• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе расійскай імперыі. 1772 -1830 гг.

    Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе расійскай імперыі. 1772 -1830 гг.


    Памер: 15с.
    Мінск 2005
    12.46 МБ
    Некаторыя прадстаўнікі каталіцкага духавенства ўваходзілі ў склад масонскіх арганізацый. Найбольш актыўныя асобы прымалі ўдзел у грамадскапалітычнай дзейнасці, накіраванай супраць расійскіх улад. Яны дапамагалі паўстанцам Т.Касцюшкі ў 1794 г., адмаўляліся ад прыняцця вернападданніцкай прысягі, выказвалі публічнае асуджэнне мерапрыемствам царскіх улад. У спісах канспіратыўнай Віленскай асацыяцыі, якая дзейнічала ў 1796  1797 гг., было тры духоўныя асобы. Мінскі біскуп Я.Дэдэрка ў 1812 г. прыняў прысягу на вернасць Напалеону і абвясціў Мінскую канфедэрацыю. У казаннях і зваротах, якія гучалі ў касцёлах, выкарыстоўваліся патрыятычныя матывы і сімволіка (пад час паўстання 1794 г., вайны 1812 г., жалобных набажэнстваў ў гонар Т.Касцюшкі ў 1817 г.).
    Гэта былі выпадкі праяўлення асабістай ініцыятывы прадстаўнікоў духавенства. У цэлым каталіцкі касцёл, епіскапат, парафіяльнае і ордэнскае духавенства, выказалі лаяльнае стаўленне да расійскіх улад.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    1.	Да 1772 г. дзейнасць нешматлікіх каталіцкіх абшчын у Расійскай імперыі рэгулявалася рэгламентам 1769 г. Пасля далучэння зямель Рэчы Паспалітай расійскія ўлады самастойна, без кансультацый з духавенствам, правялі распрацоўку заканадаўчай базы ў дачыненні да касцёла. Гэта мерапрыемства павінна было ўключыць касцёл у прававое поле расійскай дзяржавы ў адпаведнасці з дзеючай практыкай падпарадкавання царквы дзяржаўнаму апарату. Нягледзячы на цэлы шэраг мерапрыемстваў, якія ставілі касцёл ў залежнасць ад дзяржавы і значна абмяжоўвалі яго сувязь з папам, царскаму ўраду не ўдалося дасягнуць у даследуемы перыяд пастаўленых мэтаў у поўным аб’ёме. Папершае, мясцовы касцёл не быў кананічна адарваны ад Рыма, найбольш важныя пытанні, якія тычыліся яго дыяцэзіяльнай арганізацыі (заснаванне дыяцэзій і прызначэнне дыяцэзіяльных біскупаў) патрабавалі папскага зацвярджэння. Спецыфіка ўнутранага і знешняга палітычнага становішча Расійскай імперыі спрыяла падтрымцы дыпламатычных сувязей Пецярбурга з Рымам. Падругое, каталіцкае духавенства працягвала захоўваць свае ўплывы ў грамадстве. Важную ролю ў захаванні стабільнага становішча касцёла адыграла асоба мітрапаліта С.Сестранцэвіча [2, с.13  19; 4, с.39  46; 8, с. 187  200; 15, с.154  155],
    2.	Залежнае ад дзяржавы становішча касцёла адлюстравалася ў яго новай адміністрацыйнатэрытарыяльнай структуры. Усталяваны над касцёлам кантроль прадугледжваў вызначэнне ўладамі яго дыяцэзіяльнай арганізацыі, якая праводзілася без узгаднення з прадстаўнікамі духавенства. Дыяцэзіяльныя адзінкі ствараліся ў адпаведнасці з губернскімі і павятовымі межамі. На тэрыторыі Беларусі межы дыяцэзій у цэлым адпавядалі тром
    16
    17
    падзелам Рэчы Паспалітай. У выніку тут адбылося значнае ўзмацненне дыяцэзіяльных структур, павялічылася колькасць парафій і дэканатаў. Біскупы атрымалі магчымасць часцей наведваць касцёлы, а дэканы узмацніць кантроль над парафіяльным духавенствам. Аб'ектыўна гэта спрыяла павышэнню рэлігійнасці і ўзмацненню пазіцый касцёла [2, с.13  19; 3, с.97 116; 9, с.219  224; 12, с.557  558],
    3.	Прававое становішча каталіцкіх манаскіх ордэнаў на беларускіх землях вызначалася расійскім заканадаўствам. Фарміраванне юрыдычнага статусу каталіцкага манаства адбывалася пад уплывам супрацьстаяння мітрапаліта С.Сестранцэвіча, які выступаў за поўнае падпарадкаванне кляштараў сваёй уладзе, з езуітамі, якія дамагаліся незалежнасці ад яго ўлады. У выніку манаскія ордэны захавалі сістэму ордэнскіх правінцый на чале з правінцыяламі і атрымалі аўтаномію ад дыяцэзіяльных біскупаў. Ордэнскаму духавенству было забаронена падтрымліваць афіцыйныя сувязі з замежным кіраўніцтвам і займацца пераводам у каталіцтва вернікаў іншых канфесій. Да 1829 г. дзяржава не ўмешвалася ва ўнутрыманаскае жыццё. Агульная колькасць кляштараў, без уліку езуіцкіх асяродкаў, амаль не змянілася (144 каля 1772 г. і 147 у 1820х гадах). У іх рэлігійнай дзейнасці пераважала пастырства. На ўсходзе Беларусі прыкляштарныя парафіі дамінавалі. Існаванне і дзейнасць каталіцкіх кляштараў сведчыць аб адсутнасці памкненняў з боку ўлад гвалтоўна разбураць кананічную арганізацыйную структуру касцёла ў Расійскай імперыі. Пытанне захавання і выгнання езуітаў мае выразна акрэсленую палітычную афарбоўку і таму яго нельга разглядаць у сувязі са становішчам іншых манаскіх ордэнаў [2, с.13 19; 3, с. 97  116; 11, с.557].
    4.	На працягу даследуемага перыяду каталіцкі касцёл захаваў усе інстытуты, у якіх здзяйснялася падрыхтоўка духавенства  духоўныя семінарыі, навіцыяты і манаскія студыі. Іх арганізацыя была ўнутранай справай касцёла. Узровень падрьгхтоўкі духавенства даваў магчымасць выкладаць у публічных сярэдніх школах. Да 1825 г. дзяржава заахвочвала касцёл да гэтай дзейнасці. Аднак праца ў сферы публічнай адукацыі супярэчыла манаскім правілам. Толькі ў езуітаў і піяраў, а з 1809 г. у дамініканцаў, яна ўваходзіла ў лік манаскіх заслуг. Школы, якімі апекавалася манаства, складалі больш за 40% ад агульнай колькасці сярэдніх школ. Акрамя сярэдніх школ, пад апекай каталіцкага духавенства, пераважна дыяцэзіяльнага, знаходзілася каля 90% усіх пачатковых школ. Дамінацыя каталіцкага духавенства ў арганізацыі публічных школ тлумачыцца як традыцыяй, так і аб’ектыўнымі абставінамі сацыяльнаэканамічнага развіцця беларускіх зямель [1, с.180  187; 2, с.13 19; 5, с. 185 196].
    5.	Касцёл захаваў свабоду ў арганізацыі рэлігійнага жыцця. Царскія ўлады прытрымліваліся абавязацельстваў, якія тычыліся свабоды адпраўлення
    каталіцкага культу. Яны не парушалі ў гэтай галіне грамадзянскіх правоў вернікаў, галоўным выразнікам якіх была шляхта. На беларускіх землях працягвалася рознабаковая пастырская праца каталіцкага духавенства ў парафіях, капеланіях, місіях. Дыяцэзіяльнае і ордэнскае духавенства здзяйсняла разнастайныя набажэнствы, абрады і сакраманты паводле мясцовай традыцыі і польскага сінадальнага права XVIII ст. [2, с.13  19; 8, с.187200].
    6.	Каталіцкае духавенства імкнулася да сацыяльнаактыўнай ролі ў грамадстве і ўделу ў грамадскапалітычным жыцці, аднак у палітычных умовах расійскай дзяржавы гэта сфера дзейнасці для яго значна звузілася. 3 гэтай прычыны асаблівае значэнне для духавенства набыла дабрачынная дзейнасць, якая, з аднаго боку, найбольш адпавядала хрысціянскім дабрадзейнасцям, а, з другога, не толькі не забаранялася, але нават заахвочвалася расійскім заканадаўствам. Каталіцкае духавенства беларускіх зямель фарміравалася пераважна з ліку мясцовага насельніцтва і таму адлюстроўвала яго настроі. Прадстаўнікі духавенства ўваходзілі ў склад масонскіх арганізацый, некаторыя прымалі ўдзел у апазіцыйных ураду акцыях. У розных формах яны выказвалі акты асабістага непадпарадкавання расійскім уладам, удзельнічалі ў вызваленчым руху. Аднак апазіцыйная дзейнасць духоўных асоб не адлюстроўвала афіцыйную пазіцыю каталіцкага касцёла, які ў цэлым заставаўся лаяльным да царскіх улад [2, с.13  19; 6, с.633  642; 7, с.259  263; 8, с. 187  200],
    СПІС АПУБЛІКАВАНЫХ ПРАЦ Артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках
    1.	Ганчарук I. Навучальныя ўстановы рымскакаталіцкай царквы ў Беларусі: канец XIVXX ст. // Беларусіка^АІЬагййіепіса 6. Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. узаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. 4.1. / Рэд. Ул. Конан і інш. Мн.: ННАЦ імя Ф.Скарыны, 1997.С. 180187.
    2.	Ганчарук I. Структура, становішча і дзейнасць рымскакаталіцкай царквы на тэрыторыі Гродзенскага павета ў 17951830 гадах // Весці Нацыянальнай АН Беларусі. Сер. гум. навук.  1999.  №4.  С. 1319.
    3.	Ганчарук I. Становішча і арганізацыйная структура рымскакаталіцкага касцёла на беларускіх землях у складзе Расейскай імперыі // Гістарычны альманах. Гародня, 2002.  Т. 6.  С. 97116.
    4.	Ганчарук I. Палітыка царызму ў адносінах да каталіцкай царквы (17721830 гг.) //Беларускі гістарычны часопіс. 2002. №1. С. 3946.
    18
    19
    5.	Ганчарук I. Каталіцкія манаскія ордэны на Беларусі ў 1770х  1820х гг. (спецыфіка духоўнасці і фармацыйныя дамы) // Гістарычны альманах,Гародня, 2003.Т.9.С. 185196.
    Матэрыялы канферэнйый
    6.	Ганчарук I. Да пытання аб ролі каталіцкай царквы ў вызваленчым руху Беларусі ў X IX ст. // Наш радавод.  Гродна, 1992.  Кн.4, ч.З, С. 633642.
    7.	Ганчарук І.Г. Касцёл і гістарьгчная свядомасць каталіцкага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIlIпершай трэці XIX ст. (спосабы ўплыву) // Наш радавод.  Гродна, 1996.  Кн. 7.  С. 259263.
    8.	Гфнчарук Н. Рнмскокатолнческая церковь н релнгнозная жнзнь в Беларусн в конце XVIIIпервой половнне XIX вв. (па матерналам белорусскнх архнвов) // Proceedings of the commission internationale d’histoire ecclesiastiqe comparee, Lublin 1996. Part 4. Churches  States  Nations. In the enlight enment and in the nineteenth century.  Lublin: Int Europy Srodkowo Wschodniej, 2000.  S. 187200.
    9.	Ганчарук І.Г. Фарміраванне парафіяльнай сеткі Слонімскага дэканата ў XVIIXX стагоддзях // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы гісторыкакраязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 750годдзю горада Слоніма і 70годдзю заснавання Слонімскага раённага краязнаўчага музея ім.І.І.Стаброўскага. / Складальнікі Д.С.Аляшкевіч, І.П.Крэнь; Пад рэд. І.П.Крэня.  Слонім друк., 2002.  С. 219224.
    Артыкулы ў энцыклапедычных выданнях
    10.	Ганчарук I. Кардынал // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.  Мн., 1997. Т.4.С. 114.
    11.	Ганчарук I. Правінцыя ордэна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мн., 1999.T. 5.С. 557.
    12.	Ганчарук I. Правінцыя царкоўная // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1999.T. 5.С. 557558.
    13.	Ганчарук I. Пробашч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1999.  Т. 5.С. 573574.
    14.	Ганчарук I. Прымас // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.  Мн., 1999.  Т. 5. С. 583.
    15.	Ганчарук I. Рымскакаталіцкая царква на Беларусі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.Мн., 2001. —Т.6. Кн.І.С. 154155.
    РЭЗЮМЕ
    ГАНЧАРУКІГАР ГЕНАДЗЬЕВІЧ
    Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. 17721830 гг.
    Ключавыя словы: каталіцкі касцёл, адміністрацыйнатэрытарыяльная структура каталіцкага касцёла, дыяцэзіі, манаскія ордэны, кляштары, парафіі, дзейнасць духавенства, заканадаўчая база, палітыка расійскіх улад, навучальныя ўстановы, фармацьтйныя дамы.