Гульнёвы падворак
Клаўдзія Лабчэўская
Выдавец: Красіка-Прынт
Памер: 128с.
Мінск 2001
Дзед Мароз:
Ну нагаварыла!
Чаму ў нас такая моладзь гаваркая? І дзе яны толькі панавучваліся?
Снягурка:
Ад вас, дзядулька!
Дзед Мароз:
Ну добра, добра, на вас, маладыя, усе нашыя надзеі:
На разумны парламент, на добрае і мірнае жыццё.
Каб усім усяго хапала, і сала, і да сала.
А нам развітацца часіна настала.
Пад мелодыю “У лесе нарадзілася елачка ” Дзед Мароз і Снягурка пакідаюць святочную залу.
Загучала мелодыя “Шэрая мышка” ў запісе Алесі і гурта “Сябры”. У залу ўлятае струмкая ханчына ў прыгожай доўгай спадніцы, на вачах маска (лятучая мыш). У руцэ веер.
Вядучая ў вобразе Мышы:
Добры вечар!
Давайце пазнаёмімся.
Я - Мыш! Я прыгажуня Крыса!
27
Так гучыць па-расейскі, хутчэй, па-славянску.
У слоўніку пра мяне напісана: млекакормячая жывёліна сямейства мышападобных, пераважна з шэрай поўсцю і доўгім хвастом. У беларусаў - пацук, у рускіх - крыса, ну што -атрымалася Ён і Яна?
Будзем мець надзею, можа атрымаецца “Салодкая парачка”.
Вось вам і тэма для навуковай працы. А я пачынаю з сюрпрызаў. (Раскрывае свой веер, на якім напісана слова “Пацучок ”.)
Я называю літарку, а вы павінны здагадацца, што за падарунак я вам прынесла. Зразумела ўсім? (Называе літары.)
ГІ - прышчэпка, паштоўка, пернік, пяцёрка...
A - агародніна, арэх, аловак, аўтарытэт...
Ц - цукерка, цуд, цвік, цукар....
У - убор, узор, кроп,...
Ч - часопіс, чарцянё, часнок, чабрэц, чапяльнік...
О - ордэн, (навагодні, з вясёлымі пажаданнямі)...
К - кветка, каўбаса, келіх гарэлкі, казка, кавалер...
Усе падарункі дорацца з прыгаворамі, каб было весела.
- А можа, мы з вамі, як у той думе, усе разам прыдумаем дэвіз года?
Усе ж як-ніяк, а прыйдзецца пратанчыць 366 дзянёчкаў.
Вось мая прапанова: “Ухапі пацучка за шэрую поўсць і пройдзе злосць!” Аб’яўляецца конкурс на лепшы дэвіз года, за які аўтар атрымае галоўны прыз.
- Вы ведаеце, што годам парсюка закончыўся дванаццацігадовы каляндар. А я распачала з пачатку. Чаму мне пашана? Чаму я першая? А было гэта так.
Жывёлы разабралі 11 гадоў: каровы, тыгра, зайца, дракона, змяі, каня, авечкі, малпы, курыцы, сабакі і свінні. А першы год застаўся без назвы.
За яго мы з вярблюдам паспрачаліся. Хто першым на золку ўбачыць прамень сонца, той і пераможа. Надзьмутыя, селі мы кожны ў свой бок. Ён задраў галаву на ўсход, а я - на захад. Сядзім. Думаеце, што я маленькая, дык мяне можна
28
пакрыўдзіць? Але ж, як гавораць, “трэба розумам надтачыць, дзе сіла не возьме..” Моўчкі пільна гляджу, ажно першы прамень і асвяціў на маім захадзе высокую гару. Я як закрычу: “Сонца ўстала, вітаю цябе, сонейка!” Усе адзінаццаць жывёл былі сведкамі маёй знаходлівасці. Так я і стала пераможцам.
- А зараз, калі ласка, устаньце, усе мае астралагічныя браты і сёстры. Вам прысвячаецца танец.
Аб’яуляю аўкцыён. Мужчыны, я звяртаюся толькі да вас. Якімі рысамі характару адораны жанчыны, якія нарадзіліся ў год пацука? (Адказ залы — прыгожыя, фігурныя, эканомныя і г.д.) Жанчыны, а зараз вы назавіце рысы характару мужчын-пацукоў? (Недаверлівыя, палітычныя, шукальнікі асабістай карысці). Вядучая выбірае пераможцаў сярод мужчын і жанчын. Ім прапануецца іспыт, “хто лепш лічыць грошы” (Умовы гульні ў дадатку.)
Крыса і пацук з усяго шукаюць асабістую карысць.
Дакладна ведаю, хто народзіцца ўлетку, будзе напрацягу ўсяго жыцця ўдалым, здаровым і шчаслівым. Таму мая парада маладым - не губляйце дарэмна часу, і прыслухайцеся. Можа зноў скажаце, грошай не хапае? Было б каханне, а яно і без даляраў салодкае.
Даляраў не злажылі
Hi ў панчохі,
І ні ў сундучок,
Цэлы год пражылі
3 табою, парсючок.
He будзем нудзіцца, Спяваць, весяліцца.
І свята праславім,
І чарку паставім,
Сустрэнем з усмешкай,
Каб шэрым не стаў Пацучок!
Абяцаю перад усімі, што ўсе намаганні прыкладу, каб напрацягу года вам не было горш, як сёння! I сардэчна запрашаю гуляць, спяваць ды гумару свайго не губляць!
29
Навагодняя гульнятэка
Шчаслівыя білеты цыганкі
1. Будзь вясёлы, як сват на вяселлі, здаровы, як вада, багаты, як зямля!
2. Будзь здаровы на ўвесь год, як калядны лёд.
3. Каб вам ціха спалася, лёгка ўставалася, спрытна хадзілася.
4. На здароўе вам, на злосць ворагам, на безгалоўе вялікім панам і тым бесавым сынам, што завідуюць вам.
5. Вялікі расці, добра гадуйся, да новага свята лепей рыхтуйся.
6. Пацуковыя усмешкі, як арэшкі - лускай без лішняй спешкі.
Гульня з прыгаворам
Прымаўкі пішуць на карткі па аднаму слову. Раздаюць на кожны стол. Госці павінны яе злажыць. Хто першы прачытае сваю прымаўку, той і пераможца.
‘Туляй, хлапец, будзе і на цябе лавец!”
“Дзе чара, там і свара.”
“Бурымэ”
Пераклад з французкай мовы (рыфмаваныя аканчаткі).
У гэтую гульню любіў гуляць А.С.Пушкін. Ён заўсёды выходзіў пераможцам сярод сваіх сяброў. Прапануйце сваім гасцям наступныя рыфмы:
.. вечар
.. адна
.. сустрэча
.. яна
.. каханне
.. спатканне
.. спакою
.. са мною
дамоў
.. госць сяброў .. маладосць .. парсюка .. пацука .. за вуха .. навука любым
.. Новы год
.. шлюбам .. мёд
Пераможца сярод гасцей вызначаецца “паэт года”.
Навагоднія варожбы
У наш час варажба ператварылася ў гульню.
Запрасілі ўсіх дзяўчат і жанчын стаць у кола. Пасярэдзіне кладуць люстэрка, кашалёк, часопіс, на талерцы - зерне, лустачку хлеба, бутэльку, ключы, аловак, грэцкі арэх, апалонік, партрэт вядомага артыста, даляр і г.д. Вядучая лічылкай выбірае, на каго будуць варажыць.
3-пад печкі каціцца
Галубое плацціца.
На баку зялёны бант, Цябе любіць лейтэнант. Зваць яго Валодзенька, Хлопец ён малодзенькі. Цераз годзік, цераз два Будзеш ты яго жана.
Дзяўчыне, якую выбралі, завязваюць хусцінкай вочы, круцяць вакол сябе, і у гэты час мяняюць месцамі пакладзеныя рэчы. Калі дзяўчына астанавілася, ёй здымаюць хусцінку і глядзяць, што ёй выпала.
Люстэрка — прыгажун, зерне - старанны чалавек, арэх -спартсмен, апалонік- повар, часопіс-журналіст, ключы -кватэра, бутэлька — будзе з пашанай адносіцца да гарэлкі.
Мышыная валтузня (смешныя атракцыёны)
Шыбуршэнне газетай
Удзельнічае 5 чалавек.
Кожнаму ў левую руку пакладзіце газету, а правую схавайце за спіну. Па загаду вядучага, газету трэба “шыбуршыць” — схаваць у свой кулак, каб не было бачна.
Пераможа той, хто хучэй выканае ўмовы гульні.
Вазьмі цукерку
На талерку пакладзіце цукерку, прысыпце мукой. Па загаду вядучага ўдзельніку гульні трэба з’есці цукерку без дапамогі рук. (Талеркі з цукеркамі па колькасці ўдзельнікаў гульні)
Пераможца — “самы кемлівы.”
Цудадзейны яблык
На вуду прычапіць яблык. Па загаду вядучага ўдзельнік гульні вуду трымае за спіной.
Пераможа той, хто першы з’есць свой яблык.
Хто лепш лічыць грошы
У талерку насыпаюць крупы і фасолю. (Фасоля будзе замест грошай.)
Гуляюць удвох, мужчына і жанчына.
Правай рукой яны трымаюць адзін аднаго, а левай яны павінны ў крупах знайсці свае “грошы”. Пераможца той, хто больш знойдзе фасолін.
Са свісцёлкамі
Выбіраюцца 3-4 пары. Вядучы кожнаму дае па свісцёлцы і
гаворыць:
32
- Мы ведаем, што ў мышыным каралеўстве ўсе пішчаць. Давайце і мы з вамі неяк паспрабуем быць перакладчыкамі пацуковай мовы. Я буду даваць загады, а вы павінны выконваць іх, але ж размаўляць паміж сабою забараняецца. Патрэбна свае адносіны выказваць праз свісцёлкі. Зразумелі? Крыса і пацук пазнаёміліся паміж сабою, выказалі любасць адзін да аднаго. За гэтай сустрэчай пільна сочыць пацуковая жонка. Новая сяброўка пацука зразумела, што ён жанаты. Яна выказала сваё абурэнне за ашуканства. Пацук спрабуе растлумачыць складанае становішча. Прымірэнне.
У канцы спаборніцтва госці апладысментамі выбіраюць napv-пераможцу.
3 НОВЫМ ГОДАМ!
Калядныя вячоркі
Удзельнікі Каляд збіраюцца ў клубе ці ў якой-небудзь вялікай хаце. Іх некалькі гуртоў (тры ці чатыры). Яны дамаўляюцца, які гурт пойдзе па якой вуліцы і з якога канца пачынаць паход у Каляды. На двары стаяць ужо запрэжаныя коні ў санях. Яны ўпрыгожаны стужкамі, званочкамі. Кожны гурт садзіцца на свае сані і, дамовіўшыся, з песнямі, прыпеўкамі, музыкай і жартамі імчыць да плошчы, дзе стаіць ужо ўпрыгожаная ёлка і збіраюцца гледачы і ўдзельнікі Калядак.
На першых санях едзе Дзед-пачынальнік (ён — сімвал даўгавечнасці жыцця, здароўя, весялосці).
Дзед і пачынае свята, ён віншуе аднавяскоўцаў з надыходам Каляд, з Новым годам, дае кароткі расказ пра паходжанне гэтага свята. Расказвае праграму свята, што за чым будзе адбывацца, запрашае ўсіх улівацца ў гурты калядоўшчыкаў. Затым гурты калядоўшчыкаў выконваюць прывітальную песню і запрашаюць усіх у Каляды. Яны з жартамі садзяцца на сані і едуць па сваіх вуліцах. Пачынаецца Калядаванне.
Перад ад’ездам ад плошчы персанажы даюць напрамак
2 Зак. 2866
Калядавання і прыкладныя віншаванні Дзед:
Ой ты, пан харошы,
Рыхтуй пятак і грошы.
Цыган:
Мерачку аўса,
Наверх — каўбаса.
Механоша:
Кусок сала,
І таго мала
Усе:
Гэй, Каляда!
Калядоўшчык:
Прыехала Каляда ў вазочку,
Прывезла дудак рэшата.
Дзед:
Ой вы, хлопчыкі, не зявайце, Сабе дзевак выбірайце!
Цыган:
У згодзе жыць —
Калядзе дагадзіць!
Усе:
Гэй, Каляда!
Павадыр:
Што край, то звычай,
Што старана, то навіна.
Механоша:
Каляду сустракаць —
Гасцінцы рыхтаваць.
Усе:
Гэй, Каляда!
Лявоніха:
3 Калядой здружыцца —
Пець і весяліцца.
Цыган:
Хто Каляду мінуе,
Таму бог не даруе.
Павадыр:
Казу вядзём,
Усім радасць нясём.
Па дарозе спяваюць:
Пайшла Каляда, Калядуючы.
Эй, Каляда, Каляда!
А за ёю дзеўкі, шчадруючы.
Эй, Каляда, Каляда!
Пайшла Каляда ў адну хату.
Эй, Каляда, Каляда!
А ў гэтай хаце сала шыпіць.
Эй, Каляда, Каляда!
Пайшла Каляда ў другую хату.
Эй, Каляда, Каляда!
А ў гэтай хаце срэбра звініць.
Эй, Каляда, Каляда!
Пайшла Каляда у трэцюю хату.
Эй, Каляда, Каляда!
А ў трэцяй хаце золата блішчыць.
Эй, Каляда, Каляда!
Пайшла Каляда ў чацвертую хату.
Эй, Каляда, Каляда!
А ў чацвертай хаце каўбасу пякуць, Каўбасу пякуць, ды й нам даюць.
Эй, Каляда, Каляда!
Падыходзіць да першай хаты,
3 якой дамовіліся, Запальваюць звязду пад акном.
Лдзін вядучы заходзіць у хату, каб спытаць гаспадароў, ці можна Кадяду спяваць. Атрымаўшы дазвод, выходзіць і абвяшчае гэта ўсім.
Першы вядучы пад акном.
1-ы вядучы:
Шчодры вечар, добры вечар, Пане дзядзьку гаспадар!