• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імя ў летапісе  Вітаўт Чаропка

    Імя ў летапісе

    Вітаўт Чаропка

    Памер: 639с.
    Мінск 2003
    733.13 МБ
    Рагвалод па запрашэнні палачанаў прыйшоў у Полацк і сеў «на столе деда своего н отца своего с честью велнкою»9. Але з выгнаннем Расціслава парушалася адзінства Полацкай зямлі: зноў яна падзялілася на Полацкае і Менскае княствы. Рагвалоду неабходна было аб'яднаць іх. Мірным шляхам зрабіць гэтага ён не мог. Расціслаў не дараваў Полацку свайго выгнання. Разам з братам Валадарам нападаў ён на полацкія ўладанні. Рагвалод звярнуўся па дапамогу да дзядзькі сваёй жонкі, Расціслава Мсціславіча, які прыслаў яму смаленскую дружыну. Да палачанаў і смаленцаў далучыліся наўгародцы і пскавічы. За гэта Рагвалод павінен быў удзельнічаць у паходзе на Ушчызну.
    ‘Даследчыкі лічаць, што гэта ўрывак з Полацкага летапісу.
    74
    Рагвалодаў камень. XII cm.
    Першы ўдар Рагвалод вырашыў нанесці па Ізяслаўлі і тым самым адрэзаць Менск ад саюзнай з ім Літвы (тут, у Літве, набіралі дружыны менскія князі). Заслаўскі князь Усевалад, спадзеючыся на былыя сяброўскія адносіны з Рагвалодам, выйшаў з горада на сустрэчу з ім. Сяброўства сяброўствам, a палітыка палітыкай — Рагвалод забірае ў былога сябра Ізяслаўль, а яго самога высылае ў Стрэжаў. У горадзе ён садзіць сваіх намеснікаў: князёў Брачыслава і Валодшу.
    На гэтым і закончыліся поспехі Рагвалода. Дзесяць дзён яго войска прастаяла пад Менскам — так і не рашыўся ён на штурм.
    75
    Вялікія страты маглі выклікаць незадаволенасць полацкага веча. Давялося Рагвалоду заключыць мір з Расціславам. Але калі Расціслаў памірыўся з Полацкам, дык ягоны брат Валадар «не целова хреста, темь оже ходяше под Лнтвою в лесах...»10, збіраў там войскі. Так што вайна не закончылася. Адразу пасля таго як Рагвалод вярнуўся ў Полацк, Глебавічы напалі на Ізяслаўль, захапілі яго. Валодшу кінулі ў поруб, Брачыслава закавалі ў жалеза. Рагвалоду зноў давялося надзяваць баявыя даспехі. На дапамогу сваяку Расціслаў Мсціславіч, які цяпер сядзеў у Кіеве, прыслаў 600 торкаў. Шэсць тыдняў прастаяў Рагвалод Барысавіч каля Менска. Ад голаду ў торкаў падохлі коні, і саюзнікі, не дачакаўшыся канчатку вайсковых дзеяў, адправіліся пехатою ў Кіеў. I на гэты раз Рагвалод не авалодаў Менскам «н створн мнр с Ростнславом по своен волн». Удалося толькі вызваліць з няволі Брачыслава і Валодшу.
    У Полацку засталіся незадаволены паходамі — Менск не зломлены, і ў наступным 1161 годзе Рагвалод хадзіў на Менск. I зноў няўдача, зноў з нічым прыйшлося «вьзвратнся вьсвон».
    Тры безвыніковыя паходы на Менск, бездапаможнасць у кіраванні дружынай... I сцішыліся галасы Рагвалодавых прыхільнікаў. Рагвалод адчуваў холад, з якім цяпер адносіліся да яго ў Полацку. Адзіны сродак вярнуць сабе прыхільнасць палачанаў — перамагчы Менск. У 1162 годзе РагвалодВасіль з полацкімі ваярамі зноў каля Менска, дзе пасля смерці Расціслава сеў Валадар. Хітры і асцярожны менскі князь не ўступіў у бой з Рагвалодам днём, а ўначы з войскам, якое набраў у Літве, выступіў з горада і напаў на полацкі стан. У бітве шмат палачанаў загінула, яшчэ болей трапіла ў палон. Рагвалод з рэшткаю дружыны ўцёк у Слуцк. Ён разумеў, што Полацк не даруе яму ганебнага паражэння. Са Слуцка ён пасылае сваіх людзей у Полацк, каб яны сказалі, што вялікі князь адракаецца ад пасада, а сам вяртаецца ў Друцк.
    Так бясслаўна скончылася княжанне Рагвалода ў Полацку. Яму не хапала ні рашучасці, ні цвёрдасці, ні вайсковага ўмельства, ні палітычнай мудрасці. I калі ў мірныя гады ён яшчэ спраўляўся са сваімі абавязкамі полацкага валадара, дык у вайне не змог праявіць сябе. I да самай смерці Рагвалод заставаўся князем у Друцку.
    А міжусобная вайна паміж Полацкам і Менскам не закончылася. Праз пяць гадоў Валадар з менскалітоўскім войскам пайшоў на Полацк. Полацкі князь Усяслаў Васількавіч выступіў яму насустрач і стаў чакаць падыходу віцебскага князя Давыда Расціславіча. Валадар нечакана напаў на палачанаў і разбіў іх.
    Пасля паражэння Усяслаў Васількавіч уцёк у Віцебск да Давыда Расціславіча. Полацкім князем стаў Валадар, і першай
    76
    яго справай з'явіўся паход на Віцебск. Князь Давыд ухіліўся ад бою, бо чакаў дапамогі ад брата, смаленскага князя Рамана. Аднак неспадзяваны выпадак перакрэсліў усе Валадаравы намаганні. Ноччу расхадзілася навальніца, ударылі перуны. Воі Валадаравы ўспрынялі гэта як нядобры знак і сталі прасіць князя адступіць. Валадар вымушаны быў паслухаць. Раніцай Давыд, убачыўшы, што варожае войска адступіла, пусціўся наўздагон, але не дагнаў яго. Валадар, не заходзячы ў Полацк, вярнуўся ў Менск, назаўжды адмовіўшыся ад мары стаць полацкім князем.
    Міжусобная вайна на Полаччыне закончылася. Яе горкія ўрокі не прайшлі дарэмна для палачанаў. Ужо праз дванаццаць гадоў — у 1180 годзе — у вайне са Смаленскам за Друцк усе полацкія князі, у тым ліку і менскія, выступілі на абарону сваёй зямлі. I адзінства прынясло перамогу.
    А што ж РагвалодВасіль? Ён жыў у Друцку і, мабыць, не праяўляў былой актыўнасці ў палітыцы, а таму яго імя знікла з летапісаў. Аднак 7 мая 1171 года ў ягоным жыцці павінна была адбыцца нейкая важная падзея, бо ён выбіў на камяні, што ляжаў паміж Друцкам і Воршай, зварот да Бога. «В ле(то) сход мсца маня вь з днь доспе(н)ь (к)рьсні гнпомозн (ра)бу своему Васнлню в с кріценц(н) (н) менемь Рогволод(у) сну Борнсову». Што за падзея?
    У летапісах пад 1175 год князь Усяслаў Васількавіч названы віцебскім князем, значыць, да гэтага часу ён страціў полацкі пасад. Калі? Можа, якраз у 1171 годзе і Рагвалод паспрабаваў зноў вярнуцца ў Полацк. Праўдзівая наша версія або памылковая, застаецца толькі гадаць.
    Далейшы лёс РагвалодаВасіля нам невядомы. Але свой след у гісторыі ён пакінуў не толькі дзеямі, але і слаўнымі нашчадкамі. У літвінскіх летапісах распавядаецца, што князь меў сына Глеба, які нядоўга княжыў у Полацку, а таксама дачку Параскеву, якая за сваю хрысціянскую добразычлівасць пасля смерці была прылічана да святых. Магчыма, што і князь Усяслаў Васількавіч быў ягоным сынам, бо ў Густынскім летапісе ён названы паводле княжацкага імя бацькі Усяславам Рагвалодавічам. Увогуле лёс нашчадкаў РагвалодаВасіля вельмі загадкавы. Ад РагвалодаВасіля летапісцы выводзяць такія княжацкія роды, як Друцкія, Астрожскія, Пуцяты, Сакалінскія. Стрыйкоўскі даводзіў, што і польская каралева Сафія паходзіла ад Друцкіх. Але самае заблытанае, дык гэта радавод літвінскіх князёў. Незалежна адзін ад аднаго розныя летапісцы выводзілі ўладароў Літвы ад РагвалодаВасіля. Гэтак, паводле Васкрэсінскага летапісу і Міндоўг, і Тройдзень, і Віцень былі нашчадкамі Рагвалодавага сына Расціслава11. Той жа Стрыйкоўскі пісаў,
    77
    што літвінскі князь Таўцівіл, а значыць, і ягоны брат жамойцкі князь Транята, былі сынамі Глеба Рагвалодавіча, а таму і стаў Таўцівіл па «праву дзедзічнаму» полацкім князем12. А можа, так яно і ёсць, РагвалодВасіль паклаў пачатак дынастыі вялікіх князёў літоўскіх? I сапраўдную славу, і памяць пра РагвалодаВасіля прынеслі яму ягоныя нашчадкі!
    Вось такая гісторыя пра князя РагвалодаВасіля — асоба не гераічная, і не славай ён праславіўся ў летапісах. Але пакінуў сваё імя на памяць нашчадкам. Жыў такі чалавек, можа быць, мяккадушны і нерашучы па натуры, стаў нявольнікам свайго княжацкага паходжання і воляю людской і паверыў, што можа спраўдзіць надзеі, што ўсклалі на яго, пераацаніў сілы, а сіл вось і не хапіла. Асудзіў сябе на пакуты і другім прынёс нямала бяды. Ды і гонар княжацкі не дазваляў прызнацца ў сваёй слабасці: і праліваў братнюю кроў, мячом і гвалтам сцвярджаў сябе. I сабе шчасця не здабыў, і не тым, хто даверыўся яму. Павучальная гісторыя пра ўладара, не вартага высокага пасада і княжацкага вянца. Пэўна, трэба толькі пашкадаваць гэтага чалавека, ну што рабіць, калі абставіны былі мацнейшымі за яго. Але не хочацца і асуджаць. Усё ж вабіць барацьба слабага, які смела кідае выклік моцнаму, не хаваецца за чужымі спінамі, а мужна бярэ свой крыж у рукі і нясе яго. Прыніжалі і білі, а нёс. А калі зразумеў, што ноша не па ім, змірыў свой гонар, выракся ад таго, што наканавана не яму. I можа быць, у сваім маленькім і зялёным Друцку, дзе яго любілі месцічы, дзе штодня радавалася сэрца, гледзячы на сваіх дзяцей, састарэлы князь адчуваў сябе як ніколі шчаслівым, і адкрывалася яму новая ісціна, што ні ўлада, ні багацце, ні пераможная, на крыві ўзгадаваная слава, ні самаўлюбёнасць у свой гонар — шчасце. I дзякаваў Богу князь, што давялося яму пажыць простым жыццём, як людзі жывуць. I не карона яго суцяшала, а любоў людзей да яго і любоў яго да людзей. Чамусьці верыцца, што РагвалодВасіль дажыў апошнія гады ў шчасці, любові і згодзе з самім сабой.
    І^^І^вІ^ЙІі
    ЗА ДВА СТАГОДДЗІ ДА ГРУНВАЛЬДА
    УЛАДЗІМІР ПОЛАЦКІ (?—1216)
    3. Азгур. 1943 г.
    УЛАДЗІМІР ПОЛАЦКІ
    1186 годзе высадзіўся на бераг Лівоніі святар ордэна блаславеннага Аўгусціна Мейнард і «проста дзеля справы Хрыстовай» прыняўся «садзіць вінаграднік Гасподні». Полацкі князь Уладзімір — валадар Лівоніі — дазволіў Мейнарду прапаведаваць хрысціянства лівам. Hi полацкі князь, ні Усевалад, князь Герцыке, ні
    кукейноскі князь Вячка — ніхто з іх не адчуваў, якая бяда пастукала ў дзверы іхняга дома. Як жа не спрыяць было святой справе — слова Божае распаўсюдзіць сярод пазбаўленых выратавальнай веры паганцаў.
    З'яўленне Мейнарда ў Лівоніі не было выпадковым. Яшчэ ў сярэдзіне X стагоддзя пры германскім каралі Генрыху I Птушкалове нямецкія феадалы пачалі заваёву земляў заходніх славянаў. Пасля доўгай і крывавай барацьбы Генрыху I удалося скарыць лужыцкіх сербаў і люцічаў. Але ўжо ў канцы таго ж стагоддзя падуладныя немцам славянскія плямёны паўсталі і на цэлыя паўтара стагоддзі адваявалі сабе незалежнасць, толькі землі люцічаў засталіся ў руках немцаў. Аднак з сярэдзіны XII стагоддзя немцы зноў пачалі «рух на ўсход». У 1160 годзе саксонскі герцаг Генрых Леў перамог абадрытаў. На захопленай абадрыцкай зямлі нямецкія феадалы стварылі Мекленбургскае герцагства. Такі ж трагічны лёс напаткаў астатніх люцічаў і шпрэвян, на іх землях захопнікі стварылі Брандэнбургскае герцагства са сталіцай Берлін. На славянскіх землях немцы адчувалі сябе ўладарамі: гвалтоўтіа хрысцілі славянаў, прымушалі іх працаваць на сябе, а непакорных каралі смерцю. Заваёўніцкі імпэт нямецкіх рыцараў павялічыўся, іх прагнае вока ўтлядалася ва ўсход — там ляжалі новыя землі. Ад купцоў даведаліся яны і пра Лівонію.