Імя ў летапісе
Вітаўт Чаропка
Памер: 639с.
Мінск 2003
А Уладзімірка рыхтаваўся да новага паходу. На дапамогу яму прыйшлі палачане. Менскі князь зноў адваяваў Бярэсце, пасля чаго рушыў на Васільку, які з войскам палякаў стаяў на Нуры за Драгічыным. Цяпер перамога была на баку Уладзіміркі. He вытрымаўшы націску ягопых вояў, палякі пачалі адступаць да лесу, а Уладзімірка ў помсце за сваё ранейшае паражэнне амаль усіх іх пасек. Васілька з невялічкай дружынай уцёк да свайго цесця Лешкі і пры падтрымцы таго ў рэшце рэшт прагнаў з Падляшша Уладзімірку.
Адсутнасць дакладных крыніц і сведчанняў пра асобу полацкага вялікага князя не дае магчымасці вызначыць, хто ён быў сапраўды.
ПОЛАЦКАЕ КНЯСТВА НАПРЫКАНЦЫ XII стагоддзя
Запрашаючы Уладзіміра ў Полацк, веча, мабыць, паставіла перад ім дакладныя задачы, ад вырашэння якіх і залежаў яго лёс як кіраўніка Полацкай дзяржавы. Што ж маглі патрабаваць ад новага князя палачане? Аднаўлення былой магутнасці і велічы Полацкага княства, вяртання страчаных земляў, заха
86
вання адзінства полацкіх удзелаў. Мяркуючы па тым, што Уладзімір княжыў у Полацку на працягу трыццаці гадоў (1186— 1216), чаго пасля славутага Усяслава Чарадзея не ўдавалася ніводнаму полацкаму валадару, ён, калі і не выканаў усе тыя патрабаванні веча, усё ж сваёй дзейнасцю шмат у чым апраўдаў спадзяванні палачанаў. Галоўнае — не толькі дамогся аб'яднання ўсіх удзелыіых полацкіх князёў пад сваёй уладай, але і здолеў абараніць полацкі пасад ад іх дамаганняў. Унуграная стабільнасць дзяржавы, моцная ўлада яе кіраўніка давала палачанам надзею на поспех і ў знешняй палітыцы. 1 першай мэтай было — вызваліцца ад палітычнага ўплыву Смаленска, вярнуць Віцебск. А там, магчыма, бачылася баярам перспектыва авалодання Смаленскам і аб'яднання пад сваёй рукой усіх крыўскіх земляў.
Для барацьбы са Смаленскам у Полацку шукалі саюзнікаў. Спачатку надзея была на Ноўгарад. У 1191 годзе наўгародскі князь Яраслаў Уладзіміравіч у Вялікіх Луках сустрэўся з полацкімі пасламі, якіх, верагодна, узначальваў Уладзімір. У асвятленні гэтага эпізоду нельга не пагадзіцца з думкай М.Ермаловіча, які лічыў, што Ноўтарад у адплату за саюз з Полацкам патрабаваў ад яго паходу на Чудзь і на Літву9. Гэта было нявыгадна Полацку, і палачане адмовіліся ад саюзу з Ноўтарадам. Полацк дамаўляецца з Чарнігавам, які таксама быў зацікаўлены ў аслабленні Смаленска. У 1195 годзе чарнігаўскі князь Алег пасылае на Смаленскае княства войска на чале са сваім сынам Давыдам. Дзесьці каля Віцебска чарнігаўцы сустрэліся з палачанамі, якіх, без сумненняў, прывёў Уладзімір, бо ўдзел князя ў баявых паходах — адзін з яго абавязкаў.
Сюды, пад Віцебск, паспяшалася і смаленскае войска пад зверхнасцю Мсціслава Раманавіча, а таксама разанская дружына. Мсціслаў Раманавіч, убачыўшы перад сабой чарнігаўцаў, адразу рушыў у бой, нават «не нзряднвшн полков свонх». Баявы дух і мужнасць смаленскіх вояў былі добра вядомыя на Русі (летапіс паведамляе пра іх «дерзн боевы»). Смаленцы змялі чарнігаўскія палкі, патапталі сцягі Алегавы і забілі яго сына Давыда.
Вось тут і паказалі сябе «грозные» палачане. Паводле тацішчаўскіх звестак, палачане сталі перад лесам, і смаленцы, выступіўшы супраць іх, палічылі, што перад імі толькі частка полацкага войска, а другая схавалася ў лесе10. Тысяцкі* Міхалка даў смаленцам загад адыходзіць. Тым не меней палачане не пагналіся на злом галавы за ворагам, а патаемна абышлі яго і
'Тысяцкі — водца гарадскога апалчэння.
87
Ўдарылі нечакана ў спіну. У шэрагах смаленскага войска пачалася сумятня. Да самай цемры палачане распраўляліся са смаленцамі. Мсціслаў Раманавіч у гэты час пасля пагоні за чарнігаўцамі вяртаўся з перадавой дружынай, але ў цемры натрапіў на палачанаў. Друцкі князь Барыс захапіў яго ў палон. Астатнія смаленскія князі ў паніцы кінуліся наўцёкі. Уладзімір авалодаў Віцебскам і пасадзіў там князя Васільку.
Так ярка была здабыта перамога над Смаленскам, і цяпер у Полацку выношвалі задуму аслабіць Ноўгарад. Уладзімір, як гэта часта ён рабіў раней, набірае ў Літве войска, якое разам з палачанамі нападае на бліжэйшы ад іх княства наўгародскі горад Вялікія Лукі і спальвае яго. Гэты паход выклікаў шаленства ў Ноўтарадзе. Зімой 1198/99 года вялікае войска наўгародцаў, пскавічоў, ладжанаў, наваторжцаў рушыла на Полацк. Уладзімір, каб не дапусціць спусташэння сваіх земляў, пусціўся Ў дыпламатыю, як у 1186 годзе, калі такім чынам удалося вырашыць капфлікт са Смаленскам і Ноўгарадам. Полацкія паслы каля возера Каспля сустрэлі варожае войска і дарамі і грашамі задобрылі наўгародскага князя, які ўсё ж палохаўся і добра ведаў, што сустрэча з палачанамі не абавязкова скончыцца перамогай. Так паступова Полацк вызваляўся ад уплыВУ двух моцных суседзяў і сам пераходзіў да агрэсіўнай палітыкі ў дачыненні да іх.
Моц княства выявілася і ў 1201 годзе, калі частка літоўскіх князёў выправілася ў рабаўніцкі паход на падуладных Полацку земігалаў. Тут жа Уладзімір увёў свае войскі ў Літву, вымусіўшы літоўцаў вярнуцца ў свае межы.
Толькі пасля гэтых падзей — у 1203 годзе — Уладзімір пачаў адкрытую вайну з крыжакамі.
ПАЧАТАК ВАЙНЫ 3 ОРДЭНАМ
Існавала ў сярэднявеччы традыцыя: перад сечай лепшыя віцязі варожых рацей скрыжоўвалі зброю паміж сабой. Пераможца гэтага паядынку нібыта рабіў зачын на перамогу, усяляў у сэрцах сваіх таварышаў адвагу і мужнасць. Вельмі падобны на гэтых віцязяў палачане — яны першымі з усходніх славянаў прынялі бой з небяспечным ворагам. Грунвальд пачынаўся тут, у Лівоніі, дзе беларускія дружыны ўпершыню ўступілі ў бой з крыжакамі — зачын на грунвальдскую перамогу рабіўся за два стагоддзі да яе.
Паход 1203 года болей паходзіў на набег, чым на прадуманую і добра падрыхтаваную вайсковую аперацыю. Яшчэ ў барацьбе з лівамі, што прызналі ўладу Ордэна, Уладзіміру спры
88
яў поспех (ягоная дружына абклала замак Ікескола і вымусіла ліваў плаціць даніну), але вось з крыжакамі... Тых жахам не возьмеш, у тых навейшая ў Еўропе зброя: далёкасяжныя самастрэлы і моцныя каменямёты. Пад Гольмам рыцары з самастрэлаў і каменямётаў паранілі ў палачанаў шмат коней — і Уладзімір не разыкнуў пад абстрэлам перапраўляцца цераз Дзвіну. Палачане адступілі ад Гольма. Відаць, Уладзімір усё жтакі не даацаніў крыжацкай пагрозы і ўзяў з сабой у паход невялікую дружыну.
Адразу пасля адступлення палачанаў герцыкскі князь Усевалад з літвінамі, або летонамі, як іх называе «Хроніка Лівоніі», таксама зрабіў напад на Рыгу і парабаваў рыжскія ваколіцы.
Нягледзячы на адносную няўдачу першага сутыкнення палачанаў з крыжакамі, паход 1203 года стаў сур'ёзнай перасцярогай Альберту. Яму неабходна было шукаць шляхі стрымання Полацка, не даць разгарэцца вайне з ім, трэба было выйграць час, каб паспець умацаваць свае пазіцыі ў Лівоніі, папоўніць Ордэн новымі пілігрымамі. Альберт працягвае лічыць Уладзіміра ўладаром Лівоніі, прызнае ягоную ўладу і выплачвае яму даніну за ліваў, але адначасова мячом заганяе ліваў у хрысціянства, захоплівае і раздае рыцарам у леннае карыстанне лівонскія землі. Так доўга не магло працягвацца. Да Уладзіміра ў 1206 годзе прыбыло ліўскае пасольства. Паслы скардзіліся на немцаў, што тыя не трымаюць мір, нападаюць на ліваў, прымушаюць іх прымаць новую веру. I Уладзімір зрабіў выбар: ён разаслаў па ўсёй Полацкай зямлі вестуноў збіраць дружыны для паходу на Лівонію. Князь вырашыў на караблях і плытах з бярвенняў спусціцца да Рыгі і захапіць яе.
Нейкім чынам пра пасольства ліваў даведаўся Альберт, і ён, каб задобрыць полацкага князя і сарваць паход, пасылае да Уладзіміра сваё пасольства, а на чале яго ставіць хітрага манаха Тэадорыха — таго самага, што яшчэ пры Мейнрадзе ездзіў да папы рымскага. Па дарозе ў Полацк на пасольства напалі летоны і адабралі дары для полацкага князя. Верагодна, да гэтага прыклаў руку герцыкскі князь Усевалад — ён быў у сваяцтве з летонскім князем Даўгерутам і часта ўзначальваў летонаў у паходах. Усеваладу, валоданні якога знаходзіліся ў Лівоніі, нічога не выгарала ад міра Полацка з Рыгай. Ён разумеў, што рана ці позна крыжакі нападуць і на ягонае княства.
Паслы прыбылі ў Полацк. Прымаючы іх, Уладзімір вырашыў выкрыць хлусню ордэнцаў, што нібыта Ордэн не парушаў мір і не нападаў на ліваў. Для гэтага ён паклікаў і лівонскіх паслоў. Тыя пацвердзілі свае словы: крыжакі не выконваюць умоў міру. Князь загадаў немцам выйсці на двор і чакаць BroHara рашэння. Пакуль князь раіўся са сваімі баярамі, Тэадо
89
рыху ўдалося грашыма падкупіць аднаго з княжацкіх слут і выведаць у яго аб намерах Уладзіміра выступіць паходам на Лівонію. Генрых Латвійскі, які апісвае гэтыя падзеі, распавядае, што Тэадорых, знайшоўшы ў Полацку жабрака з Гольма, наняў таго і паслаў у Рыгу да Альберта з папярэджаннем аб небяспецы. Але ўзнікае пытанне: як мог Тэадорых так хутка знайсці ў вялікім горадзе гэтага «жабрака з Гольма»? Ці не быў гэта ордэнскі віж?*
Даведаўшыся, што Уладзімір рыхтуецца да паходу на Рыгу, Альберт затрымаў у Лівоніі пілігрымаў, што збіраліся вярнуцца ў Германію. У сваю чаргу і Уладзімір даведаўся пра ўчынак Тэадорыха і, зразумеўшы, што яго намер выкрылі, задумаў хітрасць. Ён адпусціў Тэадорыха дадому і адправіў разам з ім сваіх паслоў да Альберта, нібыта дзеля таго, каб яны, выслухаўшы абодва бакі — крыжакоў і ліваў, — вырашылі, хто з іх кажа праўду. Сапраўднай жа мэтай іх было падняць супраць Ордэна ліваў і лэтаў. Прыбыўшы ў Лівонію, полацкія паслы спыніліся ў кукейноскага князя Вячкі. Разам з Тэадорыхам у Рыгу паслалі дзяка Стафана, каб той запрасіў Альберта на сустрэчу з пасольствам 30 мая 1206 года каля ракі Вогі (зараз Огер). Як толькі Тэадорых са Стафанам пакінулі Кукейнос, палачане раз'ехаліся па селішчах ліваў і лэтаў і пачалі заклікаць іх падняцца на крыжакоў. Тут і праявілася раз'яднанасць і варожасць паміж плямёнамі, чым не раз карысталіся крыжакі. Калі лівы падняліся на барацьбу з ворагам, дык лэты не падтрымалі іх.
На запрашэнне Стафана Альберт пасля нарады са сваімі набліжанымі адказаў: «Ва ўсіх краінах, як вядома, існуе агульны звычай, каб паслы, адпраўленыя сваімі валадарамі, самі шукалі таго, да каго пасланыя, і з'яўляліся да яго, але ніколі гаспадар, якім бы сціплым і ласкавым ён ні быў, не выходзіць са сваіх умацаванняў насустрач паслам. Таму і паслам, і іх ганцам належыць шукаць нас у нашым горадзе, дзе мы са сваімі маглі б прыняць і ўтрымліваць іх з большай пашанай. Такім чынам, хай завітаюць, нічога не баючыся, чакаючы ганаровага прыёму»11. Альберт адмовіўся пакідаць Рыгу. Можа, на яго выезд з Рыгі і спадзяваўся Уладзімір, каб з дапамогай ліваў захапіць рыжскага біскупа.