• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імя ў летапісе  Вітаўт Чаропка

    Імя ў летапісе

    Вітаўт Чаропка

    Памер: 639с.
    Мінск 2003
    733.13 МБ
    Наступным днём Глеб разам з жонкаю, дзецьмі* і набліжонымі прыйшоў да Манамаха і «прыніжана» прасіў аб літасці. Уладзімір узяў ад менскага князя абяцанне не парушаць у далейшым міру і адпусціў яго.
    Аднак Сафановіч у сваёй «Хроніцы» падае іншыя звесткі — Глеб заваяваў Смаленск5. Менавіта ў гэтым горадзе і абараняўся Глеб ад раці кіеўскага князя. I толькі тады, калі ManaMax пачаў «ставіць ізбу» — будаваць абложную вежу, Глеб запрасіў «пакоі». Уладзімір «зжаліўшыся крывіпраліцця» абяцаў Глебу «пакой» і выпусціў менскую дружыпу з Смаленска. Падзеі даволі верагодныя. Вярнуць Смаленск да Полацкага княства намагаўся Усяслаў Вешчая Душа, а за ім паспрабаваў і Глеб. Заваяваць Смаленск яму ўдалося, а вось утрымаць — не ўтрымаў. Гэтае паведамленне не магло быць недакладнасцю летапісца, бо Сафановіч, які карыстаўся кіеўскімі летапісамі, двойчы нагадаў, што Уладзімір «Глеба вывеў з Смаленска» і адзначыў: «даў яму Менск»6. Дарэчы, і ў «Аповесці мінулых гадоў» сказана пра паход Манамаха супраць Глеба «к Смоленьску»7.
    Што ж, першая спроба ажыццявіць свае задумы не ўдалася. Але застаўся ён жывыздаровы, горад не спалены, дружына на полі бітвы не пасечана, менскія землі не спустошаны. I што, адмаўляцца ад мары? Сядзець да скону гадоў у Менску, як мыш у нары? Ну, не!..
    Цяпер Глеб вырашыў дзейнічаць у саюзе з Полацкам. Менскі князь папрасіў дапамогі ў палачанаў і атрымаў яе. I ў 1117 го
    Тлеб быў жанаты на дачцэ князя Яраполка Ізяславіча і меў шэсць сыноў: Ізяслава, які памёр у 1134 годзе; Давыда, у якога было два сыны — Расціслаў і Святаслаў; Расціслава, які быў жанаты на княгіне Софіі Яраслаўне (памерла ў 1157 годзе), ад іх нарадзіўся сын Глеб; Усевалада, Валадара (які меў трох сыноў, сярод якіх і загадкавы Уладзімір Менскі); Яраслава (Сочннення ммператрнцы Екатернны II. Т. 10. С. 32).
    62
    Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу. Паход Уладзіміра Манамаха на Друцк і Менск. XVI cm.
    дзе (паводле іншых крыніц, у 1119 годзе) Глеб з полацкаменскім войскам праз Літву ўрываецца ў Наваградскую зямлю і, трэба думаць, заваёўвае яе. Вярнуўшыся з гэтага паходу, менскі князь пачынае барацьбу за Падняпроўе, жадаючы вярнуць Оршу і Копысь.
    У кнізе «Воспомннання о древнем православнн Западной Русн», напісанай у сярэдзіне XIX стагоддзя на падставе архіваў Тураўскай і Менскай епархій ігуменам Антоніем, знаходзім цікавыя звесткі пра «нечестнвого» князя Глеба. Паводле гэтых звестак, Глеб рабіў рабаўніцкія паходы на дрыгавіцкія землі, браў гарады Мазыр, Петрыкаў, Тураў і ДавыдГарадок, выводзіў адтуль жыхароў, якіх у Друі прадаваў немцам8. Тое самае сцвярджае Нарбут. Менскі князь часта нападаў на Літву Завілейскую, дзе ўладарыў князь Жывінбуд, даходзіў да ракі Дзітвы і захопліваў нявольнікаў, якіх таксама прадаваў, але ўжо ў Друцку. Пасля ж таго як Жывінбуд напаў на Менск і спаліў яго, Глеб стаў хадзіць за лупам* і палоннымі на Палессе. Спаленыя вёскі, разрабаваныя гарады пакідаў пасля сябе. Кіеўскі мітрапаліт пракляў менскага князя9. I хаця летапісы маўчаць пра падобныя паходы Глеба, але адмаўляць гэты факт нельга. Гандаль нявольнікамі быў важнай крыніцай прыбытку ў тыя часы, і Глеб мог займацца такім ганебным промыслам. Можна пагадзіцца з Ю.Зайцам, што Глеб, магчыма, меў права на частку дрыгавіцкіх зямель, якія былі замацаваны за наш
    ‘Луп — вайсковая здабыча.
    63
    чадкам Ізяслава. Пасля смерці цесця Глеба Яраполка Ізяславіча і яго сыноў, менскі князь як муж яго дачкі Анастасіі хацеў атрымаць частку цесцевых уладанняў10. Таму, пэўна, і захапіў ён Слуцк.
    У адказ Кіеў перайшоў да актыўных дзеяў супраць Глеба. Вялікае войска ў 1119 годзе рушыла на Менск. Глеб вярнуўся ў сваю вотчыну ў спадзяванні і на гэты раз адсядзецца за магутнымі крапаснымі сценамі. Але Уладзімір Манамах штурмам авалодаў горадам.
    Кіеўскі князь ужо не верыў Глебу, не разлічваў на яго паслушэнства. Найлепшае вырашэнне «праблемы Глеба» — кінуць менчука ў поруб і згнаіць яго там. Ды памятаў Уладзімір выпадак з Усяславам, калі таго паўстаўшыя кіяне вызвалілі з няволі і абвясцілі сваім вялікім князем. Магло такое здарыцца і цяпер. Толькі тры гады назад бунтавалі кіяне. Лепш, каб Глеба не было ў жывых. Так спакайней, так надзейней. А пры больш спрыяльных умовах можна і Менск далучыць да кіеўскіх уладанняў. Няма чаго дзівіцца, што хутка пасля прыезду ў Кіеў Глеб памёр (13 верасня 1119 года). Так і засталіся не здзейсненымі мары князя Глеба Усяславіча.
    У ЧЛСЫ МІЖУСОБІЦ
    РАГВАЛОДВАСІЛЬ (?—?)
    Мастак А.Александровіч
    РАГВАЛОДВАСІЛЬ
    ялікая Скуфь — так называлі Русь візантыйцы. «Шматвяковая імперыя Рурыкавічаў» — паводле К.Маркса і Ф.Энгельса. Замешаная на крыві, сабраная мячом, яна і сотні гадоў не пражыла ў адзінстве і міры. Ад былой велічы толькі засталіся аповяды ў летапісах. I дарэмна будуць намагацца кіеўскія князі хоць неяк уратаваць сваю
    дзяржаву. Сам Кіеў, пакорліва схіліўшыся перад Апдрэем Багалюбскім, стане толькі сталіцай невялікага Кіеўскага княства.
    Перыяд федальнай раз'яднанасці не абмінуў і Полацкую зямлю. I тут брат пайшоў на брата. Але ў адрозненне ад міжусобных войнаў, якія адбываліся ў Кіеўскай Русі, дзе асобныя землі дамагаліся самастойнасці, на Полаччыне барацьба адбывалася за палітычнае першынство паміж Полацкам і Менскам. Напал гэтай барацьбы прыпадае на 1158—1167 гады, калі ў Полацку сядзеў князь РагвалодВасіль — старэйшы сын вялікага князя РагвалодаБарыса. He назавеш яго выдатным палітычным дзеячам або ваяводам. Увесь ягоны шлях — няўдача за няўдачай. Гэта ў рэшце рэшт і абумовіла лёс Рагвалода як полацкага валадара.
    У 1119 годзе Полаччына страціла Менскае княства, а разам з ім — Сярэдняе Падняпроўе з Оршай і Копыссю і Верхняе Панямонне, якое было заселена балцкімі плямёнамі і якое паступова каланізавалі дрыгавічы і крывічы. Цяпер у Кіеве маглі спадзявацца на паслухмянасць Полацка. Але пралічыліся.
    Ізяславічы былі настроены ваяўніча і не мірыліся са стратай полацкіх земляў. Устрывожаны іх настроем Уладзімір Манамах у 1121 годзе склікаў у Смаленску сваіх сыноў, каб паразумецца супраць крыўскіх князёў. Запрасіў у Смаленск Манамах і Ізяславічаў. Мабыць, пужаў іх вайной, калі яны не перастануць быць у «нязгодзе» з Руссю. I на час Ізяславічы затоіліся. Аднак, калі ў маі 1125 года памёр Уладзімір Mana
    67
    мах, крыўскія князі вырашылі скарыстацца спрыяльным для іх момантам. Паводле звестак В.Тацішчава, полацкія князі пачалі нападаць і спусташаць землі, што належалі Русі1. Вось тады разгневаны вялікі князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч вырашьгў скарыць Полацкае княства. У паход на Крывію ён сабраў дружыны наўгародскага, уладзіміравалынскага, чарнігаўскага, курскага, тураўскага, клецкага, гарадзельскага княстваў, а таксама атрады торкаў. Князі ўзгаднілі план сумесных дзеяў, паводле якога яны адначасова павінны былі выступіць на Полацкае княства з чатырох бакоў і ўзяць у аблогу Ізяслаўль, Лагожаск, Барысаў і Друцк. На 4 жніўня 1127 года намячаўся штурм гэтых гарадоў, тым самым Мсціслаў не даваў палачанам магчымасці змагацца з праціўнікам паасобку. Аднак і на гэты раз Русь не дамаглася жаданай перамогі над Крывіяй. Няўдача напаткала курскага князя Ізяслава Мсціславіча, які не змог узяць Лагожска. Тады ён паспяшыў да Ізяслаўля, куды ўжо падышлі дружыны ўладзіміравалынскага князя Андрэя, тураўскага князя Вячаслава (братоў Мсціслава), гарадзельскага князя Усевалада і клецкага князя Вячаслава. Ізяслаўскі князь Брачыслаў, які бьгў жанаты на Мсціслававай дачцэ, выехаў з горада на сустрэчу са сваім цесцем, жадаючы пакорлівасцю заслужыць ягоную міласць. Па дарозе Брачыслаў трапіў у рукі да Ізяслава Курскага. Нядоўга бараніліся ізяслаўцы, паверыўшы абяцанню ворага, што іх горад не будзе «ўзяты на шчыт», яны здаліся. Як толькі адчынілі браму Ізяслаўля, рускія ваяры забыліся пра сваё слова і ўварваліся ў горад. Цэлую ноч рабавалі Ізяслаўль пераможцы. Нават маёмасць Мсціслававай дачкі ўдалося адстояць толькі з праліццём крыві. Невядома, як адбываліся падзеі каля Барысава і Друцка, але калі пра гэта маўчаць летапісы, дык можна дапусціць, што русаў напаткала там няўдача. Надзея палачан адбіць Bopara прапала, калі на Полацк выступіў наўгародскі князь Усевалад Мсціславіч. У гэты цяжкі час полацкае веча выдаліла з Полацка князя Давыда, а на яго месца выбрала РагвалодаБарыса. Ён, пэўна, прызнаў над сабой уладу Мсціслава. Рускія князі не сталі рызыкаваць працягваць вайну з Крывіяй і задаволіліся дасягнутым. Толькі і РагвалодБарыс аказаўся непаслухмяным волі вялікага кіеўскага князя. Калі ў 1128 годзе Мсціслаў Уладзіміравіч, збіраючыся на полаўцаў, паслаў загад крыўскім князям удзельнічаць у паходзе, дык яны здзекліва адказалі ўладару Русі: «Ты з Бонякам Шэлудзюком будзьце здаровымі і ўпраўляйцеся самыя, а мы маем што рабіць дома»2. Палачане зноў паказвалі свой свабодалюбівы дух. I Мсціслаў не дараваў ім гэтага. Тым больш, полацкія дружыны пачалі нападаць на кіеўскія землі, пэўна, жадаючы вярнуць Менск.
    68
    Фрагмент з абраза прападобнай Ефрасінні Полацкай. Полацк. XII cm.
    Адразу ж пасля паходу на полаўцаў Мсціслаў у 1129 годзе паслаў войска на Полацк. Становішча палачан ускладнілася нечаканай смерцю РагвалодаБарыса.
    Полацкае веча, каб уратаваць дзяржаву ад спусташэння, выдала Кіеву князёў Расціслава, Святаслава, РагвалодаВасіля, Івана, Давыда. Мсціслаў саслаў іх у Візантыю. Кіеўскі князь не пасмеў расправіцца з Ізяславічамі — за імі стаяла Візантыя. У сваёй антыкіеўскай палітыцы Полацкае княства знаходзіла саюзнікаў у Царградзе, у асобе візантыйскіх імператараў. Невыпадкова, што адзін з іх парадніўся з полацкім княжацкім домам, узяўшы адтуль жонку’.
    Паводле запісак Кацярыны II, палачане, убачыўшы, што вялікі князь Мсціслаў ваюе Полацкую зямлю за няпраўду князя Давыда, сына князя Глеба Усяславіча і іншых князей, выслалі князя Давыда з сынамі Расціславам і Святаславам з Полацка, заявіўшы, што ён няпраўдаю даў прычыну да вайны, і паслалі да Мсціслава прасіць сабе князем РагвалодаБарыса. Мсціслаў абвясціў палачанам, «што князі іх учынілі яму непаслушэнства і крыўду, самі на полаўцаў не пайшлі ў абарону айчыны і войска не паслалі, але ў гэты час рабілі напады на ўдзелы братоў яго, а паколькі ён ведае, што гарады і землі Полацкія ў гэтым не павінны, таму загадаў толькі князёў Полацкіх узяць на суд у Кіеў праз князёў рускіх»3.