка-Прынт
Памер: 128с.
Мінск 2001
БЕЛАРУСЬ СШОЧНАЯ
Гульнёвы падворак
Мінск “Красіка-Прынт” 2001
УДК 339.17 (476)
ББК 65.9 (4 Бел) 421
Г94
Укладальнік К.Л. Лабчэўская
Серыя “Беларусь святочная” заснавана ў 2000 годзе Рэдактар Л. I. Жук
Г 94 Гульнёвы падворак / Пад рэд. Л.І. Жук. — Мн.: Выд. ТАА “Красіка-Прынт”, 2001. — 128 с. - (Беларусь святочная)
ISBN 985-405-082-3.
У кнізе прадстаўлены шэраг творчых распрацовак гульнёвых праграм усіх каляндарных цыклаў. Сабраны цікавы народны гумар, а таксама шмат забаўляльных гульняў.
Выданне адрасавана работнікам культуры пазашкольных і школьных устаноў, а таксама масаваму чытачу.
УДК 339.17 (476)
ББК 65.9 (4 Бел) 421
© К.Л. Лабчэўская, 2001
ISBN 985-405-082-3 © ВТАА “Красіка-Прынт”, 2001
ф ♦:♦ ф ♦:♦ $ ♦:♦ ф ♦:♦ $ ♦:♦ ф ♦:♦ ф ♦:♦ ф ♦:♦ ф ♦:♦ ф ♦:♦ ф
адворкі пяцідзесятых гадоў збіралі дзяцей розных узростаў. Асабліва летам яны напаўняліся радаснымі галасамі. Далёка было чуваць: “Кацілася торба з высокага горба. А ў той торбе хлеб, пшаніца. 3 кім ты будзеш дзяліцца?” “Аты-баты, шлі салдаты, аты-
баты, на базар. Аты-баты, што купілі? Аты-баты, самавар. Аты-баты, колькі стоіць? Аты-баты, тры рубля. Аты-баты, хто выходзіць? Аты-баты, гэта я.” І да самай цемры гулялі ў “Хованкі”, “Жмуркі”, “Квача”, “Пікара”, “Гарады”, “Два, трэці лішні”, “Гусі-лебедзі”. А вясною, як толькі сыдзе снег, на сухой частцы двара з'яўляліся “Класы”. Малявалі іх па правілах чорным вугальком ці “запазычанай” у школе белай крэйдай. Скакалі на адной назе, не стамляючыся, некалькі гадзін. Даражылі, каб не
3
выключылі з гульні, бо завадатарамі былі па чарзе ўсе. Спачатку абгаворвалі ўмовы гульні, спрачаліся, згаджаліся і гулялі. Адкуль да нас гэтыя гульні прыходзілі? Тэлевізар на весь пасёлак быў адзіны, кніжак з гульнямі не было, але ж, калі на летнія канікулы мы ездзілі ў вёскі і другія гарады да сваякоў, заўсёды ў свой двор прывозілі нешта “новенькае”. Mae сяброўкі кожны год з Украіны і Масквы, Літвы і Латвіі гулялі ў падобныя як з нашага двара. Там, як і ў нас, бегалі за колам з ровара ці каляровай вяртушкай, ці запускалі караблікі і крычалі радасна: “Вунь мой самы вялікі!”, ‘Тлядзіце, а мой хутчэй, спрытней паплыў!” Дарослыя з павагай ставіліся да гульнёвых спраў сваіх дзяцей. Успамінаю, што на нашым падворку заўсёды збіраліся суседзі. Жанчыны прыходзілі са сваім вышываннем. Пасядаюць адна каля другой, спачатку раяцца, які колер “мулінэ” падабраць да свайго ўзору. Але не вышывалі ўсе адзін і той жа ўзор, адна ў адной пераймалі, і былі гэта: “украінкі”, “букеты”... і называліся чамусьці смешна: “макалькі”. Мужчыны ўладкоўваліся надругім бакудвара. Ігралі ў карты, даміно, была ў іх адна спрэчка вакол палявання ці рыбалкі. He памятаю, каб хто вымаўляў дрэнныя словы. Усе гамонкі дарослых былі пабудаваныя на нейкай весялосці, радасці сустрэчы. А сустрэчы былі кожны дзень.
Суседзі пасля працы кожны дзень збіраліся, каб пабыць разам. Застоллі наладжваліся толькі на вялікія святы, ці калі спраўлялі хрэсьбіны ці вяселле. Тады дарослыя спявалі песні, і ў нас была свая любімая: “To березка, то рябнна, куст ракнты над рекой, край родной, навек любммый, где найдешь еше такой...”
Гульнёвы падворак дзяцінства! Чым больш прыбаўляецца гадоў, тым з асаблівай цеплынёй 'ён успамінаецца. Сёняшнія гульні таксама перадаюцца ад аднаго дзесяцігадовага хлопчыка да другога.
3 1972 года мне даводзілася быць на Усесаюзных конкурсах культарганізатараў. Пятнаццаць рэспублік прымала ўдзел і паказвала свой прафесійны ўзровень. І там я заўважыла, што некаторыя гульні вельмі падобныя, што з Кіргізіі, што з Літвы,
што з Грузіі ці Расіі. А ў 1990 годзе была ў Балгарыі, дзе вядучая з Турцыі запрасіла нас развучыць танец-гульню”Ойра”. Потым прадстаўнікі з Латвіі, Расіі і Беларусі сказалі, што і ў іх гэтая гульня запісана ў фальклорных зборніках. Італьянцы паказалі танцавальную гульню пад назваю “Скопа”, а яна як свая, толькі з рознымі назвамі, прыжылася ў Літве, Латвіі, Беларусі. Хто аўтар гульні? Ніхто не адкажа на гэтае пытанне.
За шматгадовыя назіранні я зразумела на практыцы, што гульня не мае межаў, ёй не перашкаджае разнамоўе. Яна пералятае з адной краіны ў другую без пашпарта. Кожны, хто з’яўляецца арганізатарам гульні, уносіць свой уклад, а хто ў яе гуляе - свой. Імправізацыя дапамагае ёй аднаўляцца; людзі, якія перадаюць гульню, уносяць нешта сваё.
У нас на Беларусі добрымі прапагандыстамі гульнёвай дзейнасці былі: метадыст рэспубліканскага Дома народнай творчасці, а потым выкладчык мінскага вучылішча Астапук Васіль Максімавіч; культарганізатар санаторыя “Крыніца” Макушына Раіса Пятроўна, кіраўнікі гуртоў гульні “Скамарохі” Валаховіч Святлана Анатольеўна, Дзіско Ганна Герцыкаўна. На жаль яны пайшлі з жыцця, але ж многа зрабілі на карысць развіцця гульнёвай творчасці. Мне вельмі хочацца, каб іх імёны былі знаёмы вам, тым, хто возьме ў рукі гэтую кнігу.
Вы зразумелі, што я - не аўтар, а збіральніца. Назбірала гульняў і пацешак і шчыра запрашаю на свой падворак пагуляць.
He ведайце стомы
На працы і дома
Нясіце гульнёвы настрой'
Каб дзеці смяялісь,
Каб усе мы ядналісь
На Радасць!
На Шчасце!
Дабро!
/ Любоў!
Клаўдзія Лабчэўская
^<-^<^<^^ ф*$*ф*ф*
5
6
Новы год на плошчы
Напярэдадні Новага года на плошчах гарадоў і пасёлкаў з’яўляюцца лясныя прыгажуні-ёлкі. У некаторых мясцінах стала традыцыяй сустракаць тут Новы год. Танцы і гульні вакол ёлкі з удзелам Дзеда Мароза, Снягурачкі і іншых казачных персанажаў любяць і дарослыя, і дзеці.
Прапануем некалькі рухавых зімовых гульняў.
“Збі каўпак снегавіка ”
Кожны ўдзельнік кідае тры снежкі ў каўпак снегавіка. Перамагае каманда, якая большую колькасць разоў трапіла ў каўпак.
“Марозка”
Колькасць удзельнікаў - 10-30 чалавек. Пры дапамозе лічылкі, якую гаворыць вядучы, выбіраюць “Марозку” і разбягаюцца па пляцоўцы. “Марозка” бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца “замарожаным”, павінен спыніцца, развесці рукі ў бакі і не рухацца. Іншыя ўдзельнікі могуць “размарозіць” яго, пляснуўшы рукой па плячы.
Праз 3-5 хвілін выбіраецца новы “Марозка”. Перамагае “Марозка”, які здолее “замарозіць” большую колькасць удзельнікаў гульні.
7
Выбіраць “Марозку” можна пры дапамозе лічылкі:
Ты зялены,
Ты чырвоны,
Ты ў кажусе
ў цябе
Сіні нос —
Гэта ты,
Дзед Мароз!
Дзед Мароз, Дзед Мароз,
Бабу снежную прынёс,
Баба, баба, снегавуха,
He хапай мяне за вуха!
“Пошта ”
Усе, хто гуляе, становяцца вакол ёлкі ў круг,не тры.маючыся за рукі. Кожны вымаўляе выбраную назву беларускага горада ці сяла. Выбіраюць вядучага, завязваюць яму вочы (можна надзець яму вялікі прыгожы каўпак). Ён выходзіць на сярэдзіну круга і называе два гарады ці вёскі. Удзельнікі гульні, якія выбралі гэтыя назвы, павінны памяняцца месцамі: перабегчы ціха, каб той, хто стаіць у крузе, не чуў, дзе перабягаюць, і не злавіў іх. Калі ён зловіць аднаго з тых, хто перабягае, то той становіцца ў сярэдэіну круга. Гульня пачынаецца спачатку.
“Змяя ”
Усе строяцца ў калону па аднаму (адзін за адным) і бяруцца рукамі за пояс таго, хто стаіць наперадзе. Уся калона - змяя, першы ў калоне - “галава”; апошні - “хвост”.
Па сігналу вядучага “галава” павінна злавіць “хвост”, які ад яе ўцякае. “Галава”, што злавіла “хвост”, пераходзіць у канец калоны, і гульня паўтараецца спачатку.
Усе павінны моцна трымацца рукамі адзін за аднаго, стараючыся не разарваць калону.
Каляды
Сцэнарый святочнага прадстаўлення
Гістарычная даведка.
Каляды (ад лацінскага слова Calendae — калонды—назва першага дня кожнага месяца ў рымлян, ці ад слова кола). Каляды — народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. У царкоўным календары адзначаецца з 24 снежня па 6 студзеня і звязана з рэлігійным святам нараджэння Хрыста і Вадохрышча. Для абраднасці Каляд характэрны тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад першым днём свята; багатая (тоўстая, шчодрая, мясная) — перад Новым годам. Абавязковымі стравамі на ёй былі бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік з парасяцінай, буракі і г.д. Посная куцця (галодная, вадзяная) спраўлялася перад Вадохрышчам. Абавязковай стравай была ўласна куцця — ячная каша з тоўчаных (не сечаных) ячных круп. У некаторых вёсках яна замянялася пшанічнай. Куцця варылася з цэлых зярнят і была сімвалам бессмяротнасці, вечнасці жыцця. Варылі яе перад заходам сонца і ставілі на покуці. Каштаваць кашу ў час гатавання і перад вячэрай забаранялася, а ў час абрадавай вячэры яе елі апошняй.
Падчас Каляд наладжвалі калядаванне, варажбу, шматлікія забавы, гульні, спявалі калядныя песні, у якіх віншавалі гаспадароў хаты, жадалі ім дабра і заможнасці, услаўлялі іх працавітасць і шчодрасць.
Калядаванне — традыцыйны звычай хаджэння каляднікаў па хатах на Каляды з выкананнем велічальных песень, тэатралізаваных сцэнак з удзелам “казы”, “мядзведзя”, “кабылы”, “жорава” і іншых персанажаў. За гэта каляднікам давалі падарункі (сала, каўбасы). 3 цягам часу калядаванне набыло характар забавы. Напрыклад, адной з забаў было шчадраванне: дзяўчаты хадзілі па хатах са “шчодрай” (прыгожай дзяўчынай), якая была апранута ў святочнае адзенне, а на галаве
ў яе быў надзеты папяровы вянок з рознакаляровымі стужкамі. Дзяўчаты спявалі шчадроўскія песні (шчадроўкі).
Дзеючыя асобы каляднага гурта:
Вядучы-пачынальнік
Дзед-Мароз
Снягурка
Звяздар (хлопец са звяздою)
Шчодра-маладзіца, дзяўчаты
Музыкі (гармонік, скрыпка, бубен)
Жораў, каза, кабыла, мядзведзь
Цыганы, хлопчык-механоша
Маскі, касцюмы, рэквізіт дзеючым асобам патрэбна падрыхтаваць загадзя і з добрым мастацкім густам. Звычай калядавання, а таксама песні, танцы, гульні дайшлі да нас ад нашых продкаў, але трэба, каб з дапамогай касцюмаў яны загучалі па-новаму прыгожа, і свята тады набудзе рысы сучаснасці.
Усе ўдзельнікі каляднага гурта заходзяць у гаспадарчы двор. Грае гармонік, бубен, скрыпка, дзяўчаты пяюць шчадроўкі, прывітальныя калядныя песні, цыганы прытанцоўваюць, каб гаспадары дома, да якога падышлі калядоўшчыкі, пачулі, што да іх ідуць “вясёлыя” людзі і нясуць у хату добры настрой. Вокны ззяюць электрычным святлом. Падрыхтаваныя да сустрэчы гасцей гаспадары запрашаюць усіх у хату. Гучаць песні “Паехала Каляда з канца ў канец”, “Добры вечар вам!” Вядучы-пачынальнік: