Імя ў летапісе
Вітаўт Чаропка
Памер: 639с.
Мінск 2003
домага аўтара «Слова пра паход Ігаравы»:
Усяслаўкнязь людзям чыніў суды, Радзіў князям гарады, А сам уночы ваўком рыскаў, 3 Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя, Хорсу вялікаму шлях перацінаў. Яму ў Полацку пазвоняць Ютрань рана У званы святое Сафіі, А ён той звон чуе ў Кіеве".
На адзінай вядомай выяве князя — у мініяцюры Радзівілаўскага летапісу бачым яго схуднелы і стомлены твар. Быццам не грознага ваяра паказаў мастак, а пакутніка. Нейкая наканаванасць адчуваецца ва ўсім абліччы, у позірку сумных вялікіх вачэй, а княжацкі вянец падобны на цярновы. Але хіба не пакутаваў Усяслаў у сваім жыцці?
Тісторык М.Белямук лічыць, што Усяслаў меў хрысціянскае імя Дзмітрый (Белямук М. Пячатка Усяслава Чарадзея // Беларускі гістарычны часопіс. 2001. № 2. С. 69—70).
"Тут і надалей «Слова пра паход Ігаравы» даецца ў перакладзе Р.Барадуліна (ЛіМ. 1985. 24 мая).
41
Хоць і вешчую меў душу ў дзёрзкім целе, Ды часта ад бедаў цярпеў ён.
Дзень 10 ліпеня 1067 года, калі Усяслаў прыехаў на перамовы да кіеўскага князя Ізяслава Яраславіча, стаў адным з самых трагічных у яго жыцці. Пад ціскам свайго брата, чарнігаўскага князя Святаслава, Ізяслаў, парушыўшы «крестное целованне», звязеніў Усяслава, прывёз яго ў Кіеў і кінуў у поруб турму без дзвярэй, з адным маленькім акенцам, праз якое падавалі ежу. Што яго чакала? Ніякіх надзей на вызваленне. Ізяслаў не выпусціць яго жывога з поруба, не пашкадуе і сыноў. Так і скончыцца дынастыя полацкіх князёў. I невыносная думка пра тое, што цяпер у родным Полацку запраўляе чужынец, што ходзіць той на службы ў яго Сафію, якую ён, Усяслаў, колькі гадоў з любоўю будаваў... I цяжка змірыцца, што без дагляду застануцца магілкі продкаў, а з часам забудуцца іх слаўныя імёны... Няма ніякага суцяшэння. Колькі гадоў паклаў на служэнне Полаччыне, і ўсе яго намаганні дарэмныя. Засталіся толькі ўспаміны. Можна ўзгадаць бацьку, князя Брачыслава, яго аповяды пра мінулае Полацка. Можна аднавіць у памяці, як ён, Усяслаў, пятнаццацігадовым юнаком узышоў на полацкі пасад', сустрэчу з вечам, калі тысячу вачэй з надзеяй паглядалі на прапраўнука князя Рагвалода, праўнука Рагнеды і ўнука Ізяслава, успомніць, як марыў ён аб велічы і славе Полацка.
Быў ён, нягледзячы на маладосць, мудрым правіцелем. Раіўся не толькі з хрысціянскімі святарамі, але і з язычніцкімі жрацамі і вешчунамі. Але чакала яго небяспечнае выпрабаванне. Баярын Вадзіла, жадаючы сам князяваць і вярнуць язычніцкія звычаі, заклікаў палачан на мяцеж: «Усяслаў ёсць маладзён неразумны, і праклён багоў нашых на ім назаўжды, бо верыць у таго раскрыжаванага Хрыста Богу нашаму». Мяцежнікі напалі на княжацкі двор. Ён, Усяслаў, на чале варажскай дружыны з 99 воінаў абараняўся ў замку ажно тры дні. Тады Вадзіла загадаў страляць запаленымі стрэламі і запаліў замак. I раптам пайшоў дождж і патушыў пажар. У гэтым уба
*Аб тым, што Усяслаў у пятнаццацігадовым узросце стаў вялікім полацкім князем, дае падставу сцвярджаць быліна пра Волха Усяславіча, правобразам якога быў Усяслаў:
Стал себе Волх дружнну прнбнрать, Дружнну прнбнрал в трн года. Он набрал дружнну себе сем тысячей:
Сам он, Волх, в пятнадцать лет...
(Былйны. Л., 1984. С. 390)
42
Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу.
Заваёва Усяславам Полацкім Ноўгарада. XVI cm.
чым чарадзейства князя: «Якімісь чарамі і модламі забараніў агонь з дапамогай дажджу». Хоць і славіўся ён за чарадзея, але спадзяваўся не на чары. Смела павёў ён дружыну на мяцежнікаў, натхніўшы воінаў словамі: «Дружына харобрая, адзінакроўная! Вось нашы багі з намі: мой Спадар Ісус Хрыстос, і вашыя, якія нам дапамагаюць у бітвах. Будзьма мужныя, браты, каб перамогу здабыць над ворагамі нашымі!» Ён перамог.
Праз год Усяслаў убачыў вешчы сон — яму з'явілася тройчы дзяўчына — воін у чорным воблаку, асветленая бліскавіцамі, якая трымала крыж у правай руцэ. I вось замест воблака ўзнік палац, у які ўвайшла дзяўчына. I быў голас: «Гэта СафеяПрамудрасць...»1 Пасля гэтага пабудаваў Усяслаў храм святой Сафіі. Храм стаў сімвалам Полацка. 3 клічам «За святую Сохфію!» ішлі палачане ў бітву за свабоду Полацка2.
Можна згадаць, як сем гадоў назад радасна сустракалі яго кіяне, калі прывёў дружыну на дапамогу Ізяславу супраць торкаў. Як насцярожліва паглядаў на яго Ізяслаў, нібыта прадчуваў, што хутка падняць ім мячы адзін на аднаго. I ён, Усяслаў, ведаў, што не абысціся без вайны з Кіевам.
He раз успамінаў Усяслаў у порубе тыя тры гады, што прайшлі ў вайне з Кіевам. Нанесці ўдар па тых цвержах Кіеўшчыны, якімі яна акружыла Полаччыну, — вось дзеля чаго і пачаў раць трымаць.
Першы ўдар нанёс ён у 1065 годзе па Пскове. Ізяслаў у гэты час разам з братамі, чарнігаўскім князем Святаславам і пуціўльскім князем Усеваладам, ваяваў супраць цьмутараканскага князя Расціслава Уладзіміравіча. Акружыў ён Пскоў,
43
расставіў парбкі’ і пачаў з іх разбіваць крапасныя сцены. Яшчэ колькі дзён — і паў бы горад. На дапамогу Пскову з Ноўтарада выступіла войска князя Мсціслава Ізяславіча. Давялося ісці насустрач наўгародцам. На рацэ Чарэсе яны сустрэліся.
Перамога над Мсціславам акрыліла яго. Цяпер і Ноўгарад не палохаў. Праз год Усяслаў пайшоў на заходняга суседа. 1 вось ён, «господнн велнкнй Новгород». Узнёсся ганарліва золатам купалоў Сафіі над Паўночнай Руссю — самы багаты і вялікі горад на ёй. Кіеву, «матн городов русскнх», у красе сваёй і велічы не саступіць. Але ж спазнаў ты, «господнн велнкнй», і прыніжэнні, і сорам, калі князь Брачыслаў пераможцам ехаў па тваіх вуліцах. Прыйдзецца і зараз схіліць ганарлівую выю перад Полацкам. I яго, Усяслававы воі, раз'юшаныя ад упартага супраціўлення наўгародцаў, уварваліся ў горад.
Быць можа, летапісцы назавуць яго няміласцівым, крывавым? Так япо і будзе. У апраўданне сабе ён можа сказаць, што вайна не бывае без крыві. Можа, нагадаць, як пры Рагвалодзе тое самае з Полацкам учынілі наўгародцы? Але хіба гэта даруецца? На апошнім судзе цяжка будзе адказ трымаць. Казаў жа яму вешчы Баян: «Нн хнтру, нн горазду, нн птнцю горазду суда божно не мннутн!..»3
На знак падначалення Ноўгарада зняў з Сафійскага сабора званы і перавёз іх у Полацк.
Вось тут і ўстрывожыліся Яраславічы. Падасланы імі грэк Катапан атруціў Расціслава Уладзіміравіча, супраць якога яны ваявалі. Развязалі сабе рукі і раццю пайшлі на Полацкае княства. I вось варожыя войскі падышлі да Менска. Толькі сілы былі няроўныя. Дзе ж кўпцы месцічаў было ўстояць супраць дружын, якія трымалі ў пакоры землі ад Варажскага да Рускага мораў. Расправа з Менскам была жорсткая: усіх мужчын русы забілі, жанчын і дзяцей узялі ў палон, а сам горад спалілі.
Такі быў адказ Кіева. А ён, Усяслаў, спазніўся і сустрэў Яраславічаў на Нямізе, непадалёку ад Менска. 3 сакавіка 1067 года адбылася бітва. Калі б перамаглі Яраславічы, Полаччына засталася б безабароннай: бяры і дзялі яе. He ведаў тады Усяслаў, што і праз стагоддзі нашчадкі будуць памятаць аб гэтым жорсткім пабоішчы. Аўтар «Слова пра паход Ігаравы» напіша: «На Немнзе снопы стелют головамн, молотят чепн харалужнымн, на тоце жнвот кладут, веют душу от тела. Немнзе кровавн брезе не бологом бяхуть посеянн, посеянн костьмн рускнх сынов»4. Яраславічы так і не перамаглі.
Толькі верыў ён сваім воям — ганебны бег не ўчыняць, шукаюць яны сабе гонару і слаўнае імя і змагаюцца за Радзі
‘Парокі — камнекідальныя машыны.
44
'ЛА. нл\М
■!А(^НАЦіАйЛА
т»і
ілдкді<кнрналмд
пвпоаОЁ'Ь гв^імд гмм
КялАкдмнвпгао лнмгпн
^«ман^лнд.р^пь н^аглав'ь. гтлгллаа нжшле.
^славлsusiupm'AtmHbi. tctxttCAAKa ptiUftMJir. np^H
аілніеь. нпмі^шдп^огпнаб^вь'» • «гысФчд
^НПАША (VH^tAAO . НСГПбГЛАНЛ НДПКОЛ^
«•^AlaiAKftfMHrf ■ ННПСЛЛтП6І\^(<^ЧгППЯ0 . Н(0Ж«КО li!Hui‘a • wB'