• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імя ў летапісе  Вітаўт Чаропка

    Імя ў летапісе

    Вітаўт Чаропка

    Памер: 639с.
    Мінск 2003
    733.13 МБ
    аЛЛП«ГЫН0Я>Л4лгпйК2 AWiffM Tim^atKf шнігд«К( к
    ^^ы^а^л^Ашл • кп^ііі^шлмшрі|ііа4Лі^мм« ін. аш^яшлбмйуійю^гегйгігіууігіФб^нр*™*^
    ««мм.»*»»"^ •ілрапі’Г®’^ “«W ^. ^.qJbM^W». «MM^^A^raW'HM'K?*"* КГК^лЛ'ІГО •
    «м^ МГГПНГЛАЖ* «5М«« ,fM^^f^^
    Жй» f«^«g“^^MT^
    ^j^M^Anowcrt/Mf^HH’ немУ м^еісшіемі^в'мчнтлк\т<ВГЛг£й#Л<Д«МЛ^К*<™<л^ п^ніцілллемнмп^м*• «пйтпоаа^ wiiieywH АСйм^'Пвм»**^* Нгм^калвлялм», fM • rMNCMSX • М^ЦАГЛАвА•<»«гЮіМКН• Н*«Ы*«<М жкагм» rirtAf rtrt*rd^«ftAmrt, нгікалквіЛл^лшгліНкпгм, Ну<ЛОШШ#. НД^гЦ'/І^Г^А'ПНП^ ’ НІСАН^А^МГ йМчт лй» W•?** * ^
    Д^ д ** • ^^аалс mu <л*Ж£ «шгл» m • дофчун* Л^АГЛЛЯА рНШК СЛЙА' Г^іЙ^МЛН^Н ^Л**» Лй^ ШАй • ^діч&нднн^^^в ^ « ^	?| ^
    ............................................. 1 1
    ^Х 4’ ^M^K™*™^®'» . ^«АЛНП^ «ал^полалйн^гв^млм ‘ Hflf AW^f^ J4^0 ГКГЛ^ПГО . ГАЛб^НД^пйіМАП'А ^^' ^^^
    
    
    шілаўпі чяропкд
    :''^МШННННННІПЙ№
    імл удтАпке
    WMHH
    2ое выданне,дапрацаванае
    ®
    ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСЬ» 2003
    УДК 94(476) ББК 63.3(4 Бен)
    420
    Мастакі А.А.Александровіч Фотарэпрадукцыі В.Я.Савіча, В.К.Чаропкі
    На форзацах: старонкі з Радзівілаўскага летапісу з апавяданнем пра Рагнеду і Рагвалода, замах Рагнеды на князя Уладзіміра, высылку полацкіх князёў у Візантыю
    Чаропка В.
    420 Імя ў летапісе / Вітаўт Чаропка. — 2ое выд., дап. — Мн.: Беларусь, 2003. — 639 с.: іл.
    ISBN 9850103876.
    Распавядаецца пра гістарычных дзеячаў мінулага Беларусі: Рагвалода, Рагнеду, Святаполка Тураўскага, Брачыслава Ізяславіча, Усяслава Чарадзея, Глеба Менскага, Рагвалода Барысавіча, Уладзіміра Полацкага, Віценя, Гедыміна, Альгерда і інш. Асэнсоўваецца роля Беларусі ў палітычным жыцці Еўропы X—XV стст. Чытач даведаецца пра барацьбу Полацкага княства за сваю незалежнасць, пра ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага, войны беларускалітоўскай дзяржавы з Тэўтонскім ордэнам, Залатою Ардою, Маскоўскім княствам, Польшчай. Прыводзіцца шмат малавядомых гістарычных фактаў.
    Першае выданне выйшла ў 1994 годзе.
    Адрасуецца ўсім, хто жадае глыбей ведаць беларускую мінуўшчыну.
    УДК 94(476)
    ББК 63.3(4 Бен)
    ISBN 9850103876
    © Чаропка В., 1994.
    © Чаропка В., 2003, са змяненнямі.
    © Афармленне. УП «Выдавецтва
    Беларусь», 2003
    АД АЎТАРА
    Іншы раз, калі гартаеш кнігі па гісторыі Беларусі, так хочацца за фактамі і датамі гістарычных падзей убачыць людзей, пра якіх у летапісах, або дакументах, або манаграфіях напісана толькі некалькі радкоў, даведацца пра тое, як яны жылі, чаму радаваліся і аб чым сумавалі, прачытаць хоць адно моўленае імі слоўца, паглядзець на іх партрэты, каб наблізіць да сябе той далскі час і стаць сведкам усяму, што некалі адбывалася.
    Нічога новага не адкрыю, калі скажу, што гісторыя — гэта не толькі даты падзей і ясныя, на падставе сведчанняў сучаснікаў, факты (хаця іх, безумоўна, трэба ведаць, каб хтосьці не спекуляваў на гістарычнай неадукаванасці народа), але і духоўны скарб, які стагоддзямі збіраўся народам і жывіць ягоную памяць, абуджае нацыянальную свядомасць. Гэта таксама маральныя ўрокі, што засцерагаюць нас ад паўтарэння памылак. Гэта і запавет любіць і шанаваць сваю Бацькаўшчыну, запавет, перададзены нам бацькамі і дзядамі.
    Уся дакастрычніцкая гісторыя Беларусі раней, у савецкія часы, у выкладанні школьных падручнікаў уяўляла сабой міфы пра так званую заваёву Беларусі літоўскімі феадаламі, адпаведна жорсткі прыгнёт беларусаў і іх векавую мару ўвайсці ў Расійскую імперыю, міфы аб занядбанасці культуры і асветы, у параўнанні з якімі гэтак грандыёзна выглядаюць дасягненні паслякастрычніцкага часу — шматлікія перамогі (калгаснага ладу, індустрыялізацыі) і росквіты (культуры, навукі і г.д.). Захутаўшыся ў вопратку праўды, пані догма вадзіла за ручку многіх нашых гісторыкаў, і яны загіпнатызавана крочылі па зачараваным коле. Гіпноз пазбаўляў іх волі, свайго розуму, свайго меркавання.
    У дагоду догме ад беларускай гісторыі адлучылі палітычных і вайсковых дзеячаў нашага мінулага. Адных, як выдатнага важара, пераможцу шведскіх і турэцкіх войскаў ЯнаКарла
    3
    Хадкевіча або Льва Сапегу, што падрыхтаваў трэцяе выданне «Статута Вялікага княства Літоўскага», называлі польскімі феадаламі; другіх, напрыклад вялікіх князёў літоўскіх, толькі па тытулу прылічылі да літоўцаў, ігнаруючы іх беларускае паходжанне, тое, што размаўлялі яны ў сваім жыцці пабеларуску; трэціх — Усяслава Чарадзея, Канстанціна Астрожскага — адносілі да рускіх, хаця ў рускіх летапісах полацкія князі называюцца крыўскімі, а гетман Астрожскі ніколі не служыў рускім. Найчасцей усе яны паўставалі «жорсткімі прыгнятальнікамі беларускага народа». А гэтыя «прыгпятальнікі» са зброяю ў руках баранілі Беларусь ад ворагаў, гінулі ў сечах за вольную Бацькаўшчыну, выдавалі кнігі, будавалі храмы, зберагалі і ўзбагачалі нашу спадчыну. I лёс не быў да іх літасцівы. Зведалі яны страты, і прыніжалі іх, і кідалі ў вязніцы, рэдка каго з іх абрала сваім улюбёным слава, многія ізгоямі жылі ўдалечыні ад Айчыны і часта, што задумвалі здзейсніць, не ажыццявілі. Яны былі сынамі свайго часу, а таму не пазбаўлены прымхаў і грубасці, жорсткасці і фанабэрыі. Добрае і злое, нізкае і высокае жывуць у чалавеку.
    Я думаю пра герояў маёй кнігі. Памяць пра іх — гэта памяць і пра нас, нашчадкаў мінулай славы і дзеяў: забудземся іх — не ўспомняць і нас тыя, хто ідуць следам.
    РАГВАЛОДАЎ РОД
    РАГНЕДА I РАГВАЛОД (?—1000) (1—980) Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу. XVI ст.
    
    РАГВАЛОД, РАГНЕДА
    агвалод, Тур, Рагнеда, Ізяслаў — першыя вядомыя нам гістарычныя асобы старажытнай Беларусі. 3 іх імёнамі беларуская гісторыя перастае быць безасабоваю і ананімнай.
    Доўтім быў шлях нашых продкаў да той вяхі, калі летапісцы занеслі ў аналы дзеі Рагвалода і яго дачкі Рагнеды. 3 якога стагоддзя пачаўся
    адлік гэтага шляху? Багатая на падзеі, гераічная і слаўная гісторыя была ў нас і да часоў Рагвалодавых. Ды шкада, што вельмі мала дайшло звестак пра жыццё крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў да іх перасялення на землі сучаснай Беларусі, а таксама пра жыццё легендарных неўраў і волатаў. 3 «Жыція Дзмітрыя Салунскага» даведваемся мы пра вольналюбівых дрыгавітаў, якія ваявалі ў VII стагоддзі з Візантыяй. Няшмат ведаем і пра гісторыю пашых далёкіх продкаў пазнейшых часоў, іх паходы на Візантыю, барацьбу з варагамі, з кіеўскімі князямі Аскольдам і Дзірам. Як міф успрымаецца цяпер намі аповяд ісландскай сагі аб вайне палачанаў пад кіраўніцтвам князя Уладзіміра супраць готаў і гунаў.
    Рагвалод стаў першым, чыё імя не згінула ў невядомасці стагоддзяў. Летапіс паказвае яго самастойным валадаром Полацкага княства: «Роговолоду держаіцю н владеюіцю н княжаіцю Полотьскую землю»1. Хто ж такі быў Рагвалод? У летапісе сказана, што прыйшоў ён «нзаморья, ммяше свою волость в Полотьске»2. Некаторыя гісторыкі лічаць Рагвалода славянінам, іншыя варагам. Вядома, што імя Рагвалод сустракалася ў чэхаў3. Аднак яно, як і імя Рагнеда, паходзіць з нарвежскай мовы. Панарвежску Рёгнвальд (Рагнвальд) азначае «богападобны валадар», а Рагнеда — Рогнэйтр (Рагнхейд) — «прыгожая, як багіня»4. Нарвежскім з'яўляецца імя Рагвалодавага брата Туры. Тады летапіснае паведамленне аб прыходзе Рагвалода ў Полацк «нзаморья» сведчыць аб яго скандынаўскім паходжанні.
    7
    Гэта дало магчымасць гісторыку М.Бяляеву выводзіць Рагвалода з нарвежскай каралеўскай дынастыі Інглінгаў — нашчадкаў Харальда Прыгожавалосага. У Харальда ад чараўніцы Снефрыд нарадзіўся сын Рёгнвальд. Нашчадкі гэтага Рёгнвальда, па меркаванні Бяляева, перасяліліся на Русь і сталі правіць у Полацку5. Гістарычнага пацвярджэння гэтай версіі няма.
    З'яўленне Рагвалода ў Полацку не было выпадковым. Летапіс не паведамляе аб заваёве Полацка Рагвалодам, але ўказвае, што ён меў «свою волость в Полотьске». Значыць, улада ў Полацку Рагвалоду дасталася па спадчыне. Магчыма, ён быў звязаны дынастычнымі сувязямі з полацкім княжацкім родам. Вядома, што ў гэтым родзе было папулярным жаночае імя Прадслава. Яго насіла дачка Рагнеды, а таксама славутая Ефрасіння Полацкая. Верагодна, гэтае імя давалі ў гонар княгіні Прадславы, пра якую ўзгадвае пад 945 год «Аповесць мінулых гадоў», але не паведамляе, дзе яна княжыла. Праўдападобна, яна была полацкай княгіняй. А Рагвалод мог ажаніцца на яе дачцэ і такім чынам стаць полацкім князем. Пэўна, менавіта ў гонар сваёй бабулі Рагнеда назвала дачку Прадславай.
    Іншую трактоўку з'яўлення Рагвалода ў Полацку падае ў сваіх гістарычных запісках імператрыца Кацярына II, якая карысталася многімі не вядомымі нам крыніцамі. Яна пісала, што Рурык паслаў у Полацк «князя Рохвольда, родственннка своего», але сутыкнулася з неадпаведнасцю свайго паведамлення з гістарычнымі фактамі. Рагвалод упамінаецца больш за сто гадоў пазней за Рурыка. Выхад з гэтай неадпаведнасці быў знойдзены даволі арыгінальна. «Вероятно, что у князя Рохвольда сын был Рохвольд же. Сей скончался в 976 годе, a ежелн не так, н Рохвольд I скончался в 976 году, то сему князю, прншедшнм co князем велнкнм Рюрнком I тогда было полтораста лет, о чем однако ннгде не упомянуто»6. I зразумела чаму — такі муфасаілаўскі ўзрост практычна немагчымы, а значыць, Рагвалод не быў сучаснікам Рурыка.
    Летапіснае паведамленне аб Рагвалодавым прыходзе зза мора можна ўспрымаць як паданне, што склалася ў Полацку аб усласным княжацкім родзе, роўным па знатнасці Рурыкавічам, аб чым сведчыла яго варажскае паходжанне. А можна тлумачыць гэтае паведамленне інакш. Нагадаем, што ў канцы IX стагоддзя Полацк заваявалі кіеўскія князі Аскольд і Дзір, і, верагодна, полацкія князі, ратуючыся ад смерці, уцяклі да паморскіх славянаў або на востраў Ругію ці да нарманаў. Ужо ў сярэдзіне X стагоддзя, скарыстаўшы тое, што Кіеўская Русь ваявала з ІудэяХазарыяй, нашчадак князёўуцекачоў Рагвалод вярнуўся на зямлю бацькоў як законны яе ўладар, на што і ўказвае летапіс: «...нмяше свою волость в Полотьске».
    8
    А.Ласенка. Уладзімір сватаецца да Рагнеды. 1770 г.
    Аналогію ўскняжання ў Полацку Рагвалода або ягонага бацькі мы знойдзем у складзенай у IX стагоддзі сазе пра Дзітрыка Бернскага. Паводле сагі, князь вільцінаў (волатаўлюцічаў) Вількін заваяваў Польшчу, Полацк і Смаленск, а пасля і стаЛІЦУ рускага конунга Герніта Ноўгарад. Рускі конунг павінен быў плаціць Вількіну даніну, аднак пасля ягонай смерці Герніт скарыў вільцінаў. Ці не пераказ гэта рэальных падзей: ускняжання ў крыўскіх землях люціцкага князя. Ягонае з'яўленне ў Полацку не выпадковае. Люцічы — гэта волаты, якіх народныя паданні называюць ранейшымі жыхарамі старажытнай Беларусі, і ў прыватнасці Полаччыны. Верагодна, крывічы і дрыгавічы ўваходзілі ў люціцкі саюз, прынамсі археалагічныя помнікі крывічоў і люцічаў вельмі падобныя. Сага ўказвае, што краіна вільцінаў межавала з Полацкай зямлёй. А ці