Імя ў летапісе
Вітаўт Чаропка
Памер: 639с.
Мінск 2003
А Лівонія ў той час належала Полацку. Лівы, як падуладны народ, плацілі полацкаму князю даніну, а ў час вайсковых дзе
81
янняў выстаўлялі войска. Апроч Лівоніі полацкая ўлада распаўсюджвалася на Латгалію, на землі селаў і лэтаў. Так, папа рымскі Урбан ІП лічыў, што Латгалія знаходзіцца «ў Русіі»1. Паводде Рыфмаванай хронікі, землі селаў, ліваў, лэтаў да прыходу мечаносцаў былі ў руках рускіх2. Хто былі гэтыя рускія, указаў Арнольд Любецкі, які пісаў: «Кароль Русіі з Полацка меў звычай час ад часу збіраць даніну з гэтых ліваў»3. Палачане валодалі Ніжняй Дзвіной аж да вусця Балтыйскага мора, што давала ім магчымасць бесперашкодна гандляваць з нямецкімі і скандынаўскімі купцамі. Па Дзвіне стаялі полацкія гарады Кукейнос і Герцыке — шматлюдныя, з мноствам цэркваў, у якіх знаходзіліся дарагія абразы і срэбнае начынне, з добраўмацаванымі замкамі. Гэта былі цэнтры крывіцкай каланізацыі ў Прыбалтыцы, на якія абапіраўся ў сваім кіраванні Лівоніяй полацкі князь, яны ж з'яўляліся і сталіцамі ўдзельных княстваў. Апроч Герцыке і Кукейноса палачане мелі ў Лівоніі шэраг невялікіх гарадоўкрэпасцей: Аіціна, Ашуце, Лепэкэ, Бебшынэ, Бебінэ, Ліксна, Гердынэ, Рэжыца.
Каб заваяваць Лівонію, нямецкім феадалам трэба было не толькі змагацца з лівамі і суседнімі плямёнамі, але перш за ўсё з Полацкам. А сілу гэтага княства яны разумелі. Вялікім каралём называў нямецкі храніст Генрых Латвійскі князя Уладзіміра. I пакуль нямецкія каланісты не замацаваліся ў Лівоніі, не набраліся сілы, ім патрэбны быў мір з Полацкам. Таму Мейнард і дзейнічаў асцярожна, хаваў сапраўдныя мэты сваёй дзейнасці. Разам з пропаведдзю ён займаўся зусім далёкімі ад веры справамі — узводзіў з нямецкімі паломнікамі замкі Ікесколь і Гольм. Пасля дабіваўся ў брэменскага архібіскупа дазволу на ўтварэнне Ікескольскага біскупства.
У Рым ад наваяўленага біскупа да папы прыбыў пасол з просьбай абвясціць крыжовы паход супраць язычнікаўліваў. Мейнард зняў маску дабрадзейнага святара, пад ёю прадстаў жорсткі і хітры палітык з нясцерпнай прагай заваёвы новых земляў. Цэлестын III не мог не ўхваліць дзеянні Мейнарда: у Рыме таксама марылі аб новых землях і новай пастве. У 1192 годзе папа абвясціў крыжовы паход у Лівонію і паабяцаў адпушчэнне грахоў усякаму, хто ўскладзе на сябе крыж для падтрымкі новазаснаванай царквы. Разлік Мейнарда быў дакладны — ён дамогся падтрымкі каталіцкага свету. I паспяшылі ў Лівонію бедныя нямецкія рыцары ў надзеі атрымаць зямельныя лены, святошыпілігрымы, грэшнікі — адкупляць крывёю язычнікаў грахі, проста авантурысты і шукальнікі прыгодаў. Ахвотнікаў было нямала. Гэта ж не далёкая і небяспечная Палесціна з яе спёкай і пустынямі і не войны з ваяўнічымі сарацынамі. Да Лівоніі — рукой падаць, падарожжа туды не доў
82
Сярэдневяковая мініяцюра. Крыжакі
гае, а лівы амаль бяззбройныя, куды ім ваяваць супраць закутых у латы рыцараў. I запалалі ліўскія сёлы, пралілася кроў.
Пасля смерці Мейнарда «місію хрысціцеля» Лівоніі працягваў дзейны біскуп Бертольд. Але ў баі з лівамі ён загінуў. На яго месца заступіў біскуп Альберт. Дзе трэба было хітрыць — Альберт хітрыў, дзе выгадна было забыцца на хрысціянскія запаветы — Альберт забываў, дзе неабходна было праліваць кроў — Альберт праліваў яе. Як і Мейнард, ён звярнуўся да папы рымскага з просьбай абвясціць крыжовы паход на ліваў. Інакенцій III заклікаў вернікаў Саксоніі і Вестфаліі прыйсці на дапамогу Лівонскай царкве супраць «язычнікаў». Сам Альберт і прапаведаваў у Германіі паход на Лівонію. Толькі на востраве Готландзе пасля ягонага казання болей за пяцьсот чалавек згадзіліся прыняць крыж. Біскуп зачасціў у двары знатных нямецкіх феадалаў, у якіх дамагаўся падтрымкі крыжаносцаў. Сустрэўся ён і з дацкім каралём Кнудам VI, спакушаючы яго на заваёву Усходняй Прыбалтыкі. Быў Альберт прыняты і германскім каралём Філіпам, дзе выступіў у каралеўскай радзе.
Увесну 1200 года 23 караблі з крыжакамі прычалілі да берагоў Лівоніі. «I залілі крывёю паганцаў усе дарогі і месцы», «і схапілі яны многіх, і перабілі ўсіх мужчын і звялі ў палон жан
83
чын і дзяцей», «спустошылі і аддалі агню ўсе сёлы, а мужчын, якіх захапілі, усіх спалілі жывымі...» Як ні апяваў подзвігі нямецкіх рыцараў ордэнскі храніст Генрых Латвійскі, але ўсё ж не ўтойваў і праўды аб хрышчэнні Лівоніі. Каб полацкі князь не ўстрывожыўся і не павёў сваё войска на крыжакоў, Альберт плаціў Полацку даніну за ліваў.
Захопленыя землі натхніцель экспансіі раздаваў на ленных правах рыцарам, якія павінны былі несці вайсковую службу. Аднак Альберт разумеў, што без пастаяннай вайсковай сілы нельга ўтрымаць Лівонію ў сваіх руках. Многія паломнікі пасля году службы ў біскупавым войску вярталіся ў Германію. Нічога новага рыжскі святоша не прыдумаў — ён заснаваў вайсковаманаскі ордэн на ўзор існаваўшых рыцарскіх ордэнаў.
Папа рымскі Інакенцій III надаў новаму Ордэну статут храмоўнікаў (тампліераў) і сымбалі для нашэння на вопратцы. Першапачаткова новы Ордэн называўся «Fratres militiae Christi» — «Браты воінства Хрыстова», але па сымбалях на вопратЦы — чырвонаму крыжу і мячы — ён называўся Ордэнам мечаносцаў, або Лівонскім.
Кожнаму, хто ўступаў у Ордэн, адрасавалі такія словы: «Ты вельмі памыляешся, калі думаеш жыць у нас спакойна і весела: наш статут — калі жадаеш снедаць, дык павінен пасціцца, калі хочаш пасціцца, дык павінен снедаць, калі не хочаш спаць, павінен спаць, калі хочаш спаць, павінен забыцца на сон. Дзеля Ордэна ты павінен адрачыся ад бацькі, ад маці, ад брата і сястры, і ўзнагародай за гэта Ордэн дасць табе хлеб, ваду і вопратку»4. Ордэнскі статут быў суровы. Кожны рыцар даваў чатыры зарокі — зарок паслушэнства начальству, зарок дабрачыннасці, зарок беднасці і зарок прысвячэння ўсяго свайго жыцця барацьбе з паганцамі ды іншаверцамі. За парушэнне статута рыцара жорстка каралі. На чале Ордэна стаяў магістр, які карыстаўся неабмежаванай уладай.
Больш за два стагоддзі Ордэн мечаносцаў быў самым небяспечным ворагам Полацкай зямлі.
«ВЯЛІКІ КАРОЛЬ ВАЛЬДЭМАР»
Толькі тады, калі ў вусці Дзвіны Альберт узвёў Рыгу і загарадзіў палачанам выхад у Балтыйскае мора, у Полацку забілі трывогу. Уладзімір пачаў збіраць войска... Але няўжо раней не было бачна небяспекі, што так позна схамянуліся? Калі і бачылі, і разумелі, што з'ўяленне ў Лівоніі немцаў — прамая пагроза Полацку, дык куды болей важныя і неадкладныя справы ў той час адцягвалі сілы палачанаў ад Лівоніі.
84
Полацкая зямля ў сярэдзіне XII стагоддзя трымала шчыльны саюз з Суздальскім княствам, дзе ўладарыў Андрэй Багалюбскі. Полацкія дружыны разам са смаленскімі і суздальскімі ў 1167 і 1169 гадах хадзілі на Ноўгарад, а ў 1168, 1174 і 1178ым — на Кіеў. I аслабленне Ноўгарада, і аслабленне Кіева — даўніх палітычных праціўнікаў Полацка — было яму на руку. Так што паходы гэтыя прынеслі Полацку карысць — хаця б тое, што працяглы час у межах Полацкай зямлі не з'яўляліся варожыя войскі. А гэта — уцалелыя сёлы і гарады, гэта мірнае жыццё, гэта гандаль і развіццё рамёстваў, гэта росквіт культуры. Ззаду засталіся міжусобіцы, і ўсё выразней было імкненне полацкіх удзелаў да згоды і адзінства.
Ужо ў 1180 годзе ў паходзе на падуладны Смаленску Друцк удзельнічалі шэсць полацкіх князёў разам з літвінамі і лівамі. Адзінства стала залогам перамогі. Палачанаў падтрымалі чарнігаўцы і наўтародцы. Смаленскі князь Давыд Расціславіч, каб пазбегнуць сечы, адступіў зпад Друцка ў Смаленск. Аднак ён не змог змірыцца з тым, што страціў Друцк і ўсяляк намагаўся аднавіць свае пазіцыі на Полаччыне. Ён дабіўся поспеху ў гэтым.
Пасля інтрыг Давыд пасадзіў у Друцку саюзнага сабе Усяслава Мікуліча, былога лагожскага князя. А ў 1186 годзе арганізаваў паход на Полацк. Разам са смалянамі выступілі наўгародцы на чале з сынам Давыда — Мсціславам. Падтрымалі смаленскага князя і яго саюзнікі — друцкі князь Усяслаў і лагожскі князь Васілька Валадаравіч. Такія сілы спатрэбіліся Давыду для заваёвы Полаччыны і далучэння яе да Смаленскага княства. Тым самым Смаленск выступаў у ролі пераемніка даўняй палітыкі Полацка — аб'яднання крыўскіх земляў у адну дзяржаву. Ды вось бяда: ні раней Смаленск, ні цяпер Полацк не хацелі пазбавіцца палітычнай самастойнасці. Таму палачане без асаблівай радасці ўспрынялі перспектыву хадзіць пад уладаю Смаленска. А гэта значыць, што зноў вайна. Толькі вось сілы не на карысць палачанам.
Веча вырашыла не дапусціць варожае войска на свае землі і дыпламатычным шляхам пазбегнуць спусташальнай вайны: «Не можам стаць супраць наўгародцаў і смалян, і калі пусцім іх у сваю зямлю, калі і мір учынім з імі, шмат нам зла ўчыняць, пустую зямлю учыняць тыя, хто ідуць на нас, але пойдзем да іх на сумежжа і ўчынім там з імі мір»5. Паслы з Полацка з багатымі дарамі сустрэлі наўгародцаў і смалян на полацкай мяжы і дамагліся свайго. Задобраны падарункамі князь Давыд спыніў свае войскі. He абышлося і без зямельных уступак: да Смаленска адышоў Віцебск. Вось у гэты час і пачаў княжыць у Полацку князь Уладзімір.
85
Хто ён, гэты загадкавы «вялікі кароль Вальдэмар»? У рускіх летапісах пра яго няма ніякіх звестак. I каб не ордэнскі храніст, нічога б мы не даведаліся пра яго, і загінулі б у забыцці яго імя, яго дзеянні, яго жыццё.
У гістарычнай літаратуры прынята, што Вальдэмар — гэта нямецкая форма імя Уладзімір. Мікола Ермаловіч лічыць, што імя полацкага князя магло быць іншае — характэрнае для палачанаў Валадар або Валодша6. Яны гучаннем падобныя на імя Уладзімір, і не выкліочана, што Генрых Латвійскі назваў Вальдэмарам Валадара ці Валодшу. Гэты ж вучоны выказаў думку, што князь Валодша ў летапісах мог быць узгаданы пад імем Уладзімір — ён той самы, якога ў 1159 годзе менскія князі Глебавічы пасадзілі ў поруб у Ізяслаўлі і які вельмі верагодна мог быць сынам Рагвалода Барысавіча. He выключана, што пазней яго абралі на гюлацкі пасад і ён дажыў да 1216 года7.
«Каралём Вальдэмарам» мог быць і менскі князь Уладзімірка Валадаравіч, сын Валадара Глебавіча, звесткі пра якога знаходзім у Тацішчава8. Паводле гісторыка, Уладзімірка ў 1182 годзе напаў на Паддяшша — землі дарагічынскага князя Васількі Яраполкавіча. Дарагічынскі князь паклікаў на дапамогу палякаў і мазураў. На рацэ Буг варожыя войскі сустрэліся. У жорсткай сечы Уладзімірка Валадаравіч быў разбіты і адступіў у Менск. Васілька ўзяў Бярэсце, дзе пакінуў з дружынай свайго швагра — мазавецкага князя, і вярнуўся ў Драгічын.