Імя ў летапісе
Вітаўт Чаропка
Памер: 639с.
Мінск 2003
Пасталеўшы, Святаполк стаў праводзіць палітыку на адасабленне Тураўскага княства ад Кіева, нават пачаў чаканіць свае грошы. He выключана, што з Турава ён перабраўся ў Пінск, дзе, паводле Суздальскага летапісу, збіраў вояў. Але для барацьбы з Кіевам патрэбны быў моцны саюзнік. I Святаполк знайшоў яго польскі князь Баляслаў, які беспаспяхова адваёўваў у Русі Чэрвеньскую зямлю’. Ажаніўшыся з дачкою польскага князя, тураўскі ўладар заручыўся яго падтрымкай. Да Святаполка ад Баляслава прыехаў духоўнік яго дачкі біскуп Рэйнберн. Прыбыў ён з «асобым» заданнем: падрыхтаваць змову супраць Уладзіміра, скінуць яго і пасадзіць на велікакняжацкі пасад Святаполка. Рэйнберн усталяваў сувязі з кіеўскай баярскай апазіцыяй і святарствам, перацягнуўшы на свой бок епіскапа Анастаса.
Відаць, паход Баляслава ў 1013 годзе супраць Русі быў здзейснены з мэтай ажыццяўлення Святаполкавых задум. За гэтую дапамогу Святаполк, мабыць, абяцаў саступіць цесцю Чэрвеньскую зямліо. Паход сарваўся зза хваляванняў печанегаў, якія далучыліся да польскага войска. I Баляслаў не адважыўся біцца 3 Уладзімірам. Можна дапусціць, што Святаполк актыўна ўдзельнічаў у гэтым выступе, мог падняць і дружыну у паход. Так ці інакш, а Уладзімір даведаўся пра намеры тураўскага князя і выклікаў яго да сябе. Святаполк, спадзеючыся на міласць уладара, прыехаў разам з жонкай і Рэйнбернам у Кіеў і паплаціўся за сваю даверлівасць. Уладзімір засадзіў яго з жонкай у няволю. А біскупа, верагодна, атруціў, бо той заўчасна памёр. Як паведамляе летапісец Цітмар, Баляслаў не пакінуў зяця ў бядзе і прасіў Уладзіміра выпусціць яго на волю. Уладзімір, каб не сварыцца з польскім уладаром, саступіў яго просьбе.
He паспеў Уладзімір пазбавіцца адной бяды, як ля парога новая: Яраслаў пад ціскам наўгародцаў адмовіўся плаціць даніну Кіеву. He думаў князь, што на старасці гадоў прыйдзецца ваяваць з родным сынам, але што рабіць — трэба сяддаць коней. Інтарэсы дзяржавы вышэй за асабістыя пачуцці і сваяцкія сувязі. Стаў бы ён, Уладзімір, вялікім кіеўскім князем, KaAi б кіраваўся пачуццямі, калі б быў паслухмяны брату свайму Яраполку? He! У барацьбе за ўладу для яго няма сваякоў і
'Чэрвеньская зямля, або Галіцыя, ці, як пазней называлі гэтую вобласць, — Чэрвоная Русь.
22
Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу. Святаполк на пасадзе. XVI cm.
сяброў — ёсць праціўнікі і саюзнікі. Яраслаў падняўся супраць яго — і вораг цяпер ён.
Уладзімір загадаў дружыне рыхтавацца да паходу. Але як ні апраўдваў сябе Уладзімір, а сынаву непаслухмянасць перажываў цяжка і ўсё адцягваў і адцягваў паход, спадзеючыся, што «напужаны» Яраслаў перадумае. А той не перадумваў. Вайна была непазбежнаю. Князь захварэў і выклікаў з Растова любімага сына Барыса, які і павінен бьгў узначаліць паход на Ноўгарад.
Да гэтага моманту апавяданне «Аповесці мінулых гадоў» рэалістычнае, і ў яго праўдзівасці не прыходзіцца сумнявацца. А пасля? А пасля пачынаецца тое, што сучаснай мовай называецца фальсіфікацыяй.
Раптам у Кіеў прыходзяць весткі, што неспакойна на паўднёвых межах. Барыс выступае на печанегаў, якіх чамусьці не знаходзіць.
15 ліпеня 1015 года ў сваёй загараднай рэзідэнцыі — Бераставе — памірае Уладзімір. I вось як падае наступныя падзеі «Аповесць мінулых гадоў»2. Кіеўскія баяры, палохаючыся прыходу да ўлады Святаполка, утаілі Уладзіміраву смерць. Ноччу ўпотайкі княжацкае цела вывезлі ў царкву Багародзіцы. Аднак доўга маўчаць пра смерць вялікага князя не ўдалося. Пасля пахавання Уладзіміра на велікакняжацкі пасад сеў Святаполк. Каб задобрыць кіянаў, ён раздае ім падарункі з Уладзіміравай скарбніцы. Падарункі кіяне бралі, «але сэрца іх не ляжала да яго, таму што браты іх былі з Барысам».
А што ж Барыс? Пасля весткі аб бацькавай смерці ён паводзіць сябе не як князьвой, а як герой павучальных права
23
слаўных казанняў і жыцій. He спяшаецца на пахаванне бацькі, не збіраецца і займаць кіеўскі пасад. На прапанову дружыны: «Вось у цябе бацькоўская дружына і войска. Пайдзі сядзь у Кіеў на бацькоўскім пасадзе» — Барыс адказаў: «Не падыму рукі на брата свайго старэйшага: калі бацька ў мяне памёр, дык няхай гэты будзе мне замест бацькі». Незадаволепыя дружыннікі пакінулі Барыса, а ён у акружэнні отракаў застаўся на Альце аплакваць бацьку. Між тым Святаполк «успрыняў думку Каіыаву» — захацеў забіць Барыса і паслаў да яго перадаць: «Хачу з табою любоў мець і аддам табе яшчэ да атрыманага ад бацькі ўладання». Разам з тым патаемна пасылае забойцаў. He, Барыс не ратуецца ад смерці, а пакорліва і паслухмяна сустракае яе.
Барысавай смерцю Святаполк не абмяжоўваецца. «Пераб'ю ўсіх братоў і стану адзін валодаць Рускаю зямлёю», — вырашае ён. Таксама пакорліва, як і Барыс, прымае смерць Глеб. Ён, атрымаўшы ад Святаполка вестку аб хваробе бацькі, не спяшаецца ў Кіеў, а некалькі тыдняў немаведама што робіць у Смаленску. Да яго прыязджаюць вестуны ад Яраслава, якія папярэджваюць аб смерці Уладзіміра і забойстве Барыса. I Глеб, як і брат, не ратуецца ад небяспекі, аплаквае сваякоў. Яго пакідае дружына. Святаполкавы слугі без перашкод захапілі княжацкі карабель і забілі Глеба. Наступнай ахвярай стаў Святаслаў. Ён паспрабаваў уцячы ў Венгрыю, але і тут Святаполк аказаўся спрытнейшым. Яго слугі перанялі Святаслава ў Карпатах і расправіліся з ім.
Ну, а князь Яраслаў? Ён, даведаўшыся ад сястры Прадславы, якая ўцякла з Кіева, пра забойства Барыса, вырашыў адпомсціць за яго смерць. Яраслаў сабраў наўгародцаў, наняў АРУжыну варагаў і выступіў перад імі: «Не я пачаў забіваць братоў, але ён, няхай будзе Бог мсціўцам за кроў братоў маіх, бо без віны пралітая праведная кроў Барыса і Глеба. Відаць, і са мной тое самае зробіць? Судзі мяне, Госпадзі, па праўдзе, няхай сунімецца зладзейства грэшнага». Гэтыя словы надта падобныя на словы Уладзіміравы перад яго вайной з Яраполкам. Як і Уладзімір, летапіс прадстаўляе Яраслава помснікам за кроў братоў, барацьбітом за справяддівасць.
Увосень 1015 года Яраслаў і Святаполк з войскамі сышліся на Дняпры пад Любечам. Тры месяцы не адважваліся праціўнікі пачынаць бітву. I толькі калі ўдарылі першыя замаразкі, Яраслаў ноччу па лёдзе перайшоў рэчку і напаў на Святаполкава войска. Святаполк усю ноч разам з дружынаю п'янстваваў. Нечаканасць нападу, аддаленасць Святаполка ад лагера яго саюзнікаў — печанегаў, якія не змаглі прыйсці яму на дапамогу, спрыялі поспеху Яраслава.
24
Мініяцюра з «Сказання пра Барыса і Глеба». Барыс і Глеб. Руская дружына XIV cm.
Святаполк з дружынай адступіў да возера, але пад воямі праламіўся лёд... Князь кінуў дружыну і ўцёк у Польшчу.
У 1017 годзе Яраслаў сеў у Кіеве. Але праз год польскі князь Баляслаў і Святаполк перамаглі Яраслава і захапілі Кіеў. Пасля таго як на Русі пачалі ўспыхваць паўстанні супраць палякаў, Баляслаў вярнуўся ў Польшчу. Яраслаў з наўгародскім войскам тут як тут, ля Кіева. Святаполк уцёк да печанегаў і набіраў там войска. Калі на рацэ Альце ворагі сустрэліся, Яраслаў зноў перамог. Святаполк, «ганімы божым гневам, прыбег у пустыннае месца паміж Польшчай і Чэхіяй, і там няшчасна закончыў жыццё сваё...».
Так распавядае «Аповесць мінулых часоў». I доўгі час гісторыкі бралі на веру аповяд Нестара. Стагоддзямі імя Святаполка ганілі як імя забойцы і злодзея. Мала хто сумняваўся, што ён пасля смерці быў абылганы і на яго спісалі злачынствы таго, хто ў «Аповесці...» выступаў як барацьбіт за справядлівасць — Яраслава Мудрага.
Для дапытлівага чытача «Аповесці...» многае ў апісанні падзей 1015—1018 гадоў было незразумелым і нерастлумачаным. Так і хочацца атрымаць адказ, навошта Святаполк, які не карыстаўся любоўю ў кіян, забіў Барыса, калі той добраахвотна прыняў яго ўладу і быў такі далёкі ад палітыкі? Што тут за выгода? Навошта было Святаполку пазбаўляць жыцця Глеба і Святаслава, якія не мелі значнага ўплыву на агульнарускія справы? I чаму Святаполк так удачліва распраўляўся з другараднымі сваімі праціўнікамі ў той час, як яго галоўны вораг — Яраслаў — быў жывыздаровы? Незразумела таксама, чаму кіяне не жадалі прымаць у Кіеве цела Барыса і яно да 1072 года знаходзілася ў драўлянай труне ў Вышградзе? А самае незразумелае, чаму імя Святаполка — гэтага крыважэрнага братазабойцы — насіў унук Яраслава? Як гэта растлумачыць?
Летапісец Нестар добрасумленна выканаў загад сваіх венцаносных заказчыкаў і стварыў міф аб Святаполку Акаянным. Але ён не ведаў, што ў далёкай Скандынавіі вось ужо стагоддзе як існавала «Сага аб Эймундзе», якую склаў відавочца тых падзей. Яму перайначваць нічога не спатрэбілася, толькі пахваліўся подзвігамі Эймунда і варагаў у краіне Гардарыкі, a так па сутнасці праўдзіва распавёў аб барацьбе Ярыцлайва (Яраслава) і Бурыслава (Барыса) за велікакняжацкі пасад. Гэтая сага, а таксама хроніка біскупа Цітмара Мерзебургскага і дапаможа нам аднавіць праўду тых падзей.
Цітмар, апісваючы паход польскага караля Баляслава і Святаполка на Кіеў летам 1018 года, адзначае, што перад гэтым на Русі памёр князь Уладзімір, які пакінуў усю сваю спадчыну двум сынам, а трэці, вызваліўшыся з вязніцы, уцёк да цесця,
26
Баляслава3. Значыць, Святаполк не застаўся ў Кіеве, прычым Цітмар нічога не ведае пра братазабойства, здзейсненае Святаполкам. Тады хто ж сядзеў у Кіеве? Памятаеце, Уладзімір выклікаў да сябе Барыса, каб ён узначаліў паход на Ноўгарад? Менавіта Барыс сеў пасля бацькавай смерці на велікакняжацкі пасад. Аб гэтым і кажа сага: «Бурыслаў (Барыс) валодаў Кенугардам (Кіевам)»4. Вось так: Барыс зусім не аплакваў смерць бацькі на Альце, а знаходзіўся ў Кіеве і дзейсна рыхтаваўся да вайны з Яраславам. He, не пакормвым хрысціянінам прадстае Барыс. Верагодна, што менавіта ён і арганізаваў забойства Святаслава. Навошта? Як ведаем, Святаслаў уцякаў у Венгрыю прасіць дапамогі ў караля Іштвана I. Перш за ўсё гэта пагражала Барысу...
Ну, а хто загадаў забіць Глеба? Хутчэй за ўсё забойцаў паслаўЯраслаў, які баяўся, што Глеб падтрымае Барыса. Яраслаў і перахапіў Глеба ў Смаленску, не пусціўшы яго ў Кіеў.
Такім чынам, Яраслаў і Барыс засталіся адзін на адзін. Звернемся да «Сагі аб Эймундзе». Што яна паведамляе аб іх барацьбе? Барыс прысылае да Яраслава патрабаванне саступіць яму некалькі валасцей і гарадоў, якія межавалі з Кіеўскай зямлёй. Заклапочаны Яраслаў звярнуўся па параду да Эймунда, правадыра варажскай дружыны, што служыла ў Ноўтарадзе. Эймунд параіў не падначальвацца кіеўскаму князю: «...Заўсёды саступаць яму ўсё, што ён просіць, не так і небяспечна, і многім можа здацца маладушным і нявартым конунга, калі ты будзеш так рабіць. He ведаю таксама, навошта ты прымаеш іншаземнае войска, калі ты не спадзяешся на нас? Цяпер ты павінен сам выбіраць»5. Яраслаў адмовіўся выконваць Барысава патрабаванне і разаслаў па княству стралу — знак збору войска. У апісанні бітвы «каля вялікага лесу ля ракі»6 паміж войскам Яраслава і Барыса мы распазнаём асобныя эпізоды з паведамлення Нестара аб сечы Яраслава і Святаполка каля Любечы. I сага, і Нестар кажуць, што войскі сустрэліся ля ракі. Паводле Нестара, войскі прастаялі тры месяцы. Паводле сагі, — чатыры дні. Але звернем увагу на працяг апавядання сагі. Вараг Рагнар звяртаецца да Эймунда: «Чаго мы чакаем і што гэта значыць, што мы сядзім спакойна?» Эймунд адказвае: «Нашаму конунгу раць нашых ворагаў здаецца невялікай: яго задумы мала чаго варты»7. Пасля чаго яны ідуць да Яраслава і настойваюць пачынаць бой. Думаецца, што аўтар сагі наўмысна скараціў тэрмін да чатырох дзён, каб такім чынам паказаць, як нецярпліва рваліся ў бітву варагі, а не тупалі на адным месцы ў нерашучасці на працягу трох месяцаў. Ці можна дапусціць, што варагі падышлі пазней і Яраслаў без іх не пачынаў бітвы? А тое, што прайшло