Імя ў летапісе
Вітаўт Чаропка
Памер: 639с.
Мінск 2003
27
не чатыры дні стаяння войска, а куды больш, якраз сведчаць словы Эймунда: «...А ў вас (у Яраслава. — В.Ч.) шмат войска разышлося дадому па валасцях, і ненадзейнае яно, пане»8. Цяжка паверыць, каб праз чатыры дні пасля прыходу на месца бітвы войска пачало разыходзіцца. Такое магло адбыцца толькі тады, калі яно стаяла без справы ўжо працяглы час і ў лагеры пачаўся голад.
He супярэчыць Нестараваму апісанню бітвы і аповяд сагі. У «Аповесці...» Яраслаў пераправіўся церез Дняпро і знянацку напаў на Святаполка. Сага таксама паведамляе, што вынік бітвы вырашыў нечаканы напад Яраслава. Эймунд са сваёй дружынай патаемна пераправіўся церез рэчку і ўдарыў у «адкрыты шчыт», гэта значыць ззаду, зайшоўшы ў тыл Барысаваму войску. Барыс не вытрымаў гэтага ўдару і ўцёк з поля сечы. Як бачым, ёсць сур'ёзныя падставы сцвярджаць, што і Нестар, і сага апісваюць адну і тую бітву, толькі летапісец замест Барыса падставіў Святаполка.
«Пасля гэтага (бітвы. — В.Ч.) летам і зімой было мірна, і нічога не здарылася, і кіраваў Ярыцлайв абодвума княствамі з парады і розуму Эймундаконунга», — паведамляе пра далейшыя падзеі сага9. Для нас істотна, што з дня бітвы (глыбокая восень 1015 г.) прайшло лета 1016 года і зіма 1017га. I вось у 1017 годзе, паводле сагі, Барыс з войскам пайшоў на Кіеў, дзе сядзеў Яраслаў. Барысава войска складалі печанегі, якіх сага называе, як і жыхароў суседняй са Скандынавіяй вобласці, Б'ярмаланд, б'ярмамі. Падчас штурму Кіева нападаючыя завалодалі брамай, дзе кіраваў абаронай сам Яраслаў. Князя цяжка паранілі ў нагу — з гэтага часу ён стаў кульгаць, на што ўказваюць не толькі сага і летапіс, але і сучаснае анатамічнае даследаванне княжацкіх астанкаў10. Б'ярмыпечанегі ўварваліся ў горад. У гэты момант на дапамогу Яраславу прыйшоў з дружынай варагаў Эймунд. Ён выбіў з горада Барысавых вояў і адкінуў іх ад гарадскіх сцен.
Напад печанегаў на Кіеў у 1017 годзе, спаленне многіх цэркваў і Сафійскага сабора падцвярджаюць і старажытнарускія крыніцы11. Хроніка Цітмара таксама распавядае аб спусташэнні Кіева і спаленні сабора12. Цяпер становіцца зразумелым, чаму кіяне не жадалі прымаць у горад цела Барыса і трымалі яго астанкі ў драўлянай труне ў Вышградзе, — не маглі дараваць яму нападу на Кіеў.
Пасля паражэння Барыс зноў уцякае да печанегаў і збірае новае войска. На вайсковай нарадзе Эймунд спытаўся ў Яраслава: «Але як жа быць, пане, калі мы дабяромся да конунга (Барыса. — В.Ч.), — забіць яго ці не? Бо ніколі не будзе канца варожасці, пакуль вы абодва жывыя». I вось адказ Яраслава:
28
«Не стану я ні заклікаць людзей да бою з Барысам князем, ні вінаваціць, калі ён будзе забіты»13. Тым самым Яраслаў умываў рукі: нібыта і не загадваў забіць брата, але і не забараняў гэта зрабіць.
Хаця асобныя моманты апавядання пра забойства Эймундам Барыса і выглядаюць малаверагоднымі, як, скажам, эпізод з нахіленнем дрэва, але па сутнасці яно праўдзівае і рэалістычнае. Эймунд з 12 варагамі пайшоў насустрач Барысу. Яны доўга ехалі па лесе, пакуль не дабраліся да вялікага поля. Тады Эймунд паведаміў сваім таварышам: «Тут мы спынімся. Я даведаўся, што тут будзе стан Бурыславаконунга і будуць пастаўлены на ноч шатры»14. Знайшоўшы месца, дзе Барыс мог паставіць свой шацёр, загадаў завязаць на бліжэйшым дрэве вяроўку і схіліць яго так, каб галіны дакрануліся да зямлі, а пасля замацаваць канцы вяроўкі. Як толькі варагі скончылі гэтую працу, паказалася Барысава войска. Сам Барыс ехаў у багата ўпрыгожаным кочы, перад якім вой нёс сцяг. Варагі пахаваліся ў лесе і дачакаліся ночы. Як і думаў Эймунд, княжацкі шацёр паставілі там, дзе была падрыхтавана пастка.
Ноччу, калі Барысавы людзі заснулі, таму што яны «стаміліся ад паходу і былі п'яныя»15, варагі нячутна акружылі Барысаў шацёр. Па загаду Эймунда завязалі пятлю на вяроўцы і на дзідзе ўзнялі яе на флюгер шатра. Тут жа варагі перасеклі вяроўку, што трымала схіленае ўнізе дрэва, яно рэзка разагнулася, сарвала шацёр і закінула яго далёка ў лес. Эймунд адразу ж пабег туды, дзе спаў Барыс, забіў яго і адсек галаву. Скарыстаўшы сумятню, што ўсчалася ў лагеры, Эймунд без перашкод захаваўся ў лесе. Гэтае забойства, відаць, адбылося непадалёку ад ракі Альты. Таму Нестар, каб растлумачыць, чаму Барыс апынуўся тут, і выдумаў паход на печанегаў, якіх князь нібыта не знайшоў. Мала таго, Нестар піша, што быццам тут, на рацэ, Барыс даведаўся пра бацькаву смерць.
Яраслаў толькі пачырванеў, калі яму паказалі адсечаную галаву Барыса. I гэтая маленькая дэталь, якая не выпала зпад зроку будучага аўтара сагі, што прысутнічаў пры тых падзеях, яшчэ раз пераконвае нас у праўдзівасці яго апавядання.
Войска Барыса, пазбаўленае свайго правадыра, «разышлося ў нязгоднасці»16.
Але яшчэ рана было Яраславу святкаваць перамогу. Супраць яго ў 1018 годзе выступіў Святаполк з падтрымкі Баляслава. Польскі князь нарэшце закончыў вайну з германскім імператарам Генрыхам II, які падтрымліваў саюзныя адносіны з
29
Яраславам. Паводле мірнай дамовы, ён абавязаўся дапамагаць Баляславу ў вайне з Руссю. I сапраўды немцы прыслалі тры сотні вояў. Разам з палякамі і немцамі ў паходзе ўдзельнічалі «500 утраў і 1000 печанегаў»17.
Яраслаў паспешліва сабраў русь, варагаў, славян і сустрэў сваіх ворагаў на Валыні каля Буга. Удача, якая так доўга была з ім, здрадзіла. Баляслаў рашуча пераправіўся цераз Бут, не даў Яраслававым воям «нсполчнться» да сечы і разбіў іх. Толькі з чатырма слугамі прыбег Яраслаў у Ноўгарад. А польскі князь 14 жніўня ўступіў у Кіеў і пасадзіў на велікакняжацкі пасад Святаполка. Новаму вялікаму князю хочашне хочаш, а давялося трываць залежнасць ад Баляслава. Ён пусціў польскае войска ў гарады на пакорм. Але пад заступніцтвам Баляслава нядоўга пакняжыш: патрэбна свая сіла. Святаполк падтрымлівае сувязі з Тураўскім княствам, дзе засталіся яго прыхільнікі, набірае там вояў у дружыну.
Збіраў вояў у Ноўгарадзе і Яраслаў. Ён спачатку думаў бегчы за мора, але пасаднік Канстанцін, сын Дабрыні, з наўгародцамі рассёк ладдзі: «Хочам і яшчэ біцца з Баляславам і Святаполкам»18. Занадта многа меў спадзяванняў Ноўгарад на Яраслава. Праз яго разлічвалі наўгародцы падпарадкаваць Кіеў. 3 другога боку, калі б Яраслаў уцёк за мора, Святаполк прыйшоў бы ў Ноўгарад і ўчыніў расправу з тымі, хто паўставаў на яго. Таму жыхары сабралі сродкі, на якія Яраслаў наняў варагаў.
Становішча Святаполка ў Кіеве пагоршылася. Мацнеў на Русі гнеў супраць засілля палякаў. Баляслаў паводзіў сябе як захопнік. Разрабаваў велікакняжацкую скарбніцу і, помсцячы Прадславе за адмову пабрацца з ім шлюбам, згвалціў яе. He мог падабацца Святаполк кіянам і за любоў да шумлівых баляванняў, на якіх піў віно і весяліўся са сваімі ўлюбёнцамі, і ён апынуўся перад выбарам: з кім быць — ці з Баляславам, ці з народам? Зброяй, ды яшчэ чужой, не абароніш свой пасад. Куды больш надзейная народная падтрымка. I Святаполк загадаў: «Колькі ёсць палякаў па гарадах, забівайце іх»19. Заклік тут жа падхапілі. Супраць польскіх войскаў успыхнула паўстанне. Баляслаў, захапіўшы каштоўнасці з княжацкай скарбніцы і ўзяўшы ў палон княгінь Прадставу і Дабрагневу, пакінуў Кіеў.
Нядоўга пракняжыў Святаполк у Кіеве. Яраслаў пасля таго, як з Кіева ўцёк польскі князь, з'явіўся з войскам каля горада. He спадзяваўся Святаполк на падтрымку і вернасць кіянаў, бо адчуваў, што не даравалі яны яму прыводу палякаў і разрабаванне скарбніцы. Як і Барыс, ён уцякае да печанегаў, а ўжо праз год на чале печанежскага войска ідзе на
30
Кіеў. На сумна вядомай Альце Яраслаў сустрэў Святаполка. Паводле «Аповесці...», Яраслаў перад бітвай стаў на месцы, дзе забілі Барыса, і, узняўшы рукі да нябёсаў, усклікнуў: «Кроў брата майго кліча да цябе, уладыка! Адпомсці за кроў праведніка гэтага, як адпомсціў ты за кроў Авеля, наслаўшы на Каіна стогны і жах: так нашлі і на гэтага»20. Калі яно так і было, дык нельга не здзіўляцца прытворству Яраслава. Зразумелае яго імкненне адмыцца ад крыві брата, перакласці ўсю віну за забойства Барыса на Святаполка. Ужо тады здзейсненае злачынства не давала спаць спакойна ўзурпатару кіеўскага пасада. I пры кожным зручным выпадку ён намагаўся «выкрыць забойцу братоў», а сябе выставіць як мсціўца за іх кроў.
Бітву на Альце Яраслаў выйграў. «Была ж тады пятніца, і ўсходзіла сонца, і сышліся абодва бакі, і была сеча жорсткая, якой не бывала на Русі, і, за рукі хапаючыся, секліся, і сыходзіліся тройчы, так што цякла кроў па нізінах. К вечару перамог Яраслаў, а Святаполк уцёк» — так распавядае «Аповесць...»21.
Верагодна, гэтая бітва і не адбылася, а проста летапісец, дзеля лепаты свайго расповяда пра тое, што зло павінна абавязкова быць пераможаным, выдумаў яе. Можна дапусціць, што Святаполк, зразумеўшы, што яму не ўтрымацца ў Кіеве, сам пакінуў велікакняжацкі пасад і падаўся пад апеку Баляслава.
Калі верыць далейшаму аповяду Нестара, дык на Святаполка «напаў д'ябал, і раслабелі ўсе цялёсы яго, і не мог ён сядзець на кані, і неслі яго на насілках». Увесь час Святаполк у бяспамяцтве трызніў: «Уцякайце са мною, гоняцца за намі»22. He, не д'ябал зваліў з ног Святаполка. Калі яго атруцілі? А па чыйму загаду гэта зрабілі, здагадацца няцяжка — па Яраслававу. Святаполк так і не ачуняў. Недзе ў Польшчы ён памёр. Польскі храніст Ян Длугаш паведамляў, што Святаполк уцёк у Бярэсце, адтуль падаўся да Баляслава, дзе і памёр23.
Яраслаў жа доўгія гады кіраваў Руссю. I не давалі яму спакою размовы, што незаконна ён ускняжыўся ў Кіеве, на трупах сваіх братоў падняўся на велікакняжацкі пасад.
Пра сваі грахі ён прызнаўся мітрапаліту Іаану. Святар жахнуўся ад княжацкай споведзі і сабраў параіцца «попоство». Вось пасля гэтага сабору магіла Барыса становіцца месцам паклону людзей. Віноўнікам забойства Барыса і Глеба быў названы няшчасны Святаполк. На яго спісалі грахі чужога чалавека, яму ўклалі ў магілу акрываўлены другім меч, яму паставілі ў гісторыі таўро «Акаянны». Гэты міф занёс Нестар
31
у летапіс пры ўнуках Яраслава, якім важна было абгрунтаваць сваё законнае права на кіраванне Руссю.
Так баязлівец і хцівец стаў героем, далёкія ад святасці Барыс і Глеб былі абвешчаны святымі (рускаму праваслаўю якраз былі патрэбны «нацыянальныя» святыя). Святаслаў, які, пэўна, загінуў па загаду Барыса, такога гонару не меў, ну a законны прэтэндэнт на кіеўскі пасад Святаполк быў названы забойцам братоў і пракляты царквою.