• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як воўк калядаваў Казкі-пераказкі і небылічкі для Дамінічкі Рыгор Барадулін

    Як воўк калядаваў

    Казкі-пераказкі і небылічкі для Дамінічкі
    Рыгор Барадулін

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 143с.
    Мінск 1991
    41.28 МБ
    I брат сястру
    Адвёз у лес ваўчыны Iрукі ёй
    Паадсякаў па локаць.
    А сам паехаў.
    Доля сіраціны — Самой пакутваць Ды людзей палохаць.
    I ў белы свет Бязрукая пайшла
    Без хлеба, Без бацькоўскага цяпла
    Ідзе праз царскі сад. Iзакарцела
    Хоць яблычак сарваць, Але не можа.
    А тут царэвіч. Глянула нясмела.
    Царэвіч кажа: — Я такой прыгожай Ані ў якой
    122
    He бачыў старане.
    Хай прыгажуня стане Жонкай мне!
    Хай рук няма, Ёсць сэрца залатое. Палацы Зачакаліся царыцу. Адразу пакахаў Яе за тое, Што позірк шчыры Ласкаю іскрыцца. Пабраліся яны. I сталі жыць. Валун сабе ляжыць. А час бяжыць.
    123
    I нарадзіўся ў іх Сынок маленькі
    У золаце па пояс, А прыгожы, Як маладзік на небе Маладзенькі, Аж маці
    Радасці ўтаіць не можа. Царэвіч
    У ад’ездзе быў якраз. Тады братоўка I ўлучыла час.
    Царэвічу пісалі Цар з царыцай, Што нарадзіўся сын. Ганца паслалі.
    Ганцу прыпала На начлег спыніцца У той купчыхі, Што не мела жалю. На свеце ўсім Хацела быць адна. Братоўку Зненавідзела яна.
    Заснуў ганец.
    Яна й вядзьмарка баба I напісалі
    Д’яблу на пацеху,
    124
    Што нарадзілася ў царэўны Жаба.
    Ліст падмянілі.
    I ганец паехаў.
    I за вярстою Гналася вярста.
    I галяпаў ганец Наўскапыта.
    Царэвіч не ўзлаваўся, He жахнуўся
    I напісаў адказ Зусім нягнеўны: “Няхай жыве, Пакуль я не вярнуся, Хто б там не нарадзіўся У царэўны.
    Калі прыеду, Разбяруся сам.
    У крыўду Анікога я не дам”.
    I зноў начлег ганцу Дала хаціна, Дзе з д’яблам злосніцы Былі ў хаўрусе.
    Чытаюць бацька з маткай Ліст ад сына: “Каб не было яе, Пакуль вярнуся...” Бацькі ўбіваюцца — Прыйшла бяда.
    I ўнучыка й нявестку Ім шкада.
    Дзіцятка прывязалі Да бязрукай, Пусцілі, кажучы: Ты нам не трэба.
    Сяк-так у дзверы добрыя Пагрукай.
    Хай над табою Злітуецца неба.
    I ў свет пайшла Сваю журбу таіць. Глядзіць — Крынічка ціхая стаіць.
    126
    Ад спёкі
    Цень знясілена схіліўся. Нагнулася папіць Вады сцюдзёнай.
    А сын малы ў крынічку Уваліўся.
    I хто бязрукай Будзе абаронай?
    Ад гора
    Слёзы горкія ліе.
    Крынічка, пашкадуй Хоць ты яе!
    Сыночка бачыць, Хоць ад слёз сляпая. Глядзіць
    Крынічцы ў вочы Па-жаночы.
    Адно ў адчаі Куксамі хапае, Як рыбінку, Злавіць сыночка хоча.
    I раптам
    Рукі сталі, як былі. Як у вярбы галіны, Адраслі...
    Пайшла матуля. А вярбіне ніцай Журыцца
    Над крыніцай-чараўніцай.
    127
    ХТО САБРА Ў СЯБРОЎ?
    Бачыш,
    Сонейка з-за хмар
    Паказала
    Светлы твар
    I смяецца пад ахвоту.
    Смех —
    Руплівы гаспадар — Гоніць адусюль нудоту, Смех —
    Пачатак добрых спраў, Ім лянота раззлавана. Гэта смех
    Сяброў сабраў
    3 Вільні,
    3 Рыгі,
    3 Ерэвана.
    3 Костаса Кубілінскаса
    КОШЗАГАДАК
    3 дзедам думалі, Ды ўсё ж
    Ен цяжкі, загадак кош.
    Можа, разам —я, ты, дзед — Знойдзем мы адгадак след?
    1
    He вяпрук я, ды ў мяне Шмат шчаціння на спіне, I мурзатых хлапчукоў, Як іклатых вепручкоў, Што знаходзяць
    Бруд хоць дзе, Я хапаю
    I купаю
    У вадзе, у вадзе. (Шчотка)
    2
    — Семя з крыламі, лячу Вольна я, куды хачу.
    — А мяне мой парашут
    У любы апусціць кут.
    — Смірна ў касцы, як салдат, Я адзін стаю ля хат...
    Дзеці, што за валадар
    3 семя вырасце да хмар?
    (Клён, дзьмухавец, дуб)
    129
    3
    Ён не брэша, не кусае, Толькі ў свіран не пускае. Ты нікуды да гасподы Без яго не зойдзеш згоды.
    (Замок)
    4
    Ён стазубы, вострагубы, Як часадла тое, зубы.
    Як дракон той, злосназуба Ён грызе камлішча дуба.
    (П іла)
    5
    Аж на чатырох сястрычак Парасон-чарадзей.
    Будзе сёння ў невялічак Шмат гасцей, шмат гасцей. (Стол)
    6
    3 пакулля, дзе б ні пайшоў ты, Ў світцы з тлушчу малышок.
    У яго чырвоны, Жоўты, Сіненькі капелюшок.
    (Свечка)
    130
    7
    Сам пеўнік чырвоны, Грабеньчык зялёны. А ножку цяжкую He вырве з пяску ён. (Морква)
    8
    Ногі недзе за вушамі, Смела ўсеўся я на нос... Ды дзядзькі і цёткі самі Рады вісусу да слёз. (Акуляры)
    9
    Аж прыгнуўся — на мядзведзі Полем смелы дзядзька едзе. А мядзведзь рыкае грозна I вядзе аж пяць барознаў.
    (Трактар)
    10
    Тук-тук-тук без малаточка 3 беленькага камянёчка Выкаціўся ў сена дзесьці... Хто? — He адгадалі дзеці. Курка паглядзіць — і ўраз На загадку дасць адказ.
    (Куранятка)
    131
    11
    Носіць футра снегавое, Гляне — спыніцца вада. За вакном стаіць зімою, А ў пакоі — барада.
    (Мароз)
    12
    Пяць маленькіх харомаў Ля зацішнай гасподы, Пяць маленечкіх гномаў Тут зімуюць заўсёды. (Пальчатка)
    13
    Жывы да пары Гайдаўся ў бары, А мёртвы гарыць, Каб кашу варыць. (Дрэва) 14
    Хто, збіваючы расу, На плячы нясе касу? (Касец)
    15
    Сто гадоў расла, ды села — Згорбілася, пастарэла.
    У вачах туга і стома, А на галаве — салома.
    (Хацінка)
    132
    16
    Дзве ласкавыя лісічкі, Дзве рухавыя сястрычкі У сваю ўцякаюць норку, He сустрэцца ім праз горку. (Вочы)
    17
    Быццам бравы коннік,ён Носіць шпоры з даўніх дзён, Ды не ўмее ездзіць конна,
    Жэрдка — верны конь ягоны.
    (Певень)
    18
    Быццам вожык у іголках Летам і зімой яна, Голле ў хмарах і ў вясёлках... Адгадайце, хто?..
    (Сасна)
    19
    Неяк з рэшатам дзіравым Дзед пасеяць боб збіраўся. Покуль на гарод прыклыпаў, Па дарозе боб рассыпаў.
    (Хмара, дождж)
    133
    20
    Хоць іголак мае многа, Ды не навучыўся шыць. Галаруч сябе такога
    He дазволіць варушыць. (Вожык) 21
    Дванаццаць галінак у руху заўжды, На кожнай галінцы — чатыры гнязды. У кожным гняздзечку па сем птушанятак. Адгадваць загадку —
    вясёлы занятак.
    (Месяц, тыдні, дні)
    А загадкі ўсе, сябры, Адгадаў гусак стары. — Гу-га-га!
    На паплавы
    Уцёк.
    Ну, адгадайце вы!
    ЛІЧЫЛКІ
    1
    Дзеці-веці, каршуны,
    Загудзеце, як званы,
    Той, хто загудзе не ў тон, Выйдзе вон
    Лавіць варон —
    Ты! (Адзін выходзіць.)
    2
    Шлюмпу-пумпу, медзвядзі Мёд дарма ядуць, глядзі!
    Хто прагоніць прагных вон? —
    Ён! (Адзін выходзіць.)
    3
    Кібур-вібур-кабарай!
    Клад схаваў птушыны грай. Хто дагоніць гук пусты? —
    Ты! (Адзін выходзіць.)
    4
    — Піліпок, аўсяны чуб,
    3 канапель бяжы,
    He палохай жоўтых дзюб
    На мяжы.
    — Добры быў бы я, Піліп,
    He пужаў бы іх, Калі б
    135
    Дзюбы жоўтыя да кроплі
    He здзяўблі б
    Усе каноплі...—
    Акыш! (Адзін выходзіць.)
    3 Ояра Вацыэціса
    ХТО?
    Хто зрабіў шэрым Вераб’я шэрага?
    Хто зрабіў чорным Чорнага шпака?
    Хто зрабіў зялёнай Зялёную варону?
    Хто зрабіў белай Чайку белую?
    Мы цябе праверым Як мастака, Чаму так утрапёна Фарбы бегалі?!
    136
    КАЛІСЬЦІБЫЛО...
    Калісьці было...
    Калісьці было...
    Калісьці было ўсё не так.
    Калісьці была
    Блакітнай трава
    I неба зялёным на смак.
    Калісьці ля белых
    Аблочных дамоў
    Зайцы каталіся на каньках.
    Калісьці птушкі
    Пешкі ішлі, Ляцеў чалавек, як птах.
    Калісьці было...
    Калісьці бвіло...
    Калісьці было ўсё не так.
    Дві што сягоння
    3 гэтым Было
    Здарылася, аднак?
    Было не сплыло, Нічога з ім
    He здарвілася, аднак.
    Было не збылося, Было засталося
    У казцы таўчы свой мак.
    137
    Мы ў снах сваіх бачым
    Усё не іначай,
    А так:
    Нічога не зблытана —
    Трава блакітная
    I зялёнае неба на смак.
    КАЗКА
    Казка пра тое раскажа адменна,
    Чаго не было,
    Каб нам хацелася ведаць страшэнна, Як было.
    Чэрці спяшаліся яблыкі красці, Ды певень прапеў якраз,
    Чорт і наплакаў Гаўю ў няшчасці, Каб гнеў пагас.
    Чэрці лавілі вялікага гнома, Цераз балота гналі, вядома, Ды мудры гном, каб не збіць каленкі, Зрабіўся маленькі.
    Заняў пячору ўласную крот,
    Чэрці дзівіліся цэлы год, Аж покуль самі пяску сырога Перакапалі мно-о-га!
    138
    Казка пра тое раскажа адменна,
    Чаго не было,
    Каб нам хацелася ведаць страшэнна, Як было.
    3 Юрыя Саакяна
    САРОКА
    Жыла-была сарока, Жыла-была адна.
    Змалоць пшаніцы жменьку Сабралася яна.
    Пакуль на млын ляцела, Трашчэла так тады, Што вылецела з памяці, Чаго ляціць, Куды.
    Нялёгка гэта ўспомніць — Лягчэй дагнаць свой цень. Трашчэла траскатуха, Скакала цэлы дзень.
    140
    Жыла-была сарока, Жыла-была адна.
    Змалоць пшаніцы жменьку Збіралася яна.
    ЗАЯЦ
    Ёсць казачка.
    А ў казцы гэтай самай Ёсць зайчык-выхваляйчык.
    Дык пачнём.
    Жыў зайчык-сысунок 3 зайчыхай мамай
    Ды выхваляўся: стану я царом, Капусную карону я здабуду I з морквы начапляю ордэны, I ў лесе ўжо ніколі жыць не буду, Хто ў лесе —
    Мне не роўныя яны!
    Ёсць казачка.
    А ў казцы гэтай самай Ёсць зайчык-затуляйчык.
    Зноў пачнём.
    Даўно ён не жыве 3 зайчыхай мамай, Забыўся, што збіраўся Стаць царом.
    Баіцца ценю, шолаху і хрумсту,
    141
    Ваўка, лісіцы Пасынак лясны. Карону з’еў — На тое і капуста — I моркву згрыз — Навошта ордэны!
    ЗМЕСТ
    Добры прыклад —3
    Засвой! — 4
    Прыгоды літары — 5
    Згоду звада счубіць рада — 7
    Усміхаюцца шчыра хуткамоўкі з Паміра — 13
    Гэты смех з Азербайджана прыбег
    У свята вочы бачаць і ўночы — 15
    Каму што, а дурню дзверы — 16
    Сядзіба Баю-Баю (Паводле Выдмінскага) — 19
    Кот Том — 24
    Вымаві! — 25
    Вечназялёная —. 25
    Жмуркі — 26
    Чаму ваўкі не чытаюць газет? — 27
    Мы з дзедам, а бацька — следам — 32
    Улазіны — 39
    Мех шэрых, мех белых — 52
    Бо б да неба вырас боб...— 62
    Як воўк калядаваў — 71
    Залатая прасніца — 87
    Неслухаў бяда паслухмяніць — 102
    Матчыны рукі — 118
    Хто сабраў сяброў? — 128
    3 Костаса Кубілінскаса
    Кош загадак — 129
    Лічылкі — 135
    3 Ояра Вацыэціса
    Хто?— 136
    Калісьці было — 137
    Казка — 138
    3 Юрыя Саакяна
    Сарока — 140
    Заяц— 141
    Барадулін Р. I.
    Б 24 Як воўк калядаваў: Вершы, казкі: Для дашк.і ма-лод. шк. узросту / Мастак М. Р. Казлоў — Мн.: Юнац-тва, 2000.— 143 с., іл.
    ISBN 985-05-0329-7.
    Новую кнігу народнага паэта Беларусі склалі дасціп-ныя і займальныя небылічкі і казкі-пераказкі. Згадзіцеся, нельга без усмешкі чытаць ці слухаць, як сабака спраўляў улазіны-ўваходзіны, а воўк калядаваў, як мужык перахіт-рыў лісіцу і мядзведзя, чаму ваўкі не чытаюць газет. Кніга падорыць дзецям радасць.
    УДК 882.6-93
    ББК 84 (4Бен) 6-5
    Літаратурна-мастацкае выданне
    БАРАДУЛІН Рыгор Іванавіч
    ЯІ<
    ВОЎК КАЛЯДАВАЎ
    Казкі-пераказкі і небылічкі для Дамінічкі
    Рэдактар У. I. Карызна
    Мастацкі рэдактар Ю. Ц. Цярэшчанка Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская Набор і камп’ютэрная вёрстка С. А. Абрамчук
    Падпісана да друку 28. 04. 2000. Фармат 70x1007 Папера афсетная.
    Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 11,70.
    Ул.-выд. арк. 6,48. Тыраж 3000 экз. Зак. 44.
    Дзяржаўнае прадпрыемства "Выдавецгва “Юнацтва” Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 7, 20. 12. 1997 г. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
    Надрукавана з арыгінала-макета на Мінскай фабрыцы каляровага друку. 220024, Мінск, Каржанеўскага, 20.