• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імя ў летапісе  Вітаўт Чаропка

    Імя ў летапісе

    Вітаўт Чаропка

    Памер: 639с.
    Мінск 2003
    733.13 МБ
    Творцы гэтага міфа спадзяваліся, што тайнае не стане яўным. I пралічыліся. Бо было сказана Божай мудрасцю: «Няма нічога тайнага, што не выявілася б, і ўкрытага, аб чым не даведаліся б».
    
    УНУК РАГВАЛОДА
    КНЯЗЬ БРАЧЫСЛАЎ
    (1—1044)
    Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу. XVI ст.
    БРАЧЫСЛАЎ ІЗЯСЛАВІЧ
    купыя летапісныя радкі данеслі нам паведамленне пра барацьбу полацкага князя Брачыслава Ізяславіча з Яраславам Мудрым: «Прнде Брячмслав, сын Нзяславль, внук Володмм'ьрь, на Нов’ьгород, н зая Нов'ьгород, н понм новгородцев н нменья нх, понде Полотьску опять. 14 прешедшю ему к Судомере реце, н Ярослав нс
    Кыева в 7 день постнже н ту. 14 победн Ярослав Брячнслава, н новгородце воротн Новгороду, а Брачнслав бежа Полотьску»1.
    Больш падрабязна распавядае пра гэтыя падзеі «Сага аб Эй
    мундзе». Да яе і мы звернемся.
    Пасля таго як Яраслаў выгнаў з Кіева Святаполка, Эймунд, не атрымаўшы ад князя платы, адправіўся у Полацк.
    Яшчэ ў раннім маленстве застаўся Брачыслаў без бацькі і, трэба думаць, яго выхоўваў хтосьці з полацкіх баяраў. Нагадаем, як крок за крокам вёў па жыцці маладога Уладзіміра яго дзядзька Дабрыня. Так і Брачыслава ўводзіў у складаны свет княжацкага жыцця вопытны і мудры настаўнік, вучыў трымацца ў баявым сядле, валодаць зброяй, спасцігаць кніжнуіо мудрасць, разбірацца ў хітраспляценнях палітыкі. Дзейным, смелым воінам, мудрым дзяржаўным мужам хацелі бачыць палачане сына Ізяслава, якому наканавана было сядзець на полацкім пасадзе. Нямала спадзяванняў ускладалі яны на Брачыслава.
    Амаль палова стагоддзя мінула з таго часу, калі раз'юшаныя Уладзіміравы ваяры захапілі і спалілі горад, а памяць пра гэты трагічны дзень жыла ў сэрцах яго жыхароў. Толькі не помсты Ноўгараду праглі палачане. Куды больш значныя мэты паўсталі перад Полацкам. Хаця Уладзімір і вымушаны быў аднавіць Полацкае княства, але, відаць, не прамінуў адцясніць палачанаў ад вярхоўяў Заходняй Дзвіны і Дняпра. Можа быць, тады і перайшлі ва ўладанне Ноўтарада гарады Віцебск і Усвят — ключавыя пункты на водных шляхах. Палачане жадалі
    35
    зноў вярнуць пад сваю ўладу вярхоўі Дзвіны і Дняпра, не адмовіліся яны і ад даўняй мары аб'яднаць вакол Полацка ўсе крыўскія землі, аднавіць страчаныя пазіцыі ў Дрыгавіцкай зямлі. Дасягнуць сваіх мэтаў можна было толькі ў крывавай барацьбе з Ноўгарадам і Кіевам.
    У той час, калі на Русі лілася кроў міжусобнай вайны, Брачыславу было каля дваццаці гадоў. Полацкі князь не падтрымаў ні Яраслава, ні Барыса, ні Святаполка. Можа, у гэтым і была свая мудрасць: не спяшацца, чакаць, хто пераможа, не траціць дарэмна сілы. Перамог Яраслаў, ён і сеў у Кіеве. Прыход Эймундавых варагаў у Полацк быў дарэчы.
    I вось адбылася першая сустрэча паміж Эймундам і Брачыславам. Полацкі князь прыняў правадыра варагаў ветла і гасцінна. Эймунд падрабязна распавёў Брачыславу аб тым, што прымусіла яго пакінуць Яраслава. «Што ж вы цяпер думаеце рабіць?» — спытаў Брачыслаў. Эймунд адказаў: «Мовіў я Ярыцлайвуконунгу, што мы сюды да вас паедзем, бо я думаю, ён хоча паменшыць твае ўладанні, як брат яго зрабіў з ім, і вырашайце цяпер самі, уладар, ці думаеце вы, што вам патрэбна наша дапамога»2.
    Пра баявыя якасці варагаў Брачыслаў ведаў. «Так, — згадзіўся Брачыслаў, — жадаем мы вашай дапамогі, але што вы патрабуеце за гэта?» На што Эймунд адказаў: «Таго ж самага, што было ў нас у брата твайго»3.
    Але каб прыняць на службу варагаў, Брачыславу патрэбная была згода веча. Як у Ноўгарадзе, так і ў Полацку веча выконвала заканадаўчую ролю, яно запрашала ў горад князёў, кантралявала іх дзейнасць, заключала мірныя і ганддёвыя дамовы, слала пасольствы, вырашала іншыя важныя дзяржаўныя пытанні.
    Брачыслаў і тлумачыць Эймунду сваю залежнасць ад веча: «Дайце мне тэрмін параіцца з маімі людзьмі, таму што яны даюць грошы, хоць выплачваю іх я»4. На вечы Брачыслаў распавёў аб жаданні Яраслава адабраць ад Полаччыны землі і прапанаваў прыняць на службу варагаў. Красамоўны факт, на які ўказвае сага: дамову з Эймундам заключыў не Брачыслаў, а веча. Вядома, трымаць на службе варажскую дружыну было накладна, не па кішэні гэта аказалася Яраславу, але палачане не скупіліся. Пагрозу Кіева ўспрынялі яны сур'ёзна: наўрад ці змірыцца Яраслаў з незалежнасцю Полацкай зямлі. Такім чынам, Брачыслаў наняў варажскую дружыну. Пра наяўнасць у Брачыслава варагаў пісаў і Ян Длугаш, што можа сведчыць аб праўдзівасці сагі5.
    Брачыславава перасцярога была недарэмнай. Перамогшы на Альце Святаполка, Яраслаў у 1021 годзе прыслаў у Полацк паслоў з патрабаваннем перадаць яму гарады і сёлы, што межавалі з кіеўскімі ўладаннямі. Паводле сагі, Эймунд параіў
    36
    Брачыславу: «...Уладар, падобна на тое, што трэба чакаць бойкі з прагным ваўком. Будзе захоплена яшчэ болей, калі гэта саступіць»6. Брачыслаў назначыў месца, дзе павінны былі сустрэцца полацкія і кіеўскія войскі, і адпусціў паслоў. Сам жа вырашыў апярэдзіць Яраслава і першым нанесці ўдар па яго спадчыннаму ўдзелу — Наўгародскай зямлі. Гэта, з аднаго боку, аслабіла б Яраслава, а з другога — дало б магчымасць ГІолацку пашырыць свае ўладанні за кошт Ноўгарада.
    Бліскучым па выкананні і выніках трэба назваць гэты паход на Ноўгарад. Каб захапіць буйнейшы ва Усходняй Еўропе горад з непрыступнымі абарончымі ўмацаваннямі, Брачыславу трэба было мець немалое войска. Такое войска ён здолеў сабраць за кароткі час і хутка прывесці пад Ноўгарад. З'яўленне палачанаў пад горадам застала наўгародцаў знянацку. He даўшы ім падрыхтавацца да абароны, полацкае войска штурмам узяло Ноўгарад.
    Паводле польскага храніста Яна Длугаша, Брачыслаў услед за Ноўгарадам авалодаў усім Наўгародскім княствам7. Захапіўшы наўгародскія гарады, паставіў там сваіх намеснікаў. Відавочна імкненне Брачыслава не проста падарваць магутнасць суседняга княства, а пазбавіць яго палітычнай незалежнасці і поўнасцю далучыць да Полацка. У Ноўгарадзе Брачыслаў таксама паставіў свайго намесніка, а сам узяў у палон многа знатных наўгародцаў і выступіў дадому.
    Паводле рускіх летапісаў, Яраслаў сустрэў Брачыслава на рацэ Судоме і разбіў яго. А ці была сапраўды гэта бітва? На прыкладзе Святаполка мы маглі пераканацца, як бессаромна перайначвалася ў летапісах праўда ў дагоду кіеўскім князям. На маю думку, бітва на Судоме такі ж міф, як і міф пра забойства Святаполкам Барыса і Глеба. Папершае, не назавеш лагічным вынік гэтай бітвы: пераможца Яраслаў нечакана перадае ва ўладанне Брачыславу такія важныя гарады на водных шляхах, як Віцебск і Усвят, заключае з полацкім князем мір. Падрутое, нерэальна прыйсці з войскам з Кіева за тысячу вёрст на Судому за сем дзён, як аб гэтым паведамляе летапіс. Можна дапусціць, што Брачыслаў без перашкод вярнуўся ў Полацк, а ўжо пасля выступіў супраць Яраслава.
    Маўчыць пра бітву паміж полацкім і кіеўскім войскам і «Сага аб Эймундзе», а яе сведчанні заслутоўваюць даверу. Паводле сагі, войскі прастаялі, не пачынаючы бітвы, сем дзён. Ці не адсюль з'явілася летапіснае паведамленне аб сямідзённым паходзе Яраслава з Кіева на Судому? Відавочна, Яраслаў не адважыўся нападаць на Брачыслава.
    Брачыслаў звярнуўся да Эймунда: «Што ж мы будзем тут сядзець без справы? Нельга ўпускаць перамогу з рук»8. Зна
    37
    чыць, ён быў упэўнены ў сваіх сілах, верыў у сваю перамогу. A хітры вараг задумаў захапіць у палон жонку Яраслава Інгігерд, якая мела вялікі ўплыў на свайго мужа, і такім чынам вымусіць кіеўскага князя пайсці на мір з Брачыславам. Гэтая задума Эймунда спадабалася Брачыславу. Эймунд удвох з таварышам прабраліся ў лес, што знаходзіўся за баявым станам кіеўскіх войск, і заселі ў засадзе. Яны дачакаліся, калі па дарозе праязджала са слугамі княгіня Інгігерд, нечакана напалі на яе і захапілі ў палон. Яраслаў вымушаны быў пайсці на перамовы з Брачыславам і перадаць яму Віцебск і Усвят. Такім чынам палачане дамагліся адной са сваіх мэт — вярнулі частку страчаных крыўскіх земляў, зноў выйшлі да вярхоўяў Заходняй Дзвіны і Дняпра. У сваю чаргу Брачыслаў адмовіўся ад улады над Ноўгарадам і вызваліў захопленых у палон яго абаронцаў. Гэты двухбаковы кампраміс быў выгадны і Яраславу, і Брачыславу. Полацкі князь пашырыў межы сваёй дзяржавы, а кіеўскі пазбег верагоднага паражэння, якое ўскладніла б яго становішча.
    Нельга адмаўляць сцвярджэнне сагі, што Яраслаў саступіў Брачыславу кіеўскі пасад. 3 паведамленняў летапісаў вядома, што Яраслаў з гэтага часу пражываў у Ноўгарадзе і кіраваў Кіевам праз сваіх намеснікаў. Такім намеснікам мог быць і Брачыслаў. Пра гэта сведчыць наяўнасць у Кіеве «двара Брачыслаўля», дзе жыў Брачыслаў.
    Няма дакладных звестак, як склаўся ў далейшым лёс Брачыслава. Паводле дамовы, полацкі князь згадзіўся «заадзін» ваяваць з Яраславам да канца жыцця і, відаць, удзельнічаў у многіх яго захопніцкіх паходах, хаця крыніцы маўчаць пра гэта. I ў Кіеве, па ўсёй верагоднасці, Брачыслаў сядзеў не доўга. Вярнуўшыся назад у Полацк, ён скіраваў сваю дзейнасць на пашырэнне межаў Полацкага княства на захад, на пакарэнне памежных балцкіх плямёнаў. Ён разумеў, што падначаленне балцкіх плямёнаў Полацку было важнай крыніцай магутнасці княства. На заваяваных землях князь заснаваў новыя гарады і вёскі. Так узніклі горад Брачыслаўль (сучасны Браслаў), вёска Браслаў каля возера Сівер, Браслаў (Абрэнскі раён, Латвія), Браслаў, што ў 20 кіламетрах на поўнач ад Оршы. Як лічыць гісторык Ю.Заяц, пры Брачыславе да Полацкага княства была далучана Менская воласць9. Адбылася гэтая падзея ў 1024 годзе, калі Яраслаў пацярпеў паражэнне ў бітве пры Ліцвіні ад цьмутараканскага князя Мсціслава.
    Палітычная дзейнасць Брачыслава прывяла да аднаўлення незалежнай Полацкай дзяржавы і яе росквіту.
    8№а>уЖМ№ДД
    ВЕШЧАЯ ДУІПА
    УСЯСЛАЎ ПОЛАЦКІ (?—1101) Фрагмент мініяцюры Радзівілаўскага летапісу. XVI ст.
    УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВІЧ
    учаснікі ў жаданні хоць неяк растлумачыць незвычайны лёс гэтага чалавека, таямнічасць і легендарнасць яго асобы, ягоную бурлівую дзейнасць, бліскучыя перамогі далучылі Усяслава Брачыславіча да чарадзеяў, волхваў. Нават у летапісе пра Усяславава* нараджэнне запісана, што паявіўся на свет ён ад «волховання». Ве
    рылі, што можа князь абвярнуцца ў ваўка, тура, сокала, нібыта герой быліннага эпасу волат Вольга. Лічылі, што меў ён вешчую душу. Ужо пры жыцці пра яго подзвігі складалі быліны і паданні. Яскравая і каларытная постаць Усяслава натхняла і невя