Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе расійскай імперыі. 1772 -1830 гг.
Памер: 15с.
Мінск 2005
НАЦЫЯН АЛ ЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
УДК [272 (476) (091) + 947.6] “1772/1830”
ГАНЧАРУК Ігар Генадзьевіч
КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ НА БЕЛАРУСІЎ СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. 1772 1830 гг.
07.00.02 айчынная гісторыя
Аўтарэферат дысертацыі
на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук
Мінск 2005
Праца выканана ў ДНУ «Інстьпут гісторыі НАН Беларусі»
Навуковы кіраўнік
Афіцыйныя апаненты:
Апаніруючая арганізацыя культуры»
доктар гістарычных навук, дацэнт Сяльверстава Святлана Яўгенаўна, УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», кафедра гісторыі Беларусі
доктар гістарычных навук
Галенчанка Георгій Якаўлевіч, ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», аддзел спецыяльных гістарычных навук
кандыдат гістарычных навук, дацэнт Сосна Уладзімір Аркадзьевіч, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, кафедра гісторыі і беларусазнаўства
УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт
Абарона адбудзецца « '// » j^fO^UCT^ 2005 г. a % гадзіне на пасяджэнні Савета Д 01.40.01 па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара навук у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1; тэлефон вучонага сакратара 2841839)
3 дысертацыяй можна азнаёміцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа ( г. Мінск, вул. Сурганава, 15)
Аўтарэферат разасланы « //» ^^\Ш005
Вучоны сакратар Савета
па абароне дысертацый, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
В.В. Яноўская
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ
Актуальнасць тэмы дысертацыі. 3 канца 80х гадоў XX ст. на Беларусі назіраецца адраджэнне і актывізацыя рэлігійнага жыцця. 3 абвяшчэннем дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь гэты працэс паскорыўся. У рэспубліцы адбываецца рост колькасці каталіцкіх парафій, дзейнічаюць дэканаты, вядзецца падрыхтоўка будучых святароў у духоўных семінарыях. Актывізацыя дзейнасці каталіцкага касцёла абудзіла грамадскі і навуковы інтарэс да яго гісторыі.
Становішча касцёла на беларускіх землях у часы Расійскай імперыі не было прадметам спецыяльнага даследавання беларускіх гісторыкаў. Між тым, гэта якасна новы этап у яго гісторыі, які характарызуецца стратай ім прывілеяванага становішча і прыстасаваннем да дзейнасці ў новых палітычных умовах. На працягу 17721830 гг. была распрацавана прававая база функцыянавання касцёла ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам, адбыліся кардынальныя змены ў яго арганізацыйнай структуры, працягвалася рознабаковая дзейнасць каталіцкага духавенства. Вывучэнне дадзенага перыяду ў гісторыі адной з найбуйнейшых канфесій Беларусі важна для высвятлення генезісу спецыфічных рыс, якія сёння адрозніваюць каталіцтва на нашых землях. Акрамя таго, даследаванне гэтай праблемы дае ключ да разумення шмат якіх сацыяльных працэсаў, якія адбываліся ў той час і дазваляе рэканструяваць цэласную карціну палітычнага жыцця на беларускіх землях.
Многія аспекты тэмы маюць непасрэдную сувязь з сучасным становішчам касцёла. Гэта тычыцца такіх падзей і з'яў у жыцці касцёла, як аднаўленне дзейнасці дыяцэзіяльных структур, у прыватнасці МінскаМагілёўскай архідыяцэзіі (1991 г.), наданне кардынальскай годнасці арцыбіскупу К.Свёнтку (1994 г.), павелічэнне колькасці парафій, развіццё пэўных форм рэлігійнасці і пастырства.
Нераспрацаванасць ці дробнасць асвятлення ў беларускай гістарыяграфіі розных аспектаў становішча касцёла ў даследуемы перыяд патрабуе спецыяльнага разгляду гэтай тэмы. Гэта тым больш важна, што асобныя яе пытанні закраналіся ў працах расійскіх і польскіх даследчыкаў, якія падыходзілі да іх з уласных, часцей за ўсё, супрацьлеглых пазіцый. Беларускім гісторыкам, якія сёння актыўна працуюць над канфесіянальнай праблематыкай, неабходна выпрацаваць уласны погляд на падзеі і працэсы, якія адбываліся ў даследуемай галіне жыцця грамадства.
Вывучэнне ролі і месца касцёла ў грамадскім жыцці беларускіх зямель дае матэрыял для шырокага параўнальнага аналізу з сучасным становішчам касцёла, фарміруе грамадзянскую пазіцыю каталіцкіх вернікаў і тым самым спрыяе стабільнасці ў грамадстве. Распрацоўка адэкватнай канфесіянальнай палітыкі немагчыма без ацэнкі гістарычнага шляху і традыцый, якія маюць канфесіі на беларускіх землях. Вывучэнне таго, як адрэагаваў касцёл на змены
3
2
ў палітычнай сітуацыі і якую трансфармацьпо дазналі яго інстытуты ў даследуемы перыяд, можа дапамагчы лепшаму разуменню сучаснага становішча гэтай канфесіі і такім чынам спрыяць абранню канфесіянальнай палітыкі, найбольш адпаведнай дэмакратычным памкненням нашай дзяржавы.
Храналагічныя і геаграфічныя межы даследавання. Храналагічныя рамкі дысертацыйнай працы ахопліваюць перыяд 17721830 гг. Першы падзел Рэчы Паспалітай, дата якога ўзята за ніжэйшую храналагічную мяжу даследавання, звеставаў пачатак карэнных змен у статусе каталіцкага касцёла, які павінен быў прыстасоўвацца да ролі “цярпімай” канфесіі і адпаведна трансфарміраваць касцёльныя інстытуты. Гэтая дата таксама паклала пачатак фарміраванню новага накірунку ў канфесіянальнай палітыцы Расійскай імперыі, упершыню атрымаўшай у свае межы мільёны падданыхкатолікоў. У якасці верхняй рамкі даследавання абраны пачатак 1830х гадоў. Ужо ў другой палове 1820х гадоў у канфесіянальнай палітыцы царскага ўрада пазначылася змена пазіцый ў адносінах да каталіцкага касцёла. У час паўстання 18301831 гг. і пасля яго новыя тэндэнцыі перараслі ў рэпрэсіўны курс, які змяніў палітычную сітуацьпо на беларускіх землях, у тым ліку, і ўмовы, у якіх дзейнічаў каталіцкі касцёл. Пяцідзесяцігоддзе, якое ляжыць паміж абранымі храналагічнымі рамкамі, было пазначана кардынальнымі зменамі ва ўсіх галінах жыцця беларускіх зямель. Працэс мадэрнізацыі грамадства, які пачаў развівацца ў гэты час, вызначыўся ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, знайшоў адбітак у культуры. Для каталіцкага касцёла на беларускіх землях дадзенае пяцідзесяцігоддзе было асобным перыядам. Прыстасоўваючыся да новых палітычных і сацыяльных абставін, ён трансфарміраваў свае інстытуты і формы дзейнасці. 3 іншага боку, змены адбываюцца ў стасунках паміж касцёлам і дзяржавай. Менавіта ў гэты час былі сфарміраваны заканадаўчыя асновы прававога становішча касцёла, якія ў галоўных рысах захоўваліся да 1917 г.
Геаграфічна даследаванне ахоплівае тэрыторыю ў адміністрацыйных межах Рэспублікі Беларусь. Гэта тлумачыцца тым, што на беларускалітоўскім памежжы, у межах сучаснай Літвы, існавала такая шчыльная парафіяльная сетка, што практычна немагчыма вылучыць парафіі па этнічнай прыкмеце. Разгляд жа становішча касцёла на тэрыторыі ўсёй Віленскай дыяцэзіі сказіў бы агульную карціну ў дачыненні да беларускіх зямель.
Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі. Дысертацыя з’яўлялася часткай навуковай праграмы Інстытута гісторыі НАН Беларусі “Духоўнае грамадства і палітычнае жыццё Беларусі (канец XVI11 пачатак XX ст.)”. Тэрмін выканання : 1992 1996 гг.
Мэта і задачы даследавання. Мэтай даследавання з’яўляецца аналіз становішча рымскакаталіцкага касцёла на тэрыторыі Беларусі ў 17721830 гг., выяўленне яго спецыфікі і ролі ў грамадстве. У сувязі з гэтым вызначаны настуттныя задачы:
* паказаць фарміраванне заканадаўчай базы ў адносінах да касцёла і вылучыць асноўныя прынцыпы ўзаемаадносін з ім самадзяржаўнай улады;
■ прааналізаваць арганізацыйную структуру касцёла на беларускіх землях (дыяцэзіяльную і ордэнскую), выявіць яе асаблівасці;
■ выявіць ролю каталіцкага касцёла ў развіцці адукацыі на беларускіх землях і арганізацыі духоўных і публічных навучальных устаноў;
■ вылучыць асноўныя формы пастырскай дзейнасці духавенства;
■ паказаць дзейнасць духавенства ў сферы дабрачыннасці і ў грамадскапалітычным жыцці краіны.
Аб’ект і прадмет даследавання. Аб’ектам даследавання з’яўляецца грамадскае жыццё беларускіх зямель у 1772 1830 гг. Прадметам рымскакаталіцкі касцёл, як адзін з інстытутаў грамадскага жыцця. У прыватнасці, у дадзенай працы разглядаюцца перамены, якія закранулі статус рымскакаталіцкага касцёла і яго арганізацыйную структуру, а таксама асноўныя напрамкі дзейнасці духавенства ў новых палітычных умовах.
Метадалогія і метады праведзенага даследавання. Аснову метадалогіі даследуемай тэмы склалі прынцыпы гістарызму і аб’ектыўнасці. У дысертацыі выкарыстаны агульнанавуковыя і гістарычныя метады даследавання. Сярод іх стандартныя логікатэарытычныя працэдуры, такія як: апісанне, абагульненне, аналіз, сінтэз,індукцыя, дэдукцыя, класіфікацыя і інш. Галоўнымі гістарычнымі метадамі працы сталі: гісторыкагенетычны, гісторыкапараўнальны, гісторыкатыпалагічны і гісторыкасістэмны. Істотную ролю ў дысертацыі адыграў метад колькаснага аналізу (матэматычнастатыстычная апрацоўка дадзеных архіўных крыніц і навуковай літаратуры). Высновы рабіліся на аснове параўнальнага аналізу гістарычных фактаў і з’яў.
Навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў. Дадзеная праца з’яўляецца першым у айчыннай гістарыяграфіі спецыяльным навуковым даследаваннем, у якім аналізуецца прававое становішча рымскакаталіцкага касцёла і асноўныя напрамкі дзейнасці духавенства на беларускіх землях у 17721830 гг. У працы вызначаны асноўныя мерапрыемствы ў фарміраванні заканадаўчай базы каталіцкага касцёла ў Расійскай імперыі. Упершыню асвятляецца пастырская дзейнасць духавенства. У навуковы ўжытак уводзяцца статыстычныя апрацаванні, якія тычацца колькасці каталіцкіх парафій і кляштараў паводле ордэнскіх груп, навіцыятаў і манаскіх студый. Прадпрынята спроба навуковай ацэнкі беларускай і замежнай гістарыяграфіі па тэме даследавання. Дысертацыя ўводзіць у навуковы зварот неапублікаваныя архіўныя дакументы і шырокае кола друкаваных крыніц.
Практычная значнасць атрыманых вынікаў. Матэрыялы і высновы дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны для далейшага, больш паглыбленага вывучэння асобных аспектаў тэмы і служыць асновай для вывучэння наступных перыядаў гісторыі касцёла. Іх можна выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы спецыяльных і лекцыйных курсаў, папулярызацыі гістарычных ведаў у сродках масавай інфармацыі, у
5
4
краязнаўчай працы. Атрыманыя вынікі ўведзены ў тэматыкаэкспазіцыйны план Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і выкарыстоўваюцца падчас навуковаасветніцкай працы музея. Яны таксама могуць быць карыснымі для вырашэння сучасных канфесійных праблем.