• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як воўк калядаваў Казкі-пераказкі і небылічкі для Дамінічкі Рыгор Барадулін

    Як воўк калядаваў

    Казкі-пераказкі і небылічкі для Дамінічкі
    Рыгор Барадулін

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 143с.
    Мінск 1991
    41.28 МБ
    Дзівосы,
    Арэшкі, шышкі, Яблыкі, цукеркі.
    Калі прыскача ўрэшце Зайчык босы, Каб паспытаць іглінку Для праверкі.
    25
    Ды кемны зайчык Абгрызаць не стане Hi лапкі дрыгатлівыя, Hi крону.
    Ялінка,
    Што смяецца на паляне, Вечназялёная, Уся з капрону.
    ЖМУРКІ
    3	ліскай Лізкай
    Куркі
    Пагулялі ў жмуркі.
    Як зажмурыліся, Дык
    3	курак рагатаў Індык.
    26
    ЧАМУВАЎКІ
    HE ЧЫТАЮЦЬ ГАЗЕТ?
    Ішоў воўк з-пад Ліпаўца Дый сустрэў Змітрака-краўца.
    А Змітрок ішоў з палкаю, 3 палкаю-вымяралкаю. Сустрэліся
    I размовай не дужа грэліся. Воўк за краўцом улёг, He адстае ні на крок.
    А Змітрок He шкадуе ног. Воўк і кажа: — Змітрок, а, Змітрок, Я цябе з’ем, А пакуль пафарсі. Змітрок адказвае: — З’ясі дык з’ясі, Што зробіш з такой, Як ты, халераю.
    Але перад смерцю сваёй Дай я табе Камізэльку змераю.
    Згадзіўся воўк, I Змітрок наўмах Пачаў мераць яго Палкаю па баках. Мераў і перыў,
    27
    Пакуль трывала рука.
    I збіў Змітрок
    На горкі яблык ваўка.
    I кажа тады:
    — Камізэлькі такія Носяць гады ў рады Толькі заможныя гаспадары. Камізэльку я змераў, Але яшчэ ляж дагары, Дзе ўшываць гузікі, Паназначваю.
    Будзеш гузікамі пабліскаваць На зайздрасць сабачую.
    Воўк і лёг дагары, Нібы той корч. Змітрок скалоў яго Палкаю-вымяралкаю Наўсторч.
    I прапала
    Ахвота ў ваўка Есці Змітрака.
    I пайшоў сабе далей Вясёлы Змітрок, А воўк, Як праглынуўшы Салёны гурок, Ляжыць ды цвеліць Ікласты свой гнеў Дый думае: “З’есці яго
    28
    Я не з’еў.
    Але навошта была
    Мне гэтая камізэлька тады 3 гузікамі ў два рады?
    Я ж не пан Ці шляхціц які.
    Каб мяне ў камізэльцы Пабачылі, Завылі б усе ваўкі”.
    I пахамыляў Ваўчыдла паныла.
    Аж бачыць — Ходзіць кабыла. Воўк і кажа: — Я цябе з’ем, А пакуль пафарсі. Кабыла адказвае: — З’ясі дык з’ясі.
    Усё роўна канец ужо Цёпламу лету.
    Ды перш чым з’есці, Пачытай газету У мяне пад капытом.
    Воўк аж вільнуў Па-сабачы хвастом.
    Глядзіць, Ашчэрыўшы ляпу. А кабыла
    Як лясне ў ваўчыную храпу.
    29
    Адляцеўся воўк
    I ледзьве жывы ляжыць. Кабыла ўцякла.
    А воўк
    Ад злосці дрыжыць.
    I думае:
    “З’есці не з’еў, Такога імпэту.
    Але навошта было мне Чытаць газету?
    Я ж не настаўнік
    Ці грамацей.
    Жыць без газеты можна. Нельга жыць без касцей. А кабыла хітрушчая Ледзьве косці ўсе мае He патрушчыла”.
    Ачомаўся воўк
    Ды йдзе далей — Сам сабе пан.
    А насустрач баран.
    Воўк барану
    I кажа:
    — Я цябе з’ем, А пакуль пафарсі.
    Баран адказвае: — З’ясі дык з’ясі. Але навошта табе Мяне на сабе несці,
    30
    Каб есці, Лепей ляпу разінь Ды заплюшчы вочы. Я сам табе ў рот Ускочу.
    Воўк
    Да бараніны ахвочы, Сеў,
    Рязявіў ляпу, Як хлеў, Заплюшчыў вочы. Баран як разагнаўся Ды даў рагамі Галоднаму ў лоб. Воўк паваліўся, Як абмалочаны сноп. Ачомаўся
    Дый кажа: — Баран Мяне ў лапці абуў. He ведаю, Ці я яго праглынуў, Ці мінуў?
    А выпадак быў Сапраўды такі.
    I цяпер
    Камізэлек не носяць Ваўкі.
    За краўцамі не йдуць След у след
    Hi ўдзень, ні ўночы.
    He заплюшчваюць вочы.
    I не чытаюць газет.
    МЫЗДЗЕДАМ, А БАЦЬКА — СЛЕДАМ
    Жылі мы з дзедам Двое на ўсё сяло, А бацькі яшчэ не было. I было ў нас пчолаў, Як маку.
    А кожная пчаліна
    Па сабаку.
    I пчолы рэзгінамі Насілі мёд Круглы год.
    32
    Несла адна пчаліна
    Цераз возера мёд
    I ўпусціла
    Рэзгіны мёду яна
    У возера пад дзіравы лёд.
    I возера салодкае стала.
    А там якраз
    Мая кабылка гуляла.
    Выпіла яна гэтую ваду, Упілася і п’яная
    Ляжала на цёплым ляду. Што з дзедам мы ні рабілі, Нічога не памагло (А бацькі яшчэ не было). А дзед быў хіцёр.
    Узяў ды шкуру з кабылкі Здзёр.
    Праспалася кабылка і ўстала. А шкуры не стала.
    I наваліліся на кабылку Мух ды аваднёў віхуры, А яна ж без шкуры.
    Узяў я з дзедам
    (А бацькі яшчэ не было) Абсыпаў грэчкай яе Па сядло,
    Каб зрабілася гнедаю.
    Як грэчку сеяць, Без бацькі ведаю.
    I парасла на кабыле грэчка,
    33
    'Як буракі.
    Ды як унадзіліся ў тую грэчку Цецерукі.
    Як злодзея за рукаў,
    He схопіш цецерука за крыло,
    Дзед і кажа
    (Як бацькі яшчэ не было): — Трэба звязаць дзве вяроўкі,
    А да кожнай каробачку
    I перакінуць цераз жаробачку. А да хваста
    Прывязаць даўбешку.
    Цецерукоў як наляціць
    3 узмежку,
    Махне жаробка хвастом —
    Цецярук сябе
    I абскубе пад кустом.
    I пачала хвастом махаць Жаробачка,
    I перапоўнілася цецерукамі
    Каробачка
    Дый павадком перарэзала Гнедай старанніцы шыю.
    Мы з дзедам у дзве хвілінкі
    Ссеклі аж дзве дубінкі
    I кабылку нашую сшылі
    34
    (Як дзеда яшчэ не было).
    I тут жа
    На ёй дубоў нарасло.
    Галіны дубовыя Хілілі кабылку набок.
    He мог да яе падступіцца Hi я,
    Hi які жарабок.
    I давай мы пасеку Араць быкамі.
    Гэта мы прыдумалі 3 дзедам самі (Як бацькі яшчэ не было), Павыскраблі ўсё кубло I набралі пшаніцы й ячменю Добрую жменю I пасеялі па араллі.
    I здзіўленыя былі,	-^
    Як парос ячмень — Па калена вераб’ю старому, Па чэрава — вераб’ю маладому. Колас ад коласу — He чуць голасу.
    Мы зжалі
    Гэты ячмень тады.
    А быў ураджай нескупы — Ад капы да капы — На дзень язды.
    Перавезлі мы з дзедам Увесь ячмень
    36
    I паклалі сушыць на чарэнь, Як пачалі малаціць
    (А бацькі ўсё яшчэ не было) — Усё наўколле
    Ад груку цапоў гуло. Змалацілі,
    Салому паклалі пад вышкамі. Зерне мералі коўшыкамі Ды лыжкамі.
    Ток вымела
    3 карчоў памяло
    (А бацькі ўсё яшчэ не было).
    I пачалі вепрука Карміць ячмянём.
    I выкармілі,
    Што не мог схавацца Вяпрук пад гальнём.
    Выгналі мы вепрука на двор, Бо стала ў хаце сцюдзёна.
    А яго і ўхапіла маладая варона. Узяла ў дзюбу дый раздзяўбла, He зляцеўшы з кала — 3 шырокага свайго стала. He маем мяса
    (А бацькі яшчэ не было), Але мазгі нам не завіло. Мы сячэм гэты кол
    Ды кідаем у гаршчок.
    Тлусты быў Наш вепручок,
    37
    Кол ад яго
    I набраўся здору.
    Гаршку хапае навару, А нам гумору.
    А тут спякотнай зімой Нарадзіўся ўжо бацька мой.
    Мы пастарэлі
    I пасівелі з дзедам ад мук. А бацька вырас вялікі, Як той цыбук.
    А было гэта ўсё
    He так і даўно.
    На бацькавых хрэсьбінах Піў я мёд і віно.
    Ад віна барада мая Змокла ажно.
    Цёк па барадзе мёд, Ды не трапляў у рот.
    Запрог я смаляную кабылку
    У барану
    Ды паехаў
    У завоблачную старану. Ехаў, ехаў я — аж Змёрз на лядзяш.
    I пры сухой рэчцы Расклаў агонь, Каб пагрэцца.
    Тут і растала
    Кабылка мая смаляная.
    А мне здалося,
    38
    Што яна ліняе... Кабылка растала — I мяне не стала. Жылі мы з дзедам, А бацька — следам.
    УЛАЗШЫ
    Сабака ўлазіны спраўляў
    I правяраў на слых Свой гаў.
    I запрасіў
    У госці ўсіх
    3 хлявоў,
    3 равоў,
    3 двароў
    Сваіх найболей дарагіх Суседзяў і сяброў.
    39
    Паслаў ён сына Па ката.
    Ды той мурчэў з-за каптура: Дом без мышэй —
    Адна лухта, I ўжо цішэй,— Мурра-мурра... Ды ад сынка сабачага Далей, далей, далей. — Чаго мы там не бачылі. Сямейны юбілей
    3 законнай жонкай Муркаю Святкую за пячуркаю.
    Запрошаныя ўсе амаль Прыйшлі на ўлазіны, На баль
    Ахарошаныя, Агарошаныя.
    Каб паказаць свае манеры, Казёл
    Рагамі грук у дзверы. I папрасіў сабе наліць Мядку
    I стаў сябе хваліць: — 3 мяне ні малака, Hi воўны,
    I ўпарты я, I памяркоўны. Мне ў хаце жыць,
    40
    Як у турме.
    Гарод
    Штодня ў мяне наўме.
    Ты навакол
    Пільней зірні —
    Убачыш
    Шмат маёй радні!
    Каза сама
    Свой лёс знайшла,	У^
    Хоць за казла,
    Ды запаўзла.	4
    I зараз
    Важнай паняю
    Шакіруе кампанію: — Як без салодкае лазы, Казёл не можа Без казы.
    Любую цяжкую задачу Рагамі
    3 ходу растлумачу.
    Хай тугадум перапытае — Ператлумачу капытамі.
    Казёл супроць,
    А я, каза, Заўсёды Галасую “за”.
    Штаны з лампасамі, Пры шпорах,
    41
    Пры ўсёй пярэстае красе, Нібыта ён прыдумаў Порах.
    Так певень
    Сам сябе нясе: — Без пеўня Дзень настаць не можа. Я сонца
    Клічу ў падарожжа. Цераз раку, Як сябруку, Шлю дню Сваё кукараку.
    Я мог бы ў небе Быць арлом, Ды ноч трымаю Пад крылом.
    3 ім курка ўся У клопаце,
    А крылле ў куркі
    У лопаце:
    — Невясёлы мой занятак, Цяжка пасвіць куранятак. Уцякае певунок:
    — He спяшайся ў суп, Сынок.
    Я ганюся за дачушкай:
    — Ты паспееш Стаць падушкай.
    А за мной цікуе
    Мурка, Шэпча:
    — Пасябруем, курка.
    Прыйшоў вяпрук, Свінячы татка: — Віншую. Неблагая хатка. Бо ты не можаш
    Жыць іначай 3 натураю сваёй Сабачай.
    Я здабываю ўсё Лычом
    I за вуглом, I пад карчом.
    Якія я люблю харчы, Пазнаеш лёгка Па лычы.
    Хай іншыя плячамі, Мы, вепрукі, Лычамі
    Прагонім ад карыта, Хто лезе прагавіта. А з вепруком На пару Вясёлая свіння.
    I лыч
    Свінні да твару: — Сабакі нам радня,— Зарохкала з парога,— Шкада, Што ў вас няма Духмянага бярлогу, А так бы я сама I хутка, I са спрытам Парадак навяла. Навошта стол?
    44
    3 карытам, Каб ведала б, Прыйшла.
    Ідзе,
    Як быццам на таран, I ў госці нават Пан баран: — Я дакажу, Што ў барана Ёсць звіліна I не адна.
    Хай на рагах, Затое ўсім Відаць, Што мудры я зусім. Ваўку салодка Жыць было б, Калі б не мой Рагаты лоб.
    Авечка, Жонка баранова, Як радасная прапанова, На ўлазіны прыйшла Паціху, Яна сваю таймуе Пыху:
    — Я — ціхая авечка, 3 мяне кажух і свечка.
    45
    Я ў азбуцы кумекаю, Быць не хачу няўмекаю. Я мекаю ды бекаю У мужа пад апекаю. Мне лепей
    Быць авечкаю, Чым кажухом і свечкаю.
    Прыйшоў бабёр. А хвост лапатай. Стаў захапляцца Новай хатай:
    — Паўсюль падмецена, Прыбрана, Ды ёсць
    46
    Вялікая загана. He пад вадой яна, А значыць, Каму не трэба, Хату ўбачыць. Ды месца ёсць Ля ціхай гаці
    Тваёй утульнай хаце, Браце.
    Бабрыха важная Маўчала
    I толькі
    Галавой ківала.
    Шаптала ўсё бабрыха: — Абы далей ад ліха.
    I ўсе паселі
    За сталом
    I ўсё мялі, Як памялом, I сыціліся ежай
    I дарагой, і свежай.
    Казу кармілі Качаном.
    Казёл
    Разбіў фужэр з віном.
    47
    Для пеўня — Рэшата пшаніцы.
    А курцы Стала проса сніцца.
    А для свінні I вепрука — Памыяў цэлая рака. Авечцы — Вязка мурагу, Каб барану Ані гу-гу.
    Баран
    На новыя вароты Глядзеў, Сурвэтку без ахвоты Скуб Ды рагамі Смецце гроб.
    Свярбеў, Прасіўся ў бойку Лоб.
    Бабёр
    Галінку грыз паціху
    I частаваў
    Сваю бабрыху.
    48
    Як у людзей, Хацелі лезці Пабуськацца з гаспадаром. Жыць сто гадоў
    I гаўкаць дзвесце
    Жадалі
    Госці за сталом Гаспадару.
    I тост за тостам Смялеў.
    Між іншым і такі
    Гучэў, Каб лёс
    He быў бясхвостым,
    Бо ўсе хвасты, Як сваякі.
    На ўлазінах сабачых Было зашмат гарачых Абдымкаў
    I прамоў.
    Сабачы вальс ігралі.
    Усе пілі, скакалі.
    Ніхто не йшоў дамоў.
    Ды быццам грымнуў Гром з-за хмар.
    Прасіць на паляванне Прыйшоў
    49
    Сабаку гаспадар. Заціхла баляванне.