Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе расійскай імперыі. 1772 -1830 гг.
Памер: 15с.
Мінск 2005
Многія кляштары абслугоўвалі пры сваіх касцёлах парафіі. У параўнанні з 1772 г. колькасць іх павялічылася (ад 62 парафій да 82 перад 1820 г. і да 75 у 1820х гадах). Найбольшую колькасць парафій мелі дамініканцы, францысканцы, бернардзінцы, кармеліты абутыя, езуіты (да 1820 г.). Прыкляштарныя парафіі дамінавалі на ўсходзе Беларусі.
У 17721830 гг. была праведзена рэарганізацыя межаў ордэнскіх правінцый. Правінцыяльнаму кіраўніцтву ордэнаў было забаронена падтрымліваць афіцыйныя сувязі з генераламі і генеральнымі капітуламі за мяжой. Нягледзячы на існаваўшую тэндэнцыю падпарадкаваць кляштары дыяцэзіяльнай уладзе, манаскія супольнасці здолелі захаваць самастойнасць і магчымасць жыць і займацца дзейнасцю паводле сваіх правілаў.
У чацвёртай главе ’’Навучальныя ўстановы каталіцкага касцёла” разгледжаны духоўныя і свецкія навучальныя ўстановы, якія знаходзіліся пад кіраўніцтвам каталіцкага духавенства. Глава складаецца з трох параграфаў
Першы параграф чацвёртай главы ’’Фармацыйныя дамы (навіцыяты і студыі) і духоўныя семінарыі” прысвечаны разгляду фармацыйных дамоў і навучальных устаноў, у якіх адбывалася падрыхтоўка ордэнскага і дыяцэзіяльнага духавенства.
Дзеяздольнасць ордэнскага духавенства немагчыма без навіцыятаў і студый, у якіх адбывалася падрыхтоўка (фармацыя) кандыдатаў у манаскі стан і тых, хто прыняў манаскія зарокі. Навіцыяў знаёмілі з ордэнскімі правіламі і кляштарным распарадкам, у выпадку неабходнасці ім выкладаліся
прадметы са школьнага курсу.
12
13
У даследуемы перыяд навіцыяты на тэрыторыі Беларусі мелі : францысканцы, бернардзінцы, дамініканцы, кармеліты абутыя, кармеліты босыя, марыяне, піяры, езуіты, картэзіянцы, цыстэрцыянцы, бенедыкцінцы. Усяго налічвалася не менш за 20 навіцыятаў.
Пад студыяй разумелася навучальная ўстанова для манахаў, у якой у адпаведнасці са схаластычнай традыцыяй выкладаліся дзве вышэйшыя галіны ведаў філасофія і тэалогія. Манахі з навуковымі ступенямі мелі прывілеі ў манаскім жыцці. Яны выкладалі ў студыях, рыхтаваліся да лекцый, удзельнічалі ў працы капітул, спавядалі, прамаўлялі казанні.
Найбольш развітая сістэма студый была ў дамініканцаў, акрамя іх студыі на тэрыторыі Беларусі мелі: францысканцы, бернардзінцы, кармеліты босыя, кармеліты абутыя, картэзіянцы, цыстэрцыянцы, бенедыкцінцы, канонікі рэгулярныя латэранскія, трынітарыі, марыяне. Агульная колькасць студый дасягала 31. Падрыхтоўка манахаў у місіянераў адбывалася праз сістэму ўласных семінарый. Клерыкі езуіты навучаліся ў калегіях свайго ордэна.
Сістэмай падрыхтоўкі для дыяцэзіяльнага духавенства служылі духоўныя семінарыі, якія з’яўляліся часткай дыяцэзіяльнай структуры касцёла. Духоўныя семінарыі дзейнічалі ў Магілёўскай архідыяцэзіі (у Магілёве, а таксама за межамі сённяшняй Беларусі ў Краславе, Беластоку, Звенігародку), Мінскай дыяцэзіі (у Мінску), Віленскай дыяцэзіі (малая семінарыя ў Брэсце, а таксама дзве ў Вільні і адна у Ілукшце). Акрамя таго, у Вільні існавала Галоўная семінарыя, якая падпарадкоўвалася рымскакаталіцкай духоўнай калегіі.
Духоўныя навучальныя ўстановы касцёла аб’ектыўна спрыялі распаўсюджванню адукаванасці ў грамадстве і служылі пэўнай альтэрнатывай для тых, хто не мог навучацца ў віленсім універсітэце.
Другі параграф чацвёртай главы “Сярэднія навучальныя ўстановы для свецкай моладзі” прысвечаны разгляду гэтых школ у кантэксце прававога становішча касцёла і разнастайных форм дзейнасці каталіцкага духавенства.
Наяўнасць у краіне сістэмы ордэнскай адукацыі ў студыях давала магчымасць ствараць пры кляштарах публічныя школы і ўплываць на развіццё сацыяльнакультурных працэсаў у грамадстве.
Традыцыйна арганізацыяй навучальных устаноў для свецкай моладзі займаліся езуіты і піяры. У даследуемы перыяд яны разам мелі на тэрыторыі Беларусі 9 такіх школ. Сярод іншых манаскіх ордэнаў у галіне публічнай адукацыі вылучаліся дамініканцы, якія апекаваліся 6 школамі. Стымулам у гэтай сферы дзейнасці для дамініканцаў была пастанова ордэнскай капітулы аб унясенні выкладчыцкай дзейнасці духавенства ў публічных школах у пералік манаскіх заслуг (1809 г.).
Астатнія манаскія супольнасці значна меншае мелі дачыненне да арганізацыі сярэдніх школ. Францысканцы апекаваліся былой езуіцкай калегіяй у Пінску, канонікі рэгулярныя латэранскія ўтрымлівалі школы ў Слоніме і Відзах, а місіянеры ў Лыскаве. Кляштары іншых манаскіх ордэнаў
не выяўлялі зацікаўленасці ў арганізацыі публічных школ, таму што паводле сваіх правілаў яны не павінны былі займацца гэтым відам дзейнасці.
Школы, якія знаходзіліся ў адміністрацыі кляштараў, ігралі істотную ролю ў сістэме школьнай адукацыі і складалі амаль палову ад агульнай колькасці сярэдніх школ (47,1 % у 1790х гадах і 42,9 % у 20х гадах XIX ст.). Іх дзейнасць з’яўлялася сведчаннем спрыяльнай палітыкі, якую праводзіў царскі ўрад у дачыненні да касцёла.
У трэцім параграфе чацвёртай главы “Пачатковыя (парафіяльныя) школы” разгледжана спецыфіка навучальных устаноў гэтага тыпу і іх размеркаванне па дыяцэзіях.
Усяго з канца XVIII ст. і да 1830 г. на беларускіх землях дзейнічала да 306 парафіяльных школ. Абсалютная іх большасць знаходзілася пад наглядам каталіцкага духавенства 110 школ на тэрыторыі Віленскай дыяцэзіі (89 % ад агульнай колькасці школ на тэрыторыі дыяцэзіі), 87 школ на тэрыторыі Мінскай дыяцэзіі (82 % ад агульнай колькасці школ) і 42 школы на тэрыторыі Магілёўскай архідыяцэзіі (55 % ад агульнай колькасці школ). У Віленскай і Мінскай дыяцэзіях дамінавалі школы, якімі апекавалася дыяцэзіяльнае духавенства (адпаведна 84 і 54 школы). У Магілёўскай архідыяцэзіі, дзе было больш ў працэнтных суадносінах прыкляштарных парафій, пераважалі школы пад кіраўніцтвам не дыяцэзіяльнага, а ордэнскага духавенства (27 школ).Такім чынам, пачатковая адукацыя на Беларусі ў разглядаемы перыяд знаходзілася пераважна у сферы дзейнасці касцёла.
У пятай главе “Формы дзейнасці каталіцкага духавенства” асвятляюцца найбольш значныя формы гэтай дзейнасці і паказаны яе асаблівасці. Глава складаецца з двух параграфаў.
У першым параграфе пятай главы “Здзяйсненне пастырскіх паслуг” паказаны разнастайныя формы пастырскай дзейнасці духавенства. Пастырства ў касцёле трактуецца як шырока акрэсленая місія, накіраваная на выратаванне чалавечых душ (адсюль польскамоўны тэрмін душпастырства). Асноўнымі асяродкамі пастырскай працы каталіцкага духавенства былі парафіі, місіі і капеланіі.
У парафіях арганізоўваліся місіі пункты дадатковай абслугі вернікаў з мэтай навучання іх асновам веры. Місіі маглі праводзіцца ў далёкіх рэгіёнах краіны і свету. Капеланіі ствараліся для тых супольнасцяў вернікаў, якія па тых ці іншых прычынах не маглі атрымаць задавальнення сваіх рэлігійных патрэб у парафіях. Капеланіі існавалі ў маёнтках, жаночых кляштарах, шпіталях, войску, паўстанцкіх атрадах, турмах, сярод сасланых і ў іншых месцах.. Акрамя таго, пастырскую паслугу можна было атрымаць у кляштарных непарафіяльных касцёлах.
Пастырская праца ў парафіях прадугледжвала не толькі здзяйсненне набажэнстваў, сакрамантаў, але і асабістую апеку ксяндза над паствай весці метрычны запіс, наведваць вернікаў па дамах, праводзіць катэхізацыю і інш.
3 мэтай узмацнення рэлігійнасці, духавенства заахвочвала стварэнне рэлігійных брацтваў, якія паўставалі пры парафіяльных касцёлах і пры тых,
15
14
што не мелі парафій. Найбольш налічвалася брацтваў у бернардзінскіх і кармеліцкіх касцёлах. У бернардзінскіх касцёлах у Гродне і Слоніме 4, у Іўе 3, у кармеліцкіх касцёлах у Мядзелі 5, у Глыбокім 3. Брацтвы спрыялі распаўсюджванню пэўных рэлігійных культаў і ўкаранялі дадатковыя набажэнствы, займаліся арганізацыяй працэсій і дапамагалі паломнікам.
Многія касцёлы былі цэнтрамі рэлігійных паломніцтваў (так званыя санктуарыі). У іх знаходзіліся цудатворныя абразы і скульптуры. Вылучалія марыйныя санктуарыі, якіх было больш за астатнія, пакуты Хрыстовай (асабліва кальварыі, якія сімвалізавалі этапы крыжовай дарогі Хрыста) і асобных святых. Агульнабеларускі характар мелі санктуарыі з каранаванымі абразамі Маці Божай у Жыровіцах (базыльянаў, каранацыя ў 1730 г.), Бялынічах (кармелітаў абутых, каранацыя ў 1761 г.). Па ступені ўплывовасці набліжаўся да іх касцёл бернардзінцаў у Будславе. Цудатворны абраз Маці Божай з гэтага касцёла быў каранаваны ў 1998 г.
Важным бокам пастырскай працы была арганізацыя місій. Місіі праводзіліся ў вёсках і гарадах на зразумелай для вернікаў мове, у тым ліку на беларускай мове. Асабліва карыснымі місіі былі ў тых мясцовасцях, дзе не было касцёлаў. Місіянеры праводзілі катэхізацыю і здзяйснялі сакраманты, ладзілі набажэнствы. Найбольш актыўнымі місіянерамі былі езуіты і дамініканцы. Місіянеры з Беларусі высылаліся на працу ў глыб расійскіх зямель і на Каўказ.
Пастырскай працай у капеланіях займаліся, галоўным чынам, прадстаўнікі ордэнскага духавенства. Вялікая колькасць капеланій знаходзілася пры панскіх маёнтках. Найбольш дворскіх капеланій мелі дамініканцы, францысканцы і бернардзінцы. 3 часам некаторыя капеланіі маглі атрымліваць статус філіяльных касцёлаў.
Аналіз пастырскай працы каталіцкага духавенства паказвае, што яна не стрымлівалася царскімі ўладамі і мела багатыя формы праяўлення.
У другім параграфе пятай главы “Пазакасцёльная дзейнасць прадстаўнікоў духавенства (удзел у дабрачыннасці і грамадскапалітычным жыцці)” ахарактарызаваны асноўныя праявы гэтай дзейнасці.
Найбольш распаўсюджанай арганізаванай формай дапамогі насельніцтву былі парафіяльныя і спецыялізаваныя шпіталі. Першыя мелі характар прытулкаў для бяздомных і ўбогіх. Дыяцэзіяльныя ўлады заахвочвалі да іх арганізацыі ў кожнай парафіі. У 20х гадах XIX ст. у Мінскай дыяцэзіі амаль палова парафій мела шпіталі, у Гродзенскай губерні на тэрыторыі Віленскай дыяцэзіі на некалькі больш за 100 парафій прыпадаў 71 шпіталь.
Арганізацыяй спецыялізаванага лячэння і дапамогі хворым займаліся кляштары баніфратаў, рохітаў, шарытак, у меншай ступені марыявітак. Акрамя таго, каталіцкае духавенства прымала ўдзел у арганізацыі і дзейнасці таварыстваў дабрачыннасці, першым з якіх і ўзорным для астатніх было заснаванае ў 1807 г. віленскае таварыства.