Імя ў летапісе
Вітаўт Чаропка
Памер: 639с.
Мінск 2003
Адносіны паміж двума ўладарамі сталі яшчэ болей напружанымі пасля таго, як Аляксандр не прапусціў праз свае ўладанні турэцкага пасла, які ехаў у Маскву, і па дарозе аглядаў землі княства. Зноў Іван III абвінаваціў Аляксандра ў парушэнні дамовы. Аляксандр адказаў: «Брат наш і цесць мовіць толькі пра свае справы, а не кажа, хаця і абяцаў, пра што мы пасылалі да яго пасла, што нашым падданым з яго зямель усялякія крыўды чыняцца. А што ён кажа, што МенгліГірэй і Стафан хочуць з намі любові і даканчання (згоды. — В.Ч.), так яму вядома, якія шкоды ад іх нам сталіся, і цяпер робяцца, a таму ён можа меркаваць, якімі яны могуць быць нам прыяцелямі. Мы ад міра і прыязні з імі не адмаўляемся, але няхай яны шкоды выправяць і наперад не будуць іх чыніць»27. Аляксандр казаў праўду. Маскоўскія атрады ўвесь час рабілі дробныя набегі на землі Вялікага княства. Тое самае адбывалася і з боку Крыма і Малдавіі, хаця Іван III заяўляў, што ён нібыта Рупіцца, каб яны «былі ў міру з Аляксандрам»28. Яшчэ болей рэзкай па зместу была грамата Аляксандра, якую ён паслаў Івану III у кастрычніку 1496 года. «Уразумелі мы з тваёй дачкою, а з нашай Вялікай княгіняй, што ты, брат і цесць наш, хочаш ведаць, для чаго мы з табою добрага жыцця не трымаем, як належыць быць паміж намі, спадзяемся, што ты сам добра ведаеш, што ты забраў многія гарады і воласці, які здавён служылі нашай Дзяржаве. Ты, абыходзячы нас, уваходзіш у прыязнь з Турэцкім, Перакопскім, Валашскім, ты загадваеш,
577
каб мы з Перакопскім і Валашскім былі ў сяброўстве і прыязні, але пасля таго, як ты з імі перасылаешся, ад іх яшчэ больш шкоды нарабілася і робіцца: але ж, з Божаю дапамогаю, мы можам табе і тваім дзецям быць лепшымі прыяцелямі, чым яны. Ды яшчэ з тых часоў, як узялі мы з табою даканчанне, нашым землям, не ведаем, ці з твайго ведама, або не з твайго, робяцца шмат шкоды. Ты б брат наш, гарады і воласці, якія забраў у нас, вярні, а шкоды загадай выплаціць, а калі будзе ў нас з табою любоў па даканчанню, дык непрыяцелі не будуць на нас мысліць, а прыяцелі радавацца»29. Як вынікае, Аляксандр ведаў, хто наводзіць крымскія і малдаўскія загоны на Вялікае княства — Іван Васільевіч. Так, маскоўскі гасудар падтрымліваў і крымскага хана, і валашскага гаспадарыча. «Я на чым табе слова мовіў, на тым і стаю — друг другу, а недругу недруг, — і ты б таксама на сваім слове стаяў», — паведамляў Іван III у 1495 годзе МенгліПрэю30. I як бачым, стаяў супраць свайго «недруга» Аляксандра.
Звернем увагу і на тое, што Аляксандр патрабаваў вяртання захопленых земляў, як залог міру паміж абедзвюма дзяржавамі. Год таму ён пра гэта і заікнуцца не мог, а цяпер заявіў у поўны голас. I пабудзіла Аляксандра да гэтага ўпэўненасць у хуткай перамозе над Малдавіяй, на якую выступілі паходам Польшча і Вялікае княства.
МАЛДАЎСКІ ПАХОД
У 1495 годзе паміж Польшчаю і Вялікім княствам па ініцыятыве палякаў пачаліся перамовы пра аднаўленне уніі. Польшча шукала дапамогі ў літвінскай дзяржавы супраць крымскай і турэцкай небяспекі. Яшчэ ў 1494 годзе татарскія загоны выпалілі шмат сёлаў на Падоллі і Валыні, забралі ў палон тысячы людзей. Польскі кароль Ян Альбрэхт выслаў за ворагам у пагоню невялікі атрад, да якога далучылася мясцовая шляхта. Пад Вішнявіцамі татары разбілі палякаў. Пазбаўленыя абароны Падолле і Валынь сталі іхняй здабычай. Аб'яднанымі сіламі Польшчы і Вялікага княства лягчэй было супрацьстаяць Крымскаму ханству, і Ян Альбрэхт паслаў да Аляксандра свайго дарадца Піліпа Калімаха з прапановаю зрабіць «запісы» паміж абедзвюма дзяржавамі «слушным а радным абычаем, без ображенья честн н без шкоды»31, каб разам чыніць адпор татарам. У становішчы, калі Вялікае княства акружалі тры варожыя дзяржавы: Масковія, Крымскае ханства і Малдавія, саюз з Польшчаю быў проста неабходны. Саюз, але не рабаўніцкая унія, якая пазбаўляла б княства дзяржаўнай самастойнасці.
578
На яго згадзіліся Аляксандр і панырада. Вялікі князь прасіў паведаміць брата, якія «запісы» жадае ён аднавіць, а таксама прапаноўваў размясціць у памежных замках гарнізоны і заняць малдаўскія гарады Белгарад і Кілію, з якіх зручна перахопліваць татарскія загоны. Ян Альбрэхт прыслаў з пасламі копію «запіса», каб Аляксандр і яго дарадцы паправілі яго, калі ўбачаць нейкі «выступ і праціўнасць» супраць Вялікага княства. Палякі прасілі заключыць унію, спасылаючыся на турэцкую пагрозу і на татар, якіх пасылаюць туркі ваяваць Польшчу. Аляксандр і панырада пацвердзілі стары «запіс», у якім не знайшлі «шкоды» для сваёй дзяржавы. Аднак, палохаючыся падману з польскага боку, яны заявілі, што пацвердзяць толькі стары «запіс», копію якога ім прывезлі, а не іншыя «запісы», якія сталі «нерадным н неслушным обычаем, честн вннмаючн, честн парушаючн одное стороны». I, відаць, трапілі вельмі дакладна, бо палякі разлічвалі, што з падпісаннем гэтага «запіса» займаюць сілу і акты Гарадзельскай уніі і акты, падпісаныя Жыгімонтам Кейстутавічам. Так як хітрыкі іх выкрылі, польскія паслы вярнуліся ў Кракаў і такі важны для абедзвюх дзяржаў саюз павіс у паветры. I ўжо Аляксандр, які да гэтага часу мог пераканацца, што Іван Васільевіч не збіраецца дапамагаць яму ў барацьбе з Малдавіяй і Крымскім ханствам, а болей таго можа і сам напасці на Вялікае княства, уздымае пытанне уніі з Польшчай. У жніўні 1496 года ў Кракаў прыбыло велікакняжацкае пасольства, ачоленае Луцкім біскупам Янам і панам Сымонам Алізар'евічам. Але і цяпер «канца не сталася», бо палякі хацелі накінуць на Вялікае княства ўмову не «роўнага злучэння», а ўсё тую рабаўніцкую унію, паводле якой княства ўваходзіла ў склад Кароны. Трохі пазней восенню гэтага ж года Аляксандр адправіўся на сустрэчу з братам. Гаворка павінна была весціся пра сумесны паход Польшчы і Вялікага княства на Малдавію. Гаспадар Стафан перад пагрозай турэцкага нашэсця прызнаў сябе васалам Турцыі. Наяўнасць на паўднёвых межах Княства і Польшчы дзвюх пратурэцкіх дзяржаў Малдавіі і Крымскага ханства выклікала трывогу і ў Кракаве, і ў Вільні. Польскі кароль Ян Альбрэхт выношваў задуму пасадзіць на малдаўскі пасад малодшага брата Жыгімонта. Такім чынам да супрацьтурэцкай кааліцыі Польшчы, Вялікага княства Літоўскага і Рускага, Чэхіі, Угорыі далучылася б і Малдавія. Падругое, пасля захопу туркамі гарадоў Кіліі і Белграда ў турэцкіх руках апынуліся вусці Дуная і Днястра. I Польшча, і Вялікае княства Літоўскае імкнуліся цалкам валодаць двума гандлёвымі шляхамі, якія злучалі Чорнае мора з Балтыйскім. Першы пачынаўся з Белграда і ішоў да Сучавы — сталіцы Малдавіі, і праз Львоў і Кракаў выходзіў або на Вроцлаў, або
579
на Данцыг. Другі — у Крыме, і праз Кіеў і Вільню ішоў да Кёнігсберга і Рыгі. Татары і туркі, заваяваўшы Крым, Белгарад і Кілію, перарэзалі гэтыя шляхі. Таму валоданне Малдавіяй было жыццёва неабходным ддя развіцця і ўмацавання як Полынчы, так і Вялікага княства. Летам 1496 года Аляксандр і Ян Альбрэхт збіраліся ў паход на Малдавію. Аляксандр у жніўні пасылаў Каспара Гармантовіча да МенгліГірэя, каб схіліць яго ўдзельнічаць у вайне з Малдавіяй або не падтрымліваць яе. МенгліГірэй адназначна мовіў: «У нас са Стафанам праўда і дамова ёсць, і яго нам пакінуць нельга: калі хочаш мірыцца з намі, дык мірыся і з ім, і нам усім праўду і дамову ўчыні»32. Між тым у Вялікую Арду Аляксандр адправіў свайго пасла Халецкага з прапановаю хану ШыхАхмету выступіць супраць Крыма. МенгліГірэй, даведаўшыся пра гэта пасольства, звязеніў Каспара Гармантовіча і накіраваў некалькі загонаў на паўднёвыя межы Вялікага княства. I так, нягледзячы на адносныя няўдачы ў дыпламатыі, Аляксандр разлічваў, што ні Масква, якая звязана з Вялікім княствам мірам, ні крымскі хан, які палохаўся нападу Арды, на дапамогу Малдавіі не прыдуць, а таму быў упэўііены ў перамозе над ёю. Адсюль такі рэзкі тон у грамаце да Івана III, дзе Аляксандр яшчэ раз нагадаў, што са стратай заваяваных маскоўскім уладаром земляў ён не змірыўся і не прызнаў яго «Государем всея Русн». Але гісторыя распарадзілася пасвойму. Польскія паны адмовіліся ісці на Малдавію. Ян Альбрэхт адклаў паход на год.
У студзені 1497 года польскі кароль з атрадам, пасланым тэўтонскім магістрам Цыфенам, рушыў на Малдавію. 3 літвінскім войскам выступіў Аляксандр, які, як некалі Альгерд, захаваў тайну паходу. Калі войска дасягнула разбуранага малдаванамі Брацлава на Бузе, незадаволеная шляхта спыталася ў яго: «Міласцівы гасудар наш, куды, твая міласць, ідзеш за намі?» Аляксандр яшчэ сур'ёзна не сутыкнуўся з самалюбівай шляхтай, таму пыхліва адказаў: «Калі б мае думкі ведала сарочка, што на мне, я спаліў бы яе». I пачуў: «Калі ты, гасудар, наш, нам рашэння і задумы сваей не мовіш, ня хочам ісці за раку Буг»33. Вось так.
Іван III упарта патрабаваў, каб літвіны не ўдзельнічалі ў польскамалдаўскай вайне, і дарэмна ўвяшчаў Аляксандр свайго цесця: «Мы спадзяемся, што брат наш, вялікі князь, больш жадае дабра нам, зяцю свайму, чым Стафану — ваяводзе»34. Аляксандр не забываўся пра магчымасць крымскіх набегаў на Вялікае княства, і таму на дапамогу палякам адправілася частка войска пад зверхнасцю лідскага пана Станіслава Пятровіча Кішкі, князёў Сымона Іванавіча Мажайскага і Васіля Іванавіча Шамячыча, а сам ён з другой часткай застаўся ў Брацлаве і прыняўся за аднаўленне горада.
580
Ян Альбрэхт дзейнічаў супраць малдаван вельмі няўдала. Стафан умацаваў сваю сталіцу Сучаву і з адборным атрадам адступіў у горы, дзе засеў у цвержы Путна. Некалькі дзён прастаялі палякі каля Сучавы. Зразумбўшы, што штурмам яму не авалодаць малдаўскай сталіцай, Ян Альбрэхт зняў аблогу і рушыў на Путна. Стафан прыслаў да яго сваіх паслоў, прызнаў сябе польскім васалам і заключыў мір. На гэтым, здавалася, і скончылася вайна з Малдавіяй. Але на адваротным шляху ў глухіх лясах Букавіны пад Лукаўцамі польскае войска трапіла на засаду малдаванаў і было ўшчэнт разбіта. У палон трапіў польскі гетман Тычынскі. Пасланы Аляксапдрам атрад спазніўся. Каля Днястра ён уступіў у бой з малдаванамі і разбіў іх, што і затрымала літвінаў. Тым не меней перапужаны Ян Альбрэхт абрадаваўся, убачыўшы літвінскіх вояў, пад аховай якіх ён дабраўся да Камянца. Гэтая няўдача перакрэслівала надзеі Аляксандра на лёгкую перамогу над Масквою. Трэба было плесці інтрыгі і супраць Крыма, і супраць Малдавіі, каб хоць неяк нейтралізаваць іх на выпадак вайны з Масковіяй. 3 Вільні ў Вялікую Арду да хана ШыхАхмета ізноў паехалі паслы, падбухторваць яго падняцца на МенгліГірэя. Пра гэта пасольства добра ведалі ў Крыме. МенгліГірэй даносіў Івану Васільевічу, што Аляксандр наводзіць на яго недругаў. Маскоўскі гасудар заспакойваў свайго саюзніка: «Калі на Крым пойдзе Вялікая Арда, дык мы пашлем на яе Касімаўскага цара, братаніча твайго, таксама сваю рускую раць, і, апроч таго, пашлем у Казань, каб і Абдылетыф паслаў туды сваю раць»35. ШыхАхмет асцярожнічаў. Паспешлівым выступам супраць Крыма велікаардынскі хан рызыкаваў апынуцца паміж двух агнёў. Перапіска паміж Іванам Вісільевічам і МенгліГірэем працягвалася. Іван шчыра ўпэўніваў свайго памагатага, што заўсёды будзе заадно на літоўскага князя. Вось так, не пра шчасце сваёй дачкі думаў ён, а пра вайну з яе мужам.