• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульнёвы падворак  Клаўдзія Лабчэўская

    Гульнёвы падворак

    Клаўдзія Лабчэўская

    Выдавец: Красіка-Прынт
    Памер: 128с.
    Мінск 2001
    151.96 МБ
    Мы хадзілі, гулялі калядоўшчыкі,
    Прыхадзілі, прыгулялі к гаспадарскаму двару (называюцца імёны гаспадароў).
    Гаспадарскі двор на сямі стаўбах,
    Стаўбы точаныя, пазалочаныя.
    Жораў:
    Добры хазяін наш, багаты (называецца імя гаспадара),
    10
    Прымай гасцей за песеньку,
    Ну ж, хазяін, паскарэй
    Падары сваіх гасцей!
    А не хочаш ты дарыць —
    Ідзі з намі сабак дражніць!
    (Жораў падскоквае, смешыць прысутных).
    Вядучы:
    Ну, што ты гаворыш? Яшчэ людзям добрае слоўца не сказаў, а ўжо пачынае дражніць. Паглядзі, як трэба да людзей звяртацца: — Шчодры вечар добрым людзям’ (Кланяецца.) Ці дома, дома сам гаспадар? (Называе імя гаспадара.) Цыган:
    Ой, дома, дома сам пан гаспадар,
    Сядзіць ён сабе ў канцы стала.
    Цыганка:
    Сядзіць? А ці нас ён запрашае?
    Гаспадыня:
    Запрашаем шчыра вас, добрыя людзі!
    Усе садзяцца за стол. Адна “каза ” тупае.
    Гаспадар:
    Гэй, гэй, гэй, каза, гэй, шэрая,
    Дзе рогі падзела?
    Каза:
    На соль праела.
    Гаспадар:
    Чаго ж так: на соль праела? Дзе ты бачыла тую соль, людзі ў краме ўсю даўно размялі?!
    Каза (спявае і прытупвае з паказам усіх рухаў):
    Соль дарагая, мера скупая,
    Пайшла каза пад тое сяло
    Пад Журовічы, пад Буловіцы.
    А ў тым сяле жылі тры стральцы,
    Стрэлілі казе ў левае вуха.
    Бах! Каза лажыцца (падае на падлогу, падымаецца,
    прытанцоўвае, спяваючы):
    Гаспадынечка, весялінечка,
    Запалі свечачку да падзі ў клетачку.
    Зірні на бачок, там стаіць мачок,
    Зірні на паліцу, вазьмі каўбасіцу
    тры кускі сала, каб каза ўстала,
    мерку аўса, каб каза расла,
    мерку жыта, каб каза была сыта.
    Да гаспадыні падбягаюць хлопчыкі-механошы, падстаўляюць мех. Гаспадыня кладзе ў яго пачастункі. Граюць музыкі. “Цыганы” запрашаюць гаспадароў танцаваць “Цыганачку”. “Мядзведзь” скача разам з усімі, імітуючы рухі ўсіх танцуючых, з усіх смяецца. Пасля танца “цыган” просіць гаспадароў купіць яго кабылу.
    Цыган:
    Ой, коню, коню, я прадам цябе,
    Я прадам цябе (называе імя гаспадара).
    Сівы конічак, мал, невялічак,
    Хораша ўбраны, добрым аўсом ускормлены!
    Гаспадар:
    He! Твой конь тры дні аўса не еў!
    Цыган:
    А чаму ж не еў?
    Гаспадар:
    Ну, дакажы, што конь твой спрытны, няхай паскача! Цыган:
    А ну, музыканцікі, урэжце “Лявоніху”, а я з гаспадынькай станцую! А ты (звяртаецца да гаспадара) запрасі танцаваць маю кабылку! (“Цыган” танцуе з гаспадыняй, прыпяваючы):
    Ах, Лявоніха, Лявоніха мая!
    У цябе палова вёскі — кумаўя,
    Знала ты, як запрасіць, пачаставаць,
    Да рэчы слова добрае сказаць,
    Разважыць, і ў смутку звесяліць,
    А часамі — і да сэрца прытуліць! (М.Багдановіч)
    “Цыган” з гаспадыняй падыходзяць да гаспадара.
    Цыган:
    Ну што, купляеш кабылу?
    Гаспадыня (ласкава паглядаючы, звяртаецца да мужа):
    Давай купім!
    Гаспадар:
    А няхай да маіх “Жыгулёў” яшчэ адна “кабылкіна” сіла стане ў хлеў! (Дастае з кішэні грошы, лічыць, хоча аддаць “цыгану ”. У гэты час “жораў” дзёўбае носам “цыгана ” і гаспадара.) Жораў:
    А ты, барадзей, не баў гасцей.
    Твае дары невялікія, у дзверы не лезуць.
    Ты лепей дай пачынальнічку - мёду чарачку,
    Ккаўбаску на талерачцы,
    Механошы — жменю грошай,
    Цыгану — даляр злоты!
    Гаспадар:
    Злоты даляр? Толькі за песню прыгажуні “Шчодры”!
    Дзяўчаты:
    А чаму толькі “Шчодры”? А мы што — горшыя?
    Гаспадар:
    А таму, што майму сыну-малайцу “Шчодра” прыгледзелася!
    (Дзяўчаты бяруць за рукі “Шчодру”і падводзяць да Вядучага.) Вядучы:
    А вось вашаму малайцу і выпрабаванне. Гульня называецца “Вішанька”. (Ставіць табурэтку пасярод хаты і запрашае “Шчодру” стаць на яе.) Цяпер ты выконваеш ролю “Вішанькі”, даю табе саломінку. Умовы гульні такія: на працягу гульні “Вішанька” трымае саломінку ў вуснах, паварочваючы галаву то ў адзін, то ў другі бок. У “Вішанькі” ёсць два адважныя кавалеры, якія ахоўваюць яе. (Два хлопцы, узяўшыся за рукі, акружаюць “Вішаньку”.) Ну, а твая задача, маладзец-удалец, схапіць вуснамі саломінку ў нашай “Вішанькі”. І калі гэта табе ўдасца - “Шчодра” адорыць цябе за гэта пацалункам.
    Вядучы пасля заканчэння гульні запрашае ўсіх у круг. Праводзіцца танец-гульня “У карагодзе мы былі”.
    Хлопцы і дзяўчаты бяруцца за рукі і ўтвараюць карагодны
    13
    круг. У сярэдзіне яго ходзіць адна пара і прытанцоўвае, а астатнія рухаюцца вакол іх і спяваюць (кожны радок паўтараецца двойчы):
    -	У карагодзе мы былі, Ай, люлі, мы былі.
    -	Каго вы там відзелі, Ай, люлі, відзелі?
    -	Мы відзелі парачку, Ай, люлі, парачку.
    -	Ты, парачка патанцуй, Ай, люлі, патанцуй.
    Пара, станцаваўшы, выходзіць з карагоднага круга. Іх месца займае іншая пара, якая паўтарае тое ж самае.
    Дзед Мароз са Снягуркай (устаючы з-за стала і звяртаючыся да моладзі):
    Ну, што, паскакаліся, паспяваліся, пачаставаліся? Дык падзякуем добрым і вясёлым гаспадарам!
    Віншую з Новым годам, Святы вечар добрым людзям.
    3 Новым годам і з усім родам, з празнічкам, і з каляднічкам. Першы празнічак — святое Ражаство, Другі празнічак — святое Хрышчэнне, Святое Хрышчэнне і Калядам прашчэнне' Снягурка: Сеііся, радзіся, Жыта, пшаніца, Гарох, чачавіца.
    Расці, пшаніца,
    Унізе караніста, Каб на будучы год Было болей, упрок. Штоб усяго было ўволю I ў амбары, і на полі.
    Сею, сею, засяваю,
    3	Новым годам паздраўляю.
    Удзельнікі каляднага гурта развітваюцца з гаспадарамі і з
    песняй “На новае лета ” выходзяць з хаты.
    Свята працягваецца далёка за поўнач ля зялёнай ёлкі. Стварыць атмасферу сучаснага свята вам дапамогуць розныя гульнёвыя сітуацыі, розыгрышы, карагоды, варожбы, песні.
    Сцэнарый падрыхтавала К.Л.Лабчэўская
    Дадатак да сцэнарыя
    1.	Песні
    Паехала Каляда з канца ў канец.
    Каляда, Калядзіца ж мая!
    Зайшла Каляда да Андрэя на двор: - Пане Андрэй, чым даруеш Каляду, Каляду, Калядзійу ж маю, А ці жонкаю, пшонкаю, Ці маладою Аўдоцькаю?
    Паехала Каляда з канца ў канец.
    Каляда, Калядзіца ж мая!
    Заехала Каляда да Усціна на двор: - Пане Ўсцін, чым даруеш Каляду, Каляду, Калядзіцу ж маю, А ці жонкаю, тйонкаю, Ці маладою Таццянкаю?
    Паехала Каляда з канца ў канец.
    Каляда, Калядзіца ж мая!..
    Добры вечар таму, хто ў гэтым даму.
    Святы вечар!
    А ў гэтым даму сам пан хадзяін За сталом сядзіць, тры кубкі дзяржыць.
    У первым кубачку — зеляно віно,
    У другім кубачку — кудрава піва, У трэцім кубачку — мядок саладок. Зеляно віно — для хадзяіна, Кудрава піва - для жаны яго, Саладок мядок — для яго дзяток.
    ф*:*^*:*^<*^<*
    Мы ж цябе, хадзяін, не зневажаем, Ды з Новым годам паздраўляем. На новае лета Радзі, божа, жыта, Шчодры вячор, Багаты вячор!
    Усяку пшаніцу, Дай табе, божа, Пане гаспадару, Піва варыці, Сынкоў жаніці, Гарэліцу гнаці, Дачок аддаваці. Залезь на баляску Дастань каўбаску, Стань на драбінку Дастань слаінку, Кошычак маку Да таго прысмаку.
    Калядная гульнятэка
    1. Журавель
    2.	Горліца
    3.	Карагод
    4.	Мароз
    5.	Сусед і суседка
    6.	Хустка
    7.	Жаніцьба Цярэшкі
    8.	Яшчур
    Журавель
    Гэта танец-гульня. Яго выканаўцы павольна падымаюць то правую, то левую нагу, імітуючы ўсёй пластыкай свайго цела жураўля. Некалькі пар, узяўшыся за рукі, утвараюць круг.
    ф ♦:♦ ф ♦:♦ $ ♦:♦ $ ♦:♦ ф <♦ $ ❖ ф ❖ ф ❖ ф ❖ ф ❖ ф
    У цэнтры яго ходзіць хлопец - “журавель У той час, калі пары кружацца, ён падкрадаецца да дзяўчат і стараецца вырваць якую-небудзь з рук кавалера. А кавалер са сваёй дзяўчынай спрытна выкручваецца. Падчас танца дзяўчаты спяваюць:
    Ды ўнадзіўся журавель
    Ды да нашых канапель:
    Такі-такі журавель,
    Што не выгнаць яго нідзель.
    Такі-такі чубаты,
    Такі-такі насаты!
    Нарэшце, каді дзяўчаты закрычаць: ’’Хапай, журавель!” -ён павінен схапіць каго-небудзь з іх за рукі і станцаваць з ёю адзін круг. Калі ж нікога не схопіць - зноў застаецца ў крузе за жураўля. У выпадку, калі яму пашанцуе, яго месца займае той, хто застаўся без пары.
    Горліца
    Некалькі пар, узяўшыся за рукі, утвараюць круг. У цэнтры яго з завязанымі вачыма ходзіць дзяўчына. Яна павінна паказаць на хлопца. Калі ж пакажа на дзяўчыну, то павінна пацалаваць хлопца, які быў у той пары. Падчас гульні хлопцы пяюць:
    Ой, дзяўчына-горліца
    Ды да хлопцаў горнецца,
    А хлапчына, як арол,
    Як пабачыў - ажно умёр!
    Карагод
    У гэтай гульні дзяўчаты становяцца ў свой круг, а хлопцы - ў свой. Кругі павінны стаяць адзін у адным. Пад музыку песні С.Палонскага “Карагод” дзяўчаты рухаюцца ў адзін бок, a хлопцы - у адваротны.
    Хіолцы (пяюць):
    Ідзе, ідзе карагод, карагод, Усе дзевачкі напярод, напярод, Дзяўчаты:
    17
    А хлопчыкі за намі, Міргаючы вачамі.
    Усе разам:
    Ото ж карагод, Ото ж ваявод.
    Дзяўчаты:
    У нашага карагода Быў сын ваявода Хлопцы:
    У нашага карагода Быў сын ваявода
    Усе разам:
    Ото ж карагод Ото ж ваявод.
    Мароз
    Колькасць удзельнікаў - 10-20 чалавек. Яны пры дапамозе лічылкі:
    Ты зялёны
    Ты чырвоны,
    Ты ў кажусе,
    У цябе сіні нос —
    Гэта ты,
    Марозка-Мароз!
    Выбіраюць “Мароза” і разбягаюцца па пляцоўцы. “Мароз” бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца “замарожаным” і павінен спыніцца і развесці рукі ў бокі. Іншыя удзельнікі могуць “размарозіць” яго, пляснуўшы рукой па плячы.
    Гульня праводзіцца пэўны час. Пасля кожных 3-5 хвілін выбіраецца новы “Мароз”. Перамагае “Мароз”, які здолее “замарозіць” большую колькасць удзельнікаў гульні.
    Сусед і суседка
    18
    Моладзь, дзяўчаты і ’хлопцы садзяцца парамі на лавах. Распарадчык гульні пытаецца ў аднаго з хлопцаў:
    -	Сусед, ці любіш суседку?
    -	He, не люблю.
    -	А каго любіш?
    -	Паўліну.
    Паўліна і суседка павінны памяняцца месцамі, але ў гэты час і сам вядучы можа заняць месца Паўліны. Тады суседцы прыйдзецца весці далей гульню. Калі ж хлопец сімпатызуе суседцы, то адказвае “Люблю”, і яна будзе сядзець з ім, пакуль хто іншы не выклікае яе.
    Хустка
    Дзяўчаты ўтвараюць вялікі круг, становяцца тварам да цэнтра. У цэнтры круга — адзін з хлопцаў. Дзяўчаты за спінамі перадаюць адна адной хустку. Хлопей павінны здагадацца, у каго хустка. Калі ўгадаў, то выводзіць дзяўчыну ў круг. 3 яе бярэцца выкуп (песня, танец, пацалунак).
    Угадваць можна не болей трох разоў. Неўгадаўшы выбывае з гульні. Дзяўчына пасля выкупа застаецца ў цэнтры круга. Цяпер вакол яе ўтвараюць круг хлопцы, а яна павінна ўгадаць, у каго з хлопцаў хустачка. Гульня паўтараецца.
    Жаніцьба Цярэшкі
    Народная гульня, прымеркаваная да Каляд, папулярная на Беларусі. Выбраныя са старэйшых удзельнікаў “маці” і “бацька” злучаюць хлопцаў і дзяўчат у пары (“жэняць ”іх). Гульня спалучаецца з рознымі танцамі (“Бычок”, “Бярозка”, полькі), вясёлай мітуснёй (дзяўчаты ўцякаюць па чарзе ад хлопцаў уздоўж выстраеных у дзве лініі nap, а хлопцы даганяюць іх), прыпеўкамі на калядны напеў.