Імя ў летапісе
Вітаўт Чаропка
Памер: 639с.
Мінск 2003
Калі ж яго пачалі абвінавачваць у тым, што не можа арганізаваць абароны супраць татар, разгневаны Аляксандр нагадаў шматлікія парады паноў супраць склікання паспалітага рушэння і мовіў: «Тым, хто не раіў склікаць паспалітае рушэнне ў патрэбны час, няхай Бог адплоціць за тую злосную параду»63. I загадаў, каб на Русі ў кожнай вёсцы ўзброіць пяць чалавек, даць ім хоць вілы, мачугі абы яны маглі хугчэй па мерці, як добрыя хрысціяне, чым быць гнанымі, як быдла, на загубу. Аляксапдр больш верыў у мужнасць простага смерда, чым ганарлівага шляхціца.
У Польшчы сенатары ніяк не маглі навесці парадак у краіне, падаткі збіраліся з цяжкасцю, шляхецкае апалчэнне паказала сябе бездапаможным перад татарскімі набегамі, развялося процьма зладзейскіх шаек, якія рабавалі і беднага і багатага. Народ паракаў. Высвятляецца, даваць парады сенатары ўмелі, a вось кіраваць дзяржавай ім было не па сілах. Брат Фрыдрых, якога Аляксандр пакінуў замест сябе старшынёю сената, чалавек «розума невялікага» п'янстваваў і цешыўся забавамі. Пат
601
рэбна была моцная ўлада, каб падначаліць сенат і велікакняжацкую раду, толькі тады можна было разлічваць на лепшае. У знешняй палітыцы неабходна было ў часы перамірных гадоў стварыць выгаднае становішча для супрацьстаяння Масковіі.
27 верасня Аляксандр у Вільні прывесіў сваю пячатку да перамірнай граматы і цалаваў крыж у выкананні ўмоў перамір'я. Але, адпускаючы маскоўскіх паслоў, загадаў ім перадаць маскоўскаму князю: «Што якія нашыя землі ўзяў сабе, і ён бы тыя нашыя землі аддаў; а якіх нашых людзей узяў, і ён бы тых людзей нашых адпусціў, каб у тым паміж нас братэрства і любоў не парушалася»64. Аляксандр адкрыта заяўляў, што ўмовы для заключэння перамір я ён не прымае за ўмовы мірнага пагаднення, а значыць, непазбежна новая вайна з Масковіяй.
3 Вілыіі Аляксандр выехаў у Польшчу, куды яго настойліва заклікалі сенатары. Брат Фрыдрых ужо быў у магіле. Ехаў кароль не проста навесці ў краіне парадак, а зрабіць усё магчымае, каб падначаліць сваёй уладзе сенат, прымусіць Польшчу выконваць свае саюзныя абавязкі да Вялікага княства. Велікакняжацкую ўладу ў княстве павінен быў ажыццяўляць яго ўлюбёнец Міхайла Глінскі і панырада.
Два гады правёў Аляксандр у Польшчы. Адразу ж дзейсна прыняўся кароль наводзіць парадак у каралеўстве. Бязлітасна расправіўся са зладзейскімі шайкамі. Некалькі паноў паплаціліся галовамі. He пашкадаваў ён нават і жанчыну — іх судзельніцу адправіў на шыбеніцу. Ганенні былі і на каталіцкіх святароў.
У 1504 годзе Аляксандр склікаў шляхецкіх паслоў на сойм у ^етРкоЎ' ^а гэтым сойме Аляксандр вызначыў абавязкі каралеўскіх чыноўнікаў, дамогся прыняцця закона, які забараняў вяльможам займаць адначасова дзве пасады. Аднак гэтыя перамогі набываў Аляксандр уступкай шляхце. Цяпер без згоды сойма кароль не мог закладваць каронныя выменні, што стварала Аляксандру сур'ёзную перашкоду на шляху да абсалютнага кіравання. Перашкаджалі для гэтага і мельніцкія прывілеі, а таму Аляксандр на наступным сойме ў 1505 годзе ў Радоме скасаваў іх. Утвораная Аляксандрам пасольская палата, у якую ўваходзілі прадстаўнікі шляхты, цяпер супрацьстаяла сенату. У сферы дзейнасці сената засталося ўстанаўленне надзвычайных падаткаў і законатворчая дзейнасць. Кароль адабраў ад сената ўсю судзебную і выканаўчую ўладу. Удалося Аляксандру правесці і фінансавую рэформу, стварыць сістэму падаткаў. Неўзабаве давялося яму сутыкнуцца і з панамірадай. Яны былі незадаволеныя ўзвышэннем Міхайлы Глінскага, які меў уплыў на вялікага князя. Так Аляксандр па жаданні Глін'скага перадаў ягонаму сваяку Андрэю Дразду Ліду. Лідскі старас
602
Канцлер Ян Ласкі перадае Аляксандру статут. Пачатак XVI cm.
та Ільініч паскардзіўся панамрадзе: віленскаму біскутгу Войцэху, віленскаму ваяводзе Мікалаю Радзівілу, троцкаму ваяводзе Яну Забярэзінскаму, жамойцкаму старасце Станіславу Кезгайлавічу, полацкаму ваяводзе Станіславу Глябовічу, смаленскаму намесніку Станіславу Кішку. Панырада згодна Аляксандравага прывілея, які ён выдаў, калі сядаў на вялікае княжанне, пакінулі Ліду за Ільінічам, заявіўшы, што пасаду адабраць нельга іначай, як з гербам, гэта значыць пазбавіць шляхецтва. Даведаўшыся пра гэтае рашэнне, Аляксандр утневаўся. Гэтым і скарыстаўся Гмнскі, нагаворваючы на паноўраду: «Пакуль у Літве будуць жыць гэтыя паны, да тых часоў у княстве не сціхнуць звадкі»65. Аляксандр прыехаў на Літву. На Берасцейскім сойме ў 1505 годзе ён нават не выслухаў паноўрады, а прагнаў іх прэч. Яна Забярэзінскага, зацятага ворага Глінскага, паводле парады апошняга, Аляксандр пазбавіў пасады троцкага ваяводы, а Ільініча засадзіў у вязніцу. Напужаныя панырада ад'ехалі ў Наваградак і раіліся, што рабіць далей. Пад уплывам Глінскага вялікі князь гатоў быў да рашучых крокаў. Дворны маршалак даводзіў яму, што Забярэзінкі, Кішка, Гля
603
бовіч ворагі вялікага князя. I Аляксандр вырашыў расправіцца з імі. Усё гэта адбывалася, калі пад Слуцкам і пад Менскам стаялі татарскія загоны. Меней усяго хвалявала паноў абарона Айчыны — радзілі, як бы ўміласцівіць караля і згадзіліся падацца пад Глінскага.
Паслалі да вялікага князя ў Бярэсце. Аляксаіідр абяцаў прыняць паноў міласціва на Радомскім сойме і адправіўся зноў у Польшчу. Аднак панырада знайшлі сабе заступніка — віленскага біскупа Войцэха Табара, які восенню (1 лістапада) на Радомскім сойме рэзка выказаўся каралю: «Міласцівы кароль, ты гневаўся на нас без прычыны, зза некаторых людзей, таму што мы супраць цябе, нашага гасудара, не выступалі, але мы абаранялі свае прывілеі, жадаючы іх захаваць. I таму, міласцівы гасудар наш, як пастыр гэтай дзяржавы і Ваш, павінен засцерагчы і цябе, гасудара нашага, каб ты ахоўваў правы нашыя і свае прывілеі, дадзеныя нам. Калі ж хто ўздумае іх парушыць — Божа адпомсці кожнаму, хто такое ўздумае»66, Гэта яму, Аляксандру, пагражалі божай карай, жадалі яе. Хто? Яго ж падданыя. Слухаючы гэтыя словы Аляксандр увесь кіпеў гневам. Пасля гэтай сустрэчы з біскупам Аляксандра разбіў параліч. Папраўляўся ён марудна. Ледзь падняўся з ложка, яшчэ як след не ачуняўшы, адправіўся ў Люблін, каб працягваць рэформы. Тут на сойме ён вымушаны быў вырашаць «важную» дзяржаўпую справу. Спрачаліся свецкія і духоўныя прэлаты. Паны патрабавалі, каб святары не атачалі яго пасад з абодвух бакоў, а менавіта яны стаялі з левага боку, жадалі яны таксама падаткаў з касцёльных уладанняў. Вось якія праблемы хвалявалі сенатараў! Аляксандр не стаў сварыцца з святарамі. Толькі хвароба не адступала. Аляксандр адчуваў сябе ўсё горш. У пачатку 1506 года ён пахаваў сваю маці каралеву Альжбэту і зусім хворы ў маі адправіўся ў Вільню. Улада прынесла адно расчараванне, а цяпер вось і забірае апошнія сілы. Аляксандр вырашыў перадаць уладу ў Кароне і княстве малодшаму брату Жыгімонту.
Толькі ён быў ужо асуджаны. Глінскі параіў Аляксаіідру замяніць лекара Мацея Блоня. Хворага прыняўся лячыць вядомы алхімік Аляксандр Балінскі, якому заплацілі 300 чырвонцаў. Новы лекар загадаў напаліць лазню і, прывёўшы туды Аляксандра, ледзь яго не замарыў. Гэта яшчэ больш аслабіла здароўе Аляксандра. Шапталіся, што Глінскі падкупіў лекара, каб той «горш здоровье его (Аляксандра. — В.Ч.) псовал»65. He без падстаў падазравалі, што ўсемагутны Аляксандраў фаварыт задумаў «подсестн» велікакняжацкі пасад. У гэты час да Вільні дайшлі звесткі, што за Дняпром з'явіліся татары. Кароль абвясціў паспалітае рушэнне.
604
ЧАС ПЕРАМОГІ
Аляксандру так і не ўдалося замірыцца з Крымскім ханствам. МенгліПрэй, якога падтрымліваў маскоўскі князь Іван і турэцкі султан Баязед, пасылаў свае загоны на Вялікае княства. У 1503 і 1504 гадах ён яшчэ баяўся ШыхАхмета і абмяжоўваўся дробнымі набегамі. Аднак былому хану Вялікай Арды так і не ўдалося адрадзіць сваю дзяржаву. 3 невялікім атрадам вояў ШыхАхмет падаўся ў 1504 годзе на Волгу. Каля Кіева ён трапіў у засаду кіеўскага ваяводы Дзмітрыя Пуцячыча і быў зняволены.
Як жа аднёсся Аляксандр да свайго былога саюзніка? Кароль выкарыстаў ШыхАхмета для ціску на МенгліГірэя.
«Недругаў тваіх ШыхАхмеця і Хозяка, Холека злавіў і ты (МенгліГірэй. — В.Ч.) з намі ссылайся: як наперад таго бацька твой АзіГірэй цар з Казімірам каралём ссылаліся, а ты з намі ссылайся; а не захочаш таго, і нам што чыніці? ШыхАхмеця цара з брацію супраць цябе паставім»68. Каб болей запужаць МенгліГірэя, Аляксандр дэманструе сваё жаданне дапамагчы ШыхАхмету. Калі ханаізгоя пад вартай прывезлі ў 1505 годзе ў Бярэсце, — кароль выехаў яму насустрач і загадаў паслаць сукно там, дзе быў павінен злезці з каня ШыхАхмет. На абедзе Аляксандр пасадзіў хана як «сябра» побач з сабою.
Хоць ШыхАхмет і наракаў на свайго саюзніка: «Бог справядлівы мсціўца ўсялякай нягодлівасці караля і мяне рассудзіць, упэўнены, што не даруе мае страты, беды і гэтае крывапрысяжства»69. Ад імя караля хану адказалі, што ва ўсіх сваіх бедах ён віпаваты сам. Маючы вялікае войска, стаяў каля Кіева, замест таго, каб напасці на Крым і захапіць яго, або шукаць спажыву ў маскоўскіх землях, пакуль не падайдуць літвінскія атрады. На Радомскім сойме кароль абяцаў падтрымаць ШыхАхмета супраць крымскага хана. Мабыць, паход татараў восенню 1505 года быў спробай крымскага хана сілаю прымусіць Аляксандра выдаць яму ШыхАхмета. Татары пад зверхнасцю БіцісПрэя і БурнашСалтана няўдала штурмавалі Слуцк, абарону якога ўзначаліла ўдава Сымона Слуцкага княгіня Анастасія. Старэйшы брат МахметГірэй стаяў пад Менскам. Ягоныя загоны хадзілі пад Вільню і за Вілію, да Полацка, Віцебска і Друцка. Панырада, сабраўшыся ў Наваградку, не думалі пра абарону краю, a раіліся, як памірыцца з каралём і як толькі яны даведаліся, што татары зпад Слуцка рушылі да Наваградка, дык адразу разбегліся. Наваградская шляхта абараніла горад і адбіла татар. Рабаўнікі з вялікай здабычай і палонам вярнуліся ў Крым.
Свае спадзяванні ў барацьбе з крымскім ханствам Аляксандр звязваў і з казанскім ханам МухамедЭмінам і нагайскай Ардой, якія ў чэрвені 1505 года пачалі вайну супраць Mac
605
ковіі і хадзілі на Ніжні Ноўгарад. Што гэты выступ не абышоўся без уплыву Аляксандра, сведчыць той факт, што ён адбыўся неўзабаве пасля прыезду да нагаяў літвінскага пасла Ратамскага. На паўднёвых межах Масковіі склалася спрыяльная для Вялікага княства становішча — татарскія ханствы аб'ядноўваліся для адраджэння сваёй улады над Руссю. ШыхАхмет цяпер стаў толькі разменнай манетай у гандлі з МенгліГірэем. Таму, калі прыбыло пасольства ад крымскага хана, які абяцаў мір пры ўмове, што ШыхАхмета зняволяць, Аляксандр, не задумваючыся, вырашыў лёс «сябра». Той, прадчуваючы сумны канец з дапамогай нагайскіх паслоў, якія прыязджалі да яго, уцёк. Злавілі яго ўжо каля Кіева і прывезлі ў Коўна, дзе ён і пражыў пад аховаю да сваёй смерці. He ўсе адабралі ўчынак Аляксандра. Той жа Мяхоўскі пісаў: «О лютая жорсткасць! Кінуць у вязніцу сяброў і саюзнікаў! О вар'яцкае рашэнне! Паверыць аблудліваму і заўжды прагнаму ворагу больш, чым клятве і саюзу! Вернасць і прысягу трэба выконваць у адносінах і да варвараў няверных»70. I ён быў правы.