Гульнёвы падворак
Клаўдзія Лабчэўская
Выдавец: Красіка-Прынт
Памер: 128с.
Мінск 2001
Ён (бадзёра):
— А чаму б не, любая? Носяць жа вавёркі!
***
— І ў мяне быў некалі ідэал.
— Куды ж ён падзеўся?
— Я выйшла за яго замуж.
***
— Сабачае жыццё ў нас, мужчын! — кажа містэр Ален сваёй жонцы.
— Ды ўжо ж, — згадзілася місіс Ален. — Днём вы скуголіце, а ўсю ноч даяце храпака.
***
— Ну як, мілы, смачна? — пытае маладая жонка свайго мужа пасля першага прыгатавання абеду.
— Нядрэнна. Але ў наступны раз, любая, не забудзь да солі дадаць трошачкі супу.
***
Багаты халасцяк завяшчаў свае грошы тром
121
$ ^ > <♦ > <♦ > <♦ > <♦ ф ^ > <♦ > <♦ > «% > <♦ ф жанчынам, якія ў свой час адхілілі яго прапановы выйсці за яго замуж. “Я абавязаны ім мірам і шчасцем, — напісаў ён у завяшчанні, — якім я цешыўся ўсё жыцнё”.
***
Да карчмы падыходзіць госць. Карчмар здалёк вітае яго:
— Добры дзень, Мікалаю! Вас тут пыталася нейкая жанчына.
— А хто ж такая?
— Ці ж я ведаю?
— Заікалася, можа?
— Але!
— Малая, крывыя абцасы?
— Але!
— Такая задрыпаная?
— Ага, ага.
— І лаялася?
— Ага.
— Гэта, пэўна, мая жонка.
***
Поп і шавец Поп.
— Я такога дурня не бачыў, каб спачатку на кавалкі рэзаў, а потым іх зноў сшываў.
Шавей.
— А сустракалі вы, ойча, такога дурня, што, калі хто-небудзь памрэ і ўсе плачуць, ён адзін ідзе і спявае?
Наваражыла
— Ну, што табе цыганка наваражыла?
122
— Што хутка буду мець непрыемнасць.
— He вер гэтаму.
— Дзіва, — не вер! Як толькі яна выйшла, я адразу ж спахапілася, што няма гадзінніка.
Знайшоў выйсце
У адной вёсцы жылі вельмі лянівыя муж і жонка. Гаспадыня спала на печы, гаспадар — на лаўцы, каля дзвярэй. Аднойчы раненька яна кажа:
— Стары, дождж на двары, ці што?
Той схапіў рукою кацюбу, што стаяла ў галавах, ударыў ёю аб дзверы, адчыніў іх і паклікаў:
— Бобік, Бобік!
Калі сабака стаў на парозе, ён і кажа жонцы:
— Відаць, няма дажджу, бо Бобік сухі.
***
— Вася, навошта вырываеш старонкі з падручніка? — пытае настаўніца.
— А я не ўсе вырываю, а толькі прачытаныя, каб памылкова не чытаць двойчы адно і тое ж.
***
— Мама, хто з нас старэйшы: я ці кот? Пытаецца Стасік.
— Вядома, ты!
— А чаму ён вусаты, а я — не?
***
Хвалько кажа хвальку:
— Чуў пра Атлантычны акіян?
- Чуў.
— Я яго пераплыў.
— А ты чуў пра Мёртвае мора?
123
- Чуў.
— Гэта я яго забіў.
***
Maui пытаецца ў сына:
— Чаму ты запрасіў на дзень нараджэння толькі гэтых двух хлопчыкаў?
— А яны не любяць торта, — адказаў сын.
***
Да хлопчыка, які плача, падышоў міліцыянер:
— Што здарылася?
— У мяне сабака прапаў.
— А якія ў яго прыкметы?
— Ён прапаў разам з прыкметамі.
***
Maui:
— Настаўніца спеваў паскардзілася, што ты заснуў на ўроку. Гэта праўда?
Сын:
— А што мне было рабіць, калі ўвесь клас спяваў калыханку.
***
Мама вядзе Мішу з цырульні. Уздоўж дарожкі, па якой яны ідуць, ляжаць галінкі, зрэзаныя з кустоў.
— Мама, чаму тут ляжаць галінкі?
— Гэта садоўнік падстрыг кусты.
Міша здзіўлена паглядзеў на маці і спытаў:
- У цырульні?
***
— Мне гэтыя цукеркі зусім не падабаюцца,— кажа Уладзік.
124
— Чаму ж ты іх ясі?
— А каб хутчэй скончыліся!
***
У суботу, калі Паўлік збіраўся ў школу, маці сказала:
— Вось атрымаеш сёння чацвёрку — паедзеш заўтра
з татам на рыбалку. На цэлы дзень.
Прыйшоў Паўлік са школы і кажа:
— Мама, на рыбалку я паеду на паўдня.
***
Маленькі Гена ўбачыў на двары сабачку і пытае ў таты:
— Як завуць сабачку?
— Шарык.
— А чаму ён не круглы?
***
— Тата, пойдзем гуляць?
— Мокра на вуліцы, дождж пайшоў.
— А куды ён пайшоў?
***
Мама пытае ў чатырохгадовага сына:
— Алег, табе гэтыя туфелькі цесныя?
— He, я проста пальцы заж.мурыў.
***
— Бабуля, глянь, якія ў мяне кветкі.
— А дзе ж ты іх ўзяў?
— 3 твайго абруса.
***
— Што такое снягір? — спытала сястрычка. Брат падумаў і адказаў:
125
— Гэта птушка са снегу.
***
— Дай мне тваю ручку, Віця.
— А чаму ты сваёй не пішаш?
— Яна шмат памылак робіць.
***
Бабуля кажа Марынцы:
— Хутка будзе дождж.
— Чаму?
— Куры на жэрдку паселі, прыкмета — на дождж.
— А ты іх згані,— параіла Марынка,— і дажджу не будзе.
***
— Раскажы, Толя, бабулі верш: ля ёлкі ты расказваў.
— Без ёлкі я не магу, забываюся.
***
— Паўлік, чаму ты кожны дзень спазняешся ў школу? Няўжо ў вас няма будзільніка?
— Будзільнік ёсць, ды толькі ён звоніць, калі я сплю.
***
— Віця, я спаткаў Ніну Пятроўну, яна зноў скардзілася, што дрэнна паводзіш сябе.
— І чаго яна скардзіцца? Я ж сёння зусім не быў у школе!
126
ЗМЕСТ
Гульнёвы падворак
Зімою................................... 6
Вясною..................................46
Летам................................... 60
Восенню.................................98
Беларускія народныя пацешкі.............117
&*&*&*&*
127
Выданне для вольнага часу
Кніжная серыя “Беларусь святочная”
Укладальнік Клаўдзія Лукінічна Лабчэўская
ГУЛЬНЁВЫ ПАДВОРАК
Рэдактар
Мастацка-тэхнічныя рэдактары
Карэктар
Камп'ютэрны набор
Адказны за выпуск
Л.І. Жук
Ц.В. Дранчук, У.М. Жук
А.В. Міронава
С.В. Сухарукава
Л.Ю. Свярдлоў
Падпісана ў друк 21.11.2000 г. Фармат 60x84/16. Папера газетная.
Друк афсетны. Ум. друк. арк. 8,0. Тыраж 7000 экз. Заказ № 2866.
Падатковая ільгота - Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь
АКРБ 007-98, ч. 1; 22.11.20.600
Выдавецкае ТАА “Красіка-Прынт”. Ліцэнзія ЛВ № 84 ад 26.11.1997 г.
220072. г. Мінск, вул. Сурганава, 15.
Надрукавана з падрыхтаваных заказчыкам дыяпазітываў у друкарні выдавецтва “Беларускі Дом друку”. 220013, г.Мінск, пр-т Ф.Скарыны, 79.