• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імя ў летапісе  Вітаўт Чаропка

    Імя ў летапісе

    Вітаўт Чаропка

    Памер: 639с.
    Мінск 2003
    733.13 МБ
    Тым не менш доўгачаканага міру з Крымам Аляксандр так і не дамогся. Іван ІП увесь час пужаў МенгліГірэя, што Аляксандр падманвае яго і не зза міру кароль трымае ШыхАхмета ў палоне, а таму, што баіцца яго помсты: «...хто на сябе свайго ліхадзея пускае»71 і падбухторваў хана да новых набегаў на Вялікае кпяства. Смерць Івана Васільевіча ў 1505 годзе абнадзеіла Аляксандра на ўдачную вайну з Масковіяй. У канцы года кароль звярнуўся з прапановаю да лівонскага магістра Вальтэра фон Плетэнберга разам ваяваць супраць Масковіі. Аляксандр нават гатоў быў ахвяраваць Лівонскаму ордэну Жамойць, толькі б заключыць патрэбны саюз з немцамі. Выступленне татар у 1506 годзе, відаць, трэба разглядаць, як папярэдні ўдар МаскоўскаКрымскай кааліцыі, каб не даць Аляксандру скарыстацца не трывалым становішчам новага вялікага маскоўскага князя Васіля Іванавіча. Больш за 30 тысяч татар прывялі на Літву МахматГірэй, БіцісГірэй і БурнашСалтан. Два апошнія з дваццаццю тысячамі зноў няўдала штурмавалі Слуцк. МахматГірэй беспаспяхова здабываў Менскі замак.
    Аляксандр дажываў свае апошнія дні. Лекар Балінскі парьгў Аляксандра ў лазні і паіў віном, прыгатаваным Глінскім. Каралеўскі лекар Блонь убачьгў у такім лячэнні пагрозу здароўю Аляксандра. Па просьбе Блоня Балінскага арыштавалі, але яму ўдалося ўцячы. Пэўна, Аляксандр зразумеў, што ўжо не па сілах яму панаваць. А таму адправіўся да Польшчы, каб перадаць уладу брату Жыгімонту. Але літвіны прасілі яго вярнуцца і самаму ўзначаліць войска супраць татар. Гэтага дамагаўся і Глінскі, хоць яго і папярэджваў каралеўскі лекар, што лішнія турботы вельмі
    606
    Аляксандр Казіміравіч. 1888 г.
    зашкодзяць здароўю Аляксандра. А кароль не шкадаваў сябе і хворы прыехаў у Аіду, дзе сабралася войска.
    Гэта былі самыя пакуглівыя дні ў яго жыцці, ііужала і блізкая смерць. Мучыўся ад немагчымасці самаму ўзначаліць войска, ажно гневаўся, што не мог сядзець на кані. Даведаўшыся, што кароль у Лідзе, сюды прыехалі чатыры тысячы шляхціцаў і шмат сялян. Пад баявыя харугвы сабралася болып за сем тысяч вояў. Як раз у гэты час у Ліду прыскакаў паранены стралой у твар віж і паведаміў пра набліжэнне татар. З'яўленне каля Ліды татараў вымагла паноўраду падумаць пра небяспеку караля, і яго адправілі назад у Вільню. Везлі Аляксандра ў гамаку, прывязаным паміж двума канямі, якімі правілі вершнікі. Побач ехала на кані Алена Іванаўна, якая даглядала хворага. Па дарозе Аляксапдру стала горш — ён ужо не мог размаўляць, бо распух язык.
    Глінскі выйграў Клецкую бітву — разбіў татарскуіо раць. Вестуны, якія прынеслі навіну пра перамогу, засталі Аляксандра яшчэ жывым. Гэтая вестка была апошнім суцяшэннем караля на смяротным ложку. «Тады за гэты вось найшчасліўшы поспех мы падзяку Богу, збавіцелю нашаму ўзнеслі», — радаваўся Аляксандр і зычліва паціскаў рукі сваім набліжоным72. Нарэшце час перамог настаў, але яго час жыцця канчаўся. Але як горка раставацца з жыццём, калі нарэшце надышлі дні перамогі, калі можна было ўзяць рэванш за свае крыўдныя паражэнні, як горка было ўсвядоміць, што так і не паспеў здзейсніць задуманага. У цяжкіх думках праводзіў апошнія свае дні Аляксандр. Ноч з 19 на 20 жніўіія Аляксандр так і не перажыў. Пахавалі яго ў Вільні ў саборы св. Станіслава. Панырада, шляхта не дазволілі польскім прадстаўнікам перавезці цела Аляксандра ў Кракаў, нібыта ягоная смерць стала ім дакорам, што страцілі яны чалавека, які ўсё жыццё служыў сваёй Бацькаўшчыне і дзеля яе зняважыў ён смерць, і вось гэтым пахаваннем на радзіме продкаў аддавалі яму запозненую пашану і гонар.
    «Быў Аляксандр сярэдняга росту, твару прадаўгаватага, валасоў рудых, касцісты, плеч шырокіх і сілу меў у сабе, але досціпу не было, а таму быў маўклівым. Больш за ўсё захапляўся людзьмі рыцарскімі і музыкай. Дабратой усіх іншых братоў пераўзыходзіў, што сабе за вартасць меў. Калі каму што дараваў, дык больш застратнага лічылі, чым за шчырага лічылі. Сапраўды ў час памёр, пакуль яшчэ не раздаў усё як у Польшчы, гэтак ў Літве»73. Такую вось памяць пакінуў па сабе Аляксандр.
    1987—1990 гг.
    	ХРАНАЛОГІЯ ПАДЗЕЙ
    862 г.	— Першая ўзгадка ў гістарычных крыніцах пра Полацк.
    Сярэдзіна X ст.	— Пачатак уладарання першага вядомага ў гістарычных крыніцах полацкага князя Рагвалода. Паход Рагвалода і ягонага брата Тура на Палессе і заснаванне горада Турава.
    980 г.	— Сватанне наўгародскага князя Уладзіміра і кіеўскага князя Яраполка да Рагвалодавай дачкі Рагнеды. Адмова Уладзіміру. Заваёва Уладзімірам Полацка і забойства Рагвалода. Гвалтоўны шлюб Уладзіміра на Рагнедзе. Перамога Уладзіміра над кіеўскай дружынай на рацэ Дручы. Заваёва Уладзімірам Кіева. Смерць Яраполка.
    Сярэдзіна 80ых гадоў X ст.	— Замах Рагнеды на Уладзіміра. Ссылка Рагнеды і яе сына Ізяслава ў Заслаўе. Аднаўленне Полацкага княства. Назначэнне князем у Тураве Яраполкавага сына Святаполка.
    988 г.	— Прыняцце Уладзімірам хрысціянства і хрышчэнне Русі. Заснаванне Рагнедай жаночага манастыра ў Заслаўі.
    1001 г.	— Смерць князя Ізяслава і пачатак княжання ягонага сына Брачыслава.
    1009 г.	— Першае ўпамінанне Літвы ў гістарычных крыніцах.
    15 ліпеня 1015 г.	— Смерць Уладзіміра і ўскняжанне ў Кіеве ягонага сына Барыса. Уцёкі Святаполка ў Полыпчу.
    Восень 1015 г.	— Міжусобная вайна паміж Барысам і наўгародскім князем Яраславам.
    1016—1017 гг. Зіма 1017 г.	— Праўленне ў Кіеве Яраслава. — Паход на Кіеў Барыса з печанегамі. Смерць Барыса ад падасланых Яраславам забойцаў.
    1018 г.	— Паход Святаполка і кракаўскага князя Баляслава на Кіеў. Перамога над Яраславам у бітве каля Буга. Ускняжанне Святаполка ў Кіеве. Паход Яраслава з наўгародскай дру
    609
    	жынай на Святаполка і перамога над ім. Смерць Святаполка.
    1001—1044 гг. 1021 г.	—	Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча. —	Патрабаванне Яраслава перадачы Кіеву часткі полацкіх земляў. Паход Брачыслава на Ноўгарад. Заваёва Наўгародскага княства. Мірнае пагадненне паміж Яраславам і Брачыславам. Пераход да Полацкага княства гародоў Віцебска і Усвятаў.
    1044 г.	— Смерць Брачыслава. Паход Яраслава Мудрага на Літву і заснаванне ім Наваградка.
    1044—1101 гг.	— Княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча Вешчая Душа.
    1055 г.	— Удзел Полацкага княства ў кааліцыі паўднёварускіх княстваў супраць торкаў.
    1065 г.	— Паход Усяслава на Пскоў і перамога полацкай дружыны над наўгародскім князем Мсціславам Ізяславічам на рацэ Чарэсе.
    1066 г. Пачатак 1067 г.	—	Заваёва Усяславам Ноўгарада. —	Паход кіеўскага, чарнігаўскага, пуціўльскага князёў на Полацкае княства. Спаленне Менска. Першая ўзгадка пра Менск у летапісах.
    3 сакавіка 1067 г.	— Бітва на рацэ Нямізе. Адступленне паўднёварускіх дружын з Полацкага княства.
    10 ліпеня 1067 г.	— Перамовы пад Оршай Усяслава з кіеўскім князем Ізяславам. Зняволенне Усяслава.
    15 верасня 1068 г.	— Паўстанне ў Кіеве супраць князя Ізяслава і вызваленне паўстанцамі з няволі князя Усяслава. Абранне князя Усяслава на кіеўскі пасад.
    Верасень 1068 — сакавік 1069 г. Сакавік 1069 г.	— Час княжання Усяслава Вешчая Душа ў Кіеве. — Паход князя Ізяслава Яраславіча на чале польскага войска на Кіеў. Вяртанне Усяс
    23 кастрычніка 1069 г.	лава ў Полацк і ўцёкі адтуль. — Бітва на рацэ Гзені паміж водскай дружынай Усяслава Вешчая Душа і наўгародскай князя Глеба Святаславіча. Палон Усяслава і ягонае вызваленне.
    1069—1071 гг.	— Княжанне ў Полацку кіеўскага намесніка князя Святаполка.
    1071 г.	— Выгнанне Усяславам Вешчая Душа кіеўскага намесніка з Полацка, аднаўленне незалежнасці Полацкага княства. Бітва полацкай дружыны з паўднёварускімі дружынамі каля Галацічаска.
    Другая палова 70ых гадоў XI ст.	— Узвядзенне Усяславам менскага дзядзінца і аднаўленне Менска на рацэ Свіслачы. За
    610
    	снаванне ў Менску Узнясенскага манастыра, дзе жыў паэт Баян.
    Лета 1077 г.	— Паход рускіх дружын на чале з Уладзімірам Манамахам на Полацк.
    Зіма 1078 г.	— Паўторны паход Уладзіміра Манамаха на Полацк. Заваёва Усяславам Смаленска.
    1084 г.	— Заваёва Уладзімірам Манамахам Менска і спаленне яго.
    14 красавіка 1101 г.	— Смерць Усяслава Брачыславіча Вешчая Душа, вялікага князя полацкага.
    1101—1129 гг.	— Княжанне ў Полацку БарысаРагвалода Усяславіча.
    1102 г.	— Паход князя Барыса Усяславіча на яцвягаў і перамога над імі. Заснаванне горада Барысава.
    1104 г.	— Ускняжанне ў Менску Глеба Усяславіча.
    1106 г.	Паход на Менск рускіх князёў. — Паход полацкай дружыны на Земігалію. Паражэнне палачан ад земігалаў.
    1116 г.	— Заваёва Глебам Усяславічам у Смаленскага княства Оршы і Копыся.
    Студзень — люты 1117 г.	— Аблога Менска рускімі дружынамі на чале з кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам.
    Верасень 1119 г.	— Заваёва Менска рускімі князямі і зняволенне Глеба Усяславіча.
    13 верасня 1119 г. 1129 г.	—	Смерць Глеба Усяславіча ў Кіеве. —	Напад полацкай дружыны на кіеўскія ўла данні. Паход рускіх князёў на Полацк. Мірная дамова полацкага веча з рускімі князямі. Высылка полацкіх князёў у Візантыю. Уладаранне ў Полацку кіеўскага намесніка.
    1130 г. 1131 г.	— Паход рускіх князёў на Літву да Заслаўя. — Паўторны паход рускіх князёў на Літву. Разгром літвінаполацкім войскам рускіх дружын.
    1132 г.	— Выгнанне з Полацка кіеўскага намесніка. Узвядзенне палачанамі на полацкі пасад князя Васілька Святаславіча.
    Канец 30ых гг. XII ст.	— Ускняжанне ў Менску князя Расціслава Глебавіча.
    1140 г.	— Вяртанне з Візантыі полацкіх князёў Івана і РагвалодаВасіля Барысавіча.
    1143 г.	— Выбранне князя РагвалодаВасіля на полацкі пасад.
    1143—1151 гг.	— Княжанне ў Полацку князя РагвалодаВасіля. Вайна Полацка са Псковам.
    1151 г.	— Выбранне на полацкі пасад князя Расціслава Глебавіча.
    611
    1158 г.	— Паход князя РагвалодаВасіля на Полацк. Паўстанне палачан супраць князя Расціслава Глебавіча і выбранне на полацкі пасад князя РагвалодаВасіля.
    1158—1162 гг.	— Міжусобныя войны паміж менскім князем Расціславам Глебавічам і полацкім князем РагвалодамВасілём.
    1162 г.	— Ускняжанне ў Полацку князя Усяслава Васількавіча.
    1167 г.	— Паход менскага князя Валадара Глебавіча на Полацк і паражэнне менскай дружыны.
    1186—1216 гг.	— Княжанне ў Полацку князя Уладзіміра.
    1186 г.	— Дазвол Уладзіміра прапаведаваць хрысціянства ў Лівоніі святару Мейнарду. Пачатак нямецкай экспансіі ва ўсходняй Прыбалтыцы.