• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імя ў летапісе  Вітаўт Чаропка

    Імя ў летапісе

    Вітаўт Чаропка

    Памер: 639с.
    Мінск 2003
    733.13 МБ
    Пытанне пра «грэчаскі закон» будучай вялікай княгіні літоўскай і рускай усё ж не ўдалося вырашыць. Аляксандр, які разумеў, што гэты пункт у дамове дае Івану III магчымасць умешвацца ва ўнутраныя справы Вялікага княства, пасля няўдалых
    572
    спробаў неяк нейтралізаваць яго, усё ж павінен быў саступіць. Маскоўскі гасудар праз сваіх баяр катэгарычна заявіў літвінскаму паслу Літавору Храбтовічу, які мовіў, што яго гасудар думаў ці «не палюбіцца вялікаму князю маскоўскаму прыбаўлены радок», — «...калі вялікі князь Аляксандр такой граматы не дае, дык і нашаму гасудару нельга за яго даць сваю дачку»18. У канцы 1494 года Аляксандр атрымаў з Рыма дазвол ад папы Аляксандра VI, каб ён каталік ажаніўся з дачкою «схізматыка», пры ўмове з цягам часу і паводле абставін звярнуць яе ў каталіцтва (прычым вялікі князь увёў у зман папу, не паведаміўшы яму пра сваё абяцанне маскоўскаму ўладару не «нуднть к Рымскому закону» сваю будучую жонку). У Маскву прыехаў велікакняжацкі пісар Адам і прывёз патрэбную грамату. На вадохрышча ў 1495 годзе прыбыло пасольства з Вільні па вялікую князёўну. За ўрачыстым абедам Іван Васільевіч, які выпіў раманею* за здароўе свайго будучага зяця, прамовіў, маючы на ўвазе багатыя паднашэнні ад яго: «Чым бы тыя падарункі можна адарыць?» Літвінскія паслы пад зверхнасцю Яна Забярэзінскага падняліся зза стала і ўдарылі чалом вялікаму князю: «Тыя падарункі патрабуюць вялікай прыязні Вашай царскай міласці да нашага вялікага князя, каралевіча польскага Аляксандра». Іван III адказаў: «А якой? He адмоўлю». Паслы мовілі: «Наш вялікі кііязь не мае бацькі, дык просіць, каб твая царская міласць прыняў яго і быў яму другім бацькам, даўшы за яго дачку сваю, Алену». Іван Васільевіч адказаў наступным днём на прыёме пасольства: «Калі Богу гэта ў дагоду, хай будзе яго воля»19. Яшчэ раз Іван III нагадаў, каб яго дачку не прымушалі прымаць каталіцтва і каб Аляксандр загадаў пабудаваць ддя яе праваслаўную царкву. Сустрэліся паслы і з Аленай Іванаўнай. На каленях яе прасілі трымаць іх гаспадара ў ласцы. Расчуленая княгіня расплакалася. Іван Васільевіч пажадаў зірнуць на партрэт Аляксандра, і паслы паслалі на падвор'е па партрэт. Іван Васільевіч застаўся задаволены выявай свайго зяця: «Сапраўды каралевіч польскі! Ну, Алена, хай маляваны застаецца ў мяне ў пакоях, а табе жывы вялікі князь Аляксандр будзе назаўжды прыяцель»20, — прамовіў маскоўскі гасудар.
    13 студзеня Алена Іванаўна пакінула родны горад, каб ужо ніколі не вярнуцца ў яго. Нялёгкі лёс чакаў гэтую жанчыну. Яе сямейнае шчасце было прынесена ў ахвяру палітычных амбіцый яе бацькі і яе мужа. Адпускаючы ад сябе дачку, Іван Васільевіч падрабязна настаўляў яе: «у лацінскую бажніцу не хадзіць, а хадзіць... да сваёй царквы... Будзе ў Вільні маці Аляк
    ' Раманея — так называлі ў Масковіі віно, прывезенае з Італіі.
    573
    сандра, і калі гюйдзе да сваёй бажніцы і загадае Алене ісці з сабою, дык правесці свякроў да бажніцы, і пасля ветла адпрасіцца ў сваю царкву, а ў бажніцу не хадзіць»21. Амаль кожны крок Алепы вызпачаў Іван III: з кім ёй сустракацца, што адказваць ёй падчас вянчання на пытанне біскупа, ці любы ёй Аляксаіідр. Суправаджалі князёўну дзве тысячы вояў і світа баяраў, над якімі верхаводзіў князь Сымон Рапалоўскі. Усю дарогу маскоўскія баяры з лаянкай патрабавалі ад літвінскіх паслоў, каб вянчанне адбылося ў праваслаўным храме.
    Алену сустракалі ўрачыста. Перад кожным горадам будучую вялікую княгіню віталі натоўпы люду і разадзетай шляхты. Гарматы палілі ў яе гонар. Праваслаўныя святары ў аблачэнні выходзілі насустрач. Просты люд шчыра верыў, што са шліобам Аляксандра з Аленай Іванаўнай скончыцца варожасць паміж Вялікім княствам і Масковіяй. Непадалёк ад Віцебска князёўну сустрэлі пасланыя Аляксандрам маршалак Станіслаў Страміла, князі Канстанцін Астрожскі, Іван ды Васіль Глінскія. Яны прывезлі ад вялікага князя дар — багата ўпрыгожаны экіпаж, запрэжаны васьмёркай жарабкоў. Алсна адмовілася перасядаць са свайго вазка ў экіпаж. А за тры вярсты ад Вільні выехаў ёй насустрач вярхом Аляксаіідр. Па дарозе стаялі воі, якія радаснымі крыкамі віталі князёўну. Відовішча гэтае было яркае і запамінальнае: тысячы людзей, радасныя твары, бляск упрыгожанняў на вопратках, крыкі, музыка. Убачыўшы вялікага князя, маскоўскія баяры акружылі падковай вазок княгіні.
    Трыццаць чацвёрты год ішоў Аляксандру. Сярэдняга росту, плячысты і рухавы, ён выглядаў значна старэйшым за свае гады. Барада і вусы старылі яго. На твары ўжо адбіліся зморшчынамі першыя трывогі і выпрабаванні велікакняжацкага ўладарства. Але памаладому саскочыў з каня вялікі князь і па расцеленым чырвоным сукне пайшоў да вазка княгіні. Алена выйшла яму насустрач. Аляксандр падаў ёй руку, спытаўся пра здароўе. Усё гэта адбывалася пад крыкі прысутных: «Хвала Госпаду за такі вялікі дар, што даў нам дачку манарха маскоўскага мець сваёй паннай! Няхай жыве многія лета вялікі князь Аляксандр, над намі пануючы!»22. Гучалі мушкетныя стрэлы. Пасля князёўна села ў свой вазок, і ўрачысты поезд рушыў да Вільні. Аляксандр ехаў наперадзе Аленінага вазка. Леваруч яго ішлі баярскія дзеці, а праваруч княжаты і паны. 3 гарадскіх валоў і замкаў ударылі гарматы. Віленскі люд выбег насустрач велікакняжацкай працэсіі і кідаў кветкі на дарогу.
    Праз тры дні ў кафедральным саборы св. Станіслава Аляксандр вянчаўся з Аленай. Перад храмам нявесту сустрэў біскуп Войцех Табар, але не блаславіў яе. Вянчанне служылі біскуп і
    574
    Вільня. Гравюра XVII cm.
    праваслаўны святар, які прыехаў з княгіняй: біскуп чытаў малітвы Аляксаіідру, a non — Алепе, пад якой па праваслаўнаму звычаю княгіня Рапалоўская трымала вяпец. Падалі выпіць агульнуіо чашу. Алепа паспытала віно і перадала келіх Аляксандру, а ён, выпіўшы яго да дпа, кінуў на шчасце на падлогу. Келіх да засмучэння прысутных не разбіўся — гэта быў дрэнны знак. Тады Аляксапдр растаптаў яго і загадаў асклёпкі выкінуць у Вілію. Ужо з самага вянчання рэлігія стала паміж маладымі, каб раз'ядпаць іх. Мабыць, Аляксандр адчуваў штучнасць падобпага абраду. Ён забараніў папў казаць малітву, a княгіні Рапалоўскай трымаць вяпец. Тут жа князь Сымоп Рапалоўскі стаў яго адгаворваць. Пра палітыку не забыліся і ў храме. На пытанне біскупа, ці любы ёй князь Аляксандр, Алена, як і вучыў яе бацька, адказала: «Любы мне, і не пакінуць мне яго да жывата. Трымаць мпе грэчаскі закон, а яму мяне да Рымскага закону не прымушаць»23. Пасля шлюбу маладажоны адправіліся ў своеасаблівае вясельнае падарожжа: Полацк—■ Віцебск—Смаленск—Орша—Менск. Аляксандр хацеў паказаць Алене сваю дзяржаву, а падданым вялікую княгіню. Усюды іх радасна віталі. Людзі шчыра верылі, што гэты шлюб прынясе мір з Масквой. Ды і сам Аляксандр спадзяваўся на гэта.
    575
    Гэты шлюб не прынёс шчасця ні Аляксандру, ні Алене. Каталіцкае акружэнне ўвесь час дакарала вялікага князя за шлюб з праваслаўнай. Нават папа Аляксандр VI Борджыя і той ў сваёй буле настойваў развесціся з жонкаю «схізматкай». А як было Алене, калі насядалі на яе католікі, каб прыняла іх веру, калі палякі адмовіліся прызнаць яе сваёй каралевай, калі многія ў велікакняжацкім атачэнні бачылі ў ёй віноўніцу войнаў з Масковіяй? He спраўдзіў гэты шлюб і палітычных разлікаў Аляксандра. Так і не атрымаў за жонку пасаг — землі страчаныя. Хаця ўдалося стрымаць маскоўскі наступ на Вялікае княства. Аднак як доўга працягнецца гэты мір?
    «НЕЛЮБОЎ» 3 ІВАНАМ III
    Аляксандр спяшае выкарыстаць выпадак, каб уцягнуць Івана III у саюз супраць Малдавіі і Крымскага ханства, але ж гэта маскоўскія саюзнікі. Ужо ў першым пасольстве, пасля шлюбу з Аленай, Аляксандр прапаноўвае Івану III быць заадзін супраць валадара малдаўскага, які вёў вайну з Польшчаю і адначасова нападаў на паўднёвыя землі Вялікага княства. У Маскве адказалі, што іх гасудар у сяброўстве і сваяцтве са Стафанам. He згадзіўся Іван III дапамагаць Аляксандру і супраць крымскага хана. Паміж абедзвюма сталіцамі зачасцілі пасольствы, у граматах везлі яны ўзаемныя прэтэнзіі. Іван III абвінавачваў свайго зяця, што «ўсё не па таму становіцца, як Аляксандр нам абяцаў»24. He вянчаўся ў праваслаўным храме, і прыдворнай царквы не пабудаваў для жонкі, і слуг яе — маскоўскіх баяраў адсылае назад, і загадаў ёй зняць маскоўскую адзеЖУ> а дзў сваю, і граматы піша не па дамове, не ставіць у іх тытул Івана III «Государь всея Русн». Ясна, што ён загадзя рыхтаваў глебу для абвінавачвання Аляксандра ў невыкананні ўмоў міру. У сваю чаргу і Аляксандр адказваў: «Нашу Вялікую княгіню трымаем у гонары, а і пасля, аж Бог дасць, хочам у гонары трымаць»25. Аляксандр казаў шчыра. Як мог так і дагаджаў жонцы. Надзяліў яе Браславам, Жыжмарамі, Княжычамі, Смалянамі, Чырчынскам, Лошыцай, Градзішчам, замкам Папова Гара і стараствам Магілёўскім. А каб пацяшаць Алену запрасіў у палац музыкаў і спевакоў. Да канца свайго жыцця не адпускаў з віленскага двара кіраўніка кракаўскай капэлы Генрыка Фінцка. За жонку Аляксандр гатовы быў нават спаліць на вогнішчы нейкую яўрэйку, якая лячыла яе і нібыта чарамі навяла бясплодства. Толькі заступніцтва Івана III выратавала яе ад пакарання, але з гэтага часу Аляксандр узненавідзеў усіх яўрэяў. Нават хацеў выгнаць іх з Літвы. Пад канец свайго праў
    576
    лення прыступіў да свайго намеру — сагнаў на поле каля Гародні тутэйшых яўрэяў для перасялення іх на Украіну у пустынныя мясціны. Смерць Аляксандра выратавала іх. Толькі гарачае каханне магло прымусіць вялікага князя на такія ўчынкі.
    На астатнія абвінавачванні цесця Аляксандр адказваў, што ніякай няволі Алене не чыніў, што «слугі рымскага закону прыстаўлены да вялікай княгіні таму, што яны да гэтага годныя, і ад гэтага яе грэчаскаму закону няма ніякай парухі», што «пабудаваць для жонкі маёй царкву ў палацы, на пераходах я не магу, так як гэтым парушаліся б тыя законы, якія выдадзены і маім бацькам, і мною аб забароне пабудовы новых праваслаўных цэркваў. Калі ж княгіні захочацца хадзіць у праваслаўную царкву, дык такая ёсць непадалёку ад палаца ў горадзе, і я гэтаму не буду перашкаджаць»26. Аляксандр змаўчаў пра сапраўдныя прычыны сваіх рашэнняў. Маскоўскіх баяраў, якія прыехалі з Аленай, «каб ёй сумна не было», Аляксандр не без падстаў падазраваў у шпіянажы і выслаў у Маскву. Будаваць жа царкву ў палацы Аляксандр не рашыўся, каб не злаваць каталіцкае святарства і так незадаволенае, што ён ажаніўся на праваслаўнай.