• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе расійскай імперыі. 1772 -1830 гг.

    Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе расійскай імперыі. 1772 -1830 гг.


    Памер: 15с.
    Мінск 2005
    12.46 МБ
    Асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону.
    1.	Юрыдычны статус каталіцкага касцёла разглядаўся царскімі ўладамі ў сувязі з пытаннем замацавання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Яго распрацоўка адбывалася ў адпаведнасці з прынцыпам прымата дзяржавы над царквой і ў галоўных рысах была завершана да 1825 г. Новая заканадаўчая база не толькі змяняла папярэдні статус касцёла на беларускіх землях, але таксама супярэчыла яго традьшыям і канонам. Аднак прыняты ў імперыі прынцып адносін дзяржавы і царквы ў стасунку да касцёла не прывёў у даследуемы перыяд да жаданых вынікаў.
    2.	Прынцып адміністрацыйнага падпарадкавання касцёла расійскаму дзяржаўнаму апарату рэалізоўваўся, між іншым, ў новым дыяцэзіяльным падзеле. Царскія ўлады не прызналі існаваўшую на беларускіх землях на працягу стагоддзяў дыяцэзіяльную структуру і правялі яе рэарганізацыю ў адпаведнасці з новым адміністрацыйным падзелам. Адбылося драбненне дыяцэзіяльных структур. Аб’ектыўна гэта прывяло да выніку, які не быў мэтай царскай адміністрацыі  да ўзмацнення мясцовай сеткі парафій і дэканатаў.
    3.	Змены ў прававым становішчы каталіцкіх манаскіх ордэнаў на беларускіх землях у даследуемы перыяд адбыліся галоўным чынам у адміністрацыйнай сферы. Кляштары захавалі магчымасць дзейнічаць у адпаведнасці з ордэнскімі правіламі, іх агульная колькасць заставалася стабільнай. Выгнанне езуітаў не паўплывала на пазіцыю расійскіх улад у адносінах да іншых манаскіх ордэнаў.
    4.	Каталіцкі касцёл захаваў сістэму сваіх навучальных устаноў  духоўных і публічных. Школы для духавенства з’яўляліся часткай адукацыйнай прасторы на беларускіх землях. Духавенства працягвала адыгрываць вядучую ролю ў развіцці сярэдняй і пачатковай адукацыі на беларускіх землях. Такое становішча тлумачылася шэрагам абставін. Каталіцкае духавенства мела высокі інтэлектуальны патэнцыял. Сістэма яго падрыхтоўкі захавала пераемнасць з часоў Рэчы Паспалітай. Школы пры навіцыятах, студыі, полацкая Акадэмія і духоўныя семінарыі давалі высокаадукаваных выкладчыкаў. Гэта павышала аўтарытэт публічных школ, якімі апекавалася каталіцкае духавенства. Захаванню прыярытэта касцёла ў адукацыі спрыяла кансерватыўная пастава царскіх улад у дачыненні да асветніцтва ў даследуемы перыяд. Апрача таго, сістэму касцёльных навучальных устаноў падтрымлівала мясцовая шляхта.
    5.	У штодзённым рэлігійным жыцці каталіцкае духавенства ажыццяўляла шматлікія віды пастырскай працы. Развіццё разнастайных форм рэлігійнай практыкі, якое пазначылася ў папярэдні перыяд, не было спынена. Знаходжанне ў новай дзяржаве не паўплывала адмоўна на гэты бок дзейнасці
    касцёла. Царскія ўлады не ўмешваліся ў сферу рэлігійнага кулыу, прытрымліваючыся ўзятых на сябе ў гэтай галіне абавязацельстваў.
    6.	Каталіцкі касцёл імкнуўся да ахтыўнай паставы ў грамадскіх справах, захоўваючы адначасова лаяльнасць да царскіх улад. Працягваючы займацца дабрачыннасцю ў межах касцёльных інстытутаў, духавенства актыўна ўключылася ў дзейнасць свецкіх дабрачынных арганізацый, у першую чаргу, у сферы сацыяльнай дапамогі бяднейшым слаям насельніцтва. Удзел у грамадскапалітычным жыцці праявіўся галоўным чынам у антыўрадавых акцыях, якія ажыццяўляліся асобнымі прадстаўнікамі духавенства па асабістай ініцыятыве, пры гэтым яны выступалі не ад імя каталіцкага касцёла, а як прыватныя асобы.
    Асабісты ўклад суіскальніка. Даследаванне з’яўляецца самастойнай аўтарскай працай. Дысертантам выяўлены, сістэматызаваны і прааналізаваны абшырны фактычны матэрыял з архіваў і бібліятэк Беларусі, Польшчы і Расіі. Крытычна асэнсаваны навуковыя працы айчынных і замежных даследчыкаў. Прааналізаваны комплекс матэрыялаў дазволіў выявіць змены ў інстытуцыянальнай пабудове рымскакаталіцкага касцёла, выкліканыя новай палітычнай сітуацыяй пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі прасочана дынаміка парафіяльных і ордэнскіх структур на працягу даследуемага перыяду ў межах сучаснай Рэспублікі Беларусь.
    Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Матэрыялы і вынікі праведзенага даследавання сталі базай для дакладаў і паведамленняў на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях і кангрэсах : Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Царква і культура народаў Вялікага княства Літоўскага і Беларусі” (Гродна, 1992); II Міжнародным кангрэсе беларусістаў “Беларусь паміж Усходам і Захадам“ (Мінск, 1995); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гістарычная памяць народаў Вялікага княства Літоўскага і Беларусі. XIII —XX ст.” (Гродна, 1996); Міжнародным хрысціянскім кангрэсе у “Хрысціянства ў ЦэнтральнаУсходняй Еўропе і яго адносіны з Усходам і Захадам“ (Люблін, 1996); рэгіянальнай гісторыкакраязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 750годдзю горада Слоніма і 70годдзю заснавання Слонімскага раённага краязнаўчага музея ім. 1.1. Стаброўскага “Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў“ (Слонім, 1999).
    Апублікаванасць вынікаў. Асноўныя вынікі даследавання апублікаваны ў 15 навуковых артыкулах, у тым ліку 2  у навуковых часопісах, 3  у навуковых зборніках, 4  у матэрыялах канферэнцый, 6  у энцыклапедычных артыкулах. Агульны аб’ём апублікаваных матэрыялаў складае 99 старонак.
    Структура і аб’ём дысертацыі. Дысертацыя	складаецца	з
    тэрміналагічнага слоўніка, уводзін, агульнай характарыстыкі працы, 5 глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц і дадаткаў. Агульны аб’ём дысертацыі складае 136 старонак. У тым ліку спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры (345 адзінак)  20 стар., дадаткі (13 адзінак) 11 стар.
    6
    7
    АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ
    У першай главе ’Тістарыяграфія і крыніцы” даецца агляд гістарыяграфіі праблемы і аналізуецца стан апублікаваных і архіўных крыніц па тэме даследавання. Глава складаецца з двух параграфаў.У першым параграфе першай главы “Агляд гістарыяграфіі” вызначаны ўзровень распрацоўкі праблематыкі даследавання, якое патрабуе разгляду ў шырокім спектры пытанняў.
    Прававое становішча касцёла, яго арганізацыйныя структуры і дзейнасць духавенства знаходзіліся ў непасрэднай сувязі з палітыкай, якую праводзіў царскі ўрад. Пытанні дысертацыйнага даследавання знайшлі адлюстраванне не толькі ў беларускай гістарыяграфіі, але таксама ў расійскай і польскай.
    У дарэвалюцыйнай Расіі каталіцтва лічылася замежным веравызнаннем. Яго даследаванне, як заўважае Л.Е.Гарызонтаў, перапляталася з пытаннем канфесіянальнай і нацыянальнай палітыкі самадзяржаўя. Першыя працы, у якіх закраналіся розныя аспекты дзейнасці касцёла ў Расійскай імперыі, з’явіліся ў другой палове XIX ст., калі царская палітыка ўжо мела выразна акрэслены курс на абмежаванне ўплываў каталіцкага касцёла. Гэта былі работы, напісаныя з афіцыйнаманархічных пазіцый, у якіх становішча касцёла разглядалася ў сувязі з унутранай і знешняй палітыкай царскіх улад. Аўтары (Д.Талстой, М.Сакалоў і інш.) бачылі ў касцёле перашкоду русіфікацыі беларускіх зямель і ўхвалялі ўрадавыя мерапрыемствы ў дачыненні да яго. Аб’ектам асаблівай увагі даследчыкаў было пытанне захавання і выгнання ордэна езуітаў з Расійскай імперыі. Ю.Самарын, М.Марошкін, А.Папоў, А.Сапуноў звязвалі гэта пытанне з палітычнымі мэтамі царызму, аднак, на іх думку, пастаўленыя пры гэтым задачы не былі дасягнуты.
    Сярод паслярэвалюцыйных даследчыкаў вылучаецца І.К.Смоліч, які даследаваў касцёл праз прызму адносін да яго царскага ўрада і праваслаўнай царквы ў перыяд з канца XVII ст.  да 1917 г. Вызначыўшы тэндэнцыі развіцця каталіцкага касцёла, аўтар звярнуў увагу на спрыяльныя ўмовы, якія склаліся для яго ў часы Кацярыны II, Паўла I і Аляксандра I. Расійская традыцыя даследавання дзейнасці ордэна езуітаў была працягнута ў працах У.Лушпая, С.Якавенкі і іншых аўтараў, якія разглядалі пытанне ў кантэксце ўзаемаадносін езуітаў з папам.
    У беларускай савецкай гістарыяграфіі не існавала канфесіянальнай гісторыі, як асобнай галіны гістарычных ведаў. Сярод нешматлікіх прац, прысвечаных каталіцкаму касцёлу, вылучаліся работы Я.Н. Мараша, які даследаваў эканамічнае становішча касцёла і формы дзейнасці духавенства ў Віленскай дыяцэзіі ў XVIXVIII ст. Аўтар паказаў, што на працягу дадзенага перыяду адбыўся рост зямельнай уласнасці касцёла, павялічылася колькасць парафій і кляштараў.
    Пачынаючы з 1990х гадоў у беларускай гістарыяграфіі павялічылася колькасць даследаванняў, прысвечаных каталіцкаму касцёлу. Прадметам аналізу былі некаторыя аспекты становішча касцёла ў 17721830 гг. у сувязі з царскай палітыкай, сацыяльнаэканамічным і культурным развіццём беларускіх зямель (С.І.Таляронак, М.У.Смяховіч, Я.К.Анішчанка, У.А.Сосна).
    У апошняе дзесяцігоддзе зроблена спроба пераасэнсавання дзейнасці ордэна езуітаў (А.Жлутка, Т.Б.Блінова). Сярод персаналіяў увагу даследчыкаў прыцягнулі асобы мітрапаліта С.Сестранцэвіча і прэлата С.Шантыра (А.Л.Кіштымаў, А.М.Філатава, Н.Каленік). Акрамя таго, былі разгледжаны асноўныя накірункі канфесіянальнай палітыкі царскага ўрада ў 17721860 гг. (А.М.Філатава), а таксама акалічнасці пераводу уніятаў у праваслаўе і лацінскі абрад (А.М.Філатава, С.В.Марозава, У.А.Сосна). Становішча каталіцкага касцёла знайшло адлюстраванне ў калектыўнай працы “Канфесіі на Беларусі”, у якой, у прыватнасці, аналізуецца канфесіянальная палітыка царскага ўрада і некаторыя формы дзейнасці каталіцкага духавенства. С.Я.КульСяльверстава, якая даследавала фарміраванне культуры Новага часу на беларускіх землях у другой палове XVIII ст.  1820х гадах, спецыяльна вылучыла каталіцкае духавенства і звярнула ўвагу на то, што нягледзячы на працэс секулярызацыі, які адбываўся ў розных сферах навукі і культуры, мясцовая спецыфіка і палітычная сітуацыя спрыялі захаванню ўплываў касцёла. С.Марозава надала ўвагу распрацоўцы канфесіянальнай гістарыяграфіі айчыннай гісторыі.
    Найбольш значная па тэме дысертацыі польская гістарыяграфія, у якой разглядаецца становішча касцёла на гістарычных землях Рэчы Паспалітай. Сучасны беларускі фактар у польскіх працах, як правіла, не ўлічваецца. Тэрмін “Беларусь" лакалізуецца ў дачьшенні да пэўнай тэрыторыі  зямель, якія пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай адышлі ў склад Расіі і на якіх Кацярына II арганізавала Беларускую дыяцэзію. У польскіх працах становішча і дзейнасць касцёла аналізуецца ў розных напрамках палітычным, грамадскім, адміністрацыйнатэрытарыяльным. Аўтары даследуюць формы пастырскай і пазакасцёльнай (адукацыйнавыхаваўчай, дабрачыннай, грамадскай) дзейнасці духавенства, распаўсюджанасць пэўных культаў, спецыфіку манаскіх ордэнаў, рэлігійнасць мас і іншыя пытанні.