• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імя ў летапісе  Вітаўт Чаропка

    Імя ў летапісе

    Вітаўт Чаропка

    Памер: 639с.
    Мінск 2003
    733.13 МБ
    591
    У першай палове 1501 года ў княстве з'явілася магчымасць пераламаць ход вайны на сваю карысць. Амаль да лета Іван Васільевіч, чакаючы абяцаных Аляксандрам «вялікіх паслоў» і спадзеючыся, што дзеля міру літвінскі ўладар прызнае за Масковіяй захопленыя ёю землі, не вёў актыўных вайсковых дзеяў. Аляксандр не спяшаўся слаць «вялікіх паслоў» у Маскву — гэтым тактычным ходам ён выйграў патрэбны час і дачакаўся ўступлення ў вайну саюзніка Лівоніі.
    Цяпер ужо Масковія апынулася пад двайным ударам — з поўначы лівонцы, а з захаду літвіны. Крымскі хан не мог нічым дапамагчы Масковіі. Калі МенгліГірэй ужо збіраўся ў набег на Вялікае княства, — атрымаў вестку, што ШыхАхмет вядзе дваццацітысячнае войска на Дон, таму хан вымушаны быў выступіць яму насустрач. Няўпэўнены ў сваёй перамозе, МенгліГірэй маліў Івана Васільевіча даць яму 10 тысяч вояў. Маскоўскі ўладар адклікнуўся на просьбу і паслаў супраць ШыхАхмета казанскага хана МухамедЭміна і полк з Разанскай зямлі. Між тым МенгліГірэй, так і не дачакаўшыся маскоўскай дапамогі, адступіў ад рэчкі Ціхай Сасны, на другім беразе якой стаяў ягоны вораг. ШыхАхмет атрымаў прастору і павёў сваё войска пад Рыльск. I так вайсковыя дзеі на ўсходзе і поўдні для Вялікага княства складваліся ўдала. Асцярожнічалі лівонцы — буйныя маскоўскія атрады сцераглі мяжу. Вальтэр фон Плетэнберг чакаў падыходу літвінскага войска пад зверхнасцю Чарняка, каб разам ісці на Пскоў. А галоўны ўдар на Масковію нанесла б Вялікае княства. Каб усё так выйшла, дык цяжка казаць, як развіваліся б далейшыя падзеі. Але смерць 7 чэрвеня Яна Альбрэхта пераблытала задумы Аляксандра. Для ўраду Вялікага княства, які ведаў зацікаўленасць палякаў у уніі, надавалася магчымасць прапанаваць у польскія каралі Аляксандра, каб ён, стаўшы каралём, мог выкарыстаць і польскую дапамогу ў вайне з Масковіяй.
    Аляксандр спісаўся з братам Фрыдрыхам, архібіскупам Гнезненскім, і прасіў у яго падтрымкі ў барацьбе за карону. Фрыдрых адказаў: «Чытаў твой ліст маці. Мы абодва ўпэўнены, што ты будзеш дамагацца польскай кароны прыстойным сродкам, а не сілай ды зброяй, як пра тое ходзяць пагалоскі»50. У адказным лісце Аляксандр апраўдваўся і прасіў брата быць пасрэднікам паміж ім і маці. «Хай пажадае ваша светласць супакоіць яе Высокасць, упэўніваючы яе ад нашага імя, што мы, згодна нашаму звычаю, жадаем паступаць паводле волі яе Вялікасці разам з жонкай нашай, якая падначальваецца яе каралеўскай Вялікасці і жадае, як апошняя раба, служыць яе Вялікасці і ўсё, што ні згадае яе Вялікасць, усё выканае яна з поўнай радасцю і пакорлівасцю»5'.
    592
    Мініяцюра. Каранацыя Аляксандра. Пачатак XVI cm.
    Ліст гэты Аляксандр напісаў са згоды Алены Іванаўны. Яна не толькі не перашкаджала свайму мужу дамагацца польскай кароны, а і выказала жаданне зрабіць усё, што залежыць ад яе, каб яго выбралі ў каралі. Падобная аднадушнасць супругаў ніяк не ўваходзіла ў разлікі Івана Васільевіча. Дачка выслабадзілася зпад ягонай апекі. Мабыць, абяцанне Алены служыць з «поўнай радасцю і пакорлівасцю» падкупіла каралеву Альжбэту. Тое, што не ўдалося ні папу рымскаму, ні каталіцкім святарам, цяпер магла зрабіць яна — паўплываць на Алену, каб тая перамяніла веру. I праславіцца ў Еўропе. Каралева ўстрымала малодшага сына Жыгімонта ад прэтэнзій на карону. Слаў лісты Аляксандр і д.а польскіх вяльмож, прасіў іх дапамогі, абяцаў слухацца іх парад і быць ім удзячным.
    У жніўні на гарадзенскім сойме літвінскія феадалы далі Аляксандру згоду выставіць сваю кандыдатуру на атрыманне
    593
    польскай кароны. Аляксандр перамог над сваімі канкурэнтамі братамі, угорскім каралём Уладзіславам і Жыгімонтам. I быў выбраны польскім каралём. Асабліва выступалі за яго брат Фрыдрых, архібіскуп Куяўскі Крэслава і канцлер Ян Ласкі, якія «піталі сябе карыслівымі надзеямі»52 адцясніць ад улады шляхту, на якую ў свой час абапіраўся Ян Альбрэхт. Фрыдрых тым часам паспяшаў прадухіліць дамаганні на кароігу старэйшага брата ўгорскага караля Уладзіслава, паведаміўшы яму, што ён, хаця і быў на яго баку, але Польшча жадае самастойнага ад Угорыі гасудара і цеснага саюза з Вялікім княствам. Гут жа на Петркоўскім сойме палякі прапанавалі паслам Аляксандра Войцэху Табару, Яну Забярэзінскаму і Мікалаю Мікалаевічу Радзівілу свае акты уніі. Польшча і Вялікае княства аб’ядноўваліся ў адну дзяржаву пад зверхнасцю агульнага ўладара, якога павінны выбіраць на сойме. Абедзве дзяржавы будуць мець адігу манезу, але асобныя суды і пасады. Ранейшыя дамовы, заключаныя адной дзяржавай, цяпер станавіліся абавязковымі і для другой. Новавыбраны ўладар абавязаны быў пацвердзіць прывілеі абедзвюх дзяржаў.
    Раптам на сойм даляцела трывожная вестка, што Аляксандр ідзе з войскам адстойваць сваё дзедзічнае права на польскі пасад. Выдавала, як раз на тое, бо Аляксандр і сапраўды на чале 1400 вершнікаў набліжаўся да межаў Польшчы. Толькі ліст каралевымаці, у якім яна адгаворвала сына ад яго намеру, спыніў Аляксапдра ў Бярэсці. Туг ён нецярпліва чакаў вестак з сойма. Разам з яго пасламі прыехалі і прадстаўнікі польскага панства. 1 олькі паведамілі Аляксандру, што ён абвешчаны польскім каралём, як паны патрабавалі ад яго падпісаць новыя прывілеі, якія абмяжоўвалі б каралеўскую ўладу. I не адмовішся, бо пакуль яшчэ не каранаваны. Няволяй даводзілася ісці на ўступкі, і Аляксандр падпісаў прывілей, па якому дзяржаўная ўлада ў Польшчы пераходзіла да сенатарскай рады, дзе кароль займаў месца старшыні. Прычым адказвалі сенатары толькі перад сенатарскім судом, што давала ім магчымасць не падначаліцца каралю. Аляксандр, відаць, мала думаў пра паследствы гэтага прывілея — галоўнае хутчэй каранавацца. Гэтая спешка не дазволіла Аляксандру склікаць сойм, каб абмеркаваць польскія ўмовы упіі. Таму, без згоды сойма, Аляксандр 23 кастрьгчніка ў Мельніку пацвердзіў прысягаю новазаключаную унію і абяцаў палякам прывесці да прысягі і астатніх феадалаў княства. Разам з дворным маршалкам Міхайлам Глінскім, Юрыем Радзівілам у суправаджэнні 1400 коннікаў 20 лістапада ён прыехаўу Кракаў, дзе праз пяць дзён прысяпіуў на захоўвашіе ранейшьгх прывілеяў. Першы бой з сенатарамі будучы польскі кароль прайграў. Як не настойваў ён на тым, каб каралеўскай каронай вяпчалася і
    594
    ягоная жопка Алена, тыя не згаджаліся, каб «схізматка» стала польскай каралевай. I яго аднаго 12 студзеня каранаваў ягоны брат Фрыдрых. Алена нават не прыехала ў Кракаў. Як бы там не радаваўся Аляксандр каралеўскай кароне, але абраза, нанесеная яму сенатарамі, азмрочыла гэтую радасць.
    Алена прыехала ў Кракаў у пачатку лютага, калі ўрачыстасці, прысвечаныя каранацыі яе мужа, скончыліся. У праваслаўнай царкве, пабудаванай Софіяй Гальшанскай, яна прысутнічала на набажэнстве. Гэта быў свайго роду выклік каталіцкаму кліру. На кракаўскім саборным капітуле каталіцкія святары адкрыта абураліся Аляксандрам і заявілі, што ён прыняў безразважлівае рашэнне, уступіўшы ў шлюб з маскоўскай княгіняй: іх кароль кепскі хрысціянін і сваёй прысутнасцю ён ганьбіць Бога. Аляксандр, даведаўшыся пра падобную дзёрскасць святароў, адпісаў Фрыдрыху: «У справе шлюбу мы дзейнічалі толькі са згоды папы і з удзелам кардынала Фрыдрыха. Як там ні было, капітулу не падабае ў гэта ўблытвацца, гэта спакуса і дрэнны прыклад для малодшых»53.
    Аляксандр прызнаўся, што цярпець свавольства не стане і ён не жадае быць марыянеткай ні ў руках каталіцкага святарства, ні магнатаў, ні шляхты.
    СТРАЧАНАЯ ПЕРАМОГА
    Алена, можа, і не адправілася б ў Кракаў, але, ведаючы намеры свайго бацькі працягваць вайну, паспяшыла ў Польшчу, каб вярнуць Аляксандра ў Вялікае княства. Аднак з Кракава Аляксандр разам з жонкай выправіўся ў падарожжа па Польшчы для прыняцця прысягі і агітацыі палякаў дапамагчы Вялікаму княству.
    Між тым панырада ў адсутнасць вялікага князя не прымалі рашучых захадаў ддя вайны з Масковіяй. I быў упушчаны спрыяльны момант, калі супраць Масквы адначасова выступілі Лівонія і Вялікая Арда. Лівонскі магістр, так і не дачакаўшыся мтвіпскага войска, на сваю рызыку ў жніўні рушыў на Пскоўшчыну. У першай жа бітве на рацэ Серацы лівонцы разбілі буйны маскоўскі атрад. Храніст Русаў нават прыводзіць лічбу сорак тысяч забітых маскавітаў. Вось тут бы літвінам дапамагчы лівонцам. Немцы паспрабавалі развіць поспех і штурмавалі Ізборск, але былі адкінуты ад горада. He ўдалося ім і пераправіцца на другі бераг ракі Вялікай, пскавічы абаранілі броды. Паход на Пскоў быў сарваны. Русаў тлумачыць гэтае адступленне цяжкай хваробаю сярод лівонскіх вояў «цёку крыві». Літвінскі даводца Чарняк, які вёў свой атрад на злучэнне з лівонцамі,
    595
    даведаўшыся пра ўход саюзнікаў, таксама павярнуў назад. Затое Іван Васільевіч свой шанц не ўпусціў, скарыстаўшыся тым, што галоўныя сілы Вялікага княства стаялі без дзеяння, ён адправіў раць з ваяводамі Данілай Шчэняй і князем Аляксандрам Абаленскім ваяваць Лівонію. 24 лістапада рыцарскае войска каля Юр'ева (Дэрпта) сустрэла маскоўскую раць. У жорсткай сечы абодва бакі панеслі цяжкія страты. Але колькасная перавага заставалася за маскавітамі, і яны рынуліся на безабаронную Лівонію. Паводле Русава, пасля маскавіцкага паходу загінула або трапіла ў палон 40 тысяч чалавек54. Пасля такога сакрушальнага ўдару Вальтар фон Плетэнберг спыніў вайсковыя дзеі супраць Масквы. Так з вайны быў выведзены адзін з саюзнікаў Літвы. Няўдача чакала і Вялікую Арду. ШыхАхмет верны саюзніцкай дамове ў кастрычніку заняў Ноўі’арадСеверскі. А каля Мсціслаўля сабралася буйная літвінская раць вояў. Ад Мсціслаўля да Рыльска, дзе знаходзіўся хан Вялікай Арды, было 300 км. Для татарскай конніцы пераадолець гэтую адлегласць не складала цяжкасці. Ддя ўзгаднення сумесных дзеяў ШыхАхмет адправіў пасольства да Аляксандра. Паслы не засталі яго ў Вільні, той ужо адправіўся ў Полыпчу. ШыхАхмет чакаў Аляксандравай весткі: паранейшаму стаяў у Северскай зямлі.
    Гэтай раз'яднанасцю саюзнікаў і скарыстаўся Іван III. Выдавалася магчымасць расправіцца са сваімі ворагамі па асобку. Пасланая Іванам да Старадуба і Рыльска раць папужала ШыхАхмета і ён пакінуў Северскуіо зямлю. Ад Старадуба маскавіты фарсіраваным маршам рушылі да Мсціслаўля. З'яўленне маскоўскага войска, відаць, было нечаканасцю для літвінскіх ваявод князя Міхайла Мсціслаўскага і крычаўскага намесніка Астапа Дашковіча, бо яны як след не падрыхтавалі сваіх вояў ддя бітвы, 4 лістапада пад сценамі горада разыгралася жорсткая сеча. Маскоўскія летапісы перамогу прыпісваюць маскавітам. Паводле Васкрэсінскага летапісу, літвіны страцілі сем тысяч чалавек. Калі і перамаглі маскавіты, дык гэта была Пірава перамога. Правадыры маскавіцкай раці Сымон Мажайскі і Васіль Шамячыч так і не адважыліся на штурм Мсціслаўля і адышлі ад горада. Сумесны паход войскаў Літвы і Вялікай Арды сарваўся, але і планы Івана III таксама не здзейсніліся. Задуманы маскоўскім уладаром шырокі наступ на Смаленск з адначасовым набегам крымскай конніцы ў кірунку Пінск—Слуцк—Менск застаўся невыкананым. Лівонія і Вялікая Арда сваімі дзеямі адцягнулі на сябе частку войск Масковіі і стрымалі ад выступу Крымскае ханства. А што ж Полыыча? Аляксандр так і не дамогся дапамогі. Польская шляхта адмовілася ад вайсковых падаткаў і не адгукпулася на каралеўскі заклік аб паспалітым рушэнні. I на былых саюзні