• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імя ў летапісе  Вітаўт Чаропка

    Імя ў летапісе

    Вітаўт Чаропка

    Памер: 639с.
    Мінск 2003
    733.13 МБ
    107
    ШЛЯХ ДА ЎЛАДЫ
    У адрозненне ад іншых балцкіх земляў «Літва Міндоўга» не ведала спусташальных крыжацкіх нашэсцяў, не была ў гандлёвай блакадзе Ордэна, вяла ажыўлены гандаль з Наваградкам, і не выпадкова, што Міндоўт становіцца адным з моцных і ўплывовых феадалаў «всей землн Лнтовской». Саюзныя адносіны з галіцкавалынскім князем Данілам Раманавічам (Міндоўг двойчы ўдзельнічаў у яго паходах: першы ў 1237 годзе супраць Конрада Мазавецкага, другі ў 1245 годзе супраць чарнігаўскага князя Расціслава) забяспечвалі князя падтрымкай моцнага саюзніка. Таму і звярнуліся да яго куршы з просьбаю аб дапамозе ў барацьбе супраць немцаў, якія з 1242 года пачалі захопліваць куршскія землі, будаваць там замкі і мячом хрысціць насельніцтва.
    Міндоўг сабраў, паводле «Рыфмаванай хронікі», каля 30 тысячаў вояў, што даволі верагодна (польская «Вялікая хроніка» называе такую ж колькасць войска Міндоўга падчас яго пахода на Мазовію27), і пайшоў на Амботэн і ўзяў яго ў аблогу. Пяць тыдняў беспаспяхова ваяваў ён гэтую цвержу.
    3 Гольдынгена на дапамогу крыжакам падаспеў ордэнскі атрад. Калі Міндоўг павёў сваё войска на штурм, крыжакі нечакана з лесу ўдарылі ў тыл. Пачалася паніка, войска кінулася наўцёкі. Міндоўт згубіў 1500 воінаў. Крыжакі захапілі і яго абоз. Акрыленыя перамогай рыцары рушылі ўслед за Міндоўгам, каб канчаткова расправіцца з князем. Міндоўг зачыніўся ў сваім градзе (відаць, Руце, дзе ён пазней таксама будзе абараняцца ад сваіх ворагаў) і ледзь здолеў адбіцца ад крыжакоў.
    Паражэннем тут жа скарысталіся ворагі Міндоўга ўнутры Літвы. «За ворожьство с ннмн» яны і выгналі князя з яго зямлі. Міндоўга напаткаў лёс многіх літоўскіх феадалаў, якія ў выніку міжусобных войнаў уцякалі з Літвы і шукалі прытулак пры дварах рускіх князёў або ў крыжакоў. Уцекачы прымалі хрысціянства, а пасля з войскам, якое давалі ім новыя гаспадары, ваявалі сваю былую Радзіму. Так рабілі Таўцівіл, Едзівіл, Вікінт, Даўмонт, Суксе, Полюш, Вітаўт, Свідрыгайла. Міндоўг са сваімі баярамі, пэўна, уцёк у Наваградак, дзе яго добра ведалі.
    Мінула два стагоддзі, як Яраслаў Мудры пасля паходу на Літву заснаваў на мяжы яцвяжскіх і літоўскіх земляў Наваградак. За гэты час невялікая цвержа ператварылася ў багаты і шматлюдны горад — цэнтр славянскай каланізацыі балцкіх земляў. Горад акружалі высокія драўляныя сцены, а ўнутры ён быў забудаваны дварамі феадалаў і купцоў, дамы якіх упрыгожвалі яркія роспісы, разьба, мэбля. Урадлівая глеба, наяў
    108
    насць балотных рудаў, а значыць ... радовішчы крэйды ў раёне прытока Нёмана Росі (археолагі знайшлі там старажытныя шахты), і як вынік — развіццё рамёстваў, сталі асновай эканамічнай магутнасці Наваградчыны.
    Важнай крыніцай багацця Наваградка быў гандаль. Па Нёмане наваградскія купцы пападалі ў Балтыйскае мора, а далей у гарады Паўночнай і Заходняй Еўропы. Развітая волакавая сістэма звязвала Нёман з Дняпром і Заходняй Дзвіной. Па Дняпры быў выхад у Чорнае мора, а праз Заходнюю Дзвіну купцы маглі выйсці ў басейн Волгі, у Каспійскае мора. Як сведчанне шырокіх ганддёвых сувязей Наваградскай зямлі — знаходкі скарбаў з арабскімі дзірхемамі, манетамі візантыйскіх імператараў, пражскімі грошамі, дынарыямі манетнага двара Вісбю, шылінгамі Тэўгонскага ордэна, заходнееўрапейскімі грашамі28. А па разнастайнасці прывазнога посуду, які знаходзяць археолагі ў Наваградку, можна вывучыць мастацкія стылі візантыйскіх, кіпрскіх, сірыйскіх сасудаў29. Усё гэта сведчыць, што ў наваградскіх баяраў назапасілася нямала багаццяў.
    Прыток славянскіх перасяленцаў спрыяў узнікненню гарадоў: Слоніма, Ваўкавыска, Гарадзеня, Здзітава, Зэльвы, Свіслачы. А выгаднае геаграфічнае становішча ўратавала Наваградчыну ад спусташальнага татарамангольскага нашэсця. Тысячы і тысячы ўцекачоў з рускіх княстваў знаходзілі тут сабе паратунак ад мангольскай навалы.
    I не такой ужо нязбытнай марай было жаданне наваградцаў вызваліцца ад улады Данілы Галіцкага, зрабіць свой горад цэнтрам аб'яднання ўсіх беларускіх земляў. Ддя гэтага меліся ўсе ўмовы: выгадная палітычная кан'юнктура ва Усходняй Еўропе, і аслабленне ГаліцкаВалынскага княства пасля мангольскага нашэсця, і развітая гаспадарка і эканоміка, і багатая скарбніца. Ордэнская і мангольская пагрозы вымушалі не чакаць. Пагрэбна была моцная дзяржава, якая б супрацьстаяла і крыжакам, і манголам, і другім ворагам. На падставе летапіснага паведамлення, што Міндоўг у 1246 годзе прыняў «веру хрнстнанскую от Востока co многнмн свонмн бояры», М.Ермаловіч робіць выснову, што гэта адбылося ў Навагра,дку, куды яго запрасілі на княжанне30. Аднак гэтае паведамленне летапісу XVII стагоддзя. Іпацьеўскі летапіс, які вёўся і ў часы Міндоўга, не паведамляе ні аб прыняцці ім праваслаўя, ні аб княжанні яго ў Наваградку. He выключана, што ён мог прасіць дапамогі ў наваградчан.
    Некалькі гадоў Міндоўг затраціў на збіранне баявой дружыны і падрыхтоўку да заваёўніцкага паходу на Літву. Мяркуючы па археалагічных дадзеных, наваградскія воі шырока карысталіся баявымі сякерамі, лукамі, дзідамі, штылетамі, кісценямі, дубінамі і паліцамі.
    109
    Дзесьці ў 1252 годзе Міндоўт «Лнтву зане»31. Тое, што ён дзейнічаў на чале наваградскай дружыны, вынікае і з паведамлення I Наўгародскага летапісу. Распавядаючы пра падзеі, якія адбыліся пасля Міндоўтавай смерці, летапіс указвае, што Войшалк прыйшоў на Літву «сьвкупн около себя вон отца своего н прнятелн»32, а Іпацьеўскі летапіс удакладняе, што гэта былі наваградцы33. Ваяводам у Міндоўга служыў разанскі баярын Астафій Канстанцінавіч, які ўцёк ад манголататарскага нашэсця ў Наваградак.
    ВАЙНА 3 ГАЛІЦКАВАЛЫНСКІМ КНЯСТВАМ
    Здрадніцкія забойствы, хітрасць, падман — ні перад чым не спыняуся Міндоўг, каб усталяваць сваю ўладу на Літве, той, хто станавіўся на ягоным шляху, быў забіты, як князі Булевічы, альбо вымушаны падзяліць лёс ізгояў, як князі Вікінт, Таўцівіл і Едзівіл. «Бесчнсленное нменне» літоўскіх феадалаў Міндоўг раздаваў сваім паплечнікам. «...Бысть княжюіцю ему в землн Лнтовьской, н пача кзбнватн братью свою н сыновце свон, a друшя выгна нз земле. Н нача гордетм велмн, н вознесеся славою н гордостью велякою, н не творяше протнву себе ннкого же», — гэтак пісаў пра праўленне Міндоўга Іпацьеўскі летапіс34.
    Вельмі ўмела выкарыстоўвае ён міжусобныя войны дробных літоўскіх і жамойцкіх князькоў. Напрыклад, падтрымаў нейкага князя Аонгвена, які варагаваў з князямі Дуцэ, Мільгернэ і Дзіндэне. «3 тых часоў як Міндоўг пайшоў супраць нас, нам не жыць у гэтай краіне», — прызнаюць яны35. I ўцякаюць у Рыгу, дзе, прыняўшы хрысціянства, становяцца крыжацкімі прыслужнікамі і водзяць рыцараў у паходы на Літву. Падобны лёс напаткаў і князёў Таўцівіла (магчыма, тапонім Таўтвелы ў Пружанскім раёне паказвае, што Таўцівіл жыў там), Едзівіла і жамойцкага князя Вікінта. Каб пазбавіцца ад іх, Міндоўг пусціўся на хітрасць — паслаў ваяваць Смаленск і паабяцаў: «Што кто прнемлеть, собе держать»36, а ўслед паслаў сваё войска для расправы з імі.
    He думалі яны, калі Міндоўт з купкай сваіх баяраў «за ворожьство» з імі ўцёк з Літвы, што ўся вайна з ім яшчэ наперадзе. Што знойдзе ён падтрымку ў Наваградку і з наваградскімі дружынамі вернецца назад. I будзе зваявана «вся земля Лнтовская». I ўжо яны толькі ўцёкамі і выратуюцца. He прадбачылі. Вяртанне Міндоўга было нечаканасцю. Хаця і змоцніліся яны супраць яго, але давялося прызнаць над сабою ягоную ўладу. Ды хіба пакора магла выратаваць жыццё? He падманула іх ветлая ўсмешка Міндоўта: у халодных ягоных вачах чыталі яны смяротны прысуд. Смерць князёў Булевічаў памят
    110
    Я.Павіслак. Сустрэча Міндоўга з Андрэем Сцірландам. Канец XIX ст.
    ная ім. Ну, скарыліся яму, і што — чакаць, калі ён пачне іх знішчаць, ці ратавацца?
    Міндоўг пасля нямала будзе шкадаваць, што выпусціў іх з Літвы. А разлічыў, здаецца, усё. He ўлічыў аднаго: што яго непрыяцелі, не спадзеючыся на ратунак, на Смаленск не пойдуць.
    Шляхі ізгояў... Куды яны вядуць? Туды, дзе вораг твайго ворага. Галіцкавалынскі князь Даніла, які быў жанаты з Таўцівілавай сястрой, — вось хто мог дапамагчы ім у барацьбе з Міндоўгам. Князь даўно з трывогай сачыў за падзеямі, што адбываліся на Наваградчыне і Літве. Наваградак станавіўся новым палітычным цэнтрам Усходняй Еўропы, канкурэнтам Галічу і Уладзіміру. Да Данілы і прыбылі князіўцекачы.
    Адным моцным ударам рашае Даніла пакончыць з новай дзяржавай. А для гэтага патрэбны войскі, і таму князь звяртаецца да Польшчы. Адасобленая ад Наваградка і Літвы Паддяшскай зямлёй, яна не бачыла пагрозы сабе. Наадварот, Наваградская дзяржава разглядалася палякамі як сіла, здольная супрацьстаяць ГаліцкаВалынскаму княству. I Польшча адмовілася падтрымаць Данілу. Так Міндоўг, які яшчэ не ўсіупіў у вайігу, атрымаў важную перамогу. А для Таўцівіла гэта было паражэнне.
    Тады Даніла пасылае ў доўгі ваяж Вікінта — Яцвезь, Жамойць, Лівонія. «Сребром н дармн многымн» Вікінту ўдаецца схіліць супраць Міндоўга яцвяжскіх і жамойцкіх князёў. Трохі складаней было з «рыцарамі Хрыстовымі». Тыя гандляваліся. Умова: прыміце хрысціянства. Ну як жа: слуті хрысціянства і дапамагаюць паганцам. Вікінт прыняў хрысціянства, і крыжакі забылі аб крыўдах на яго. Занепакоены Міндоўг шле Данілу дары, каб той расправіўся з Таўцівілам: «Не чннн нма мнлостн»37. Марная надзея.
    I пачалася вайна. «Н многое воеванне бысть межн нмн»38. Можна ўявіць, што хаваецца за гэтымі скупымі летапіснымі словамі. «Воеванне» не ведала літасці. Гарэлі вёскі, коні тапталі жытнія палеткі, руйнаваліся «грады многн».
    Менавіта з тых часоў захавалася паданне пра гібель горада Свіцязь. Свіцязянскі князь Туган прыйшоў на дапамогу Міндоўгу, а гэтым і скарысіаўся вораг. Рускія дружыны ўзялі ў аблоіу горад. «Тады свіцязянкі даюць клятву лепш памерці, пахаваць сябе жывымі ў зямлю, чым аддацца ў рукі ворагу». Паводде падання, жыхары Свіцязя паклікалі багоў, «каб не дапусцілі зганьбавання». А калі іх голас быў пачуты, горад праваліўся, а на ягоным месцы паўстала возера39. Паданне гэта, відаць, нарадзілася з рэальнай падзеі. Верагодна, рускія ваяры разбурылі дамбы на беразе возера або неяк інакш затапілі непакорлівы горад. 3 таго часу Свіцязь не адрадзіўся да жыцця, і памяць пра яго жыла ў паданнях. Яшчэ адзін эпізод з