Імя ў летапісе
Вітаўт Чаропка
Памер: 639с.
Мінск 2003
Амаль немагчыма без полацкага летапісу дэталёва крок за крокам прасачыць жыццёвы шлях Глеба. Дзякуй, Божа, і за тыя весткі, што дайшлі да нас пра менскага князя. А там, дзе постаць Глеба знікае ў невядомасці, нам застаецца спасылацца на здагадкі, версіі.
Вось першая здагадка. Можа, гэта ён, Глеб, разам з бацькам сваім Усяславам Брачыславічам і другім сваім братам быў кінуты Ізяславам Кіеўскім у поруб і амаль год пакутаваў там. I што відавочна, дык тое, што маладосць Глеба не прайшла ў раскошы і забавах. Удзел у баявых паходах бацькі, вымушанае блуканне па чужыне ўдалечыні ад Радзімы, вайна з Кіевам выпалі на яго юнацкія гады. Але пры Усяслававым жыцці Глеб, як і астатнія яго браты, не мог праявіць сябе самастойным палітычным дзеячам: Усяслаў да самай смерці трымаў уладу ў Полацкім княстве ў сваіх руках. Быць можа, гэта і ўсцерагло яго сыноў ад памылак, якія звычайна робяцца ў маладосці. Перажылі яны з гадамі і сверб славалюбства, і зайздрасць адзін да аднаго. Пасталеўшы, набраўшыся мудрасці, зразумелі, што яны будучыя гаспадары сваёй Бацькаўшчыны, а яе інтарэсы
55
Пячатка Глеба Менскага
куды вышэйшыя за асабістыя амбіцыі і крыўды. Відаць, стары Усяслаў не раз прасіў і заклікаў сыноў не надымаць меч адзін на аднаго, памятаць, што іх нязгодай скарыстаюцца ворагі Полацкай зямлі. Вялікі быў аўтарытэт Усяслава, і не асмеліліся сыны парушыць яго запавет: быць разам, быць заадно.
Гісторык, зазірнуўшы ў летапісы і хронікі, можа прывесці не адзін прыклад, як пасля смерці таго ці іншага
валадара яго сыны мячамі пачыналі дзяліць спадчыну. Адно з красамоўііых таму пацвярджэнняў — смерць Уладзіміра Чырвонае Сонейка. Адразу ж пачалася вайна паміж яго сынамі, пралілася братняя кроў... Пэўна, ох як чакалі ў Кіеве, што пачнуць Усяславічы ўздымаць меч адзін на аднаго. He абышлося і без гэтага.
У Менску сядзеў Давыд, ён праводзіў сепаратную палітыку на саюз з Кіевам. Больш за тое, у 1103 годзе Давыд хадзіў разам з паўднёварускімі князямі ў паход на полаўцаў. Гэтыя актыўныя стасункі менскага князя з варожым Полацку Кіевам выклікалі зразумелую трывогу ў Барыса. He трэба быць вельмі разумным, каб здагадацца, што Кіеў сее зерне варожасці паміж Усяславічамі і спадзяецца прыбраць да рук Менск. I ў 1104 годзе Барыс ідзе з войскам на Менск і выганяе адтуль Давыда. На яго месца сеў Глеб. Дзейны, адданы Полаччыне, рашучы Глеб, на думку Барыса, якраз і падыходзіў на ролю князя ў Менску важнейшым эканамічным і стратэгічным цэнтры Полацкай зямлі.
Выгнаны Давыд знайшоў прытулак у НоўгарадзеСеверскім, дзе князяваў Алег Святаславіч. У Кіеве з'явілася магчымасць пад выглядам дапамогі Давыду напасці на Полацкае княства. Каб не надаваць паходу характар адкрытай вайны, ні вялікі князь Святаполк, ні неўтаймоны Уладзімір Манамах не бралі Ў 'м удзелу, але войскі свае Давыду далі. Падтрымаў князяізгоя Алег Святаславіч. Так што ў добра арганізаванай вайсковай акцыі супраць Полаччыны ўдзельнічалі, як звычайна, усе вайсковыя сілы Кіеўскай Русі. Гэтае вялікае войска па
дышло да Менска.
У памяці менчукоў былі яшчэ свежыя ўспаміны пра расправы паўднёварускіх князёў з іх родным горадам, калі ад яго
56
Э.Загарульскі. Менск XII—XIII стст. Рэканструкцыя
засталіся адны галавешкі, а жыхароў вывелі ў няволю. Гэты жах спусташэння і палону мог паўтарыцца. Мог, але не паўтарыўся. Менчукі, мабыць, з удзячнасцю згадвалі Усяслава Чарадзея. У апошнія гады жыцця вялікі князь полацкі, замірыўшыся з Кіевам і Ноўгарадам, заняўся будаўніцтвам. Менск адрадзіўся з попелу. Вакол горада выраслі высокія крапасныя сцены. Паспрабуй цяпер узяць Менск! Глеб Усяславіч падняў менчукоў на абарону роднага горада. Дзесяць месяцаў прастаяла каля Менска рускае войска і так нічога і не дабілася. Ну, а Давыд, яшчэ нейкі час памыкаўся пры двары Алега Святаславіча і таксама нічога не дамогся. Няўдача пад Менскам астудзіла заваёўніцкі імпэт паўднёварускіх князёў. Хочаш не хочаш, а давялося Давыду вяртацца дадому і мірыцца з Усяславічамі. Барыс не стаў караць брата. Яго вяртанне было дарэчы. Полацк рыхтаваўся да буйнога паходу на Земігалію, і варта было захоўваць адзінства і згоду паміж Усяславічамі.
Смерць Усяслава скарысталі некаторыя падуладныя Полацку землі. Так, яшчэ ў 1102 годзе пачалі барацьбу за свабоду яцвягі, што жылі ў Верхнім Панямонні. I Барыс вымушаны быў ісці на іх паходам.
Мы вельмі мала ведаем пра яцвягаў. Гэты мужны і свабодаліобівы народ у старажытнасці да прыходу славянаў жыў па левым беразе Нёмана і Прыпяці. Чатыры стагоддзі, не выпускаючы зброі з рук, яцвягі змагаліся за сваю свабоду супраць
57
Э.Загарульскі. Менск XII—XIII стст. Рэканструкцыя
польскіх, кіеўскіх і вось цяпер полацкіх войскаў. Паміж смерцю на полі сечы і ганебнымі ўцёкамі яны выбіралі смерць і стаялі да апошняга ўдару сэрца. Помсцячы за папады на свае землі, рабілі набегі на Русь і Польшчу. He лёгкай прагулкай па даніну з'явіўся для палачан паход 1102 года, але, відаць, ён быў удачлівы, і Полацк зноў аднавіў уладу над яцвягамі. У гэтым паходзе ўдзельнічаў і Глеб.
Вяртаючыся ў Полацк, Барыс заснаваў на Бярэзіне горад Барысаў — паводле «Хронікі Літоўскай і Жамойцкай», «знак вечной граннцы умоцннтн межн Лнтвою н князством Полотцкнм»*1. Беларускі гісторык М.Ермаловіч лічыць, што мяжа гістарычнай Літвы з Полацкім княствам праходзіла па Бярэзіне Нёманскай, а не па Дііяпроўскай, але можна дапусціць, што валоданні Літвы даходзілі і да Бярэзіны Дняпроўскай. Таму яшчэ ў XVI стагоддзі Масква прызнавала мяжу Полаччыны з Літоўскай зямлёю па Бярэзіне2. Яшчэ адно падуладнае Полацку племя адмовілася плаціць даніну — земігалы. У 1106 годзе вялікае полацкае войска, у якім былі і менчукі пад зверхнасцю Глеба, выступіла ў паход. Відаць, палачане на караблях спусціліся ўніз па Дзвіне ў Лівонію, а адтуль пайшлі па Земігалію.
‘Цытаты з беларускіх летапісаў падаюцца на мове арыгінала.
58
В.Сташчанюк. Менск у XII ст.
Земігалы выкарысталі звычайную тактыку ўсіх балцкіх плямёнаў — завабліванне ворага ў глухі, непраходны гушчар, дзе яго чакала засада. Нечаканы напад з усіх бакоў, не даць ворагу ачуняць, перашыхавацца — і перамога! Палачане трапілі ў такую засаду. Паражэнне было катастрафічным. Паводле адных крыніц, у бітве загінула дзевяць тысяч полацкіх вояў, паводле другіх, — дзевяцьсот. Немалыя страты панесла і Глебава дружына.
Паражэнне ў Земігаліі ў пэўнай ступені адцягнула ажыццяўленне Глебам сваіх шыроказадуманых планаў. Амаль дзесяць гадоў Глеб не пераходзіў да актыўных дзеяў, збіраў сілы. Аб чым жа марыў менскі князь? А замахнуўся ён на многае — малое яго не задавальняла. Цягнула Глеба Падняпроўе. Авалодай сярэднім цячэннем Дняпра, авалодай шляхам «з варагаў у грэкі» — і ты багацейшы на Полаччыне і Русі князь. Колькі золата асядае ў тваёй скарбніцы, золата, якое бярэ з купцоў Смаленск і багацее штогод. А там марылася Глебу завалодаць Наваградскай зямлёй і Верхнім Панямоннем — трымаць у сваіх руках гандлёвы шлях па Нёмане, выхад у Варажскае мора. Калі б здзейсніў свае намеры Глеб, Менск на вачах багацеў бы і мацнеў. А праз колькі гадоў можна было б адваяваць у Кіева дрыгавіцкія землі, аднавіць былое адзінства крывіцка
59
дрыгавіцкіх земляў, раз'яднаных пры Аскольдзе і Дзіры, аб'яднаных зноў Рагвалодам і наноў раз'яднаных Уладзімірам Святаславічам.
Такія былі задумы менскага князя Глеба. I можна было спадзявацца іх ажыццявіць. Глеба падтрымліваў вялікі князь полацкі РагвалодБарыс, а праз сваю жонку быў ён у сваяцтве з яе бацькам Яраполкам Ізяславічам, князем уладзіміравалынскім, луцкім і тураўскім. He бедную меў Глеб і скарбніцу, калі ахвяраваў Кіеўскаму Пячэрскаму манастыру шасцісот грыўнаў срэбра і пяцьдзесят грыўнаў золата3. Каб паказаць сваю незалежнасць ад Полацка і Кіева, Глеб пачынае будаўніцтва мураванага храма, прысвечанага заступніцы рускага воінства Багародзіцы. Сваю сілу Глеб ведаў, а сіла надавала яму надзею на поспех задуманага. Ужо да 1116 года ён, умацаваўшыся ў Друцку, захапіў у Смаленскага княства Оршу і Копысь. Асабліва важным ддя Глеба было авалоданне Копыссю, дзе знаходзіўся перавоз цераз Днепр, мытні і корчмы, што прыносілі вялікія прыбыткі.
А ў 1116 годзе Глеб «паваеваў Друтавічы», захапіў Слуцк і спаліў яго, жыхароў узяў у палон4. Гэта быў удар па ўладзе Кіева на дрыгавіцкіх землях. Кіеўскі князь Уладзімір ManaMax, каб выйграць час для падрыхтоўкі да вайны з Глебам і з мэтай запалохаць яго, прыслаў у Менск паслоў. Глеб і слухаць не захацеў аб скарэнні Кіеву, пасмяяўся ў адказ з паслоў і паабяцаў захапіць кіеўскія ўладанпі. Значыць, адчуваў Глеб сваю сілу, не страшны быў яму вялікі кіеўскі князь, таму і кідаў Манамах выклік. Аднак той не асмеліўся сам пайсці на Менск. Як раней супраць Усяслава, ён сабраў супраць Глеба кааліцыю паўднёварускіх князёў, далучыў да іх і смаленскага князя, свайго сына Вячаслава. Зноў уся Паўдпёвая Русь паднялася на Полаччыну. Вячаслаў Смаленскі ў купе са сваім братам пераяслаўскім князем Яраполкам і чарнігаўскім князем Давыдам Святаславічам напалі на Друцк, разрабавалі яго, a ўсіх жыхароў узялі ў палон і пасялілі ў спецыяльна пабудаваным горадзе Жэлні.
Цяпер сам Манамах пайшоў на Менск. 28 студзеня 1117 года кіеўскія войскі апынуліся каля менскіх сцен. Манамах на свае вочы мог убачыць, што ў Менску час дарэмна не гублялі. Уражвалі дзесяціметровыя, пакрытыя лёдам валы, на якіх высіліся моцныя сцены. Адзіны ўваход у горад абаранялі дзве высокія, па 12 метраў угору, вежы. Было відавочна, што прыступам Менск не ўзяць. Два месяцы стаяў Манамах перад горадам. Прыбліжалася вясна, таянне снягоў, а гэта адразала дарогі ад Кіева. He хапала харчоў. Але ніяк не хацелася прызнавацца ў сваёй няўдачы і вяртацца ні з чым. Каб з гонарам
60
Фрагмент абраза «Царква ваяўнічая». Уладзімір Манамах. 1550ыя гг.
выйсці з непрыемнага становішча, Манамах распачаў перамовы з Глебам.
На вачах князёўсаюзнікаў Манамах пагрозліва пужае карамі Глебавых паслоў, патрабуе перадаць менскаму князю прапанову скарыцца. Хітрыў Манамах. Патаемна адразу ж пасля прыёму паслоў адпраўляе ў Менск сваіх давераных людзей, каб яны падвучылі Глеба пайсці да яго і прасіць заступніцтва. Відаць, за гэта Манамах абяцаў Глебу адмовіцца ад аблогі Менска. 3 тым паслы і прыбылі ў Менск. Глеб прыняў прапанову Манамаха, бо чакаць дапамогі з Полацка не выходзіла. Манамах прадугледзеў такую магчымасць, таму і заставаліся на ўсходніх межах Полаччыны смаленскапераяслаўскачарнігаўскія войскі.