Імя ў летапісе
Вітаўт Чаропка
Памер: 639с.
Мінск 2003
9
не Літва гэта, якая раней называлася Лютва або Лютава, a літвіны — лютвінамі? Літвінскія летапісы захоўвалі памяць, што полацкія князі па паходжанні літвіны. Пацвярджае летапісныя звесткі і руская быліна пра Дуная. Полацкі князь названы ў быліне каралём літоўскім.
Калі зірпуць на мапу рассялення крывічоў, убачым, што яны займалі вялізную прастору ад Верхняга Папямоння да вярхоўя Волгі, а з поўначы на поўдзень — прастору ад Чудскага возера да лініі ўпадзення Свіслачы ў Бярэзіну. Крывічы валодалі вярхоўямі Нёмана, Дзвіны, Дняпра і Волгі — вузламі галоўных гандлёвых шляхоў Усходняй Еўропы. Склалася сапраўдная крыўская імперыя са сталіцай у Полацку. Летапіс і сцвярджае гэта, гаворачы аб крывічах, «еже жнвут на верх Волгн н на верх Двнны н на верх Днепра, нх же град есть Смоленск н прочнн Полотьскне властн»7. Аднак, калі пад 865 год пры Аскольдзе і Дзіры Полацк быў захоплены іх войскамі, парушылася былое адзінства крыўскіх земляў. Пры Алегу яго ўладу прызналі ізборскія, пскоўскія і смаленскія крывічы. Крыўскае «княжанне» перастала існаваць.
I вось Рагвалод аднавіў незалежнасць палачанаў. Але гэтым ён не абмежаваў сваёй дзейнасці. У яго на мэце было аб'яднанне ўсіх крыўскіх і дрыгавіцкіх земляў пад уладай Полацка. Полацкі князь ажыццяўляе паход на Палессе. Народнае паданне, запісанае ў 70ых гадах XIX стагоддзя, даносіць да нас некаторыя дэталі гэтага паходу. Рагвалод з вялікім войскам спусціўся на ладдзях па Дняпры да вусця Прыпяці. Тут ён спыніўся, каб загарадзіць шлях кіеўскаму войску, і выслаў уверх па Прыпяці дружыну пад зверхнасцю Тура (ва Усцюжскім летапісе ён названы братам Рагвалода). Падначаліўшы дрыгавіцкія і яцвяжскія землі, Тур заклаў на Прыпяці горад і назваў яго сваім імем — Тураў8. Выгадным было геаграфічнае размяшчэнне Турава: у гэтым месцы ў Прыпяць упадалі буйнейшыя прытокі — Піна, Ясельда, Случ, Гарынь, Убараць, якія звязвалі новы град з басейнамі Нёмана і Заходняга Буга. Паводле звестак Кацярыны II, Тур памёр бяздетным.
Услед за заваёвай Дрыгавіцкай зямлі Рагвалод пачаў вайну з Ноўгарадам, жадаючы вярнуць пскоўскія ды ізборскія землі9.
Верагодна, і на гэты раз Рагвалод дамогся перамогі. Гэтак, у «Хроніцы з летапісцаў старадаўніх» Феадосія Сафановіча Рагвалод названы пскоўскім князем10. Звесткі Сафановіча заслугоўваюць веры, бо ён карыстаўся летапісамі, якія не дайшлі да нашага часу, у прыватнасці Залатаверхім летапісам, які болей поўна збярог тэкст арыгінала Пачатковага Зводу, чым ягоныя рэдакцыі. 3 далучэннем да Полацкага княства Турава і Пскова
10
Андэрсан. Замах Рагнеды на Уладзіміра. 1836 г.
Рагвалод стаў адным з магутнейшых уладароў ва Усходняй Еўропе*.
Тым часам на Русі наспявалі крывавыя падзеі. Пасля гібелі ад печанегаў вялікага князя Святаслава ў Кіеве правіў яго старэйшы сын Яраполк, у Чарнігаве — Алег, а ў Ноўгарадзе — пазашлюбны сын Уладзімір. Увесну 975 года чарнігаўцы забілі сына Яраполкавага ваяводы Свенельда.
‘Рускі гісторык В.Тацішчаў, які карыстаўся шэрагам страчапых летапісаў, пісаў, што Рагвалод апроч Полацка «Мурамам і Туравам валодаў» (Татніцев В.Н. Нсторня Росснйская. Т. 1. С. 297.)
11
Праз два гады Яраполк напаў на Чарнігаўшчыну. Каля Оўруча кіеўскія і чарнігаўскія дружыны сустрэліся ў бітве. He вытрымаўшы ўдару кіеўскіх войск, якімі верхаводзіў Свенельд, чарнігаўцы разам з Алегам кінуліся ратавацца за гарадскімі сценамі. На мосце цераз роў узнікла даўка: многа вояў сарвалася ўніз і загінула, сярод іх і Алег.
Гэтыя падзеі ўстрывожылі Уладзіміра і яго дзядзьку Дабрыню. Было ясна, што рана ці позна Яраполк захоча расправіцца і з Уладзімірам. I яны не памыліліся: Яраполк не стаў цярпець у Ноўгарадзе ўладу зводнага брата. Уладзімір і Дабрыня ўцяклі з горада і два гады збіралі войска. На думку гісторыка І.Забеліна, уцекачы знайшлі прытулак «у славянскіх памаранаў, быць можа, на самым востраве Ругене, у тутэйшых русаў, або ў Шчэціне, ці ўласна ў славянаў у Славоніі бліжэй да вусця Віслы»11.
Здавалася, становішча Яраполка было моцнае і надзейнае: ён расправіўся са сваімі ворагамі, і нішто не абяцала ў бліжэйшы час бяды і небяспекі. Ды вось нечакана ў 980 годзе Уладзімір і Дабрыня са сваімі наймітамі наляцелі на Ноўгарад, прагналі адтуль кіеўскага намесніка і загадалі перадаць Яраполку: «Уладзімір ідзе на цябе. Рыхтуйся біцца з ім»12.
I Яраполк, і Уладзімір шукалі саюзу з Рагвалодам: у будучай вайне многае вырашалася ад таго, на чыім баку выступіць полацкі князь. Палачане кантралявалі водныя шляхі, што злучалі Ноўгарад і Кіеў, і саюзнік мог без перашкод правесці па іх войскі. Акрамя таго, ён мог атрымаць значную дапамогу ад полацкай дружыны. I вось амаль адначасова з Ноўгарада і з Кіева да Рагвалода прыбываюць сваты, каб высватаць ягоную дачку — прыгажуню Рагнеду*. Паводле летапісу, Рагвалод спытаўся ў дачкі: «ІДі хочаш ісці за Уладзіміра?». Яна ганарліва адказала: «Не хачу разуць сына рабыні, а хачу за Яраполка»13. Хутчэй за ўсё гэты выбар не быў выбарам самой Рагнеды, выбіраў Рагвалод і выбраў у Яраполка. Яно і зразумела: Яраполк — законны ўладар Русі, а хто такі Уладзімір — незаконнанароджаны сын Святаслава ад ключніцы Малушы, які не мае правоў на кіеўскі пасад. I вуснамі Рагнеды Рагвалод ясна мовіў, каго ён падтрымлівае. У гэтым становішчы для Уладзіміра засталося адно выйсце: не марудзіць, не даць саюзнікам аб'яднацца, расправіцца з імі паасобку.
Атрымаўшы ад Рагнеды адмову, наўтародскі князь выступіў на Полацк. Ён вёў больш чым двухтысячны атрад шведскіх наймітаў пад зверхнасцю ярла (ваяводы) Фуліера, наўгарод
’У «Хроніцы» Ф.Сафановіча Рагнеда названа сястрой Рагвалода. Ф.Сафановіч. Хроніка з літопнсців стародавніх. С. 69.
12
І.Мядзведзеў. Рагнеда, Ізяслаў і Уладзімір. Канец XIX cm.
скую дружыну, атрады чудзі (эстаў), ізборскіх і пскоўскіх крывічоў. Усё войска складала больш за дзесяць тысячаў вояў14. Летам таго ж года Уладзімірава войска на ладдзях з возера Ільмень па Лавоці дабралася да вярхоўя Заходняй Дзвіны і праз валокі перацягнула караблі ў Дзвіну, па якой і падступіла да сцен Полацка15. Рагвалод выйшаў насустрач ворагу і быў разбіты. Пасля моцнага штурму Уладзімір захапіў Полацк.
Горад быў разрабаваны і спалены. Палоннага Рагвалода разам з сям'ёй прывялі да Уладзіміра. He, не высакароднасць, не
13
літасць праявіў будучы хрысціцель Русі. Жорсткая расправа чакала полацкага князя. На ягоных вачах Уладзімір згвалціў Рагнеду, а пасля забіў жонку, двух сыноў і самога Рагвалода. Становіцца не па сабе, калі ўяўляеш гэтую дзікую сцэну. У адно імгненне гінулі, ляцелі ў бездань забыцця ўсё свядомае Рагвалодавае жыццё, надзеі, мары. У адно імгненне не стала блізкіх і дарагіх яму людзей. За гэта імгненне перажыў ён столькі, што іншаму і за ўсё жыццё не наканавана. Ды лепш ён загіігуў бы ў сечы, чым бачыць, як пад рогат заваёўнікаў Уладзімір растаптаў гонар яго дачкі, чуць апошнія ўздыханні сыноў і жонкі.
Уладзімір задаволіў сваё звярынае жаданне помсты. Рагвалод пераможаны і забіты, ганарлівая Рагнеда абражана. Вось табе «сын рабыні»! Ён падараваў ёй жыццё. Толькі што гэта было за жыццё? 3 забойцам родных, нялюбым, якога ўсім сваім сэрцам ненавідзела. Гораснае жыццё! I празвалі яе ў народзе Гарыславай.
Яраполк, даведаўшыся аб заваёве Полацка, паслаў на Уладзіміра сваіх ваявод. I куды падзелася Уладізмірава смеласць? У жаху ён ужо гатовы быў уцякаць у Ноўгарад, і толькі Дабрыня ўтрымаў яго. Довад Дабрыні аказаўся пераканаўчым: «Яраполк не любімы ёсць у людзей, бо хрысціянам даў волю вялікую»16. I сапраўды, Яраполк, сам паганец, прыхільна ставіўся да хрысціян, што жылі ў Кіеве. А гэта прыйшлося не даспадобы баярампаганцам. Яны не без падстаў прадчувалі, што Яраполк падумвае аб хрышчэнні Русі. Вось тут і нарадзілася ў ваяводы Блуды задума замяніць Яраполка на зацятага паганца Уладзіміра. Блуд са сваімі прыхільнікамі папярэдзілі Дабрыню аб гэтым намеры.
На рацэ Дручы абодва войскі сустрэліся. Дабрыня задобрывае кіеўскіх ваявод падарункамі, падгаварыўшы іх здрадзіць Яраполку. I Уладзімір «...победнша полкн Ярополка не снлою, не храбростню, но предательством воевод Ярополчнх»17.
У абозе Уладзіміра ехала ў Кіеў і Рагнеда. Пэўна, той, хто ведаў яе раней, з цяжкасцю пазнаў бы ў гэтай маўклівай жанчыне ранейшую дзяўчынупрыгажуню. Лёс асуджаў яе на новыя пакуты: дзяліць ложа з чалавекам, якога яна ненавідзела. Што заставалася ёй? У самыя адчайныя хвіліны, калі не хацелася жыць, памятала: яна апошняя ў родзе Рагвалодавічаў, і насуперак прыніжэнням і ropy, ёй трэба жыць. Быць можа, начамі, уткнуўшыся тварам у далоні, яна плакала. Беззваротна загінула былое, але не загінула памяць аб ім.
I зноў «не снлою, не храбростню, но предательством» перамог Уладзімір Яраполка. Ён паслаў сваіх людзей да Блуда: «Будзь мне сябрам! Калі заб'ю брата майго, дык буду шанаваць цябе, як бацьку, і ўшану вялікую азрымаеш ад мяне, не я пачаў забіваць братоў, але ён. Я, спалохаўшыся гэтага, выступіў супраць яго»18.
14
Блуд згадзіўся і перадаў паслам: «Буду з табою ў любові і сяброўстве»19. Ён запэўніў Яраполка, што Уладзімір не адважыцца напасці на Кіеў: «Гэта ўсё роўна, як сініца пайшла ваяваць на арла... Чаго нам баяцца і збіраць войска? Дарэмная праца будзе і для цябе, і для ратных людзей»20. I Яраполк паслухаў. А калі да Кіева падышоў Уладзімір, у кіеўскага князя не было дастаткова войска, каб абараніць горад. Яраполк запёрся ў сценах крэпасці на Старакіеўскай гары. Аблога цвержы зацягнулася. Блуд пачаў нагаворваць Яраполку на дружыну: маўляў, воі жадаюць выдаць цябе Уладзіміру, трэба ўцякаць да печанегаў. I на гэты раз Яраполк паслухаўся Блуда і разам з ім уцёк у Родню — памежны горад на рацэ Росі, прытоку Дняпра. Уладзімір без бою авалодаў Кіевам і адразу пагнаўся за братам. Родня была ўзята ў аблогу. У горадзе пачаўся голад. А Блуд нашэптваў Яраполку: «Бачыш, колькі воінаў у брата твайго? Нам іх не перамагчы. Заключай мір з братам сваім». Яраполк пакінуў і Родню. Аднак Блуд раіў: «Пайдзі да брата свайго і кажы яму: «Што ты мне ні дасі, тое я і прыму»21. Пазбаўлены волі і веры ў перамогу, Яраполк адправіўся да Уладзіміра і напаткаў смерць ад мячоў ворагаў. А пераможцу дастаўся велікакняжацкі пасад.