• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імя ў летапісе  Вітаўт Чаропка

    Імя ў летапісе

    Вітаўт Чаропка

    Памер: 639с.
    Мінск 2003
    733.13 МБ
    Спроба Аляксандра дыпламатычнымі захадамі разваліць маскоўскакрымскі саюз не атрымалася. Раз за разам Іван Васільевіч паўтараў у сваіх пасольствах у Вільню і літвінскім паслам, што Аляксандр «не правнт по докончанню». Тое самае ў жніўні 1499 года ён перадаў Станіславу Глябовічу: «Калі Аляксандр і так нічога не выконвае па даканчанню, яшчэ будзе нашую дачКУ нудзіць да Рымскага закона, дык ён тым міру з намі не хоча»36. Аляксандр жа ўзамен прызнання поўнага тытула свайго цесця жадаў унесці ў прымірэнчую грамату дамову пра прыналежнасць да Вялікага княства Кіева. Згода Івана Васільевіча азначала ягоную адмову ад заваёў украінскіх земляў. Маскоўскі ўладар з гэтым не пагадзіўся. Абодва ўладары разумелі, што іх спрэчкі вырашыць зброя, абодва рыхтаваліся да вайны.
    581
    ЗАМЯТНЯ ВЯЛІКАЯ
    Аляксандр і панырада прымаюць прапанову Польшчы аднавіць унію. Палякі жылі ў жаху ад турэцкага нашэсця вясною 1498 года. Болей за сто тысяч нявольнікаў звялі ў палон туркі з Падолля і Галіцыі. Разумеючы турэцкую небяспеку для ўсёй Усходняй Еўропы, угорскі кароль Уладзіслаў Казіміравіч прапанаваў брату саюз супраць туркаў. Гэты саюз падтрымаў і Стафан маддаўскі, нягледзячы на тое, што Іван III усяляк намагаўся перашкодзіць яму. Нават як плату за вернасць Маскве абвясціў Стафанавага і свайго ўнука Дзмітрыя вялікім князем маскоўскім і «Гасударом усея Русі». Але змена знешнепалітычнай арыентацыі малдаўскага гаспадара прывяла і да няволі Дзмітрыя.
    Пасля таго як туркі восенню 1498 года зноў напалі на Польшчу, Ян Альбрэхт адправіў да Аляксандра пасольства з прапановаю ўступіць у антытурэцкую кааліцыю, а так як Крымскае ханства з'яўлялася васалам Турцыі, гэты саюз быў накіраваны і супраць Крыма. Падругое, Іван Васільевіч падтрымліваў дыпламатычныя зносіны з турэцкім султанам Баязедам, пра што ведаў Аляксандр і не без падстаў падазраваў, што маскоўскія дзеянні супраць Вялікага княства могуць пачацца з адначасовым нападам Турцыі і Крыма на Польшчу і на княства. Аляксандр згадзіўся дапамагчы брату «со всемн моцамн свонмн», калі туркі зноў рушаць на Польшчу. Але разважлівыя панырада не спяшаліся даваць абяцанні. Ці дапамога Польшча ў выпадку вайны з маскавітамі? Самым надзейным гарантам выканання саюзнай дамовы панырада лічылі унію, без прыніжэння «почесностн обеюх панств». Апроч таго, скарыстаўшыся момантам, урад Вялікага княства патрабаваў ад Яна Альбрэхта, каб польскія пракуратары, якія прыязджалі ў Рым, не лезлі ў справы назначэння біскупаў у княства.
    У пачатку лютага 1499 года на польскі сойм, які праходзіў у Любліне, прыбыло велікакняжацкае пасольства на чале з жамойцкім біскупам Мартынам і троцкім ваяводам Янам Забярэзінскім. На гэты раз палякі не дамагаліся сваіх умоў і прынялі «ровное злучанье», якое прапаноўваў урад Вялікага княства.
    14 мая на кракаўскім сойме былі складзены «реверсалы» (граматы), у якіх палякі згаджаліся на ўмовы Вялікага княства. Польшча прызнавала самастойнасць Вялікага княства. Абедзве дзяржавы дамаўляліся не пакідаць адна другую ў нялёгкі час і дапамагаць і парадамі, і справай супраць ворагаў. Магнаты і шляхта княства абяцалі не выбіраць вялікага князя, а палякі — караля, без ведама, і не папярэдзіўшы адзін аднаго. Аднак у акце хавалася небяспека для Літвы, бо ў ім было запісана, што Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае
    582
    Ў будучыні павінны мець сумесны ўрад і агульнага манарха, якога выбіраюць на супольным з'ездзе абодвух народаў з тытулам караля польскага і Вялікага княства Літоўскага. Усе літвінскія ўраднікі прысягаюць на вернасць каралю польскаМУ Прадугледжвалася, што «ўсё будзе агульным для абодвух народаў»37. Літвіны не разгледзелі небяспекі, не разумелі, што падпісваюць прысуд сваёй краіне.
    Для канчатковага пацверджання актаў новай уніі Аляксандр і панырада склікалі ў ліпені сойм усіх земляў Вялікага княства. Большасць дэлегатаў разумелі маскоўскую і крымскую небяспеку і бачылі ў саюзе з Польшчай, калі не выйсце з нялёгкага становішча, але магчымасць аблегчыць яго. Таму сойм прайшоў без кіпення страсцей варожых палітычных груповак, і Аляксандр атрымаў патрэбную яму згоду на пацверджанне заключанай уніі.
    У Маскве пільна сачылі за падзеямі на Літве. Унія Вялікага княства з Польскім каралеўствам, саюзныя адносіны літвінскай дзяржавы з Чэхіяй ды Угорыяй, з Вялікай Ардой пужалі Івана Васільевіча. У вайне з Літвой ён спадзяваўся на дапамогу Крымскага ханства. Турэцкая пагроза Польшчы і Угорыі надавала маскоўскаму ўладару надзею, што гэтыя дзяржавы не змогуць дзейсна дапамагаць Аляксандру. Тым больш за спінай Польшчы заставалася варожая імперыя Габсбургаў. За свой тыл Іван Васільевіч быў спакойны, пасаджаны ім на Казанскае ханства АбдулЛатыф паслухмяна падначальваўся яго волі. I на паўночных межах для Масквы ўсё складвалася спрыяльна. Саюзнік — дацкі кароль Іаан заняў шведскі пасад і тым самым выключалася магчымасць выступлення Швецыі на баку Лівонскага ордэна. Баючыся, што Аляксандр заключыць дамову з МенгліГірэем, Іван III выклікаўся быць пасрэднікам у іх перамовах і павёў іх так, каб крымскі хан пачаў патрабаваць ад Вялікага княства даніны з Кіева, Канева, Чаркас, Пуціўля і іншых украінскіх гарадоў. У лісце да Івана МенгліГірэй ужо дзяліў украінскія землі і аддаваў Маскве Кіеў і Чаркасы. Даведаўшыся пра патрабаванні хана, Аляксандр з абурэннем адзначыў: «Цар МенгліПрэй у нас хоча таго, чаго продкі яго цары і бацька яго ў нашых продкаў, вялікіх князёў літоўскіх, і бацькі нашага, караля яго міласці, ніколі не хацелі а не ўспаміналі»38. Аднак, разумеючы нялёгкае становішча сваёй дзяржавы, Аляксандр марудзіў з канчатковым адказам МенгліГірэю. Слушна было б абяцаннямі ўступак стрымаць Крым ад вайны. А маскоўскія паслы штурхалі МенгліГірэя да паходу на Вялікае княства. Умела выкарыстоўваў Іван Васільевіч і незадаволенасць праваслаўнага насельніцтва царкоўнай палітыкай Аляксандра.
    583
    Знаходзячыся пад ціскам рымскай курыі, якая патрабавала хутчэйшага ажыццяўлення царкоўнай уніі, Аляксандр міжволі павінен быў нешта рабіць у гэтым напрамку. Але ж разумеў, што час ддя уніі не той — незадавальненне праваслаўных скарыстае маскоўскі гасудар, які тут жа абвясціць сябе «абаронцам» праваслаўя і павядзе свае войскі на Літву. Хаця існаваў указ Казіміра, які забараняў будаваць новыя цэрквы ў дзяржаве, Аляксандр скрозь пальцы глядзеў на яго выкананне і праваслаўныя феадалы ў сваіх землях будавалі цэрквы, засноўвалі манастыры. Сам вялікі кпязь, каб патрафіць праваслаўным іерархам, узяў некалькі цэркваў і манастыроў на велікакняжацкае наданне. Грунтоўны ў сваіх учынках і здзяйсненнях Аляксандр не спяшаўся апярэджваць падзеі. Ідэя уніі павінна была авалодваць розумам і феадалаў, і простага люду, і праваслаўных святароў. Ён шукае сярод праваслаўных іерархаў тых, хто мог згадзіцца на унію. Гэтак Аляксандр шчодра надзяляе землямі смаленскага ўладыку Іосіфа Балгарынавіча, якому адводзіў ролю галоўнага выканаўца сваёй задумы. Адначасова канцлер вялікай княгіні Іван Сапега не аднойчы заводзіў з Аленаю размову пра пераход у унію. Але Алена была цвёрдая ў сваім выбары.
    У 1497 годзе па дарозе ў Кіеў загінуў ад татараў літвінскі мітрапаліт Макарый. На яго месца ў 1498 годзе Аляксандру ўдалося правесці свайго стаўленіка Іосіфа Балгарынавіча. Той з запалам узяўся за прапаганду уніі. Пад'ячы Алены, Хведка Шастакоў, потайкі перадаў у Маскву ліст, у якім пісаў: «У нас адбываецца замятня вялікая паміж латынню і нашым хрысціянствам: д'ябал усяліўся ў смаленскага біскупа і ў Івана Сапегу. Вялікі князь вялікую княгіню ў латынскуіо веру... усё хрысціянства наша хочуць схіліць. I гасударыню нашу Бог навучыў, ды ўспомніла навуку гасудара бацькі свайго. I гасударыня вялікая княгіня адказала так: »Я, гасудар, без волі гаспадара бацькі не магу тое ўчыніць«39.
    Івану Васільевічу выдавалася магчымасць абвінаваціць Аляксандра ў парушэнні дамовы, а калі так, дык разарваць з ім мір і пачаць вайну пад ідэйным прыкрыццём — абароны праваслаўных. Аляксандр прадбачыў такі ход падзей і, каб заспакоіць праваслаўных, выдаў прывілей кліру, дзе гарантаваў не ўмяшанне свецкай улады ў справы мітрапаліта і біскупаў, недатыкальнасць мітрапалітавых уладанняў, забарону здымаць католікамі праваслаўных святароў, адказнасць католікаў за знявагу праваслаўных святароў перад мітрапалітам. Дае дазвол будаваць новыя і аднаўляць старыя цэрквы. Мітрапаліт Іосіф урачыста асвячае пабудаваны Аляксандрам Хадкевічам Супаральскі манастыр, пра што пазней вялікі князь паведамляе Канстанцінопальскаму патрыярху, жадаючы ўлагодзіць главу праваслаўна
    584
    га свету. Як ніколі, Аляксандр шчодры быў на міласці да праваслаўных, асабліва да князёў, вотчыны якіх межавалі з Масковіяй. Князі Мажайскія атрымалі Чарнігаў, Гомель і Старадуб. Уладарамі новых земляў сталі князі Глінскія і Масальскія. Полацк і Менск былі надзелены магдэбургскім правам. I разам з тым Аляксандр робіць захады для прыняцця царкоўнай уніі.
    У Рым прыехаў з граматай ад мітрапаліта Іван Сапега (у той час ягоная старая маці ў Полацку прыняла манашаства ў праваслаўным манастыры). У ёй Іосіф прызнаваў адзін з дагматаў (зза якога паміж абедзвюма царквамі не сціхалі спрэчкі), што Святы Дых сыходзіць і ад Сына Божага. Ім прызнавалася старшынства папы і, самае галоўнае, ён прасіў прыняць у рымскае ўлонне праваслаўную царкву Вялікага княства. Папа адказаў Аляксандру амаль праз год, нагадаўшы, што праваслаўныя не аднойчы згаджаліся на унію, але яна разам з тым так і не ажыццявілася, і патрабаваў ад яго настаяць на пераходзе Алены Іванаўны ў каталіцтва і калі яна не згадзіцца — разарваць з ёю шлюб. Папа толькі даваў указанні, але ні чым не дапамог. Аляксандр спадзяваўся, што царкоўная дзесяціна указам папскай булы пойдзе ў дзяржаўную скарбніцу на вайну з «схізматыкамі». Пралічыўся. Таму вялікі князь так і «не выратаваў сваёй душы», жыў з «схізматкай», якая ўпарта не хацела выракціся праваслаўя. Тут жа пасланцы маскоўскага ўладара пачалі схіляць праваслаўных князёў, вотчыны якіх межавалі з Масковіяй, падацца на службу да Івана Васільевіча. Першым ад'ехаў князь Сымон Бельскі, за ім падаліся ў Маскву князі Масальскія, князь Хацеўскі. Літвінскім паслам Станіславу Кішку і Хведару Грыгор'еву Іван III заявіў, што брат яго і зяць не правіць па дамове, прымушае праваслаўных у «Рымскую веру» і дзеля гэтых прымусаў ён прыняў князёў і іншых ў сваё падданства40. Князіўцекачы, баючыся выдачы Аляксандру, падбухторвалі Івана III на вайну. А тут яшчэ літвінскія паслы паказалі копію яго ліста да крымскага хана з абяцаннем быць з ім заадно супраць «Літоўскага князя». Аляксандр са скрухай дакараў Івана: «Брат і цесць! Успомні душу і Веру»41. Тайнае стала яўным і чаго было прытварацца і апраўдвацца? Іван вырашьгў пачаць вайну.