Як воўк калядаваў
Казкі-пераказкі і небылічкі для Дамінічкі
Рыгор Барадулін
Выдавец: Юнацтва
Памер: 143с.
Мінск 1991
I павалок авечку ваўчыла, Аж сцежка пад ім завыла. Авечку з’еў і ў дзверы Пагрукаўся шэры: — Дзед, го, дзед, Я табе каляду праспяваю. — Спявай жа, Лясны сусед, Аддзячу чым маю.
I пяе калядоўшчык рэдкі I зазірае ў падпечак: — Ёсць, ёсць у дзедкі Чатыры авечкі, Пяты бычэчак, Курка-рабушка, Сучка-брахушка, Бабка-сварушка.
Падай, дзед, каляду, A то вып’ю ўсю ваду!
3 ваўком
He палезеш у спрэчку — I даў яму дзед авечку.
3 авечкай воўк
I падаўся ў хмыз
76
I суткі цэлыя мяса грыз. Дагрыз авечку і ў дзверы Пагрукаўся шэры: — Дзед, го, дзед, Я табе каляду праспяваю. — Спявай жа, Лясны сусед, Аддзячу чым маю.
I пяе калядоўшчык рэдкі, I зазірае ў падпечак: — Ёсць, ёсць у дзедкі Тры авечкі, Чацвёрты бычэчак, Курка-рабушка, Сучка-брахушка, Бабка-сварушка.
Падай, дзед, каляду, A то наганю нуду!
3 ваўком He палезеш у спрэчку — I даў яму дзед авечку.
Авечку ваўчыдла панёс — Аж з ім не сагнаўся мароз. Даеў авечку і ў дзверы Пагрукаўся шэры: — Дзед, го, дзед, Я табе каляду праспяваю. — Спявай жа, Лясны сусед,
77
Аддзячу чым маю.
I пяе калядоўшчык рэдкі, I зазірае ў падпечак: — Ёсць, ёсць у дзедкі Дзве авечкі, Трэці бычэчак, Курка-рабушка, Сучка-брахушка, Бабка-сварушка.
Падай, дзед, каляду, A то навяду бяду!
3 ваўком
He палезеш у спрэчку — I даў яму дзед авечку.
I воўк паляцеў са здабычаю Хутчэй за стрэл паляўнічага. Паснедаў авечкай і ў дзверы Пагрукаўся шэры: — Дзед, го, дзед, Я табе каляду праспяваю. — Спявай жа, Лясны сусед, Аддзячу чым маю.
I пяе калядоўшчык рэдкі
I зазірае ў падпечак: — Ёсць, ёсць у дзедкі Мэчка-авечка, Гладкі бычэчак,
78
Курка-рабушка, Сучка-брахушка, Бабка-сварушка.
Падай, дзед, каляду, A то вырву бараду!
3 ваўком
He палезеш у спрэчку — I даў яму дзед авечку.
3 авечкай апошняй Пасунуўся воўк.
I лес прытаіўся.
I вецер замоўк. Насыціўся ўволю I ў дзверы Пагрукаўся шэры: — Дзед, го, дзед, Я табе каляду праспяваю. — Спявай жа, Лясны сусед, Аддзячу чым маю.
I пяе калядоўшчык рэдкі, I зазірае ў падпечак: — Ёсць, ёсць у дзедкі Гладкі бычэчак, Курка-рабушка, Сучка-брахушка, Бабка-сварушка.
Падай, дзед, каляду, А то з дому ўсіх звяду!
79
Як скрыні няма, Дык навошта авечка? Аддаў дзед ваўку Бычэчка.
Воўк бычэчка Павёў на вяроўцы У падарунак Шэрай сяброўцы.
Бычэчка даелі, і ў дзверы Пагрукаўся шэры: — Дзед, го, дзед, Я табе каляду праспяваю. — Спявай жа, Лясны сусед, Аддзячу чым маю.
I пяе калядоўшчык рэдкі
I глядзіць, дзе ў дзеда Вісіць папружка:
— Ёсць, ёсць у дзедкі
80
Курка-рабушка, Сучка-брахушка, Бабка-сварушка.
Падай, дзед, каляду, А то з голаду ўпаду!
Хоць дзеду шкада нясушку — Аддаў ваўку Курку-рабушку.
Ненажэра з куркаю знік — Курка ваўку на адзін глык. Паласаваўся куркай I ў дзверы Пагрукаўся шэры: — Дзед, го, дзед, Я табе каляду праспяваю. — Спявай жа, Лясны сусед, Ды чым я аддзячыць маю? I пяе калядоўшчык рэдкі, I глядзіць, дзе ў дзеда Вісіць папружка: — Ёсць, ёсць у дзедкі Сучка-брахушка, Бабка-сварушка.
Падай, дзед, каляду, A то бабу ўкраду!
Ваўку пад галаву
He пакладзеш падушку —
81
Аддаў дзед
Сучку-брахушку.
Бег з ношкаю воўк нямала, А сучка-брахушка брахала. Назаўтра на досвітку шэры Пагрукаўся ў дзверы.
— Дакуль ты будзеш хадзіць, Пракляты? —
Спытаўся дзед у ваўка.
— Пакуль святкуюць Каляды, Бо ў лесе ж
Hi хлеба, ні малака.
Воўк бабу сцягвае з печы, Закідвае за плечы.
Воўк бабку ў лес прывалок, Пасадзіў яе на пенчучок, А сам па лесе пайшоў, Каб у вялікую грамаду Сабраць ваўкоў На апошнюю каляду.
А бабка ад страху Ледзьве жывая Сядзіць і спявае: — Вышэй, вышэй, Пеньчучок, Бо схаваўся ваўчучок! Вышэў пеньчучок, вышэў,
82
I бабку да нябёсаў узнёс. Прыбеглі ваўкі, Ахапіў іх гнеў.
Давай пеньчучок Грызці да слёз. Грызлі-грызлі, Паламалі зубы. А бабка сядзіць. Пеньчучок трывае.
Ваўкі паўцякалі ў лес — Далей ад згубы.
А бабка ад страху Ледзьве жывая: — Ніжэй, ніжэй, Пеньчучок, Бо схаваўся ваўчучок. Ніжэў, ніжэў пеньчучок, Зрабіўся маленькі. Бабка скок — I наўцёк.
Аж збіла каленькі.
Бяжыць бабка, бяжыць, А сэрца ад страху, Як лісцінка, дрыжыць. Пабегла налева —
Дарогу перагарадзіла дрэва. Пабегла направа.
А там — праява.
84
Стаіць хатка ў лазе На курынай назе.
3 сыру печ, 3 масла лавы.
Адламала яна трошкі печы, Ды ў торбу на плечы, Адламала яна трошкі лавы Ды ў хвартушок паклала. Нарэшце бабка Дадому дапала.
Бачыць:
Ідзе праз комін пара. Падумала крыху Ды ўзлезла на страху, Зірк у комін, Як у чорную дзірку: Дзед мяшае зацірку. Сыру кавалачак адламала Ды ў кацёл укінула смела. Дзед памяшаў, Памяшаў памалу, Паспытаў — пасмачнела. Дзед аж аблізвае лыжку: — Жонка-варонка, Укінь яшчэ крышку!
Яна яшчэ масла ўкінула смела. Дзед паспытаў — Яшчэ пасмачнела.
Дзед аж аблізвае лыжку: — Жонка-варонка,
85
Укінь яшчэ крышку!
Як ляпнула яна
Кавалак сыру з вала — Гаршчок раскалоўся да дна, Зацірка пацякла.
Дзед за чапялу ды вонкі — Бараніцца ад злой варонкі.
Зірнуў,
А гэта — бабка.
Са страхі яе зняў, абняў,— Радасць старому!
Каб было ёй не зябка — Завёў дадому.
I новы гаршчок
Узялі яны,
Другую зацірку зварылі.
Зацірку елі, А пра бліны Да раніцы гаварылі.
Бабка яшчэ
Усяго напячэ
I таму дасць блінца, Хто казку выслухаў Да канца!
ЗАЛАТАЯ ПРАСШЦА
Жылі-былі дзед з бабаю, Мелі яны
Кароўку востраскабую, Таму й не купаліся ў малацэ. I ў кожнага з іх Было па сваёй дачцэ.
3 дзедавай
Здзеквалася бабіна дачка.
Дзедава просіць і лямантуе:
87
— Дай мне вераценца, Татачка,
Зрабі прасніцу залатую.
Завядзі мяне на мяжу, Пасадзі, дзе пакажу.
Зрабіў дзед
Прасніцу й верацяно Дый завёў на мяжу. А мяжы й канца не відно. Прасці дзедава дачка села, А верацяно фур дый паляцела. Пабегла пралля
За верацяном услед Далёка-далёка, Аж на той свет.
Бяжыць, бяжыць — Яблынька стаіць, Хіліць галіну, Просіць дзяўчыну: — Дзеўка-мілавіца, Русая касіца,
Абтрасі мяне, перапалавінь, Яблыкаў сабе вазьмі
I мне пакінь.
Так і зрабіла.
Абтрэсла яблыньку Наколькі сіла.
Сквапнаю не была ў дзяльбе; Пакінула яблыкаў яблыньцы I ўзяла сабе.
88
Бяжыць, бяжыць — Ігрушына стаіць, Хіліць галіну, Просіць дзяўчыну: — Дзеўка-мілавіца, Русая касіца, Абтрасі мяне, перапалавінь, Ігруш вазьмі сабе I мне пакінь.
Так і зрабіла.
Абтрэсла йгрушыну — Наколькі сіла.
Сквапнаю не была ў дзяльбе: Пакінула йгрушыне йгруш I ўзяла сабе.
Бяжыць, бяжыць — Кароўка стаіць.
Хоча спачыну, Просіць дзяўчыну: — Дзеўка-мілавіца, Русая касіца, Падаі мяне,
Бо лёгкая ў цябе рука,
Сабе вазьмі
I мне пакінь малака.
Так і зрабіла.
Карову падаіла.
Сквапнаю не была ў дзяльбе:
Карове малака пакінула
I ўзяла сабе.
89
Бяжыць, бяжыць — Вяпрук стаіць.
Шэжыць шарсціну, Просіць дзяўчыну: — Дзеўка-мілавіца, Русая касіца.
Закалі мяне, Абсмалі мяне, Перапалавінь. Салца сабе вазьмі I мне пакінь.
Так і зрабіла.
Вепрука закалола, Вепрука абсмаліла.
Сквапнаю не была ў дзяльбе: Вепруку пакінула салца I ўзяла сабе.
Бяжыць, бяжыць — Дзежка стаіць, Трымае рашчыну, Рашчына й просіць дзяўчыну: — Дзеўка-мілавіца, Русая касіца, Замясі мяне, Пасадзі мяне ў печ У самую гарачынь, Хлеба сабе вазьмі I мне пакінь.
Так і зрабіла.
90
Рашчыну замясіла Ды ў печ пасадзіла. Сквапнаю не была ў дзяльбе: Хлеба пакінула дзежцы I ўзяла сабе.
Бяжыць, бяжыць — Хатка
На курынай ножцы стаіць. Выйшла ведзьма, Пытае ў дзяўчыны: — Чаго ты тут ходзіш, 3 якое прычыны?
— Хаджу я, Службу шукаю, Бабуся.
— Служба ёсць у мяне He цяжкая.
Ці згодзішся паслужыць?
— Згаджуся.
— У хату лезь, Тчы кросны старанна. Усюды хадзі, Глядзі, Дзе лычкам завязана. Наказала дый паляцела. А дзяўчыне
Глянуць туды карцела, Дзе завязана лычкам было.
I развязала лычка —
91
I асляпіла яе святло. Гэта золата ззяла, Як жар у печы.
Дзяўчына набрала Повен мех — і бегчы.
Прыляцела ведзьма сама — Дзеўкі няма.
Ухапіла таўкач
Ды наўскач Пабегла даганяць, Таўкачом суняць.
Стаіць дзежка з рашчынаю. Ведзьма й пытаецца, Гонячыся за дзяўчынаю: — Дзежка-замешка, Бачыла ты, магчыма, Дзеўку з грашыма?
— He дагоніш, нягегла, Даўно прабегла.
Стаіць вяпрук.
А на хібе ў вепрука Сядзіць крук.
92
— Вяпрук-сябрук, Ты бачыў, магчыма, Дзеўку з грашыма? — He дагоніш, нягегла, Даўно прабегла.
Стаіць кароўка.
Ад кароўкі ўцякла вяроўка. — Кароўка-сяброўка, Бачыла ты, магчыма?
Дзеўку з грашыма?
— He дагоніш, нягегла, Даўно прабегла.
Стаіць ігрушына.
Ігрушамі трава зацярушана. — Ігрушына-ненадкушана, Бачыла ты, магчыма, Дзеўку з грашыма?
— He дагоніш, нягегла, Даўно прабегла.
Стаіць яблынька, Трымае яблыкі зграбненька. — Яблынька-неазяблінька, Бачыла ты, магчыма, Дзеўку з грашыма?
— He дагоніш, нягегла, Даўно прабегла.
94
Вярнулася ведзьма Назад з таўкачамі 3 заплаканымі вачамі.
А дзедава дачка Прыбегла дахаты, Прынесла пасаг багаты. Пазайздросціла бабіна дачка Ды й кажа:
— Мамачка,
Зрабі мне залатую прасніцу
I верацяно залатое, Кудзельку шаўковую.
I завядзі мяне на месца тое, Дзе дзедава дачка
Мех золатам напакоўвала.
Зрабілі ёй прасніцу й верацяно, Далі кудзелю шаўковую Заадно.
Прасці бабіна дачка села, А верацяно фур дый паляцела. Пабегла за верацяном услед Далёка-далёка, Аж на той свет.
Бяжыць, бяжыць — Яблынька стаіць, Хіліць галіну, Просіць дзяўчыну:
95
— Дзеўка-мілавіца, Русая касіца,
Абтрасі мяне, перапалавінь, Яблыкаў сабе вазьмі I мне пакінь.
— Абтрасайся сама — Часу няма.
Бяжыць, бяжыць — Ігрушына стаіць.
Хіліць галіну, Просіць дзяўчыну: — Дзеўка-мілавіца, Русая касіца,
Абтрасі мяне, перапалавінь. Ігруш сабе вазьмі I мне пакінь.
— Абтрасайся сама — Часу няма.
Бяжыць, бяжыць — Карова стаіць.
Хоча спачыну, Просіць дзяўчыну: — Дзеўка-мілавіца, Русая касіца, Падаі мяне,
Бо лёгкая ў цябе рука. Сабе вазьмі
I мне пакінь малака.
96
— Даіся сама — Мне часу няма.
Бяжыць, бяжыць — Вяпрук стаіць.
Шэжыць шарсціну, Просіць дзяўчыну: — Дзеўка-мілавіца, Русая касіца, Закалі мяне, Абсмалі мяне, Перапалавінь. Салца сабе вазьмі I мне пакінь.
— Сам каліся, Сам смаліся, Няма мне часу, Адчапіся!
Бяжыць, бяжыць — Дзежка стаіць.
Трымае рашчыну, Рашчына просіць дзяўчыну: — Дзеўка-мілавіца, Русая касіца, Замясі мяне, Пасадзі мяне ў печ У самую гарачынь, Хлеба сабе вазьмі I мне пакінь.
— Сама мясіся, Сама пячыся, Няма мне часу, Адчапіся!