Імя ў летапісе
Вітаўт Чаропка
Памер: 639с.
Мінск 2003
596
Пячаткі Аляксандра Казіміравіча
каў было мала надзей. Лівонія ўжо не ўяўляла для Масковіі сур'ёзнай пагрозы. А ШыхАхмет, што спыніўся на зіму каля Белгарада, абмяняўся з Іванам Васільевічам пасламі і мог перайсці на ягоны бок. Іван Васільевіч быў зацікаўлены ў разгроме Вялікай Арды і патрабаваў ад МенгліГірэя выступіць на яе. Лёс і другога саюзніка Вялікага княства быў вырашаны. Арда ШыхАхмета, пазбаўленая падтрымкі Літвы, стала лёгкай здабычай Крымскага ханства. МенгліГірэй, выпрасіўшы ў турак гарматы, выпаліў стэп, дзе качавала Вялікая Арда, і галодная зіма даканала яе. Каб неяк выратавацца, частка войска разам з жонкай ШыхАхмета ўцяклі ў Крым. Сам ШыхАхмет хацеў перайсці цераз Днепр і стаць каля Кіева, але кіеўскі намеснік князь Дзмітрый ПуцячычДруцкі, атрымаўшы Аляксандраў загад, не пускаў Арду за Днепр. Аляксандр баяўся, каб свавольныя ардынцы не разрабавалі Кіеўскую зямлю. Няма чаго
597
казаць пра недальнабачнасць Аляксандра. У маі 1502 года МенгліГірэй без асаблівай цяжкасці разбіў Вялікую Арду, пры чым на яго бок перайшлі многія ўлусы. Пераможаны ШыхАхмет з трыста вершнікамі ўцёк на Волгу. Вось так бясслаўна закончылася існаванне некалі магутнай Залатой Арды — «улуса Джучыева». Цяпер МснгліГірэй мог не апасацца свайго даўняга ворага.
Чакаючы, пакуль МенгліГірэй падрыхтуе свае загоны для паходу на Літву, Іван Васільевіч не пачынаў вайсковых дзеяў. I толькі ў сярэдзіне ліпеня 1502 года маскоўскія раці, якіх вёў Іванаў сын Дзмітрый, падступілі да Смаленска. Аляксандр вярнууся на Літву ў чэрвені. Яму ўсё ж удалося наняць атрад польскай шляхты, які ён і накіраваў пад Смаленск. Палякі, так і не дабраўшыся да горада, павярнулі назад, бо атрымалі вестку аб руху туркаў на Польшчу. Спадзявацца заставалася на свае сілы і моц смаленскіх сцен. А горад і сапраўды ўяўляў сабою непрыступную цвержу: «град же, нмел твердость, стремнннамн гор м холмов высокнх затворено н стенамн велнкнмн укреплено»55. Калі меркаваць па лісту Аляксандра да лівонскага магістра, што вялікая колькасць нябожчыкаў пад Смаленскімі сценамі з'яўляецца прычынай заразы, дык маскавіты панеслі адчувальныя страты56. Няўдачныя баі падзейнічалі і на дысцыпліну маскавіцкага войска. Без ведама Дзмітрыя Іванавіча многія ваяводы ад'язджалі рабаваць смаленскія воласці. Асобныя маскоўскія атрады рабавалі ваколіцы Полацка, Віцебска, спалілі пасад Мсціслаўля і даходзілі аж да Беразіны.
А ў жніўні ў паход выступілі крымскія татары. Сам МенгліГірэй называў лічбу ў 90 тысяч воінаў. I не трэба забывацца, што татарскае войска было конным, а значыць, імклівым і манеўраным. Вялі татараў сыны МенгліГірэя: БіцісГірэй і Бурнаш. Татары смерчам пранесліся па ўкраінскіх землях. Ваколіцы Луцка, Львова, Брацлава, Вішняўца, Белза ўяўлялі сабою пустэчу, Палалі ваколіцы Кіева. БіцісГірэй, выконваючы наказ свайго бацькі, пайшоў з шасцітысячным атрадам на Літву. Ён разбіў на рацэ Ушы за Оўручам невялічкі аб'яднаны атрад пінчукоў князя Хведара Іванавіча Яраславіча, дуброўчан князя Юрыя Іванавіча Дубравіцкага і дручан князя Рыгора Глінскага.
30 жніўня татары, пераправіўшыся цераз Прыпяць, імклівым маршам выйшлі да Слуцка. Князь Сымон Міхайлавіч Алелькавіч толькі падзівіўся такому нечаканаму з'яўленню ворага. На ягоных вачах татары хапалі ў палон случакоў. Каля Слуцка татары сталі кошам і ваявалі каля Клецка, Нясвіжа, Наваградка ды Ішкальдзі, спалілі Клецк. «I учыніўшы хрысціянам неапісанае кровапраліцце, з вялікай колькасцю нявольнікаў і з дабычай» пайшлі назад57.
598
Паход татар усё ж не дасягнуў сваёй галоўнай мэты — войска Вялікага княства не панесла вялікіх страт, што паспрыяла б маскавітам узяць Смаленск. Паранейшаму гэты горад стрымліваў асноўныя вайсковыя сілы Івана Васільевіча. Маскавіты абстрэльвалі горад з гармат, хадзілі на штурм. 16 верасня адбыўся апошні штурм, які абаронцы адбілі. Смаленск на гэты раз выстаяў.
Так і не авалодаўшы Смаленскам, Дзмітрый Іванавіч у лістападзе адступіў. Угневаны Іван Васільевіч загадаў біць кнутом вінаватых, некаторых з іх кінуў у вязніцу. Задуманы наступ на Вялікае княства ізноў праваліўся. За тры гады вайны Івану III удалося завалодаць толькі землямі, з якімі падаліся да яго князіздраднікі. Вайсковая моц Вялікага княства Літоўскага заставалася незломленай, але яе не хапала, каб вярнуць назад захопленыя Масковіяй землі. Усё ж Аляксандр гатоў быў працягваць вайну за іх вяртанне. Яшчэ гулялі на Вялікім княстве татарскія загоны (адзін з іх каля Еабруйска разбіў «з свонм рыцерством» князь Сымон Слуцкі, толькі ў палон трапіла болей за паўтары тысячы татараў), а Аляксандр паслаў да МенгліГірэя грамату: «Я, пачуўшы, што ты ўзяў Вялікую Арду, абрадаваўся. Ты не думай, што я прывёў ШыхАхмета на цябе: ці можна гэта зрабіць? Я ж твой стары паплечнік і братам табе быў. Усё атрымалася так: я, каб быць у згодзе з Вялікім князем Іванам, яму сынам стаў, ды пасля рассварыліся, і я прывёў ШыхАхмета Вялікага князя ваяваць, а Вялікі князь за гэта цябе і мяне недругам зрабіў. Ты цяпер на мяне раці не пасылай, я да цябе адпраўлю паслом Кіеўскага ваяводу Дзмітрыя Пуцячыча, чалавека знатнейшага, за якога ў мяне людзей мала: з гэтага часу тваім братам, царэвічам, дзецям і ўсім буду пастаянна памінкі пасылаць»58. МенгліТірэй асабліва не верыў Аляксандру і не пасквапіўся па багатыя дары — беспакаранае рабаўніцтва земляў Вялікага кпяства і Польшчы прьшосіла куды больш багацця, чым «памінкі». I новыя татарскія загоны пусціліся ў набег на Польшчу. Напалоханыя палякі патрабавалі ад Аляксандра спыніць вайну і заключыць з Іванам Васільевічам мір. Нават адправілі ад імя кардынала Фрыдрыха ды іншых польскіх біскупаў ліст да Алены з просьбаю паўплываць на Аляксандра і выступіць пасрэднікам у перамовах з Масковіяй. Алена, якая ў гэты час знаходзілася разам з мужам у Менску, адпісала: «...пакорлівая мужу, нічога не магла зрабіць без BroHaft волі, а раз вы мяне выклікалі, ахвотна вазьмуся за справу, толькі атрымаю на тое дазвол ад караля»59. Аляксандр яшчэ вагаўся, але калі малдаўскі гаспадар Стафан, скарыстаўшы момант, заняў Днястроўскія гарады Коламю, Галіч, Пакуцце, Сняцін, Чырвонае і Белае, — здаўся. Трэба было прасіць у
599
Івана міру. Пра сваё рашэнне Аляксандр паведаміў лівонскаму магістру і запрашаў і яго заключыць з Масковіяй мір. Вальтар фон Плетэнберг не ўцярпеў, каб не папікнуць Аляксандра за тое, што той не дапамог лівонцам, але ўсё ж згадзіўся спыніць вайну. Пасрэдмікам у перамовах з Масковіяй гіа Аляксандравай просьбе стаў папа Аляксандр VI Борджыа, зацікаўлены ў далучэнні Івана III да антытурэцкай кааліцыі. У канцы 1502 года ў Маскву прыехаў венгр Сантай з папскай граматай. Папа заклікаў Івана Васільевіча замірыцца з Аляксандрам супраць ворагаў хрысціянства — туркаў. Іван Васільевіч адказаў паслу: «Мы з Божаю міласцю заўсёды стаялі і будзем стаяць наперад супраць паганых і просім Бога, каб хрысціянскія рукі былі высока над імі. А калі ў нас з зяцем вайна, дык не я прычынаю, а зяць і яго брат Уладзіслаў, яны павінны добра ведаць, як і сам папа павінен ведаць, што пад Літвою шмат нашай вотчыны знаходзіцца і нам трэба яе ўзяць...»60.
У палітычныя разлікі Івана Васільевіча не ўваходзіла вайна супраць Турцыі, а таму ён і не даў дакладнага адказу наконт антытурэцкай кааліцыі, а вось замірыцца з Літвой і замацаваць за Масковіяй заваёваныя землі ён пагадзіўся. Выбару ў Аляксандра не было і не яму дыктаваць свае ўмовы. Адзінае, чаго ён жадаў, дык заключыць мір паводле старой дамовы 1494 года. 3 гэтай прапановай канцлер Алены Іван Сапега прывёз ад яе ліст да Івана Васільевіча. Алена дакарала бацьку за праліццё хрысціянскай крыві. «Па ўсяму свету паганства радуецца, хрысціянскія гасудары не могуць надзівіцца і цяжка скардзяцца: спакон вякоў, кажуць, не чуваць, каб бацька сваім дзецям беды чыніў. Калі, гасудар бацюшка, Бог табе не паклаў на сэрца мяне, дачку сваю, жалаваць, дык навошта мяне з зямлі сваёй выпусціў і за такога брата свайго выдаваў? Тады і людзі б зза мяне не гінулі, і кроў хрысціянская не лілася. Лепш бы мне пад нагамі тваімі ў тваёй зямлі памерці, чым такую славу пра сябе чуць, усе адно толькі і кажуць: дзеля таго ён аддаў дачку сваю ў Літву, каб там зручней зямлю і людзей выглядзець...
...Змілуйся, вазьмі пастарому любоў і сяброўства з братам і зяцем сваім...»61. Іван не прыняў Аляксандравай умовы і цвёрда стаяў на сваім: «што мы з Божай дапамогай узялі, таго не аддадзім». А да мольбаў дачкі, дык і не прыслухаўся, а павучальна яе дакараў: «I ты дачка ў сваёй грамаце іншае не па справе да нас пісала, табе было і не прыгожа да нас пісаць»62. Раіў ёй трымацца праваслаўнай веры — вось і ўвесь бацькоўскі наказ.
Замест міру абодва бакі 31 жніўня 1503 года заключылі перамір'е на шэсць гадоў да 1509 года. Да Масковіі адыходзілі «на перамірныя гады» ўсе землі, якімі валодалі князіўцекачы Сымон Мажайскі, Васіль Шамячыч, Сымон Бельскі, Трубец
600
кія і Масальскія, з гарадамі Чарнігаў, Старадуб, Гомель, НоўгарадСеверскі, Рыльск, Любеч, Бранск, Трубчэўск, Радагошч, Почэп, Парчэў, Мцэнск, Масальск, Серпейск, Мезачэск, Любуцк і інш. Такім чынам у руках Івана Васільевіча апынуўся ўвесь верхні басейн Дзясны і басейн Угры, а гэта давала Масковіі вайсковапалітычныя перавагі ддя наступа на Кіеў, да якога ад маскоўскай мяжы — рукой падаць — якіх 45 50 км, а таксама для наступа на Смаленск, Віцебск і Полацк. Пры чым Смаленск апынуўся пад пагрозай двайнога ўдару і з усходу ад Дарагабужа — і з поўначы з земляў былога Бельскага княства. Такі вынік вайны ніяк не назавеш удачным для Вялікага княства. Упершыню Літва страціла і свае этнічныя землі: Смаленшчыну, Браншчыну, Гомельшчыну.
ДА АБСАЛЮТНАЙ ЎЛАДЫ
Аляксандр мог рабіць несуцяшальныя высновы. Адной з прычын паражэнпя ў вайне з Масковіяй была абмежаванасць яго каралеўскай і велікакняжацкай улады. Так і не дамогся ён ад панства вайсковага падатка «срэбшчыны» і войска, не атрымліваючы жалавання, адмаўлялася ісці на вайну, а многія з шляхты зусім не з'явіліся. I каб паменшыць сілу паноў і шляхты, Аляксандр узвышае гарады, надаючы ім магдэбургскае права: Бярэсцю (1494 г.), Луцку (1497 г.), Драгічыну (1498 г.), Полацку (1498 г.), Менску (1499 г.), Літавіжу (1501 г.), Высокаму (1503 г.), Уладзіміру і іншым.