• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульнёвы падворак  Клаўдзія Лабчэўская

    Гульнёвы падворак

    Клаўдзія Лабчэўская

    Выдавец: Красіка-Прынт
    Памер: 128с.
    Мінск 2001
    151.96 МБ
    — Холадна стала. Вось і гатовы наш клубок. Трэба цёплы шаль вязаць.
    У гэты час клубок паступова размотваецца у доўгі ланцужок, і тады дзеці гавораць:
    — Які доўгі і цёплы шаль атрымаўся.
    Дзеці павінны моцна трымацца за рукі пры ўтварэнні клубка і пры размотванні яго ў доўгі ланцужок.
    УЛАПТУ
    Удзельнікі дзеляцца на дзве каманды з роўнай колькасцю ігракоў. Кожная з іхвыбірае сабе маці.На полі робяць ямачку — масла, куды кладуць шпуляк (мячык). Каманды становяцца насупраць. Першы ў шарэнзе ігрок адной з каманд б’е палкай шпуляк, і бяжыць да масла, удзельнік другой каманды імкнецца злавіць шпуляк і папасць ім у бягучага. Калі гэта яму ўдаецца, каманды мяняюцца месцамі.
    Ігрок, адбіушы шпуляк, павшен бегчы да масла; той, хто злавіў шпуляк, кідае ім у бягучага, калі яму не ўдаецца папасці, ён на некаторы час выходзшь з гульні.
    ПАСПЕЙ АДБІЦЬ
    Усе дзеці рысуюць кругі і бяруць лапаткі (ракеткі). Адзін з іх застаецца без круга — гэта водзячы. Ён падкідвае
    III
    мяч, а дзеці адбіваюць яго, імкнучыся пры гэтым не выйсці са свайго круга, таму што водзячы можа яго заняць. Хто застаўся без круга, становшца водзячым, і гульня працягваецца.
    Мяч павінен адбіваць той ігрок, над кругам якога ён
    пралятае.
    ПАЛЯЎНІЧЫЯ IАРОЛ
    3 дапамогай жараб’ёўкі выбіраюць водзячага — арла. Усе дзеці — паляўнічыя, яны адвольна перамяшчаюцца на пляцоўцы, перакідваючы адзін аднаму мяч, і імкнуцца выбраць зручны момант, каб лёгка ўдарыць мячом у спіну ці па нагах арла. Але падыходзіць да арла бліжэй, чым пяць-шэсць крокаў, не дазваляецца. Калі арол набліжаецца да паляўнічага, у якога мяч, той уцякае або аддае мяч іншаму. Калі арол зловіць мяч на ляту, ён кідае яго за межы пляцоўкі. Вяртае мяч у гульню паляўнічы, па віне якога мяч быў злоўлены арлом. Паляўнічы, якому ўдаецца падбіць арла, мяняецца з ім ролямі.
    Арол можа адабраць мяч у паляўнічага, дакрануўшыся да яго рукой.
    ФІГУРЫ
    Усе дзеці круцяцца ў крузе. Убаку стаяць воўк і маці.
    Пасля слоў маці: “На месцы фігура замры!” — ігракі заміраюць у любой позе. Тады воўк выбірае фігуру, якая яму падабаецца, вядзе яе да маці і пытаецца, колькі яна каштуе. Маці гаворыць: “Два рублі”. Воўк два разы б’е далоняй па далоні маці, фігура ў гэты час уцякае. Воўк яе ловіць. Калі зловіць, то гэта дзіця становіцца ваўком.
    Воўк ловіць фігуру толькі тады, калі “выплаціць" за яе грошы.
    ПРЭЛА-ГАРЭЛА
    112
    Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:
    Прэла-гарэла,
    За мора ляцела,
    А як прыляцела,
    Дзе-нідзе села.
    Хто першы знойдзе,
    Той сабе возьме.
    Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.
    Дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто больш іх знойдзе.
    ПАЛЯЎНІЧЫ
    Па лічылцы дзеці выбіраюць паляўнічага і двух-трох сабак. Усе астатнія — зайцы. Зайцы хаваюцца за кустамі, у ямах і іншых месцах. Выходзіць паляўнічы і крычыць: “Бах! Бах!” Сабакі бягуць ва ўсе бакі, знаходзяць зайцаў і выганяюць іх на адкрытае месца. Кожнага з дзяцей-зайцаў паляўнічы павінен сустрэць словамі: “Бах! Бах!” Інакш яны схаваюцца і іх трэба будзе шукаць зноў. Знойдзеныя зайцы павінны выйсці з гульні. Пераможцамі лічацца тыя зайцы, якіх паляўнічы на працягу 5 хвілін не знайшоў.
    Дзеці-сабакі павінны шукаць дзяцей-зайцаў толькі пасля сігналу паляўнічага “Бах! Бах!"
    КАЛІМ-БАМ-БА
    Дзеці становяцца адзін супраць другога, утвараючы дзве шарэнгі. Дзеці кожнай шарэнгі бяруцца за рукі, паміж імі ідзе гаворка:
    — Калім-бам-ба!
    — На што слуга?
    — Прышыць рукавы.
    — На чые бакі?
    — Пятае, дзесятае (імя) сюды. Названае дзіця бяжыць да другой шарэнгі і спрабуе разарваць яе. Калі дзіця зможа разарваць счэпленыя рукі, то вядзе ў сваю шарэнгу аднаго з ігракоў каманды праціўніка. Калі не разарве, застаецца ў шарэнзе праціўніка. Пераможцай лічыцца тая каманда, у якой у канцы гульні будзе найбольшая колькасць дзяцей.
    Названае дзіця павінна разарваць счэпленыя рукі дзяцей другой шарэнгі, якія не маюць права пры набліжэнні іграка раздымаць іх.
    ГАРЛА ЧЫК
    Дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта гарлачыкі. Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:
    — Колькі каштуе гарлачык?
    Дзіця адказвае:
    За гарлачык гэты
    Дай нам зусім крышку:
    Каб ніколі не хварэць
    — Маннай кашы лыжку.
    Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі і бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік — насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той хто спазняецца, становіцца пакупніком.
    Дзеці павінны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў “...маннай кашы лыжку”; кожны з іх імкнецца заняць свабоднае месца.
    Змяя
    Дзеці строяцца ў калону па аднаму і бяруць рукамі за
    114
    пояс таго, хто стаіць спераду. Уся калона — змяя; першы ў калоне — галава, апошні - хвост.
    Па сігналу выхавальніка галава павінна злавіць хвост, які ад яе ўцякае. Галава, што злавіла хвост, пераходзіць у канец калоны, і гульня паўтараецца.
    Дзеці павінны моцна трымацца рукамі адзін за аднаго, стараючыся не разарваць калону; калі хвост ці галава адарваліся ў гульні, яны прайгралі і выходзяць з калоны.
    ФАРБЫ
    Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў і адгадчыка Несцерку. Усе астатнія — фарбы.
    Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар і фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або кожны сам выбірае сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы і г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.
    Калі назвы дадзены, фарбы і гаспадар прысядаюць на кукішкі і робяць выгляд, што засынаюць.
    Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой і гаворыць:
    — Стук-стук!
    Гаспадар прачынаецца і пытаецца:
    — Хто тут?
    — Несцерка!
    — Чаго прыйшоў?
    — Па фарбу!
    — Па якую?
    Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:
    — Па сінюю!
    Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:
    — Такой фарбы ў нас няма! А ўсе фарбы пляскаюць у
    115
    ладкі і прыгаворваюць:
    Пайдзі за сіненькі лясок,
    Знайдзі сіні чабаток,
    Панасі, панасі!
    1 нам прынясіі
    Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзіць убок, потым вяртаецца і працягвае з гаспадаром гутарку:
    — Стук-стук!
    — Хто там?
    — Несцерка!
    — Чаго прыйшоў?
    — Па фарбу!
    — Па якую?
    — Па белую!
    Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:
    — Ёсць белая фарба, бяры яе!
    Фарба ўцякае, а Несцерка яе ловіць. Дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца; злоўленая фарба наступны раз у гульні ўдзел не прымае.
    /1 ці чулі, ці не чулі?
    Што ў нас сягоння гулі!!!
    3 Кайданава і Стаўбцоў
    Многа дзевак і хлапцоў.
    I яшчэ co Слуцку, Дзе гуляюць па-людску.
    А таксама з Любані,
    Што б гэта вы думалі?
    I з дарог, што завуцца Старыя, Дзе гуляюць вялікія і малыя.
    I яшчэ з другіх мясцін,
    Вясёлыя і гаманкія —
    Усе, як адзін,
    Якія гуляюць, але і справу знаюць.
    ^^^^ пацешкі
    Між намі кажучы
    Праграма максімум: дасягнуць пражытачнага мінімуму.
    Жанчына ведае, што гаворыць, гэта мужчына не ведае, што чуе. * * *
    Супрацоўнік звяртаецца да свайго загадчыка аддзела:
    -	Ці не можаце, Іван Пятровіч, дазволіць мне заўтра не прыходзіць на працу?
    Жонка просіць, каб дапамог ёй управіцца ў пральні, сёе-тое падагнаць на дачным участку.
    На жаль, паважаны калега, не магу: гэта не прычына. каб адсутнічаць на службе.
    -	Шчыра дзякую вам, Іван Пятровіч,— узрадаваўся супрацоўнік. — Я так і ведаў, што вы будзеце на маім баку.
    ***
    — Ой, у вас у хаце так брудна! — ускліквае суседка.
    — Гэта ўсё зяць вінаваты, — тлумачьшь цешча.
    — Дык ён жа ў ад’ездзе...
    117
    — А вунь яго боты стаяць! *** — Вам трэба быць вельмі асцярожным, — кажа лекар пасля агляду пацыента. — He піць, не курыць, не танцаваць.
    — І тады ў мяне будуць сілы абняць жонку?
    —	У	лепшым
    выпадку, але толькі сваю.
    ***
    Стэфанія пасля вяселля, калі ўсе госці паразыходзіліся, абдымае свайго мужа і кажа яму:
    — Ты толькі ўяві сабе, Пятрусь, якое гэта шчасце, што мы цяпер жонка і муж! Цяпер мы ўжо не будзем апускаць шторы на вокнах!
    ***
    Капітан далёкага плавання вярнуўся з працяглага марскога паходу. Па гэтай прычыне ўся сям’я сабралася за сталом.
    — Гэта, напэўна, сынок Вова? — пытаецца капітан, паказваючы на хлопчыка.
    — Так, — адказвае жонка, — гэта наш Вовачка. Помніш, ты тады вярнуўся з Ціхага акіяна?..
    — А гэта Наташка?
    — Наташка. Ты тады з Ледавітага акіяна прыехаў...
    — А гэта хто сядзіць? — цікавіцца капітан.
    118
    — Ну сядзіць і сядзіць... Што ён табе, перашкаджае?
    ***
    У судзе
    Суддзя:
    — Ці ведаеш, што красці гусей вельмі кепска? Злодзей:
    — Але, ведаю, пане суддзя! Бо яны надта ж моцна крычаць.
    ***
    Ад чаго вецер
    — Скажы, дзядзька, з чаго вецер робіцца?
    — Як з чаго? Зірні ўгару, што там ёсць?
    — Неба.
    — А ўнізе?
    — Зямля.
    — А пасярэдзіне?
    — Дый нічога!
    — Дык вось вецер і дзьмухае, бо скразіць.
    ***
    Сарамлівая
    Зося: — Янка, аб чым ты гэта думаеш?
    Янка: — Аб тым, аб чым і ты.
    Зося: — Фу, як табе не сорамна! ***
    Прысяга
    — Ты што, здурнеў? П'еш гарэлку праз саломінку?
    — Мушу трымаць слова. Я ж прысягнуў жонцы, што вусны мае не дакрануцца болей да чаркі.
    119
    “Трэба дома бываць часцей... ”
    (Сямейная хроніка) — Дзе начаваў ты, маё гора? —
    Пытае жонка ў Ягора. — Дзе ночку цэлую бадзяўся? He пазваніў, не абазваўся! — Такая драма з-за драбніцы! Я быў у кума, у Ігната, Ў яго цяпер пустая хата (Ігната кінула Агата), Ён начаваць адзін баіцца! Ўздыхнуўшы, жонка да Ягора: — Ідзі паеш, на працу скора. ...Ўсё ў гэтым свеце нетрывала. І жонка дзесь заначавала.
    У Ягора тое ж запытанне: — Ну, дзе бадзялася да рання? Я ноч не спаў ад хвалявання! — Была ў сяброўкі я, у Ніны, Гулялі ўчора імяніны, Ісці дамоў адна баюся, He вінавата я, клянуся!
    Муж аж зайшоўся: — О, халера!
    Збірай манаткі! Вон з кватэры! ***
    У кватэру зайшла суседка, і маці кажа: — Сынок, пацалуй цёцю.
    — Баюся!
    — Чаго?
    120
    — Аднойчы яе пацалаваў тата і атрымаў адразу ж аплявуху!
    ***
    Маці выгаворвае сыну:
    — І табе не сорамна? Зноў класны кіраўнік скардзіцца на твае паводзіны. Хоць браў бы прыклад з бацькі. За добрыя паводзіны яго датэрмінова вызваляюць з турмы!
    ***
    Жонка мужу:
    — Думаеш, я буду насіць гэтае футра з вавёркі ўсё жыццё?