Імя ў летапісе
Вітаўт Чаропка
Памер: 639с.
Мінск 2003
У Полацку сеў кіеўскі намеснік. Але і цяпер палачане не склалі зброі. У суседняй Літве ацалелыя ад высылкі Ізяславічы збіралі войска. I Мсціслаў у 1130 годзе здзейсніў паход у Літву
‘Цётка Ефрасінні Полацкай была замужам за сынам імператара Мануіла — Аляксеем.
69
да Ізяслаўля, спаліў нямала сёл, вывеў шматлікі палон, але галоўнай мэты не дасягнуў: полацкалітоўскае войска не было разбіта. I таму ў 1131 годзе ён з кіянамі і чарнігаўцамі зноў пайшоў на Літву. Палачане і літвіны напалі на войска кіеўскага князя і нанеслі яму цяжкае паражэнне.
Пасля Мсціслававай смерці ў 1132 годзе, калі Русь канчаткова развалілася на асобныя княствы, Кіеву было ўжо не да Полацка, самому б уцалець у той віхуры міжусобнай барацьбы, што пачалася паміж Рурыкавічамі. Палачане тут жа выгналі з Полацка кіеўскага стаўленіка князя Святаслава («пазбаўляешся нас») і ўзвялі на полацкі пасад свайго князя Васільку Усяславіча. А ў канцы 30ых — пачатку 40ых гадоў менскія землі перайшлі да сыноў Глеба. У Менску сеў князь Расціслаў Глебавіч. У 1140 годзе з Візантыі вярнуліся князі Іван і Рагвалод — пасля дванаццацігадовай разлукі з Радзімай яны зноў убачылі яе. Пастарэлыя, праславіўшыя свае імёны ў войнах з сарацынамі, пазнаўшыя не адну бяду і расчараванне.
О Радзіма, колькі разоў там, на чужыне, ляцелі птушкай думкі да цябе, колькі разоў ажывала ў памяці твая мілая, непаўторная прыгажосць. Вось гэтыя хваёвыя бары, дзе так лёгка дыхаецца водарам лясным, вось гэтыя дубровы з паганскімі капішчамі, вось гэтыя палеткі, дзе каля самай дарогі сярод жыта квітнеюць валошкі і рамонкі, зялёныя выганы, адкуль чуваць няхітрыя спевы пастуховай жалейкі. Хвалі родпай Дзвіны. Усё з дзяцінства знаёмае і дарагое сэрцу. I як стала хвалююча на сэрцы, калі ўбачылі купалы Сафіі. Полацк! Вось і вярнуліся да цябе.
He быў князь РагвалодВасіль улюбёнцам лёсу. Яму выпала доля няўдачніка, нявольніка, ізгоя. Гэта пра яго сказана: адна бяда не ходзіць... Хаця хіба толькі Рагвалода тое тычыцца? Увесь Ізяславаў род выпіў з гэтай чашы нямала, а колькі яшчэ наканавана горычы! He для мяккіх пуховых ложкаў, не для хмельных баляванняў, не для пустых забаў і пацех, не для асабістай выгоды жылі полацкія князі. Меч узнялі яны супраць Яраславічаў, супраць Кіева. Ганарлівыя варагі служылі Кіеву, лацінскія каралі за гонар лічылі парадніцца з Яраславічамі, ваяўнічыя куманы баяліся іх. Магутная Візантыя з Кіевам на ліслівым «Вы», а вось яны, Ізяславічы, на «ты». Паднялі меч за веліч і славу роднай зямлі, за яе свабоду і незалежнасць. Кроў Рагвалода на іх сцягах. Нялёгкая барацьба з Кіевам, ды лёс, як і Радзіму, не выбіраюць. Значыць, несці ім крыж на сваю Галгофу, а шлях на Галгофу — шлях у вечнасць. He дажываць свой век на Радзіме, а служыць ёй вярнуўся Рагвалод.
Напачатку ўсё складвалася ў яго даволі добра, прынамсі, ён аб такім не марыў. Палачане з радасцю сустрэлі яго. Праз тры
70
гады выбралі сваім князем. У той жа час другая, не меншая прыемнасць — жаніцьба з дачкой Ізяслава Мсціславіча. Сам кіеўскі князь Усевалад Ольгавіч з усёй сваёй сям'ёй і баярамі прысутнічалі на вяселлі. Пашану яму выказалі. Здавалася, цяпер толькі і жыві, уладар, служы Бацькаўшчыне, Полацку.
Восем гадоў княжыў Рагвалод. Ніякіх звестак пра яго гаспадаранне ў нас няма. Толькі ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» туманна паведамляецца: «Той Васнлнй псковян долгою войною прнмуснл до голду н поступленя некоторых волостей, которые былн от князства Полоцкого оторвалн а, гды в покою потым пановал много лет»'4. Нельга адмаўляць падобны канфлікт паміж Полацкам і Псковам. Цалкам верагодна, што Пскоў мог скарыстацца аслабленнем Полацкага княства і захапіць некаторыя полацкія воласці. I вось РагвалодуВасілю давялося зброяй вяртаць страчанае. He выключана, што складальнік «Хронікі...» карыстаўся летапісамі, якія не дайшлі да нас, і там зпайшоў паведамленне пра «долгую войну» паміж Полацкам і Псковам.
Можна думаць, сярод асноўных клопатаў полацкага князя найважнейшым было далучэнне да Полацка земляў Менскага княства. Але як гэта зрабіць? На Меншчыне ўмацаваліся Глебавічы, якія яго ўлады не прызнавалі і марылі самі завалодаць Полацкам. Пачынаць вайну з Менскам? Але ці прынясе яна жаданы вынік?
Нерашучасць Рагвалода не задавальняла полацкае баярства. I тады яны вырашылі запрасіць у Полацк менскага князя Расціслава Глебавіча, які пад сваёй уладай аб'яднаў бы Полацкую і Менскую землі. Каб прадухіліць сутычкі з Мсціславічамі, да якіх мог звярнуцца Рагвалод, палачане папрасілі ў ноўгарадсеверскага князя Святаслава Ольгавіча апекі нал імі, тым самым заручыліся падтрымкай моцнай кааліцыі паўднёварускіх князёў. Самога ж Рагвалода яны звязенілі і «держаша в велнце нужн». Гэтая перасцярога не была залішняй: РагвалодВасіль, апынуўшыся на волі, мог паклікаць на дапамогу зацікаўленых у міжусобнай калатнечы на Полаччыне суседзяў, пайсці вайной на Полацк.
Да Расціслава Глебавіча прыбылі паслы з прапановай стаць полацкім князем. I Расціслаў не адмовіўся: полацкі пасад для Ізяславічаў меў значэнне велікакняжацкага.
У 1151 годзе Расціслаў сеў у Полацку, а Рагвалода саслаў у Менск. Восем доўгіх гадоў знаходзіўся былы вялікі князь у няволі. Пэўна, не пакідала яго крыўда на палачанаў. Ён ака
‘Ён названы сынам літоўскага князя ГінвілаБарыса.
71
заўся цацкай у руках полацкага веча, баяраў, якія там верхаводзілі. I не няволя яго прыгнятала, а няўдзячнасць суайчыннікаў. Верай і праўдай служыў ім, а падзяка якая! Ну, не спадабаўся ён ім, не спраўдзіў іх надзей, дык мовілі б яму: «Пазбаўляешся нас», — і развіталіся б у любові, адпусцілі б яго на ўсе чатыры бакі. Дык не ж!.. За сваю службу ізгоем быць ён не заслужьгў. Як злодзея і душаемца, кінулі ў цвержу, пахлебнічалі перад Расціславам.
Горкі прыклад Рагвалода, ды і іншых князёў, якіх свавольнае веча выгнала з Полацка, вымусіла Расціслава Глебавіча імкнуцца да ўмацавання сваёй улады. Жорсткі, рашучы, не паслухмяны вечавой волі, Расціслаў не ўсім падабаўся ў Полацку. Многія палачане марылі вярнуць назад «ціхмянага» Рагвалода. Рагвалодавыя прыхільнікі звяртаюцца да магутнага Юрыя Даўгарукага. Той, даведаўшыся пра нялёгкі лёс былога полацкага князя, патрабуе ад Расціслава адпусціць яго. Так Рагвалод атрымаў волю. Адразу ж пасля вызвалення ён адпраўляецца да Святаслава Ольгавіча, у якога і знаходзіць падтрымку. Святаслаў дае Рагвалоду «полк», з якім той і пайшоў на Полаччыну.
А ў Полацку ўсё болей незадаволеных Расціславам. У 1158 годзе полацкая дружына, якую вёў Расціслаў, удзельнічала ў паходзе на Тураў. На гэты паход спатрэбіліся немалыя выдаткі ад палачанаў, і яны спадзяваліся акупіць іх вайсковай здабычай. Расціслаў з дружынай спазніўся пад горад, усе навакольныя вёскі ўжо былі разрабаваныя саюзнікамі, і полацкім воям ні з чым давялося вяртацца назад. Гэта таксама магло выклікаць незадавальненне палачанаў сваім князем.
Тым часам РагвалодВасіль прыбыў у Слуцк. Адсюль ён пасылае сваіх людзей у Друцк. Дручане з радасцю запрашаюць Рагвалода да сябе, бо, мабыць, яны стаміліся ад Расціслававай улады (князем у Друцку быў сын Расціслава — Глеб). Такі ўдалы пачатак абнадзеіў Рагвалода. Ён выступае да Друцка. Дручане паўсталі супраць Глеба Расціславіча, выгналі яго з горада, разрабавалі двор і з пашанай і ўрачыстасцю разам з палачанамі — прыхільнікамі Рагвалода, якія прыбылі ў Друцк, — сустрэлі былога свайго ўладара.
З'яўленне Рагвалода ў Друцку падштурхнула да дзеянняў і палачанаў. Яго прыхільнікі ў Полацку выступілі супраць Расціслава. Толькі дарамі і ўдалося Расціславу ўціхамірыць незадаволеных ім месцічаў, прывесці іх да прысягі. He губляючы часу, ён аб'ядноўваецца з братамі. Штошто, а тлумачыць Глебавічам, які іх чакае лёс, калі ў Полацку сядзе Рагвалод, не трэба: яны разумеюць, што застануцца без удзелаў, як і Глеб Расціславіч. Наступныя падзеі падштурхнулі князя да рашучых дзеяў.
72
Мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу. Палачане выганяюць князя. XVI cm.
У Полацку ўспыхнуў мяцеж. Мяцежнікі патрабавалі вяртання на полацкі пасад Рагвалода. Дарамі многімі Расціслаў супакоіў сваіх непрыяцеляў і вадзіў іх да крыжа — узяў клятву на вернасць. Хутчэй трэба было расправіцца з Рагвалодам. На Друцк рушыла вялікае войска, сабранае з усяго княства.
Рагвалод замкнуўся ў Друцку. Дручане падтрымалі яго. «Бьяхутся крепко», — сказана ў летапісе аб тых баях5. Абодва бакі неслі вялікія страты. Працяглая аблога пагражала Расціславу паражэннем. А ў Полацку гэтага яму не даравалі б. I Расціслаў ідзе на мір з Рагвалодам, прызнаўшы яго друцкім князем.
73
Няўдача пад Друцкам дала Рагвалодавым прыхільнікам зачэпку для таго, каб узбунтаваць палачан супраць Расціслава. Яны шлюць спачатку патаемных паслоў да Рагвалода: «Княже нашь! Согрешнлн есмь к Богу н к тобе, оже вьстахом на тя без внны, н жнзнь твою всю разазграбнхом н товея дружнны, а самого емше выдахом тя Глебовнчем на велнкую муку: да аіце ныне помнешн всего того, н же створнхом свонм безуммем, н хрест к нам целуешн, то мы людне твое, а ты есн нашь князь; а Ростнслава тн емше вдамы в руче, а ежь хоіцешн, то створншн ему»*6. Рагвалод пакляўся на крыжы, што даруе палачанам учыненае яму зло.
На Пятроў дзень было вырашана звязеніць Расціслава. Палачане запрасілі князя з яго рэзідэнцыі ў Бельчыцах удзельнічаць разам з імі ў свяце. Расціслаў разважліва апрануу пад адзежу даспехі і прыехаў у горад. Але тады змоўшчыкі не адважыліся напасці на яго. Наступным днём яны зноў паклікалі яго з Бельчыцаў: «Княже! Поедн к нам, суть ны с тобою речн; поедн же к нам в город». Расціслаў здзівіўся: «А вчера есмь у вас вчера был; а чему есте не молвнлк ко мне, а что вы было речн?»7 Аднак усё ж згадзіўся прыехаць. Каля Сафіі тым часам сабралася веча, якое і вырашыла пазбавіць Расціслава пасада. Найболей гарачыя галовы ўжо раззбройвалі княжацкіх дружыннікаў. Аб гэтым Расціслаў і даведаўся ад аднаго са сваіх слуг. Той уцёк з горада і папярэдзіў князя: «Не ездн, княже, вече тн в городе, а дружнну тн нзбнвають, а тебе хотять ятн»8. Для Расціслава ўсё стала ясна: Полацк падняўся супраць яго, і полацкім князем яму не быць. Ён вяртаецца ў Бельчыцы і, забраўшы дружыну, уцякае да брата Валадара ў Менск. Па дарозе, помсцячы за сваё паражэнне, рабуе і паліць полацкія воласці.