• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як воўк калядаваў Казкі-пераказкі і небылічкі для Дамінічкі Рыгор Барадулін

    Як воўк калядаваў

    Казкі-пераказкі і небылічкі для Дамінічкі
    Рыгор Барадулін

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 143с.
    Мінск 1991
    41.28 МБ
    А сталі разыходзіцца — Усё пайшло, Як водзіцца.
    Казёл шукаў, Дзе барада,
    Баран гукаў, Дзе рогі.
    Вяпрук вішчэў: — Усё брыда, Мы збіліся з дарогі. Аж футра Высахла ў бабра, I ён казаў Бабрысе:
    — Смачнейшая ў рацэ Кара.
    Грызі не нагрызіся.
    Свой голас
    Певень даганяў, А курка сакатала: — Хаця б дагнаў I не прапаў, Каб я ўдавой He стала.
    50
    Пасля свае паводзіны Сабе самім тлумачылі, Хто трапіў на сабачыя Улазіны-ўваходзіны.
    МЕХШЭРЫХ, МЕХБЕЛЫХ
    Кабылка — Пстрычкаю заб’еш. Палоска —
    Барана ледзь-ледзь Памесціцца.
    Зямля ўтравела —
    He бярэ лямеш, Па ёй вясну і восень Ліўні месяцца.
    Сваю палоску вузкую Араць
    Мужык падаўся з сошкай
    52
    3 самай раніцы.
    Арэ, арэ — He можа рады даць. 3 апошніх сіл
    Мышастая стараецца.
    Пыхцеў, пацеў,
    Ды больш не змог цярпець, Над сошкаю-крывуляй Гнуцца полазам.
    — Пайшла ты,
    Каб цябе задраў мядзведзь! — Ён на кабылку Вылаяўся голасна.
    Тут як на ліха тое
    3-за кустоў
    Мядзведзь бухматым возам Грозна сунецца.
    — Тваю я просьбу Выканаць гатоў,— Глядзіць вачмі Галоднымі і сумнымі.
    — Чакай,
    Дай баразну дагнаць, Кумок,—
    Мужык прытупвае
    Нагамі босымі,— Каб не напёк
    53
    Паўдзён твой буры бок, Тым часам ляж У засень пад калёсамі.
    А сонца паліла, смаліла. Як слёзы, Сцякала жывіца.
    Паблізу па лесе хадзіла, Палохала стрэльбай лісіца.
    — Ніколі я не махлюю! — Крычала хітруха старая,— Па лесе блукаю, Палюю,
    Ваўкоў, медзвядзёў страляю.
    Мужык схмурнеў, Ён сам сабе не рад.
    I баразне канец.
    Каб з кім параіцца.
    Лісіца тут
    Насустрач акурат, Хвастом віхляе, Весела ўсміхаецца:
    — Тваю бяду
    Я лапай развяду, Распраўлюся я ўмрмант 3 ненажэраю.
    А заўтра раніцай
    Сюды прыйду —
    Ты мусіш мне аддзячыць Шчодрай мераю.
    Мех шэрых, Мех белых курэй
    Ты мне прынясеш за паслугу.
    А зараз за справу хутчэй! Мядзведзь
    Насцярожана слухаў...
    — Ніколі я не махлюю! — Крычала хітруха старая.— Па лесе блукаю, Палюю,
    Ваўкоў, медзвядзёў страляю.
    55
    Мядзведзь
    Стаў маліць старога: — He выдай, Прашу ў дадатак.
    He сіраці, бярлога, Маленькіх медзведзянятак! Ты ўжо не кажы лісіцы, Што я тут кабылку чакаю.
    Хітруха мядзведзя баіцца, Ды страху яму наганяе:
    — Палюю,
    Па лесе блукаю,
    Ваўкоў, медзвядзёў страляю!..
    Наўцёкі — мядзведзю позна.
    Лісіцы спрыяе нагода.
    Пытае ў старога пагрозна: — А што ў цябе гэта?
    — Калода.
    Вачыма хітрушчымі водзіць: — Ты што з мяне строіш кпіны. Калода б ляжала на возе.
    Чаму ж яе так пакінуў?
    I зноўку пайшла па лесе. Палоска не ўся ўзарана.
    — Я лепей на воз палезу,— Зрабіўся мядзведзь ціхмяны.
    56
    Лісіца ж крычыць, не змаўкае, Так проста мядзведзя не возьмеш, Старога яшчэ раз пытае:
    — А што ў цябе гэта на возе?
    А думкі ў лісіцы пра заўтра.
    — Калода,—
    Мужык паўтарае.
    — Калоду чаму не ўвязаў ты, Бо можа зваліцца старая.
    — Зрабі мне такую паслугу,— Мядзведзю няма спакою.
    Мужык увязаў яго туга Вяроўкай пяньковай тугою.
    Ані павярнуцца мядзведзю — Падціснула так вяроўка.
    Ад страху ён дыхае ледзьве, Ад злосці —
    На ўвесь лес зароў бы!
    Ды ўжо не паможа нічога, Бярлога і дзетак шкода.
    Лісіца ж гіытае старога:
    — А што ў цябе гэта?
    — Калода...
    Ды зноў не дае праходу, Пярэчыць лісіца:
    57
    — He веру!
    Каб гэта была калода, Тырчэла б у ёй Сякера...
    Каціліся колы хутка, А ехаў стары не хмуры — Дадому ён вёз на футра Мядзведжую цёплую шкуру.
    58
    л * л
    Уранку, 3-за суседняга ляска Ледзь толькі сонца Паказала вуха, Лісіца ўжо
    Чакала мужыка, Аблізвалася загадзя
    Ласуха.
    Вось і стары.
    Ён нёс аж два мяшкі.
    Хвастом ад нецярпення Біла ліска.
    Мужык скуліў з плячэй Свой груз цяжкі.
    — He бойся, кумка, Падступайся блізка.
    Мужык не спяшае аднак, Мяхі нетаропка развязвае.
    Як выпусціў раптам сабак — I Шэрку,
    I Белку разам.
    Лісіца ўцякаць з усіх ног, Хутчэй ратавацца трэба. Так гнаў яе перапалох — Пакінула нават стрэльбу.
    59
    To корч,
    To ручай, To пянёк.
    Прабегла бярэзнік гонкі,
    Убачыла норку —
    Скок, Ды хвост Вытыркаўся вонкі.
    Так бегла —
    Вятрэц заціх.
    За рыжай не змог угнацца.
    I, радасная, У сваіх
    Яна пачала пытацца:
    — Вочкі, вочкі, А што глядзелі вы? Адказалі ёй пільныя вочкі: — Мы глядзелі, Знайсці б дзе норачку I дарожку
    3 сухім пясочкам.
    — Ножкі, ножкі, А што рабілі вы? Адказалі ёй Шустрыя ножкі: — Мы да норкі Дабегчы спяшаліся,
    60
    Мы былі Самай лёгкай ношкай.
    — Вушкі, вушкі, А што вы слухалі? Адказалі ёй Чуткія вушкі: — Ці далёка сабакі, Мы слухалі, У цябе мы — Найверныя служкі.
    — Ты, хвасцішча-дурнішча, Што боўтаў?
    Злосці хвост утрымаць
    He ў сіле:
    — To за пень, За калоду чапляўся, Каб сабакі цябе злавілі!
    — Ах ты, гэтакі прахвост. Шэры, Белы, Рвіце хвост!
    Дагэтуль
    У футры мядзведжым Са стрэльбаю Ходзіць дзед.
    А бабка гатуе ежу, Хвастом лісіным Змятае загнет.
    61
    БО ДА НЕБА ВЫРАС БОБ...
    Жыў дзед рахманы
    3 бабкай рухаваю.
    Дзед моцны быў на руку
    I на лоб.
    Яны пасеялі боб пад лаваю,
    I вырас
    Пад самую лаву боб.
    I кажа баба:
    — Дзедзьку, а, дзедзьку,
    Скінь ты палок,
    62
    Бабок не няволь, Няхай расце Таўсцейшы за рэдзьку, I вырас боб Пад самую столь.
    I ўжо ў страху Пачаў упірацца.
    I просіць баба Прадраць страху.
    У дзеда
    He дужа ахвотная праца, Ды ў хаце боб, Як казёл у мяху.
    Страху прадзёрлі — Вырас да неба.
    А баба дзеду й кажа тады: — Боб урадзіў, Нам зжаць яго трэба, Зімой
    He будзем ведаць бяды.
    Ніколі клопат не мае жалю. I лезлі яны па стручках. Пакрыху
    Ламалі стручкі Ды ў пучкі вязалі I ў хату кідалі Праз страху.
    63
    Прайшлі праз хмарку, Нібы праз сітца.
    Дайшлі да неба.
    Тут ноч найшла.
    Пайшлі да Бога Нанач прасіцца.
    У хаце ў Бога Многа святла.
    Бог кажа:
    — Мне не шкада пасцелі. I кожны мне чалавек He чужы.
    Баюся:
    Рашчыну каб не паелі, Яна падыходзіць Вунь там, у дзяжы.
    Дзед лямантуе: — Божа ласкавы!
    Каб лезлі ў рашчыну Боскую.
    He!
    Бог паказаў ім хатку.
    На лавы Палеглі.
    Дзед боб малоціць у сне.
    А баба дзеда бадзе, Штурхае, Вядома,
    64
    Цікаўная не засне: — Лізну я рашчыну, А ці такая Рашчына нябесная, Як у мяне?
    — Пабойся Бога! Сціхні, старая,— I дзед заснуў.
    А баба ўстае, Ды лізь рашчыну, Рашчына тая Вазьмі дый вылійся На яе.
    Дзед прахапіўся Ды кіем частуе Упартую бабу. Знайшоў галень, Ды ім збірае Рашчыну густую. Пакуль збіраў, Нахапіўся дзень.
    Хоць недаспаўшы, Боб жалі ўмела. Дзень, Як адпуджаны заяц, Прабег.
    Прачнуліся зоркі.
    I зноў сцямнела.
    65
    Пайшлі да Бога Прасіць начлег.
    Бог кажа:
    — Мне ўчора зрабілі шкоду, Ну як жа пускаць вас Куды на палок.
    Дзед божыцца.
    Бог не стрымаў лагоду: — Ну, сёння ідзеце спаць У садок.
    Ды толькі
    3 яблынькі за пералазам He рушце яблычкаў, Гэта мае.
    — He будзем! — Дзед з бабай
    Клянуцца разам.
    Дзед дрэмле, А баба спаць не дае: — Дзедзька,
    Мне яблычкаў хочацца. Вельмі
    Салодка ды блізка Пахнуць яны.
    Дзед прыгразіўся дзягаю Шэльме,
    Заснуў.
    I сняцца дзеду бліны.
    66
    Дзед спіць.
    Ды не спяць толькі Баба і ліха.
    Да яблынькі ліха Бабу нясе.
    Ледзь адарвала Яблычак ціха.
    Пац-пац! —
    I паасыпаліся ўсе.
    А дзед ужо сніў, Што возіць вазамі Боб
    I не можа
    Злічыць стручкоў.
    Прачнуўся
    Ды бабінымі валасамі Прывязвае
    Яблычкі да сучкоў.
    Пакуль папрывязваў, Віднецца стала.
    Дзед бабу лае: — Ну, што цяпер Мы скажам Богу? Табе ўсё мала.
    Так Богу аддзячылі Мы за давер.
    68
    Але сама
    He робіцца праца.
    Боб дажынаць пайшлі Бурчуны.
    Зноў ноч найшла.
    Зноў да Бога падацца Прасіць начлегу Мусяць яны.
    Бог кажа:
    —У стайню
    Пусціць вас, можа. Стаяць там саначкі, Вы на іх
    Вазіцца не ўздумайце. — Злітуйся, Божа!
    He будзем,—
    Адказвае дзед за дваіх.
    I дзед заснуў
    Як прадаўшы пшаніцу.
    А баба будзіць яго:
    — Дазволь
    На гэтых саначках Павазіцца.
    — Засні, дурніца, Хай цябе моль!
    I сам заснуў ён, А баба смела,
    69
    Напяўшы на дзедаў сон Капялюш, На непадкутыя Саначкі села
    I нукае гонкім: — Ляціце! Ну ж!
    I саначкі як паляцяць Па прасторах, Лясах,верасах, Камянях, каранях. Растрэслі бабіны косці На порах.
    Дзед трошкі сабраў іх, Адолеўшы страх.
    Ды без рыдлёўкі На небе яму Дзед выкапаў. Костачкі туманом Прысыпаў.
    I ціха, без шуму, Без гаму Палез дахаты Удвух са сном.
    Паціху лез,
    Ды сучок надламіўся, I дзед зваліўся На свой палок.
    I сон зваліўся
    70
    I не запыліўся. Каб зноў Спачатку сніцца, Уцёк.
    
    ЯК ВОЎК КАЛЯДАВА Ў
    Мыецца котка лапкаю. Сякера знайшлася Пад лаўкаю.
    Слухай жа, калі ласка, Як пачынаецца казка.
    Жыў сабе дзедка, А ў дзедкі таго Было ўсяго:
    Было сем авечак,
    71
    Восьмы бычэчак, Курка-рабушка, Сучка-брахушка, Бабка-сварушка.
    I пачаліся Каляды.
    А на Каляды ўсе маразы, Загнуўшы саням палазы, Былі разгуляцца рады. Два тыдні цягнулася свята. За свята й выстудзілася хата, Вядомая рэч.
    Дзед усіх і пабраў на печ.
    На тое й печ, Каб трымаць цяпло.
    Усім і цёпла й добра было. Дзед з бабаю сядзелі з краю, Быццам тыя Адам з Еваю, Якіх выгналі з раю.
    Калядоўшчык Пагрукаўся ў дзверы, Аж валасы ў дзеда Сталі стоць.
    Дзед і кажа:
    — Хто там грукаецца, Заходзь!
    Заходзіць воўк шэры: — Дзед, го, дзед, Я табе каляду праспяваю.
    72
    — Спявай, Мой лясны сусед, Аддзячу чым маю. А пяе калядоўшчык рэдкі I зазірае ў падпечак: — Ёсць, ёсць у дзедкі Сем авечак, Восьмы бычэчак, Курка-рабушка, Сучка-брахушка, Бабка-сварушка.
    Падай, дзед, каляду, А то з хаты не пайду!
    3 ваўком
    He палезеш у спрэчку — I даў яму дзед авечку. Авечку закінуў за спіну I каля платоў, Каля дошчак, Патоўкшы снег на мякіну, Паціснуў у лес Калядоўшчык.
    Еў цэлыя суткі.
    Ад вячэры спаў да вячэры. А назаўтра к абеду Пачулася дзеду: Пагрукаўся нехта ў дзверы. Воўк на парозе.
    Дзед у трывозе.
    — Дзед, го, дзед, Я табе каляду праспяваю. — Спявай жа, Лясны сусед, Аддзячу чым маю.
    I пяе калядоўшчык рэдкі, I зазірае ў падпечак: — Ёсць, ёсць у дзедкі Шэсць авечак, Сёмы бычэчак, Курка-рабушка, Сучка-брахушка, Бабка-сварушка.
    Падай, дзед, каляду, А то з жонкаю прыйду!
    3 ваўком
    He палезеш у спрэчку — I даў яму дзед авечку.
    74
    I ў лес авечку воўк павалок. Пакуль валок, Аж кажух яго змок. Праз дзень у дзверы Пагрукаўся шэры: — Дзед, го, дзед, Я табе каляду праспяваю. — Спявай жа, Лясны сусед, Аддзячу чым маю, I пяе калядоўшчык рэдкі I зазірае ў падпечак: — Ёсць, ёсць у дзедкі Пяць авечак, Шосты бычэчак, Сучка-брахушка, Курка-рабушка, Бабка-сварушка.
    Падай, дзед, каляду, A то зграю прывяду!
    75
    3 ваўком
    He палезеш у спрэчку — I даў яму дзед авечку.