Як воўк калядаваў
Казкі-пераказкі і небылічкі для Дамінічкі
Рыгор Барадулін
Выдавец: Юнацтва
Памер: 143с.
Мінск 1991
Казкі-пераказкі і небылічкі для Дамінічкі
Мінск “Юнацтва ” 2000
УДК 882.6-93
ББК 84(4Бен)6-5
Б 24
Мастак
М. Р. КАЗЛОЎ
Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту
24 — 2000
ISBN 985-05-0329-7
© Барадулін Р. 1.. 2000
© Казлоў М. Р., афармленне, 2000
ДОБРЫ ПРЫКЛАД
Ёсць такі садок дзіцячы, Там ніхто
Любой парой He капрызіцца, He плача — Ведае парадак свой. Беленькія трусікі He губляюць трусікі, Зялёненькія конікі He праціраюць штонікі, А рыжанькія кошкі Цыруюць панчошкі, Лупаценькія жабкі He дужа мочаць тапкі. Акуратныя сябры.
Добры прыклад 3 іх бяры!
3
ЗАСВОЙ!
Пяць пальцаў На руцэ тваёй. Як кожнага завуць, Засвой.
Пястук —
Усіх братоў пастух,
Ен першы Пачынае рух.
Ківун — Ён грозна Робіць кіў, Каб кепскага Ты не рабіў.
Даўгай — Даўжэй за ўсіх, Таму “Дапамагай!” — Крычаць яму.
Пярсцец —
Ён порсткі правяраць, Пярсцёнкі
Любіць прымяраць.
4
I мезенчык — Мяншун, Які
Сціскае
Пальцы ў кулакі.
Пяць пальцаў — Моцная радня. I ўсіх трымае Даланя.
ПРЫГОДЫ ЛІТАРЫ
Адзінка сумная
Ішла
Адна ў адрыну
Смела.
Ды тут
Варона з-за вугла
На макаўку ёй Села.
5
I стала літарай Яна.
I —
Над адзінкай
Кропка.
Імшарынай да бацяна
Пайшло ўжо I Таропка.
Бацян,
Ён частаваў рапух
I частаваўся імі.
Ажно цыбаты цень
Разбух
Пад хмарамі глухімі. I ела іншае, Аднак Адну шчаку Наела.
3 I стала Рэ. Аж свіснуў рак,
Рачулка пакрывела.
Рэ ела ўжо
На повен рот
Аер
Ды запівала
Рачной вадой,
Што змыла лёд.
ЗРэ Фэ
Знянацку стала.
Фэ фанабэрыстае ўміг
6
Надзьмулася Ды хмура Зірнула Зверху ўніз На ўсіх: Я — важная Фігура. Фактычна Мне няма цаны. Дык дзе Мая карона?
Адно ўсміхаліся Адны Адзінка Ды варона.
ЗГОДУЗВАДА СЧУБІЦЬ РАДА
Жылі-былі
Як адной сям’ёй, Вадзіла ў госці Адна дарожка, Адзін за аднаго Стаялі гарой I воўк, і сабака, I мыш, і кошка. Але на ваколле
7
Голад напаў, I ўраз
У ваўка-пражоры Лясны настрой I спакой прапаў. Галодны — Хоць вый на зоры.
Голад не цётка, Ну а ў ваўка Hi цёткі, ні дзядзькі — Шэраю сіратою Туляецца
Ад ляска да ляска, Толькі і думаючы Пра тое, Дзе б пажывіцца. Ды ўрэшце ён Граматку атрымаў, 3 якою
Па вёсках, па сёлах Нязлічана дзён
Мог жабраваць у спакоі. Здаўна
Кармілі ногі ваўка.
А тут
I граматка стала Карміць.
I на хібе, Нібы ў парсюка,
8
Нарастала
Ваўчынае сала.
Бяда вядзе
За сабой бяду.
I воўк па кладцы Ішоў аднойчы.
I ўпала граматка У ваду.
I цяля б тут Завыла па-воўчы. Па граматку Давялося нырнуць, Бо што сказаць Сваёй жонцы-сіўшы. Ды граматку нельга Было разгарнуць, Каб паказаць каму, He прасушыўшы. Да вёскі бліжэйшай Дабег да начы, Сабаку гаспадарскага Ціха
Прасіў хутчэй У бядзе памагчы. Адразу прапала Ваўчыная пыха. Воўк скок
У ёўню Сушыць свой хвост.
9
Сабака асцярожна На градцы
Граматку
Разаслаў наўпрост Ды пайшоў
Каля хаты старацца.
I кошцы даручыў Ваўку
Перадаць паперу, Як прыйдзе раптам.
I граматка высахла Неўзнаку
I ўпала
3 высокай градкі. А кошка заснула, А мышка такі Бегла
Па панадворку I згрызла граматку, А шматкі
На пасцель Зацягнула ў норку.
Вярнуўся воўк Да сваіх сяброў — Ад граматкі ані следу. Схапіў воўк сабаку Iзлосна зароў — Hi снядання цяпер, Hi абеду.
10
Сабака вырваўся 3 воўчых лап, Нявінны і раззлаваны, Ды кошку, Што справу праспала, Цап, А кошка, Што звыкла да шаны, Сцярпець не магла Абразы такой I кінулася на мышку. А мышцы хацелася Быць жывой Ды грызці Скарынку ў зацішку. I мышка наўцёкі, I піснула: шыш Мяне хто злавіць Тут можа.
I воўк на сабаку, На кошку мыш Дагэтуль Глядзяць варожа.
Згоду звада Счубіць рада.
УСМІХАЮЦЦА ШЧЫРА ХУТКАМОЎКІ3 ПАМІРА
У вярблюда гарбы, У вярбы скарбы.
Кладзі каменьчыкі на каменьчыкі, Глядзі, каб каменьчыкаў не паменшала.
Сто сабак і тры сабакі —
Сто тры сабакі хапаюць за бакі.
Гэты тутоўнік, не гэты тутоўнік, У тумане не тоўпяцца тоненькія тутоўнікі.
Сто галоў — адна галава,
Галаве не гавары пра боль галавы.
Шэсць вадаспадаў ці чулі, ці снілі, Што звады з вады іх цяснілі ў цясніне.
Пад воблакам лісця я блукаў, Каб нарэшце натрэсці яблыкаў.
Ці роўна будзе, ты памяць папяць, Пятнаццаць па пяць, Альбо пяцьдзесят і пяць па пяць.
Галубы кацілі жалуды ў жалабы, А галубкі галубянятак кармілі з дзюбкі.
13
Без напарстка палец пракалю, Перашываючы сорак кіп паркалю.
Меней сорак кіп паркалю вашага, Чым нашага сорак кіп важылі; Болей сорак кіп паркалю нашага, Чым вашага сорак кіп важылі. Сорак ды сорак кіп, Прыкінь, колькі будзе коп?
Верабейку выбіралі цюбецейку.
Бяжы на базары Шахрысябз Кавуны за шэсць шэлегаў узяць.
У калодзежы вада халодзіцца.
Шэсцьдзесят самшытаў сыйшліся — Сумна шумяць, шум не суняць.
У дзеда просіць унук-гультай: “Мне дай міндаль”.
Малая маме кажа пра смак:
“ 3 усіх прысмакаў смачнейшы праснак”.
14
3 адной цясніны вада цячэ,
3 другой цясніны бяда ўцячэ.
Рыбакі мяркуюць у будане: Рыба хвастом баўтане ці не?
Ты з’ясі ігрушыну надкушаную, Мне дасі сушку струшчаную.
Гэты смех
з Азербайджана прыбег
У СВЯТА ВОЧЫБАЧАЦЬ I ЎНОЧЫ
Іншую здумаў Пляшывы гульню, Хоча агнём падпаліць цішыню. Хто праз агонь пераскочыць, Гора таго не сурочыць, Пераляціць наўзлёт — Будзе шчаслівы ўвесь год.
Колу ля вогнішча цесна, Полымю першая песня: “Ты гары, агонь, гары На нябёсах, на гары!
Хай згараюць гора горы, Хай згараюць нагаворы, Хай згараюць плач і слёзы, Хай на дым плывуць пагрозы! Каб спадман на прысак высах,
15
Каб світала зорна ў высях, Каб галодны еў усмак, Каб разбагацеў бядняк, Каб дурны паразумнеў, Каб стары памаладзеў, Хай на вогнішчах вясны Дагарае страх лясны, Хай гарыць нуда, бяда — Ўсё, чаго нам не шкада!”
КАМУШТО, А ДУРНЮДЗВЕРЫ
— Добры дзень, сябрук!
— Уцёк вяпрук.
— Ты што, аглух?
— Звёў бараноў двух.
— Ці ў вушах у цябе труха?
— Абляцела страха.
— Ці табе вушы замуравала?
— Круціла за вуха старая мала.
— Вось было страху!
— А збярог папаху!
— Згінь ты з папахай, глухі цецярук!
— Так, быў без хваста вяпрук...
Толькі час марнаваць,
Такога пытаць,
Ці шмат атрымаў дароў
3 багатых двароў?
Крыўдуе на сквапных гаспадароў, Прыстае да дзятвы,
16
Засуквае рукавы —
Бачце, прыйшоў з пустымі рукамі, Але з гузакамі, Але з сінякамі:
— Піў я кашу з тлушчу,
Еў я ваду-гушчу,
Надавалі мне сем насавоў,
Сем насавоў, а ўсе без рукавоў — Ці шмат падарункаў?
А кожны які?
— Усе панесці не хопіць клумкаў, Выспяткі ды грымакі!
Ад каго сіняк, Ад каго гузак —
Усяго задарылі так!..—
I падыходзіць Пляшывы да Безбародзькі, I кажа:
— Лес, як конь без аброцькі, Ляціць наўзгалоп.
— Помніш нашую ўмову?
— Помню...
— Атрымай, Безбародзька, пстрычку ў лоб! Як з вачэй пасыплюцца — падбяры промні. I яшчэ атрымаў са шчодрай рукі Дзве аплявухі і тры паўшкі.
А яшчэ Безбародзька-чмут, На сабе парэж падарункаў пуд. У дзве тарбінкі — Хурму і разынкі.
На табе ігрушы, Пачапі на вушы! Два кашы дарэчы На плечы, Прыварак на карак, Ha нос — паднос, Шчарбет — на хрыбет! Арэхаў мех Пакладзі на плех.
I ў добры час! Хочаш — нясі, Хочаш — цягні, Толькі падмогі ў нас He прасі Ані.
18
Безбародзька ад шчасця Засвяціўся тварам, Крок ступіў — I лёг пад цяжарам.
А дзятва вясёла ляпеча, Ад радасці скача пад неба: — Было не квапіцца, Безбародзька-скупеча!
Так табе, жмоту, Iтрэба!
СЯДЗІБА БАЮ-БАЮ
(Паводле Андрэя Выдмінскага)
Недалёка ад лесу, дзе ручай выбягае, Ёсць сядзіба малая.
Там усе хаты з краю.
Там іначай усё, як у кніжках бывае.
Там і зоркі не свецяць —
Завядзёнка такая.
Долу дождж не спадае.
Там блакітнае сонца.
19
Вецер ездзіць трамваем, Там трамваяў усім хапае. Мчыць вада супраць плыні. Там сады, як разлівы. Там квадратныя яблыкі. Там без костачак слівы. Вішні, што парашуты, Для малечае ўцехі.
Там растуць без шкарлупак арэхі. 3 чэравамі ігрушы! Як сланы? А здараецца, велізарныя трубы Маюць яны. Без маны!
Тырчаць на платах клубніцы. Нанізаны на травінкі суніцы. У набіркі самі скачуць маліны. А гномікі, калі ўсё паспее, Зносяць лясныя ягады і журавіны.
Рыбу ніхто не ловіць.
Рыбкі, за рукі ўзяўшыся, Ходзяць, як дзеткі.
I водыр разносяць прыгожыя кветкі.
А хто мігатліва скача?
Зразумела, што камары.
Матылькі не махаюць крылкамі, Бо пырхаюць дагары.
Само і сеецца, само і жнецца,
I мелецца збожжа.
3 цеста сам хлеб пячэцца
I сам з’есца не можа.
20
Бура ўздымаецца ў шклянцы вады I сціхнуць сама сабе дапаможа. Вечары надыходзяць уранку, Світанкі кладуцца спаць сваім ладам. А ночы такія смачныя, як торт, Начынены шакаладам.
Едуць, калі скажуць, Пад раму веласіпеды.
У паветры шыбуюць Аўтамабілі-няўседы. Фурманак няма, Ці яны страйкуюць? А матацыклы звыкла Ходзяць па начах ды блазнуюць.
Шпінату няма нідзе, Ані малака з пенкаю. Зубы ніхто не чысціць, Ніхто не ўстае з енкатам. Па радыё байкі баіць Дыктар ласкавы, А добры кельнер марожанае Падае пасля кожнае стравы.
Дарослыя ядуць насамі, Нюхаюць губамі, Глядзяць вушамі, Слухаюць вачамі.
Ды шпацыруюць уперад спіною
21
I “дзякуй” кажуць, калі даюць Ім нешта такое.
Па пакупкі ходзяць паяцы, I ляльку ў хаце Яны прыбіраць не баяцца.
Мішкі, жырафы ды малпачкі вяжуць свэдары, Робяць прымеркі,
22
А пан лістаносец замест лістоў Разносіць цукеркі.
Хаты не стаяць, а ляжаць.
Вокны зусім не трэба.
Сходцы толькі на дахах, А дзверы выступаюць з-пад неба.
Увогуле там зімы не бывае.
Круглы год, як прыгожае свята. Мамы заўсёды вясёлыя, А тата — любімы тата.
Свінкі цягнуць ку-ка-раку, Рохкаюць куры.
Сабакі мяўкаюць.
Каровы іржуць і шчабечуць коні.
Званіцы квокчуць спрасоння.
Лісы ездзяць на ролікавых каньках, Пырхаюць ваўчаняты.
Галубы граюць на скрыпках. Лебедзі возяць дзяцей.
Спевамі качкі заняты.
Мне на шчырае слова Паверыць раю, Што ёсць сядзіба такая. Завецца яна Баю-Баю.
I вас чакае...
23
KOT TOM
Свой дом Шукаў кот Tom, A дом быў За хвастом, А хвост быў За кустом, А куст быў Пад мастом,
А мост быў Над шастом, А шост быў Над драздом, А дрозд быў Над гняздом. I кожны меў Свой дом.
Даўно ўжо Кошка Тома Чакала Тома Дома.
ВЫМАВІ!
Вымаві яшчэ лепей: — Шчупаковы шчэлепы Палец коляць Дамініды, А на полі
Дым дыміцца.
ВЕЧНАЗЯЛЁНАЯ
Ялінку пасадзілі На паляне
У снег, Каб не азябла Маладая.
Непаліваная, Яна не вяне, Дрыжыць ад нецярпення I чакае,
Калі ўпрыгожаць Гожую