Як воўк калядаваў
Казкі-пераказкі і небылічкі для Дамінічкі
Рыгор Барадулін
Выдавец: Юнацтва
Памер: 143с.
Мінск 1991
Бяжыць, бяжыць — Хатка
На курынай ножцы стаіць.
Выйшла ведзьма У
Дый запытала:
— Ты ці не тая дзеўка, Што грошы ў мяне ўкрала?
— He чула, не ведаю, Мая пані,
Толькі й адкажу на пытанне.
— У хату лезь, Тчы кросны старанна.
Усюды хадзі,
Толькі туды не хадзі, Глядзі,
Дз^ лычкам завязаны.
Наказала дый паляцела, А дзеўцы глянуць туды Карцела, Дзе завязана лычкам было. I развязала лычка — I асляпіла яе святло.
Гэта золата ззяла, Як жар у печы.
Дзяўчына набрала Повен мех — і бегчы.
Прыляцела ведзьма сама — Дзеўкі няма.
Ухапіла таўкач Ды наўскач Пабегла даганяць, Таўкачом суняць.
Стаіць дзежка з рашчынаю. Ведзьма пытаецца, Гонячыся за дзяўчынаю: — Дзежка-замешка, Бачыла ты, магчыма, Дзеўку з грашыма?
— Ды вунь, на мяжы, Дагоніш — бяжы!
Стаіць вяпрук, А на хібе ў вепрука Сядзіць крук.
— Вяпрук-сябрук,
99
Ты бачыў, магчыма, Дзеўку з грашыма? — Ды вунь, на мяжы, Дагоніш — бяжы!
Стаіць кароўка,
Ад кароўкі ўцякла вяроўка.
— Кароўка-сяброўка, Бачыла ты, магчыма, Дзеўку з грашыма?
— Ды вунь, на мяжы, Дагоніш — бяжы!
Стаіць ігрушына, Ігрушамі трава зацярушана. — Ігрушына-ненадкушана, Бачыла ты, магчыма, Дзеўку з грашыма?
— Ды вунь, на мяжы, Дагоніш — бяжы!
100
Стаіць яблынька, Трымае яблыкі зграбненька, — Яблынька-неазяблінька, Бачыла ты, магчыма, Дзеўку з грашыма?
— Ды вунь, на мяжы, Дагоніш — бяжы!
Дагнала,
Грошы адабрала, Пералічыла дбала. Таўкачамі забіла ў злосці. Ад дзяўчыны адно Засталіся косці.
Баба дзеда пароць пачала, Нідзе старому няма Hi ўстою, ні ўседу: — Паглядзі, дзе дачка мая, Дзеду.
Твая дык хутка прыйшла. Пайшоў уранку, Костачкі ў мех пазбіраў. А сучка з-пад ганку: — Дзяў, дзяў, Дзедава дачка ў карэце Едзе, А бабіна дачка ў мяху Недзе.
А сучка гырчыць, А сучка брэша,
101
А баба крычыць:
-—- Змоўкні, дуркеша!
Баба ў сучку шпурляе To палена, To кій, To дубец.
Прадзе сама Прасніца залатая, Вераценца Пражу матае.
Тут і казцы канец.
НЕСЛУХА Ў
БЯДА ПАСЛУХМЯНІЦЬ
У цёмным,
У цёмным лесе Старэла,
Як грыб, хаціна.
Вясна
Па вяршалінах ледзьве Кацёлку сонца каціла.
102
Стаяла сабе хаціна.
Жыла ў ёй
Каза старая ўдавою, Адна на здобыч хадзіла — Клопатаў мела даволі. Бедненькія сіроткі, Беленькія казляняткі,— Летняю ночкай кароткай He стала Іхняга таткі.
Са злымі-злымі вачыма, 3 ікластаю
Пашчай-пасткай, З’еў яго люты ваўчыла I костачкі перахраскаў.
Чакаюць мамку сіроткі, He адчыняюць дзверы. Казалі пляткаркі-сарокі, Зноў ходзіць Воўк-ненажэра.
Абыдзе мама
Свет з прысветкам — Нясе дамоў вячэру дзеткам. Пагрукаецца прыцемкам: — Казлянятачкі, Белянятачкі, Адамкніцеся, Адапрыцеся,
103
Адчыніце сенцы, Прынясла вам мамачка Поўна вымца малачка, Поўны рожкі сенца. Баялася мамка за дзетак, Наказвала дробным гэтак: — He прыцеся наабгонкі, Усё разбярыце толкам. Пачуеце Голас тонкі, Тады Адчыняйце толькі.
* * *
Адкуль яно прыйдзе, ліха, He знала каза-шчыруха. I раніцай ціхай-ціхай Наказ яе
Воўк падслухаў.
За ўзгоркам яшчэ не зніклі Бакі
Казы крутарогай, Як воўк, Ашчэрыўшы іклы, Падсунуўся да парога.
Голасам грубым Выходзіць з прыціскам:
104
— Казлянятачкі, Белянятачкі, Адамкніцеся, Адапрыцеся. Адчыніце сенцы. Прынясла вам мамачка Поўна вымца малачка, Поўны рожкі сенца. Шэпчуцца казляняткі: — He наша гэта матуля. А воўк заводзіць спачатку — Няўжо яны там заснулі? Злуе, Што малыя такія капрызныя. — Казлянятачкі, Белянятачкі, Адамкніцеся, Адапрыцеся, Адчыніце сенцы.
Прынясла вам мамачка Поўна вымца малачка, Поўны рожкі сенца.
Старэйшы тады і кажа: — Прыблуда ты, пэўна, нейкі He адапромся — У нашай
Матулькі голас таненькі.
3 хаціны больш — ані гуку. I як ні стараўся шэры,
106
I скробся,
I стукаў, Iгрукаў —
He адчыніліся дзверы.
* * *
Воўк сунецца, Шчэрыць ляпу.
Прыпыніцца, Бок пачэша.
Язык свой адцягне лапай — Павінен зрабіцца танчэйшы.
Вярнуўся.
Ад злосці вые.
Хадзіў да хаціны яшчэ раз, Зноў голас падвёў — Малыя
He адчынілі дзверы.
Хамыль-хамыль — Падаўся ў хмыз.
3 ялін раскалашмачаных Глядзяць вароны зверху ўніз: — Кар-рр!
Казляняткі смачныя?
Убок як ірвануўся ён, А ўсё ля вуха — блізка чуў Насмешны каркат
107
Злых варон,
Пакуль на ўскраек выскачыў.
На ўскрайку лесу старога Стаяла кузня старая.
Стаяў там
I грукат, і скрогат, Старэча-каваль стараўся.
Воўк глянуў — Агонь шалее. Каваль на кавадле звонкім Напаленае жалеза Расплясквае Тонка-тонка.
Воўк глухне Ад грукатні, Крычыць кавалю гасціннаму: — Ты мне язык адцягні На тоненькую лісціначку.
108
Ды пастарайся Як след.
Каваль і не кеміць быццам. — Навошта гэта, Сусед?
Анёлам
Хочаш зрабіцца?
— Жартаваць я не прывык. Маю востры кожны клык! Можа, сумняваешся?
Каваль-дурань, Куй язык!
Каваль-дурань, Куй язык!
Бо пасля пакаешся.
— Што ты зробіш з надаядлым? Ну кладзі ўжо на кавадла!
109
Як ударыць, як уперыць, Сам сабе
Каваль не верыць.
— Вось дык я — чараўнік, Адцягнуў ваўку язык На тоненькую лісціначку, На дрыготкую шапаціначку...
Воўк вясёлы:
— Добра, Дзякуй!
Ты стараўся, Моцна гакаў.
Мне ў дарогу час Якраз!
* * л
“Хто мне ў цёмным лесе роўны? Абдурыць сябе, старога, He дазволю казлянятам!” Прэцца з усіх ног да хаты.
Грукаецца ў дзверы Злодзей шэры.
Ну як не пойдзе
Ад радасці ўпрысядкі.
— Казлянятачкі, Белянятачкі, Адамкніцеся,
110
Адапрыцеся, Адчыніце сенцы. Прынясла вам мамачка Поўна вымца малачка, Поўны рожкі сенца.
Як учулі голас тонкі, Паскакалі наабгонкі, Без аглядкі.
Адчыніліся, Памыліліся Казляняткі.
Воўк бегаў ад раніцы Нашча
I толькі ў хаціну ўскочыў, Раскрыў, як вароты, Пашчу
Ды страшна вылупіў вочы:
— Маю востры кожны клык,—
Ледзьве пераводзіць дух —
На адзін мне мала глык Шалапутаў двух, Ух!
Казляняткам смерць прыйшла — 3-пад прыпечка, 3-пад стала, 3-пад лаў шырокіх Паглытаў,
111
Пахапаў
Бедных сіротак.
Адзін уцалеў белы хвосцік —
Ускочыў маленькі ў падмосце.
Праз шчыліну Сочыць крадком, Увесь ад страху трасецца. Ані сястрычак, Ані браткоў, Hi мамкі, Hi малачка, Hi сенца.
Як мамка малых ні вучыла, Ліхая прыйшла гадзіна.
Як павярнуўся ваўчыла — Ледзьве не абярнуў хаціну.
Да возера за гарою Пашыбаваў па ігліцы, Каб паляжаць у спакоі, Аддыхацца Ды напіцца.
А сон каго хочаш зваліць, Ваўка размарыла знячэўку. Сапе,
Як той мех кавальскі,— Аж гнецца к вадзе мячэўнік.
112
Хадзіла каза лугамі, Варочала сена рагамі.
Уночы лівень прыспорыў — I сена сохла не скора.
За лесам сонейка села, Пакуль пасушыла сена, Пакуль сучкоў паламала, Дня белага стала мала.
Спяшалася беражком
Да дзетак трушком-бяжком.
Прыбегла —
Вачам не верыць, Што сталася гэта з хатай?! Расчынены насцеж дзверы. Няма яе казлянятак!
Як грымне
Вобземлю дровы.
Як кіне
Сена на ганак.
— Нашто мне стагі, дубровы — Няма белюськоў, бялянак.
Як ударыла каза Капыткамі.
— А за што ж мяне бяда
Напаткала?..
Несуцешная,
ПЗ
Як грукнецца рожкамі:
— А я ж бегла карацейшымі Дарожкамі,
Знаёмы пачуўшы голас, Да мамы — Малы з падмосця Расказаў ёй пра горкае гора I пра нязванага госця.
— Праз яго, Пракляты воўк, Нам бяда ўся.
У які, скажы мне, бок Ён падаўся.
А сцяжыначкаю ды імшанаю Сын маленькі за мамкай Спяшаецца.
Цераз віры,
Цераз яры
Дабеглі да адной гары. Гару другую бачаць, Ну, воўк за той, няйначай.
Скакалі,
Часцілі,
Тупалі,
Нарэшце і да другой
Дабеглі.
Ну што б вы думалі?
Ляжыць гэта воўк гарой.
У жываце казляняткі шавеляцца, Стукаюцца, бедненькія, ў бакі, Ды спіць воўк спакойна вельмі.
Язык свой сушыць Паклаў на клыкі.
Ну, паспі, паспі.
Чакай!
Толькі вось у козачкі
Hi сцізорыка,
Hi сучка,
Hi сярпа, Hi косачкі.
Нападаць цяпер рука, Раз —
I справа скончана.
Рогі мае.
115
I ў сынка
Толькі што адскочылі.
Як разгоніцца — ў жывот Вострымі рагамі
Бух!
— От табе, пракляты, От! —
Следам сын, Адзін за двух.
Пакажацца з дзіркі Пыска,
Пакажуцца з дзіркі Рожкі.
Ратунак
Так блізка-блізка, Чакаць засталося
Трошкі.
Каза тады рог заклала, Жывот ваўку распарола. Высыпалі кагалам
Дзеткі, Нібы з-за парога.
Таго ўссадзіла на плечы, Той завязала хусцінку.
Азяблых, Мокрых
Пад вечар
116
Нясла і вяла ў хацінку.
Аб камень рог
Натачыла,
Шкуру садрала хутка.
Так не прачнуўся ваўчыла —
Hi казлянятак,
Hi футра.
На сэрцы ў казы вясёла.
На печку ўсіх пасадзіла:
Каторага — На пяколак, Каго —
На чарэнь неастылы.
Запела ім пра палянку, Кожнага прыгарнуўшы. Дала мурагу вязанку I сырадою гарнушак.
117
Ходзіць мама — Туп-туп, А масніцы Рып-рып.
Сенца дзеткі Хруп-хруп, Сырадойчык Хліб-хліб.
На пухавых падушачках I грэюцца і сушацца.
МАТЧЫНЫРУКІ
Памерла матка — Анямела хатка.
I памірае бацька.
Сын пытае:
— Скажы, як жыць нам, Дай параду, татка.
— Жывеце дружна.
А сястра малая
Няхай расце
118
I слухае цябе. Яе не крыўдзі Hi ў якой дзяльбе...
Як тыя кветкі Брацетка й сястрыца. Растуць, Жывуць у згодзе I ў спакоі.
Прыйшла пара, Брат захацеў жаніцца. I жонку брат прывёў. Іх стала трое.
Сястра ўсё робіць, Што не скажа брат, А брат параіцца 3 сястрою рад.
Што раіцца не з ёю, А з сястрою, Што ўсе сястра Выконвае загады, He можа жонка Вытрываць такое. I кліча жонка На спамогу звады. А ў звадаў хітрасці Стае на ўсё.
Каса б знайшлася — Вырасце кассё!
119
Быў брат заняты Клопатам купечым.
Усё ў ад’ездах ён, Усё ў дарозе.
А жонка ўсё занята Хітрым нечым.
Брат у дарозе, А сястра ў трывозе.
Паселі ў хаце Злыдні на куце.
Марнее дабрыня, А злосць цвіце.
Быў у купца Любімы конь. У стайні Стаяў.
Яго забіла Жонка ў ночы.
Купец вярнуўся ўранні
Ды пытае:
— Чаго мой конь маўчыць, Ці ён не хоча Ірзаннем прывітаць Гаспадара?
— Бо спасвала
Твайго каня сястра,— Узрадавана
Жонка адказала, Чакаючы,
120
Калі ён залютуе. Нібыта гэта Хвалявала мала, Муж толькі і сказаў На вестку тую: — Ну, што ж, Мая сястра, Мой жарабок.
Бог даў каня, А чорт яго звалок.
Быў сад у іх. Павысекла пад корань Купчыха злосная, Як ведзьма з пекла. Купец вярнуўся, А яно й гаворыць: — Пабач, твая сястра Ўвесь сад пасекла. He хочацца купцу Цвяліць разлад: — Такой бяды.
Мая сястра. Мой сад.
Сын нарадзіўся ў іх. Яго купчыха Сама забіла, А купцу заныла: — Дакуль трываць
121
Мы будзем гэта ліха? Сястра і сына Нашага забіла.
Тут улюцеў купец, Як на таргу: — Ўсё дараваў, А болей не магу!