Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе расійскай імперыі. 1772 -1830 гг.
Памер: 15с.
Мінск 2005
3 гістарыяграфічных распрацовак найважнейшай застаецца праца Т.Крахеля, якая прысвечана гістарыяграфіі Віленскай архідыяцэзіі. У галіне крыніцазнаўства аўтар звярнуў увагу на значэнне, якое маюць ў даследаванні касцёла схематызмы штогадовыя спісы дыяцэзіяльных структур і духавенства.
Найбольш падрабязна польскімі даследчыкамі паказана адміністрацыйнатэрытарыяльная структура касцёла, яго прававое становішча і канфесіянальная палітыка царскага ўрада. Вылучаюцца працы Б.Кумара, С.Літака, П.Гаха, якія ўтрымліваюць багаты фактаграфічны і статыстычны матэрыялы аб дыяцэзіяльным і ордэнскім духавенстве. Абагульняючай працай, у якой былі ўлічаны ўсе папярэднія даследаванні, з’яўляецца юбілейны зборнік, падрыхтаваны калектывам аўтараў да 600годдзя
9
8
Віленскай архідыяцэзіі. Значны прабел у даследаванні гісторыі Мінскай дыяцэзіі быў ліквідаваны выданнем у 1998 г. рукапіса Яна Барэйкі Ходзькі, у якім разглядаюцца дыцэзіяльныя і ордэнскія структуры дыяцэзіі каля 1830 г.
Працы польскіх гісторыкаў патрабуюць крытычнага падыходу, аб’ектам іх даследаванняў з’яўляюцца праявы польскіх уплываў на гістарычных землях Рэчы Паспалітай. Землі сучаснай Беларусі не вылучаюцца ў якасці самастойнага даследавання.
Агляд гістарыяграфіі па тэме дысертацыі дазваляе зрабіць наступныя высновы: асобныя пытанні, якія тычыліся становішча каталіцкага касцёла ў разглядаемы перыяд даследаваліся ў расійскай дасавецкай, савецкай, постсавецкай гістарыяграфіі і польскай гістарыяграфіі з уласных нацыянальных пазіцый; у расійскай гістарыяграфіі асвятляліся галоўным чынам пытанні прававога становішча касцёла і дзейнасці ордэна езуітаў; розныя аспекты тэмы атрымалі нераўнамерную ступень раскрыцця ў навуковых працах. He даследавана арганізацыйная структура касцёла ў межах Рэспублікі Беларусь, яе асаблівасці і параўнальны аналіз. Слаба паказана спецыфіка манаскіх ордэнаў, акрамя езуіцкага, і формы дзейнасці каталіцкага духавенства.
Другі параграф першай главы “Агляд крыніц” прысвечаны аналізу апублікаваных і архіўных крыніц на рускай і польскай мовах.
Абсалютная большасць надрукаваных па тэме крыніц была выдадзена ў Расійскай імперыі на працягу другой паловы XVIII пачатку XX ст. Гэта галоўным чынам заканадаўчыя матэрыялы, якія рэгулявалі прававое становішча касцёла ў дзяржаве. У той жа час дакументы касцёльных структур прадстаўлены даволі сціпла. Крыніцы асабістага паходжання, у першую чаргу дзённікі арцыбіскупа С.Сестранцэвіча і візітатара дамініканскіх кляштараў ўтрымліваюць дадатковыя звесткі аб становішчы касцёла. Дзённік С.Сестранцэвіча паказвае ўзаемаадносіны вышэйшага каталіцкага іерарха з царскай уладай і яго важную ролю ў справах каталіцкага касцёла. Акрамя таго ён адлюстроўвае матывацыю дзейнасці першага каталіцкага мітрапаліта ў Расіі.
Пры падрыхтоўцы дысертацыі выкарыстаны архіўныя матэрыялы Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Нацыянальных гістарычных архіваў Теларусі ў Мінску і Гродне, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі ў Гродне. Гэта галоўным чынам фонды дыяцэзіяльных структур Магілёўскай архідыяцэзіі, Мінскай і Віленскай дыяцэзій, а таксама дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў у Пецярбургу. Дакументы гэтай групы дазваляюць уявіць, як праходзіў працэс прыстасавання касцёла да палітычных рэалій Расійскай імперыі, якія ў сувязі з гэтым распрацоўваліся мерапрыемствы і як выконваліся царскія ўказы. У крыніцах адлюстраваны асноўныя формы дзейнасці духавенства, якія рэгламентаваліся расійскім заканадаўствам.
Іншую групу дакументаў, у якіх прыведзена неабходная для раскрыцця тэмы інфармацыя, складаюць матэрыялы канцылярый грамадзянскіх
губернатараў. У іх знаходзяцца шматлікія матэрыялы, якія адлюстроўваюць камунікатыўную сувязь дзяржаўных структур з дыяцэзіяльным кіраўніцтвам і ўтрымліваюць звесткі аб маёмасным становішчы касцёла, культавых пабудовах, колькасці і складзе вернікаў, наяўнасці шпіталяў і школ, дабрачыннай і іншай дзейнасці духавенства.
Такім чынам, архіўныя крыніцы дазваляюць асвятліць тэму дысертацыйнага даследавання ў розных аспектах, удакладніць і верыфікаваць фактычны матэрыял. Найбольш поўна яны адлюстроўваюць пытанні, якія тычацца арганізацыйнай структуры касцёла і дзейнасці духавенства. Большасць архіўных дакументаў выкарыстана ўпершыню. Значная ўвага ў класіфікацыі крыніц была сканцэнтравана на дакументах дэканальнай структуры касцёла, што дазволіла прасачыць мерапрыемствы і дзейнасць духавенства як на вышэйшым дыяцэзіяльным узроўні, так і ў парафіях.
Другая глава “Распрацоўка заканадаўчай базы царскіх улад у адносінах да каталіцкага касцёла” прысвечана аналізу фарміравання прававога становішча касцёла пасля далучэння зямель Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі ў 17721830 гг.
Кацярына II вызначыла асноўныя прынцыпы, якія рэгулявалі дзейнасць каталіцкага касцёла ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам. 3 аднаго боку, яна гарантавала вернікам свабоду веравызнання, а, з іншага, імкнулася падпарадкаваць касцёл дзяржаўным структурам. Перш за ўсё яна вызначыла парадак зносін каталіцкага духавенства з Рымам (праз пасрэдніцтва ўрадавых структур), а таксама правяла новую дыяцэзіяльную арганізацьпо касцёла, вызначыла для біскупаў грашовае ўтрыманне, захавала манаскія ордэны, у тым ліку ордэн езуітаў, пакінула касцёлу зямельную маёмасць.
Пры пераемніках Кацярыны II былі працягнуты заканадаўчыя мерапрыемствы ў адносінах да каталіцкага касцёла. Павел I правёў чарговую рэарганізацыю каталіцкіх дыяцэзій, узмацніў незалежнасць манаскіх ордэнаў ад дыяцэзіяльнай улады, стварыў асобны дэпартамент у складзе Юстыцкалегіі па кіраванню справамі касцёла. Імператар актыўна выкарыстоўваў каталіцкі фактар у міжнароднай палітыцы. У часы яго праўлення адбылася актывізацыя дзейнасці ордэна езуітаў.
Імператар Аляксандр I стварыў рымскакаталіцкую духоўную калегію, якая была вышэйшай адміністрацыйнай установай каталіцкага касцёла (некананічнай) у Расійскай імперыі да 1918 г. У 1810 г. дзейнасць касцёла была пастаўлена пад нагляд галоўнага ўпраўлення духоўных спраў замежных веравызнанняў.
У часы Аляксандра I прадпрымаліся спробы ўзвысіць кананічны статус касцёла ў дзяржаве і прыцягнуць каталіцкае духавенства да працы ў Біблейскім таварыстве. Кляштарам удалося захаваць аўтаномію ад дыяцэзіяльных біскупаў. Выгнанне ў 1820 г. ордэна езуітаў не паўплывала на становішча іншых манаскіх ордэнаў у краіне. Каталіцкі касцёл працягваў захоўваць значную зямельную ўласнасць, якая была асноўнай крыніцай яго існавання. Нягледзячы на забарону ў заканадаўчым парадку місіянерскай
10 дзейнасці каталіцкага духавенства сярод іншаверцаў, спробы пераводу ў каталіцкую веру не прыпыняліся.
У 18251830 гг. была распачата падрыхтоўка мерапрыемстваў, якая прадугледжвала абмежаванне дзейнасці і ўплываў каталіцкага духавенства. Адбылося заканадаўчае замацаванне статуса касцёла як “цярпімага” інстытута, якому аказваецца заступніцтва. У 1829 г. уступленне ў навіцыят было пастаўлена ў залежнасць ад дзяржаўнай установы галоўнага ўпраўлення духоўных спраў у Пецярбургу. Аднак у цэлым рэальных змен у становішчы каталіцкага касцёла да пачатку паўстання 18301831 гг. не назіралася. Гарантаваная ўладамі свабода ў здзяйсненні рэлігійнага культа захоўвалася.
У трэцяй главе “Адміністрацыйнатэрытарыяльная арганізацыя каталіцкага касцёла на беларускіх землях” разгледжана дыяцэзіяльная і ордэнская структура каталіцкага касцёла, значная ўвага нададзена разгляду парафіяльнай сеткі. Глава складаецца з двух параграфаў.
У першым параграфе другой главы “Дыяцэзіяльная арганізацыя“ паказаны працэс фарміравання новай дыяцэзіяльнай арганізацыі касцёла на беларускіх землях.
Створаная ў 17721774 гг. Беларуская дыяцэзія мела некананічны характар. Першай кананічнай дыяцэзіяльнай (архідыяцэзіяльнай) адзінкай у Расійскай імперыі была Магілёўская архідыяцэзія, якая з самага пачатку мела мітрапаліцкі характар. Магілёўская архідыяцэзія мела ўсе неабходныя для сваёй дзейнасці структуры курыю, кансісторыю, капітулу, дэканаты, духоўныя семінарыі, друкарню. Яе арганізацыя ў пэўным сэнсе была ўзорнай. На яе павінны былі арыентавацца аналагічныя структуры іншых дыяцэзій, якія былі створаны ў 1798 г., у прыватнасці Мінская дыяцэзія. У Віленскай дыяцэзіі захаваліся дыяцэзіяльныя структуры з часоў Рэчы Паспалітай.
Пасля 1798 г. пад кіраўніцтвам мясцовых біскупаў адбылася дэканальная рэарганізацыя касцёла ў адпаведнасці з адміністрацыйнымі межамі паветаў.
Перад 1772 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі налічвалася 259 парафій, з іх прыкляштарных 62 (24,0 %). У 1820х гадах колькасць парафій павялічылася да 319, у тым ліку прыкляштарных да 75 (23,5 %). Традыцыйна найбольш шчыльная сетка парафій знаходзілася ў паўночназаходняй частцы Беларусі. На тэрыторыі Віленскай дыяцэзіі (Гродзенская губерня і частка Віленскай губерні) у 1820х гадах яны складалі палову ад усіх парафій.
У другім параграфе трэцяй главы “Арганізацыя каталіцкіх манаскіх ордэнаў” ахарактызавана духоўная спецыфіка манаскіх фармацый, высветлена арганізацыйная структура манаскіх ордэнаў, вылучаны супольнасці, якія займаліся парафіяльнай дзейнасцю. На тэрыторыі Беларусі былі прадстаўлены ўсе групы манаскіх фармацый ўласна манахі, канонікі рэгулярныя, жабрацкія ордэны, клерыкі рэгулярныя усяго 19 мужчынскіх ордэнаў, a таксама 7 жаночых. Перад першым падзелам Рэчы Паспалітай налічвалася 180
11 мужчынскіх кляштараў (з улікам езуіцкіх) і 28 жаночых. У 1820х гадах на гэтай тэрыторыі было 147 мужчынскіх кляштараў (без езуіцкіх) і 27 жаночых.
Кожны манаскі ордэн меў пэўную спецыфіку духоўнасці, на аснове якой будаваўся яго спосаб жыцця і праца. Манахаў запрашалі для выканання розных відаў дзейнасці : пастырскай, выхаваўчай, адукацыйнай, місіянерскай, даглядам за хворымі і інш.
Найбольш прадстаўнічымі былі жабрацкія ордэны (усяго 106 кляштараў каля 1772 г. і 110 у 1830 г.). Асабліва вылучаліся дамініканцы і бернардзінцы, якія актыўна займаліся пастырствам і развівалі розныя формы рэлігійнага культа. Сярод групы клерыкаў рэгулярных (56 кляштараў каля 1772 г. і 17 у 1830 г.) вылучаліся езуіты і піяры, якія арганізоўвалі сярэднія школы. Баніфраты і рохіты займаліся выключна дапамогай хворым. Найменш прадстаўнічымі былі манаскія ордэны ўласна манахаў (7 кляштараў каля 1772 г. і столькі ж ў 1830 г.) і канонікаў рэгулярных (11 кляштараў каля 1772 г. і 13 у 1830 г.) Сярод жаночых кляштараў найбольш налічвалася дамоў марыявітак (15 каля 1772 г. і 13 у 1830 г.). Шырока былі прадстаўлены кляштары дамініканцаў (44 кляштары каля 1772 г. і 42 ў 1830 г.), бернардзінцаў (22 кляштары каля 1772 г. і 26 у 1830 г.), францысканцаў (21 кляштар каля 1772 г. і такая ж колькасць у 1830 г.), кармелітаў абутых (13 кляштараў каля 1772 г. і 15 у 1830 г.), езуітаў (36 кляштараў каля 1772 г. і 11 перад 1820 г.).