• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імя ў летапісе  Вітаўт Чаропка

    Імя ў летапісе

    Вітаўт Чаропка

    Памер: 639с.
    Мінск 2003
    733.13 МБ
    46
    Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу. Усяслаў з сынамі перапраўляецца цераз Днепр на перамовы з Яраславічамі. Поруб у Кіеве, дзе сядзеў Усяслаў. XVI cm.
    Раздаліся заклікі да паўстання. Гэта і скарысталі палачане, якія былі ў горадзе, і прапанавалі паўстаўшым: «Пойдзем, высадзім дружыну сваю з поруба»7.
    Кіяне рушылі да княжацкага двара, дзе ў порубе сядзеў Усяслаў. Баяры параілі Ізяславу: «Пашлі да Усяслава, ды пакліч падманам да ваконца, пракалі мячом»8. Лёгка было даваць парады: забі князя! А Усяслаў папулярны сярод кіянаў, памятаюць яны, як той прывёў сваю дружыну і дапамог яму, Ізяславу, перамагчы торкаў. Памятаюць, як, забыўшыся на цалаванне крыжа, звязеніў ён полацкага князя. I за гэты грэх паслаў на Русь Бог паганых. Забі князя — і кіяне ў гневе самога заб юць. Ізяслаў не адважыўся ажыццявіць баярскую параду, вырашыў сам, пакуль жывыздаровы, несці ногі з Кіева. A Усяслава пад вітальныя крыкі кіяне вызвалілі з няволі, праслаўляючы, абвясцілі вялікім князем кіеўскім.
    Бачыў ён у сваім вызваленні і ўзвышэнні Божую ўзнагароду за свае пакуты і веру: «О! Крыжу найсвяты, суцяшэнне верным! Хто ў цябе верыць, не будзе расчараваным. Хтодябе шануе, ніякай не можа дазнаць прыгоды. Твая моц і ўлада ёсць найвышэйшая. Ты нават наймацнейшых непрыяцеляў тваіх і блюзнерцаў перамагаеш, трушчыш і караеш; а тых, якія боскасць тваю шануюць і пакорна вызнаюць, бярэш пад тваю апёку, вызваляеш з нядолі і абдарваеш хвалой!»9
    47
    Сем месяцаў кіраваў Усяслаў Руссю, але доўга памяталі ў народзе справядлівае і мудрае княжанне свайго абранніка. Памяць гэтая жыла і ў часы аўтара «Слова...»:
    Усяслаўкнязь людзям чыніў суды, Радзіў князям гарады.
    А вось баярства ўспрымала Усяслава як незаконнага ўладара кіеўскага пасада. Баярскую варожасць да сябе князь адчуваў і разумеў, што ў цяжкі момант кіеўская знаць не падтрымае яго. He прызнавалі полацкага ўладара вялікім князем і ўдзельныя князі. Наўгародцы на патрабаванне заплаціць даніну адказалі: «Княжа, мы ёсць племяні Яраслава і да Полацка даніны бацькі і дзяды не давалі і табе не хочам, а бяры са сваей воласці»10. Што ж, як дарабілі ліха, прарэжуцца і зубы.
    А тым часам з Польшчы з войскам свайго цесця, караля Баляслава II, рушыў на Кіеў Ізяслаў. 3 кім выходзіць супраць яго? 3 дружынай і баярамі, на якіх няма надзеі, што не здрадзяць табе? 3 натоўпам чэрні, які не ўстаіць перад закутым у браню войскам? На каго спадзявацца? Калі б былі ў яго пад рукою палачане, можна паваяваць, ды Полацк далёкі.
    Раніцай, калі прачынаецца пад звон Сафіі, здаецца яму, што звоніць яго родная, полацкая Сафія, а падыдзе да акенца ў княжацкіх палатах — убачыць не Дзвіну, а Днепр, не Полацк, а Кіеў. Чужы ён тут, і ўсё яму тут чужое, не роднае. Ды што гэта ён? Няўжо пачне ваяваць за кіеўскі пасад, забыўшыся пра родную зямлю? Там яго любяць, там яго чакаюць, там ён моцны. I Усяслаў патаемна ад кіянаў, якіх прывёў супраць Ізяслава пад Белград, уцякае ў Полацк.
    Ізяслаў заняў Кіеў і жорстка расправіўся з тымі, хто падтрымліваў Усяслава.
    Нядоўга Усяслаў заставаўся ў Полацку. Ізяслаў з гюльскім войскам выступіў на яго. Сабраць за кароткі час дружыну Усяслаў не паспеў і вымушаны быў пакінуць Полацк. Куды яму цяпер? Як за ваўком, гоняцца за ім Ізяслававы воі. I, як воўк, па начах, употайкі, па воўчых сцежках прабіраецца князьізгой з купкай верных сваіх паплечнікаў. Спакойныя, яны вераць яму, вераць, што ў князя вешчая душа, што валодае ён чарадзейнай сілай, знойдзе выйсце і з гэтага цяжкага становішча, пераможа і на гэты раз. I ні адчаем, ні злосцю, ні разгубленасцю не павінен Усяслаў паказаць, як цяжка яму цяпер.
    Ён знаходзіць прытулак у фінскага племені водзі. Аднак, відаць, водскія старэйшыны, спадзеючыся на вайсковы талент полацкага князя, марылі з яго дапамогай аслабіць Ноўгарад. I, пэўна, умовай прадастаўлення войска быў захоп Ноўтарада. Калі шлях у Полацк ляжыць праз Ноўтарад — Усяслаў пойдзе гэтым шляхам. 23 кастрычніка 1069 года ён падышоў да Ноўга
    48
    Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу. Усяслаў на кіеўскім пасадзе. XVI cm.
    рада. Наўгародскі князь Глеб Святаславіч на чале войска сустрэў яго на рацэ Гзені. Наўгародцы разбілі водзь, а Усяслава захапілі ў палон. Цяпер яны маглі адпомсціць яму за 1066 год. Ды палітычныя меркаванні ўзялі верх над пачуццямі.
    Яшчэ ў 1015 годзе наўгародскі князь Яраслаў Уладзіміравіч адмовіўся плаціць Кіеву даніну, але Кіеў у гэтай спрэчцы аказаўся мацнейшым. Мара ж быць самастойным і незалежным не пакідала Ноўгарад. Толькі ці магла яна здзейсніцца, калі Кіеў захапіў Полацк і рэальна пагражаў накласці руку і на тую прывідную, але ўсё ж самастойнасць Наўгародскай рэспублікі. Наўгародцам быў патрэбны саюз з Полацкам для барацьбы з Кіевам. Тут інтарэсы наўтародскага і полацкага баярства супалі. Таму і адпусцілі наўгародцы свайго палоннага.
    Два гады Усяслаў пры падтрымцы войска, якое, пэўна, набраў з варагаў, змагаецца супраць кіеўскага стаўленіка ў Полацку, князя Святаполка, і выганяе яго. 3 Кіева тут жа ідзе войска пад зверхнасцю Яраполка Ізяславіча, каля Галацічаска (месца знаходжання гэтага горада не вызначана) разбівае Усяслава. I сапраўды паверыш, што Усяслаў — чарадзей. Вось і зараз, нібыта зачараваўшы Яраполка, пазбаўляе яго волі, перацягвае на свой бок. I паражэнне становіцца для Усяслава перамогай: паміж ім і Яраполкам заключаны мір. Усяславаў сын, Глеб, бярэ за сябе Яраполкаву дачку.
    Здавалася б, трывалы саюз паўдііёварускіх кпязёў даў трэшчыну. Але Усяслаў не спыніўся на гэтым. Калі зброяй перамагчы Кіеў цяжка, дык на дапамогу прыходзіць інтрыга. Пасеяць варожасць паміж Яраславічамі, нацкаваць іх адзін на аднаго — вось МЭта Усяслава. I дамогся свайго, паразумеўся з Ізя
    49
    Г.Лебедзеў. Полацкі Сафійскі сабор. Рэканструкцыя
    славам. А вынікі міру з Ізяславам пажынаў ён, Усяслаў. Святаслаў і Усевалад, устрывожаныя сепаратнымі зносінамі Ізяслава з полацкім князем, здагадаліся, што гэты саюз накіраваны супраць іх: «Ізяслаў сватаецца з Усяславам, думаючы на нас, калі яго не сцерагчыся, дык прагоняць нас»11, таму выгналі свайго брата з Кіева. А выгадаў Усяслаў. Сеўшы на кіеўскі пасад, Святаслаў, які баяўся вайны з Ізяславам, пакінуў у спакоі Полацкую зямлю. Тры гады мірнага жыцця выйграў Полацк. Усяслаў скарыстаў іх для ўмацавання сваёй дзяржавы. He ведаў ён спакою, снаваў па Полаччыне з краю ў край, збіраў ваяроў у дружыны, узводзіў цвержы: рыхтаваўся да новай вайны з Кіевам.
    Відаць, у гэты час Усяслаў і аднавіў Менск. Паводле дакументаў Менскай епархіі, полацкі князь пабудаваў цвержу пры вусці ракі Нямігі ў Свіслач, на тым месцы, дзе некалі адбылася Нямігская бітва. Ён жа заснаваў Узнясенскі манастыр, дзе жыў легендарны Баян12. 3 той прычыны, што першапачатковага Менска, які стаяў на рацэ Менцы, ужо не было, Усяслаў стаў заснавальнікам новага Менска на Свіслачы.
    У канцы 1076 года Святаслаў памёр. На кіеўскі пасад сеў Усевалад. Ён і распачаў наступ на Полаччыну. Разам са сваім сынам, чарнігаўскім і смаленскім князем Уладзімірам Манамахам, з вайсковымі сіламі ўсёй Паўднёвай Русі ў 1077 годзе
    50
    Л.Аляксееў, Г.Штыхаў, Г.Семянчук. Карта Полацкага княства
    Пярсцёнак Усяслава Полацкага
    рушыў на Полацк. Толькі не перамогі дамагліся яны. Палачане пад зверхнасцю Усяслава адбілі ад сцен свайго горада ворага.
    Няўдача яшчэ болей раззлавала паўднёварускіх князёў. 3 Полацкам тэрмінова трэба было канчаць. Уладзімір Манамах збірае велізарнае войска, якога з часоў Святаслава Ігаравіча не было на Русі. Усе вайсковыя сілы Паўднёвай Русі, наўгародская дружына князя Святаполка (якога некалі Усяслаў выгнаў з Полацка) і палавецкая арда зімою 1078 года пайшлі на Полацк. Некалі з такою сілаю Алег вымусіў Візантыю да пакорлівасці, павесіў свой шчыт на браму Канстанцінопаля. Напэўна, цешыў ManaMax сябе надзеяй, што дажывае Полацк апошнія дні сваёй незалежнасці. Але і на гэты раз аказаліся бяссільнымі супраць Полацка Манамахавы раці. Зноў Усяслаў абарапіў сталіцу сваёй дзяржавы. У гневе Манамах спаліў полацкія прадмесці, а вяртаючыся дадому ў Чарнігаў, каменя на камені не пакінуў ад Одрска. Гэты горад так і не адрадзіўся да жыцця. За такой жорсткасцю хавалася бяссілле Кіева. Гады барацьбы з непакорлівым Усяславам не прынеслі жаданай перамогі.
    Помсцячы за разрабаванне сваёй зямлі, Усяслаў папаў на Смаленск, захапіў яго і спаліў. Манамах з чарнігаўцамі «о двое коне» (г.зн. з запаснымі конямі) памчаўся ў Смаленск. He заспеўшы там Усяслава, пайшоў за ім у пагоню, ды той ужо быў у Полацку, а сунуцца туды ў Манамаха прапала ахвота. Ён і тут выказаў свой крывавы нораў, «пожег землю, повоевав до Лукомля н до Логожска, та на Дрютск воюя»13. У 1084 годзе Уладзімір нападзе на Менск, возьме яго на шчыт. Але перамагчы Усяслава сіл у Кіеве не хапала і, хочаш не хочаш, трэба было прызнаваць сваё паражэнне — адступіцца ад Полаччыны. I калі на Любецкім з'ездзе ў 1097 годзе сабраліся рускія князі, каб дамовіцца кожнаму трымаць «вотчыну сваю», з Полацкага княства як з самастойнай, асобнай ад Русі дзяржавы не прыехаў ні адзін князь.
    Апошнія гады жыцця Усяслаў пражыў у міры. Суседзі асцерагаліся нападаць на полацкія землі, каб не выклікаць яго помсту. На гэтыя гады прыпадае росквіт магутнасці Полацкага княства, яго ўлада распаўсюджваецца на Ніжняе Падзвінне аж да Балтыйскага мора — на Земігалію, Лівонію, Летонію, Літву.
    У 1101 годзе Усяслаў памёр. Летапісец дакладна адзначыў і дзень (14 красавіка), і час (9 гадзін), калі вялікі сын Полаччыны адышоў у бессмяроцце.
    
    НЯСПРАЎДЖАНЫЯ НАДЗЕІ
    ГЛЕБ МЕНСКІ (?—1119) Мастак А.Александровіч
    ГЛЕБ МЕНСКІ
    асля смерці Усяслава ў Полацку сеў яго старэйшы сын Рагвалод Барыс. Але не ён, вялікі князь полацкі, вёў рэй палітычнага жыцця на Полаччыне ў першай чвэрці XII стагоддзя, a менскі князь Глеб. Дзейны і ваяўнічы, гэты сын Усяслава мог прысвяціць сябе барацьбе за полацкі пасад і, трэба думаць, дамогся б свайго.
    Мог, аднак сваю дзейнасць падначаліў інтарэсам Полацкага княства. 3 усіх братоў ён адзіны паслядоўна працягваў справу бацькі. Мэты, якія Глеб ставіў перад сабою, былі яму не пад сілу, і жыццё ягонае закончылася не ў славе, не ў велічы здзейсненага, а на чужыне, у няволі. Азіраючыся на пражытае, горка было яму ўсведамляць, што так і не спраўдзіліся надзеі.