• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імя ў летапісе  Вітаўт Чаропка

    Імя ў летапісе

    Вітаўт Чаропка

    Памер: 639с.
    Мінск 2003
    733.13 МБ
    Сын рабыні стаў вялікім князем кіеўскім. Можна было пацешыць самалюбства, зрабіць Рагнеду наложніцай, зноў прынізіць ганарлівую палачанку. Але ўсётакі Рагнеда была полацкай князёўнай, і, ажаніўшыся з ёю, Уладзімір як яе муж станавіўся ўспрыемнікам княжацкай улады на Полаччыне.
    Ішоў час — князь быў заняты дзяржаўнымі справамі: паходы, збор даніны, пашырэнне межаў сваёй дзяржавы. А доля жонкі празаічная і разам з тым вечная і святая — выношваць і песціць новае жыццё. Чатырох сыноў нарадзіла Рагнеда свайму мужу: Ізяслава, будучага вялікага полацкага князя, Яраслава, будучага вялікага кііязя кіеўскага, Мсціслава, будучага цьмутараканскага князя, пераможцу Хазарскага каганату, Усевалада, будучага заснавальніка УладзіміраВалынскага. Дала жыццё яна і дзвюм дачкам: Прадславе (яе напаткаў матчын лёс: да яе сватаўся польскі князь Баляслаў, якому адмовілі; калі ж ён захапіў Кіеў, дык забраў князёўну ў палон) і Дабранезе, будучай жонцы польскага князя Казіміра, маці польскіх князёў Баляслава Храбрага і Уладзіслава I 22.
    3 усіх сваіх жонак, а ў яго было іх чатыры, Уладзімір аддаваў перавагу Рагнедзе. He, гэта не каханне. Ці мог кахаць Рагнеду чалавек, які на вачах сваіх слуг згвалціў яе, а пасля забіў яе бацькоў і братоў, чалавек, пра якога летапісец паведамляў: «Н был он ненасытен в блуде, прнводя к себе замужннх женіцнн, н растлял девнц...»?23 Думаецца, не. Відаць, Уладзімір, памятаючы аб сваім паходжанні (сын рабыні), хацеў, каб маці яго дзя
    15
    цей была прадстаўніцаю знатнай княжацкай сям'і. Тым самым ён жадаў падняць іх прэстыж у вачах баярства і простага люду.
    Міналі гады. Але час не вылечыў былы боль. Памятала Рагнеда пра той жахлівы дзень, паранейшаму ненавідзела Уладзіміра. 3 Уладзімірам бачыліся яны рэдка. He частым госцем быў ён у Лыбедзі, вёсцы каля Кіева, дзе жыла з дзецьмі Рагнеда. Князь прападаў у паходах, а вярнуўшыся ў Кіеў, займаўся дзяржаўнымі справамі ці баляваў са сваёй дружынай, а часцей наведваў наложніц, каб спатоліць ненасыцства блуднае. Ды і васьмісот наложніц не хапала яму, тады прыводзілі прыгожых жанчын, якіх упадабала княжацкае вока. Было, што князь згадваў і пра Рагнеду, прыязджаў да яе словамдругім перамовіцца і зірнуць на дзяцей. У час аднаго такога прыезду князь застаўся начаваць у Лыбедзі. Вось тады і вырашыла княгіня адпомсціць мужу за ўвесь той здзек з яе Айчыны, з бацькоў і з яе самой. Калі князь спаў, Рагнеда з кінжалам у руцэ падышла да ягонага ложка, схілілася над ім. Уладзімір раптам прачнуўся і перахапіў Рагнедзіну руку з кінжалам. Ён тут жа ўскочыў. На пытанне, чаму яна хацела яго забіць, Рагнеда адказала: «За тое, што бацьку майго забіў і зямлю яго паланіў і не любіш ні мяне, ні сваіх дзяцей». На расправу ён бьгў і цяпер хуткі: загадаў княгіні рыхтавацца да смерці, апрануцца ў шлюбнае. Пасля таго як Уладзімір выйшаў з пакоя паклікаць слуг, Рагнеда дала меч старэйшаму сыну Ізяславу і мовіла: «Калі бацька прыйдзе сюды, скажы яму: «Ты не адзін тут». Ізяслаў так і зрабіў. Калі Уладзімір вярнуўся, падняў на яго меч: «Ты не адзін тут». Гэтага князь не чакаў, ён збянтэжана адказаў: «А хто ведаў, што ты тут?» Сынавы словы і жэст выратавалі Рагнеду. На баярскай радзе баяры параілі Уладзіміру: «Ужо не забі яе дзеля дзіцяці гэтага, але аднаві айчыну яе і дай ёй з сынам сваім»24.
    He з добрай ласкі згадзіўся Уладзімр адпавіць полацкае княства і пасадзіць там князя. Полаччына не скарылася. Тое, што не занатавалі летапісы, захоўвалася ў народнай памяці. Паводле быліны аб Іллі Мурамцу, у часы Уладзіміра на Чарнігаўскую зямлю «наехала» Літва. I легендарны Салавейразбойнік мог быць рэальнай асобай — правадыром літвінакрыўскага паўстання супраць заваёўнікаў. Лес, дзе засеў Салавей, названы Крывым, так звычайна называлі мясцовасці, звязаныя з крывічамі, напрыклад Крывы горад, Крывая гара. А імя Салаўя па бацьку Адзіхмант супадае з літвінскімі імёнамі тыпу Ямант, Нарымонт, Пасімонт і г.д. Так што ёсць падставы сцвярджаць, што Полацк працягваў вайну за сваю незалежнасць. Кіеў прызнаў сваё бяссілле перад ім. А цяпер самы час і прымірыцца з Полацкам. Уладзімір пабудаваў горад, які назваў Ізяслаўлем, і адправіў туды Рагнеду са старэйшым сынам. Але
    16
    Пячатка князя Ізяслава. X cm.
    чаму з Рагнедай адправіўся Ізяслаў? Мог жа Уладзімір пакінуць яго пры сабе, як пакінуў другіх Рагнедзіных дзяцей.
    У нашай гісторыі шмат таямніц і загадак. I не ўсё таемнае становіцца яўным. Многія тайны паміраюць разам з тымі, хто ведаў іх. Гісторык С.Анінскі пісаў: «Спрадвечнай княжацкай дынастыяй, якая спадчынна кіравала Полацкам, былі Рагвалодавічы. Шэраг абставін (своеасаблівасць імён гэтай дынастыі, амаль пастаянная ізаляванасць полацкай палітыкі ад палітычнага жыцця Рурыкавічаў, родавая нянавісць і стогадовая барацьба паміж нашчадкамі Рагвалода і «ўнукамі Яраслава» ў 1021—1129 гадах дазваляе думаць, што «ўнукі Рагвалода» не належалі да Рурыкавічаў, таму і першы з іх, Ізяслаў, сын Рагнеды, не мог быць сынам Уладзіміра»25. Калі дапусціць верагоднасць гэтага меркавання, дык няўмолыіа паўстае пытанне: хто бацька Ізяслава? Іншую версію вылучыў Паўла Урбан. Паводле яе, Рагнеда была жонкай Рагвалода. Ён дапускае, што канфлікт паміж Полацкам і Ноўгарадам адбыўся ў 971 годзе, калі полацкі князь «повоева волоста Новогородскне». У гэтай вайне Рагвалод загінуў. Пазней, калі Уладзімір перамог Яраполка, ён ажаніўся на Рагнедзе, а ў Полацку стаў княжыць Рагвалодаў сын Ізяслаў26. Пэўна, таму нашчадкі Ізяслава называліся «Рогволожн внуцн». У такім выпадку гісторыя помсты Рагнеды Уладзіміру толькі прыгожая легенда, якая тлумачыла чаму «мечь взнмають Рогволожн внуцн протмву Ярославлнм внуком»27.
    Хоць летапісы і маўчаць, але можна думаць, што, пакуль Ізяслаў не вырас, Рагнеда кіравала Полацкім княствам. Але лёс рыхтаваў княгіні новае выпрабаванне. У 988 годзе Уладзімір з палітычных меркаванняў прымае хрысціянства і жэніцца з сястрою візантыйскага імператара Васіля II, Ганнаю. Давялося адмовіцца ад наложніц і жонак. У Ізяслаўль князь шле Рагнедзе загад: «Цяпер, хрысціўшыся, павінен я мець адну жонку, а ты выберы сабе мужа з маіх
    17
    князёў і баяраў, каго пажадаеш». I на гэты раз Рагнеда аказалася духоўна прыгажэйшай і высакароднейшай за свайго былога мужа. Горда адказала яму: «Царыцай я была, царыцай і застануся, і нічыёй рабыняй не буду. А калі ты хрысціўся, дык я буду нявестай Хрыстовай»28. У гэтых словах — нескароны дух Рагнеды. Вымушаная грубай сілай стаць жонкай нялюбага, абражаная ім, яна захавала свой жаночы гонар, не стала яго рабыняй, не даравала яму ні забойства бацькоў, ні спусташэння Айчыны, ні здзекаў з сябе. I цяпер не збіралася паслухмяна выконваць Уладзіміраву волю. Але Уладзімір мог гвалтам аддаць яе за аднаго са сваіх баяраў, і таму, каб пазбегнуць гэтага, Рагнеда прымае манаства. Яна заснавала пад Ізяслаўлем, першы ва Усходняй Еўропе жаночы манастыр і пастрыглася пад імем Анастасія. Адсюль, з Ізяслаўскага манастыра, і пачало пашырацца на Полаччыне хрысціянства.
    Праз дванаццаць гадоў, на парозе XI стагоддзя, Рагнеда памерла. Паводле падання, яе пахавалі на гары паўвострава Перавоз, паміж вусцем рэчкі Ушы, якая ўпадае ў возера Дрысу, і вытокам рэчкі Дрысы, што выцякае з яго. На гэтым месцы нібыта быў забіты князь Рагвалод29. Памяць пра гордую і палымяную полацкую княгіню доўга жыла ў народзе. Яшчэ ў XIX стагоддзі этнографы запісвалі паданні аб Рагнедзе.
    На год пазней за сваю маці (1001 год) памёр Ізяслаў, пражыўшы дзесьці каля дваццаці трох гадоў. Ніканаўскі летапіс з пахвалою паведамляе аб полацкім князі: «Бысть жа снй князь тнх н кроток, н смнрен, н мнлостнв, н любя зело н почнтая свяіценннческнй чнн нноческнй, н прнлежаіце прочнтанню божественных пнсаннй, н отвраіцаяся от суетных глумленнй, н слезен, н умнлен, н долготерпелнв...»30 Ізяслаў ахарактарызаваны ў летапісе як кніжнік і асветнік. А Ізяславава пячатка з надпісам ад граматы з'яўляецца першым помнікам усходнеславянскага пісьменства.
    Пасля смерці Ізяслава полацкі пасад займалі яго сыны Усяслаў і Брачыслаў. Княжацкая дынастыя Рагвалодавічаў не перарвалася. Аднаўленне Полацкай зямлі адбылося! I сімвалічна, што хрысціянскае імя Рагнеды Анастасія азначае ўваскрашэнне!
    «АКАЯННЫ»
    СВЯТАПОЛК (I—1019) Выява на манеце. XI сг.
    СВЯТАПОЛК
    л	е назавеш лёс гэтага чалавека незвычайным.
    ^Д Гісторыя ведае не адзін прыклад, калі пасля X Т Т смерці таго ці іншага валадара паміж яго сы
    II пзмі распачыналася крывавая барацьба за бацькоўскі пасад. Хто перамог — той і кіруе дзяржавай. Ну, а лёс пераможанага — сумны, трагічны: ці ізгоем туляецца ён па чужыне, ці гіне ад мяча пераможцы. Тое самае здарылася і з тураўскім князем Святаполкам, які прайграў вайну за кіеўскі пасад Яраславу Мудраму і вымушаны быў уцякаць на чужыну, дзе і памёр. Незвычайнае пачалося пасля Святаполкавай смерці. Воляю заказчыкаў «Аповесці мінулых гадоў» — кіеўскіх князёў Святаполка Ізяславіча і Уладзіміра Манамаха — Святаполк быў аб'яўлены забойцам сваіх братоў Барыса, Глеба і Святаслава. Так і ўвайшоў ён у гісторыю як хцівы забойца сваякоў, названы летапісцам Каінам і Акаянным.
    Неспакойнаю выдалася старасць вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча. Бунтавалі смерды, не жадаючы прымаць новай веры, паказвала свой нораў баярская знаць, непакоілі і знешнія ворагі, не заціхала вайна з ляхамі. Толькі намаганнем апошніх сіл удавалася Уладзіміру падтрымліваць хоць нейкі парадак у сваёй агромністай дзяржаве, трымаць ва ўладзе гарады і землі. Але асабліва засмучалі князя сыны. He было паміж імі любові і яднання, кожны думаў пра сваю выгоду, жыў сваімі інтарэсамі. Яраслаў сядзеў у Ноўгарадзе, Барыс, сын ад Ганны, — у Растове, Глеб, таксама сын ад Ганны, — у Мураме, Святаслаў кіраваў Драўлянскаю зямлёй, Мсціслаў — Цьмутараканню. Святаполка, які быў сынам Яраполка (яго маці — грачанка Прэслава), Уладзімір пасадзіў у Тураве, і невыпадкова. Князь ведаў, што Святаполк ненавідзіць яго за забойства бацькі і пазбаўленне права на велікакняжацкі кіеўскі пасад. У эканамічна неразвітым Палессі пасынку цяжка было б
    21
    сабраць моцнае войска для вайны супраць вялікага князя. Ды і з Кіева можна было кантраляваць становішча ў Тураве. Відаць, Уладзімір адаслаў Святаполка ў Тураў яшчэ малалетнім (10— 12 гадоў). Кіеўскія войскі захапілі Тураў і хрысцілі тураўцаў. Паданне распавядае, што пасля Тура ў горадзе правіў уладыка, пэўна, епіскап, які апекаваўся над малалетнім князем'.