• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імя ў летапісе  Вітаўт Чаропка

    Імя ў летапісе

    Вітаўт Чаропка

    Памер: 639с.
    Мінск 2003
    733.13 МБ
    Змірыцца са стратай Лівоніі Уладзімір не мог. Знешне пачцівы, называючы біскупа айцом, князь застаўся ў душы яго непрымірымым ворагам. Ён пачаў дзейнічаць супраць Ордэна праз Усевалада. Нібы і мір трымаў з ім, але ў той час з дапамогай Усевалада ўваходзіў у зносіны з летонамі і падтрымліваў іх у вайне з крыжакамі. «Бо кароль Усевалад з Герцыке заўсёды быў ворагам хрысціянскага роду, а болей за ўсё лацінян. Ён быў жанаты з дачкою аднаго з найболей магутнейшых лето
    95
    наў (Даўтерута. — В.Ч.). I будучы як зяць ягоны ддя іх амаль сваім, звязаны з імі звыш таго і сяброўствам, часта ўзначальваў іх войскі, аблягчаў ім пераправу цераз Дзвіну, забяспечваў іх прадуктамі, калі ішлі яны на Русію, Лівонію ці Эстонію»20. I схапіць за руку Уладзіміра немагчыма: ён нібы не мае ніякага дачынення да летонскіх паходаў.
    Тую самую палітыку мы назіраем у адносінах Полацкай зямлі да суседніх рускіх княстваў. Альберт указвае, што Усевалад ваяваў землі рускіх хрысціян. Якія ж землі меў на ўвазе біскуп? Трэба думаць, не полацкія. He мог Усевалад у такі складаны для ягонага княства час, калі над ім навісла крыжацкая навала, падняць меч супраць свайго сюзерэна і саюзніка ў барацьбе з Ордэнам. Таму можна сцвярджаць, што з Уладзімірава ведама Усевалад нападаў на смаленскія, пскоўскія і наўгародскія землі. I тут таксама Уладзіміра было цяжка схапіць за руку, абвінаваціць у парушэнні міру з суседнімі княствамі, a значыць, пачаць з ім вайну.
    Як правіла, летонскія набегі адбываліся з Полацкай зямлі, што пасля дало падставу гісторыкам сцвярджаць, нібыта Полацкая дзяржава ў канцы XII стагоддзя настолькі аслабела, што падпала пад уладу Літвы. Паведамленне Генрыха Латвійскага ў многім абвяргае гэты міф. Характэрна, што рускія князі так і не здзейснілі ніводнага паходу на Літву праз Полаччыну. Відаць, полацкія князі, якія не былі зацікаўлены ў паражэнні Літвы, проста не прапускалі іх праз свае землі.
    А Ордэн тым часам зноў перайшоў у наступ. Кукейноскія рыцары абвінавацілі князя Усевалада ў тым, што ён ужо шмат гадоў не з'яўляецца да Альберта і заўсёды дапамагае летонам і парадай, і справай. 3 біскупава бласлаўлення крыжакі з лэтамі ў 1214 годзе выправіліся на Усевалада. Паблізу Герцыке яны злавілі аднаго з русаў, звязалі яго і ноччу павялі з сабою да замка. Загадалі яму перабрацца цераз роў і загаварыць з вартавым, а самі крочылі за ім. Вартавы падумаў, што гэта ішлі свае гараджане, якія днём пакінулі горад, і бесперашкодна прапусціў іх. Крыжакі падняліся на вал, акружылі замак. Раніцай яны захапілі Герцыке і разрабавалі яго. Жыхароў, якія не паспелі ўцячы, узялі ў палон.
    Усевалад у гэты час адсутнічаў, вярнуўся ён ужо на папялішча роднага дома. Толькі не аднаўляць спалены горад давялося яму, а зноў абараняцца ад ворага. Ордэн паўтарае паход на Герцыке. Усевалад пасылае вестуноў да летонаў. Але тыя спазніліся. Ёсць звесткі, што ў баі з крыжакамі Усевалад загінуў21. Хоць Генрых Латвійскі і згадвае ягонае імя ў 1225 годзе сярод тых, хто прыехаў у Рыгу на сустрэчу з папскім легатам, але хутчэй за ўсё крыжацкаму храністу было непрыемна за
    96
    носіць на старонкі летапісу факт здрадніцкага забойства рыцарамі ордэнскага падданага, бо чым можна вытлумачыць, што амаль за дзесяць гадоў ён ані разу не памянуў імя герцыкскага князя. Змірэннем Усевалада? Нешта не падобна, каб ён, зацяты вораг крыжакоў, мог змірыцца з іхняй уладай над сабою.
    Так Полацк страціў свой апошні фарпост у Ніжнім Падзвінні. I ўсё ж Полацк не склаў зброі. Яго пазіцыі ў Прыбалтыцы паранейшаму былі моцныя. У руках палачан заставалася Латыгольская зямля. Паранейшаму народы, што змагаліся супраць крыжакоў, бачылі ў Полацку свайго саюзніка. У 1216 годзе эсты звярнуліся да князя Уладзіміра з просьбай, каб ён з войскам прыйшоў ваяваць Рыгу. Самі эсты абяцалі адначасова пачаць вайну супраць ліваў і лэтаў, а таксама заперці гавань у Дынамюндэ. Гэта быў той момант, які так цярпліва чакаў Уладзімір. У выніку ўзгодненых дзеянняў эстаў і палачанаў Ордэн аказаўся б у акружэнні, а гэта абяцала перамогу над ім. Уладзімір пачаў дзейсна збіраць войска з Полаччыны і Літвы. Калі ўсё было гатова для паходу, Уладзімір, які збіраўся ўзначаліць войска, узышоў на карабель. Раптам ён беспрытомна паваліўся і адразу памёр. Застаўшыся без правадыра. войска разышлося па дамах. Верагодна, і гэта падобна на праўду, Уладзіміра атруцілі ордэнцы.
    А праз восем гадоў — у 1224 годзе — пры абароне наўтародскага горада Юр'ева* загінуў князь Вячка. Так і не ўклаў ён меч у похвы — ваяваў з крыжакамі. Як прызнаецца ордэнскі храніст: «...стаў корнем усялякага зла ў Лівоніі»22. Вячка ўзначаліў паўстанне эстаў супраць Ордэна і, калі крыжакі акружылі яго ў Юр'еве і прапанавалі «вольны шлях», адмовіўся ад гэтай прапановы.
    Многа дзён доўжылася аблога. Крыжакі абстрэльвалі замак з балістрыяў і катапультаў. Разам са стрэламі на замак ляцелі гаршкі з гаручай смалой — «грэчаскім агнём». Дзеля запалохання абаронцаў крыжакі палілі перад валамі вялікія вогнішчы. I ўдзень, і ўначы ішоў падкоп пад сцены. У адказ з сценаў стралялі з лукаў і балістрыяў. Расказ Генрыха Латвійскага паказвае, наколькі жорстка біліся крыжакі за Юр'еў. Угневаныя крыжакі на вайсковай нарадзе вырашылі нікога з абаронцаў замка не шкадаваць і «адпомсціць зладзеям на жах іншым»23. I вось быў вырыты падкоп, і крыжакі пайшлі на штурм. Абаронцы мужна сустрэлі ворага. Праз адтуліны ў вале яны пускалі на крыжакоў вогненыя колы. Але крыжакі патушылі агонь з запаленай штурмавой вежы і самі запалілі
    ’Цяпер горад Тарту ў Эстоніі.
    97
    замкавую вежу, скарыстаўшы падкоп. Некаторыя штурмуючыя праз адтуліны ў валах праніклі ў замак. За імі ў бой кінуліся ўсе сілы крыжакоў. Уварваўшыся ў замак, яны «адразу пачалі забіваць народ, і мужчын, і нават жанчын, не шкадавалі нікога, так што лічба забітых дасягнула да тысячы»24.
    Вячка на чале з двума сотнямі воінаў заняў абарону ва ўнутраных умацаваннях. Біліся да апошняга. I Вячка гераічна загіНУЎ У баі.
    Пасля будуць гады жорсткай і ўпартай барацьбы з крыжакамі. Будуць і паражэнні, будуць і перамогі, і надыдзе дзень Грунвальдскай бітвы, калі беларускія, жамойцкія, украінскія, чэшскія, польскія палкі разгромяць Тэўтонскі ордэн. Але тады, калі на пажарышчах разбураных гарадоў крыжакі святкавалі сваю чарговую заваёву, ніхто з іх не ведаў аб сумным і бясслаўным канчатку той справы, дзеля якой яны ўзялі ў рукі зброю, не ведалі, што смерць і Усевалада, і Уладзіміра, і Вячкі — гэта зачын вялікай перамогі над Ордэнам.
    
    ПАДМАНЛІВАЯ ВЕЛІЧ
    МІНДОЎГ (7—1263) Гравюра з «Хронікі Еўрапейскай Сарматыі» А. Гваньіні. 1578 г.
    МІНДОЎГ
    н загінуў тады, калі, здавалася, дасягнуў усяго, аб чым многія гады марыў: улады «во всей земле Лнтовской», славы, багацця. Толькі ці прынесла ўсё гэта яму шчасце, адчуванне недарэмнасці пражытых гадоў, супакой? Мяркуючы па тым, што ўсё жыццё ён ваяваў сунраць ворагаў, падманваў, хітрыў, здраджваў учарашнім сябрам,
    саюзнікам, паплечнікам, сам сабе, мяняў веру, ён адчуваў, што ўся ягоная веліч, усе дасягненні — мройныя, а таму зноў падманваў, хітрыў, здраджваў сябрам і саюзнікам, мяняў веру, ваяваў... I хіба не адпомсціла яму жыццё за здраду і аблудлівасць, калі ўчарашнія паплечнікі забілі яго разам з сынамі?
    Пазней яму беспадстаўна прыпішуць тое, чаго ён не здзейсніў,
    яго назавуць вялікім, прысвецяць не адзін твор, ідэалізуюць яго вобраз. Але якім жа на самай справе быў той, каго клікалі Міндоўгам?
    Даводзіцца толькі шкадаваць, што час данёс да нас не так ужо шмат звестак як пра Міндоўга, так і пра яго эпоху. фрагментарнасць звестак, іх «туманнасць», адсутнасць багатага фактычнага матэрыялу спарадзілі нямала спекуляцый адносна асобы Міндоўга. Да яго спраў далучалі «заваёву» Беларусі, прычым ніхто з гісторыкаў, якія сцвярджалі гэта, не прывёў ніводнага дакумента на доказ. Нам, беларусам, аднаго з дзеячаў нашай мінуўшчыны афіцыйная гісторыяграфія прадстаўляла як чужынца і заваёўніка.
    Але ж зазірнём у беларускія паданні: што распавядаюць яны пра Мііідоўга? Як жа самі простыя беларусы ўспрымалі князя? Дык вось беларусы ў паданнях не называюць Міндоўга ні заваёўнікам, ні тыранам, ні чужаком, а называюць наваградскім князем1 — гэтым самым прызнаюць яго закошіым уладаром Наваградка. Памяць народная зберагла і тое, пра што так сціпла нагадваюць летапісы, — што Наваградак «быў у той час сталі
    101
    цай Літоўскай»2. I яшчэ адна акалічнасць. Так званыя «вызваліцелі» — галіцкавалынскія князі са сваімі дружынамі — старажытнымі наваградцамі, паводле паданняў, успрымаліся адназначна — вораг, а войска Міндоўга для іх — «наша» войска3.
    Першы напамін пра Міндоўга мы знаходзім у Іпацьеўскім летапісе, у запісе пад 1219 годам, сярод князёў Літвы і Жамойці, якія прыехалі да Данілы Галіцкага браць мір з ГаліцкаВалынскім княствам. Другі раз згадвае летапіс пра Міндоўга пад 1237 годам. У той час Даніла Галіцкі ваяваў з Кандратам Мазавецкім, і «возведе на Конрада Лнтву Мнндовга* Мзяслава Новогородьского»4. Гэты запіс дае нам каштоўную інфармацыю, і, як вынікае з яго, «Літва Міндоўга» залежала ад Ізяслава Наваградскага і знаходзілася недзе паблізу Наваградка. Дзе? Адказ на гэта пытанне даў М.Ермаловіч.
    «ЛНТВА МННДОВГА»
    Прааналізаваўшы дадзеныя летапісаў, дакументаў, тапанімікі, гісторык М.Ермаловіч высветліў, што летапісная Літва знаходзілася ў Верхнім Панямонні, а не на тэрыторыі сучаснай Летувы. Гэтая летапісная Літва «пакінула свае «аўтографы» ў выглядзе назваў вёсак Літва, якія мы знаходзім і зараз у Слонімскім, Ляхавіцкім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім і Маладзечанскім раёнах. Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, ТураваПінскай і Навагародскай землямі і побач з імі з'яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі»**5. I тут, у раёне к паўночнаму захаду ад Барысава і паўднёвага захаду ад Бярэзінскага запаведніка, у радыусе 80—100 кіламетраў знаходзіцца арэал
    ‘Пэўна, пад выразам «Літва Міндоўга» трэба разумець не землю, а баявую дружыну літвы (літвінаў), якую ўзначаліў Міндоўг. На гэты «рубеж» указвае і Длугаш, які пісаў, што Бярэзіна аддзяляе Літву ад рускіх земляў.
    "Можна дапусціць, што межы старажытнай Літвы былі куды шырэй, чым тыя, якія вызначыў М.Ермаловіч. На поўдні літоўская мяжа, пэўна, сягала да Ясельды і нават пераходзіла яе. «Хроніка Літоўская і Жамойцкая», распавядаючы пра паход Данілы і Васількі Раманавічаў на Літву, кажа: «...места н все нх волостн огнем н мечем аж за Ясолдаю н Нарвою рекамн выплендровалн». Усходнепаўднёвая мяжа пралягала каля Слуцка і Менска, пра што ўказвае Магілёўская хроніка. У раёне Слуцк—Капыль і Шацк—Талька якраз і знаходзім значны арэал балцкіх назваў. Абагнуўшы Менск, літоўская мяжа на ўсходзе ішла, пэўна, да Барысава і пралягала па Бярэзіне. He выпадкова супадаюць паданні «Хронікі Літоўскай і Жамойцкай», дзе гаворыцца, што князь Барыс заснаваў горад Барысаў: «...знак вечной граннцы умоцннтн межн Лнтвою м князством Полотцкнм», і заява маскоўскіх паслоў, якія патрабавалі беларускія гарады: «...а рубеж был тем городом с Лнтовской землею по Березыню».