Гульнёвы падворак
Клаўдзія Лабчэўская
Выдавец: Красіка-Прынт
Памер: 128с.
Мінск 2001
Мы твой дом віншуем
3 Новым годам, з Кадядкамі, са святам.
35
2 вядучы:
Жадаем вам шчаслівага спаткання Дый за год зноў Каляду даждаці! Дазволь, пане гаспадар, Каляду заспяваці! Па дазволу гаспадара ўсе ўдзельнікі спяваюць песню. Пасля таго, як выканана песня, слова бярэ дзед:
Таспадарушка наш бацюшка
Падараў гасцей-калядоўшчыкаў 3 клеці рэшатам, з печкі пірагамі, Падай каўбасу, я ў зубах панясу. Хоць адзін маю, але ўтрымаю.
Таспадар частуе калядоўшчыкаў.
Дзед:
Дзякуй, гаспадарок, за пачастунак, нам яго хопіць на цэлы год, але вось у мяне ёсць тут жывёліна, прыйшлі мы да вас з казою шэраю, вясёлаю. Дык няхай жа яна паскача для вас.
Каляднікі спяваюць, а “каза” выконвае рухі паводле зместу песень.
Каза мая вучона,
Прайшла ўсе навукі, Знае розныя штукі. Ну-тка, козенька, Расхадзіся, развесяліся I ўсяму дому пакланіся.
I гаспадару, і гаспадыньцы, Яшчэ краснай Марыйцы. (Каза кланяецца) Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая, To на рожанькі, To на ножанькі Пакланіся зграбна, Пакланіся складна!
(Каза верціцца. Каляднікі ўцягваюць у танец гасцей. У канцы каза падае.) Дзед:
Гаспадар ідзе, каўбасу нясе,
Тры кускі сала, каб каза ўстала,
I мерку жыта, каб каза была сыта!
Уставай, паклонімся гаспадару і гаспадыньцы.
Гаспадары частуюць казу, яна ўстае і калядоўшчыкі з песнямі і жартамі ідуць да другога дома, дзе таксама спяваюць песні, просяцца увайсці ў хату, внншуюць гаспадароў.
Прыкладная тэматыка выступлення калядоўшчыкаў у другой хаце.
Дзед:
Добры дзень таму, хто ў гэтым даму!
Гаспадарочак, ясны паночак
Аляксандр
Ці спіш, ці ляжыш, ці адпачываеш,
Ці Каляду сустракаеш?
А калі не спіш, гукай са мной,
А калі ты спіш, дык бог з табой.
Мы госцікі не дакучыя
He часта ходзім, не дакучаем,
А ў гадочак адзін разочак.
Цыган:
Твая хата, ёсць і мядок, і сырок, і каўбаса, піражок — носам чую, дазволь завітаць, калядную песню заспяваць.
Каляднікі, як зойдуць у хату:
Гаспадынечка, перапёлачка,
У цябе сырнічкаў поўная полачка,
А ты тут нас частаваць будзеш,
А мы цябе віншаваць будзем
I з дзеткамі, і з сямейкаю,
I яшчэ з добрым здароўечкам,
Каб да лета дачакала,
Каляднічкаў зноў сустракала,
Падарачкамі надзяляла.
Выконваюць песню. Гаспадыня раздае пачастункі.
Каляднік 2-і:
Вось за гэты піражок зарадзіла каб жыта стажок.
&*&*&*&* ^*:*^:^»^^
37
1-ы:
Каб у гэтай хаце
Было заўсёды што даці,
Каб мякіну не таўклі
І хлеб з яе не пяклі!
2-і:
Каб заўсёды была хата прыбрана,
Міскі, лыжкі памыты,
А вашы дзеткі сыты!
У гэты час наперад прабіраецца “чорт”, ён увесь час падслухоўвае і прыгаворвае.
Чорт:
Каб нічога не было, каб і жыта не расло,
Каб людзей не частавалі, каб і гумны пуставалі.
(Яго ўсе б ’юць і гоняць ад сябе, але ён усё роўна ўсім замінае, перашкаджае.)
Калядоўшчык 3-і:
Каб шасткі ламіліся ад каўбас,
А бліны-аладкі самі выскоквалі з патэльні.
Чорт:
Каб бліны не адставалі
Каб патэльні прыгаралі.
(Чорта ўсе гоняць.)
Калядоўшчык 1-ы:
Каб былі поўныя коблы ежы,
А ў вашых хлявах шмат свіней і авечак!
Чорт:
Каб вашы куры не нясліся ды квахталі,
А свінні не вяліся ды здыхалі!
(На гэты раз чорту завязваюць рот, каб ён змоўк.)
Калядоўшчык 2-і:
Каб мірна, весела жылося,
Пілося і елася і яшчэ хацелася.
Чорт (вырываецца):
Каб толькі па барадзе цякло, А ў рот не пападала!
(Чорта выганяюць за дзверы.)
Дзед: А цяпер, гаспадарочкі дарагія, дазвольце крышку патанцаваць, старыя косці размяць і першую ў танец запрасіць гаспадыню гэтай хаты.
Усе танцуюць: “каза", “чорт”, “мядзведзь”. Пасля танцаў калядоўнікі развітваюцца. Ідуць да трэцяй хаты.
Прыкладная тэматыка каляднага выступлення ў трэцяй хаце для трэцяга гурта.
Вядучы пад акном:
Шчодры вечар, добры вечар,
Пане дзядзьку гаспадар!
Мы твой дом віншуем
3 Новым годам, з Калядкамі,
Са святам.
Дазвольце ў хату зайсці, Каляду заспяваць.
Калядоўшчык 1-ы:
Першая песня і гукі,
Каб у гэтай хаце не было скукі,
Каб жылі весела, шчасліва і багата
У сваёй роднай хаце!
Калі ласка, спевакі-падхватнікі, заспявайце для гаспадароў!
Каб вашы сталы былі багаты пірагамі,
А вашы кішэні грашамі.
Дзед пасля песні:
Дай табе, гаспадару,
І ў каморы, і ў амбары,
І на стайні вараныя коні,
Авечкі брухатыя ды валы рагатыя!
Дай табе, гаспадару,
Курэй падпечак і аўса засечак!
А парадуем зараз мы цябе мядзведзем вясёлым.
Важаты:
Ну-ка, Мішанька,
Паскачы харашэнька,
He слухай-ка свяшчэнніка,
Панамара-бяздзельніка,
А слухай нашага брата-мядзведніка,
39
Хто цябе корміць, поіць,
Ад ліхіх сабак абараняе,
Шлях-дарогу паказвае.
1-ы:
А ну, Міхал, пакажы чэснай публіцы, як мужык Янка п’яны з кірмашу дамоў вяртаецца!
2-і:
А варвуля, Максімуля, патанцуй, пакажы, як бабы хлеб месяць!
3-і:
А пакажы, як дзеўкі перад люстэркам упрыгожваюцца! 4-ы:
А як хлопцы перад дзяўчатамі красуюцца, з імі заігрываюць?
Мядзведзь усё паказвае рухамй.
А цяпер, Міхаіл, пакланіся гаспадару ды гаспадыні. Хай дасць пару кілбас і ковал саланіны, і ў руку 5 рублёў.
Гаспадыня частуе павадыра і мядзведзя. Калядоўшчыкі з песнямі ідуць да другой хаты.
Пасля таго, як Калядаванне па вуліцах закончылася, каляднікі на санях зноўку з’язджаюцца да клуба. Па мясцовым радыёвузле ў клубе ўжо абвешчана, што адбудуцца калядныя вячоркі. Прыкладны сцэнарый правядзення прыкладаецца.
Хто ён, суджаны?
(Калядная варажба)
Дзяўчына, якая хацела выйсці замуж, выбраўшы месца ля плота, бралася за кол і гаварыла: ‘Тэта кол — гэта калішча, гэта маладзік - гэта ўдавішча”. Так яна перабірала кожны кол да апошняга. Калі ў гэтым месцы былі сказаны словы “гэта маладзік”, то дзяўчына выйдзе замуж за халастога, калі “гэта ўдавішча” - за ўдаўца.
***
$<^*>$»>^‘>
40
Дзяўчаты збіраліся ля кадодзежа, апускалі вядро ў студню і, дастаючы яго, па чарзе хапаліся рукамі за жэрдку з вочапам. Якая з дзяўчат ухопіцца апошняя, той першай давядзецца і замуж ісці (Капыльскі раён).
***
Насыпаюць кучку куцці, даюць есці пеўню і лічаць зярняты, што засталіся, пры гэтым прыкмячаюць: калі акажацца цотка - выйдзе замуж, лішка - не.
***
Дзяўчына кладзе сабе на ноч пад галаву грабянец, і хто будзе ў сне ім часацца, той будзе і суджаны яе (Піншчына).
***
Замужняя жанчына хавае пад накрыўку наступныя рэчы: хлеб, парсцёнак, шчотку, шыла, іголку і інш. І запрашае дзяўчат-удзельніц варажбы па чарзе падыходзіць і браць аану якую-небудзь рэч. Тая, што дастане хлеб, будзе мець багатага жаніха, пярсцёнак - прыгожага, шчотку - злоснага, шыла -шаўца, іголку - краўца (Віцебшчына).
***
У талерку налівалі вады, а на беражкі клалі пацеркі з напісанымі на іх імёнамі хлопцаў. Тады клалі на ваду верхнюю скарыначку хлеба, кавалак свечкі на яе. Затым трэба было тройчы пакруціць мезенцам па вадзе вакол скарынкі. Да якога імені скарыначка прыстане, тое імя будзе і ў жаніха.
Калядаваць - песні спяваць Ці дома, дома сам пан гаспадар ? Ой, хоць і дома, той не гуляе, Ды ў новым гумне пшаніцу вее. Ой, хадзем, браткі, да й падвяселім, Ці не дасць нам ды й па гарчыку? Ці дома, дома ды й яго сынок? Oil, хоць і дома, то й не гуляе, Ды ў новай стайні коні сядлае.
41
Ой, хадзем, браткі, ды й падвяселім, Ці не дасць нам ды й па коніку? Ці дома, дома ды яго жана ?
Ой, хоць і дома, то й не гуляе, Ды ў новай хаце пірагі пячэ.
Ой, хадзем, браткі, ды й падвяселім, Ці не дасць нам ды й па піражку? Ці дома, дома, ды й яго дачка ?
Ой, хоць і дома, то й не гуляе. У новай каморцы хусты качае. Oil, хадзем, браткі, да й падвяселім, Ці не дасць нам ды й па хустачцы ?
Шчодры вечар (Беларуская народная песня)
1. На нова лета
Хай родзіць жыта!
Прыпеў: Шчодры вечар, Багаты вечар!
2. Жыта, пшаніца, Усякая пашніца. Прыпеў: Шчодры вечар, Багаты вечар'.
3. Дай табе, божа, Пану, гаспадару, Прыпеў: Шчодры вечар, Багаты вечар'.
4. Гарэліцу гнаці, Дачок аддаваці.
Прыпеў: Шчодры вечар, Багаты вечар!
5. Піва варыці, Сыноў жаніці.
Прыпеў: Шчодры вечар, Багаты вечар!
6. На нова лета
Хай родзіць жыта. Прыпеў: Шчодры вечар, Багаты вечар!
Я.Колас
“НОВАЯ ЗЯМЛЯ” Фрагменты з паэмы Куцця. Марозна. Хмурнавата. Сняжок падкідвае заўзята; Снег на куццю - грыбы на лета. Такая матчына прыкмета, А сцежкі чорны - ягад многа; Ну, і за гэта хвала Богу.
Абегаў Уладзя ручаеіну, I клін, і пасечку, лагчыну. Па жменьцы ў снег аўса стаўляе -Зайцоў ён гэтым прывабляе, Каб праз акенечка з каморы, Калі прынадзіцца каторы, У ночку цёмную хадзіць, Навесці стрэльбу і забіць, Бо тут зайцоў было даволі.
I дроў на свята накалолі, Трасянкі загадзя натрэслі, Сянца пахучага прынеслі: Куцці гаршчок ужо ў калена Стаяў на лаве, чакаў сена... У хаце добры лад і згода, Як патрабуе і прыгода, Паважнасць вечара святога — He ўчуеш слова ты былога. Ды ўсе прыбралісь і памылісь, Міхась з Антосем падгалілісь I парасчэсвалі чупрыны.
“Ну, засцілайце стол, мужчыны!” — I стол той гуртам прыбіраюць,
43
Настольнік белы падымаюць, На стол растрэсваюць мурог — На сене колісь быў сын-бог — I роўным пластам рассцілаюць, Сянцо абрусам закрываюць. За стол садзяцца ўсе ў парадку. I прад сабой кладуць аладку, Відэльцы, лыжкі разбіраюць I стравы першае чакаюць. — Ты, брат, глядзі не ашукайся: He надта зразу накідайся, Бо потым шчыра пашкадуеш, Калі жывот свой напіцуеш: Чым дальш - смачнейшыя патравы, I многа іх, і ўсе цікавы;
Я знаю хітрасць гэту ўсю, -Алесь гаворыць Кастусю. 1 вось вячэра зачалася! Спыніцца мушу я на квасе; Ён колер меў чырванаваты; Тут быў таран, мянёк пузаты, Шчупак, лінок, акунь, карась, Кялбок і ялец, плотка, язь, Яшчэ засушаныя з лета. Але не усё яшчэ і гэта: Аздоблены квас быў грыбамі, Выключна ўсё баравічкамі; Цыбуля, перчык, ліст бабковы — Ну, не ўясісь, каб я здаровы! Пільнуй - цішком скажу між намі — Каб і язык не ўцёк часамі. За квасам елі верашчаку, А потым блінчыкі на маку, А там ламанцы-праснакі 3 пшанічнай добрае мукі;
44
А макаў сок такі салодкі! Ламанцаў у ім, ну як калодкі -Так добра макам прыняліся, У рот паложыш - абліжыся. За прасначкамі йшлі кампоты, Кісель з мядоваю сытою; Вячэру скончылі куццёю, На першы дзень святых Калядак — Такі ужо быў стары парадак — Збіралі сена са стала, Кармілі ім каня, вала
I ўсіх жывёлін, хоць на жмені, А на стале, у драбнюткім сене — Здавён-даўна вялося й гэта — Уважна зернетак шукалі I па тых зернетках гадалі, Які зародзіць хлеб на лета.