Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый
Памер: 256с.
Мінск 2010
389. Што такое дары Духа Святога?
1830-1831 Дары Духа Святога — гэта пастаянная гатоўнасць, якая 1845 робіць чалавека здольным пайсці за Божым натхненнем. Гэтых дароў сем: мудрасць, розум, рада, мужнасць, умеласць, пабож-насць, боязь Божая.
390. Што такое плады Духа Святога?
1832 Плады Духа Святога — гэта дасканаласці, якія Ён фарміруе ў нас як першыя плады вечнай хвалы. Традыцыя Касцёла на-лічвае іх дванаццаць: «любоў, радасць, спакой, доўгацярплі-васць, спагадлівасць, дабрыня, велікадушнасць, вернасць, ла-годнасць, сціпласць, умеркаванасць, чыстасць» (Гал 5, 22-23, пераклад з Вульгаты).
Грэх
391. Чаго патрабуе ад нас прыняцце Божай міласэрнасці?
1846-1848 Яно патрабуе, каб мы прызналі свае правіны і пакаяліся ў 1870 сваіх грахах. Сам Бог праз сваё Слова і свайго Духа адкрывае нашыя грахі, адорвае нас праўдай сумлення і надзеяй на пра-бачэнне.
392. Што такое грэх?
1849-1851 Грэх — гэта «слова, учынак ці жаданне, якое супярэчыць веч-
1871-1872 наМу Закону» (св. Аўгустын). Гэта знявага Бога праз непаслух-
Годнасць чалавечай асобы 135
мянасць Яго любові. Грэх раніць чалавечую натуру і наносіць шкоду чалавечай салідарнасці. Хрыстус сваёй мукай раскры-вае ўвесь цяжар граху і перамагае яго сваёй міласэрнасцю.
393. Ці існуе адрозненне грахоў?
Ёсць розныя грахі. Яны могуць адрознівацца паводле іх 1852-1853 прадмету ці паводле цнотаў або запаведзяў, якім яны супярэ- 1873 чаць. Грахі могуць датычыць непасрэдна Бога, бліжняга ці нас саміх. Акрамя таго, іх можна падзяліць на грахі, здзейсненыя думкаю, словам, учынкам і занядбаннем.
394. Як адрозніваюць грахі паводле іх цяжкасці?
Адрозніваюць грахі смяротныя і лёгкія. 1854
395. Калі мае месца смяротны грэх?
Смяротны грэх мае месца тады, калі ён адначасова датычыць 1855-1861 значнай матэрыі і здзяйсняецца ў поўнай свядомасці і дабра- 1874 вольна. Гэты грэх знішчае ў нас любоў, пазбаўляе нас асвячаль-най ласкі, вядзе нас да вечнай смерці ў пекле, калі мы не пака-емся. Прабачаецца звычайным спосабам праз сакрамэнт хрос-ту і сакрамэнт пакаяння, або паяднання.
396. Калі мае месца лёгкі грэх?
Лёгкі грэх, які істотна адрозніваецца ад смяротнага граху, 1862-1864 мае месца тады, калі датычыць нязначнай матэрыі або нават 1875 значнай, але здзяйсняецца без поўнай свядомасці ці без цалка-вітай згоды. Ён не знішчае запавету з Богам, але аслабляе любоў; выяўляе неўпарадкаваную прывязанасць да створаных дабро-таў; перашкаджае духоўнаму развіццю і набыванню цнотаў, a таксама практыкаванню маральнага дабра; заслугоўвае часовыя ачышчальныя кары.
397. Як у нас памнажаецца грэх?
Грэх цягне за сабой грэх, а яго паўтарэнне нараджае загану. 1865
1876
136
Частка трэцяя, раздзел першы, глава другая
398. Што такое заганы?
1866-1867 Заганы, у адрозненне ад цнотаў, — гэта дрэнныя звычкі, якія
зацямняюць сумленне і схіляюць да зла. Заганы могуць быць звязаныя з сямю так званымі галоўнымі грахамі: пыхай, хцівас-цю, зайздрасцю, гневам, распустай, неўмеркаванасцю ў ежы і піцці, лянотай ці нудой.
399. Ці нясем мы адказнасць за грахі, учыненыя іншымі?
1868 Мы нясем адказнасць за грахі, учыненыя іншымі, калі са-дзейнічаем ім.
400. Што такое структуры граху?
1869 Гэта грамадскія сітуацыі або інстытуцыі, якія супярэчаць Божаму закону; яны з’яўляюцца праяваю і вынікам асабістых грахоў.
ГЛАВАДРУГАЯ
ЧАЛАВЕЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ
АСОБА I ГРАМАДСТВА
401. У чым заключаецца грамадскае вымярэнне чалавека?
1877-1880 Разам з асабістым пакліканнем да шчасця, чалавеку ўлас-1890-1891 ціва грамадскае вымярэнне, якое з’яўляецца істотным кампа-нентам яго натуры і яго паклікання. Сапраўды, усе людзі паклі-каныя да адной і той жа мэты, якой ёсць сам Бог; існуе пэўнае падабенства паміж супольнасцю Божых Асобаў і братэрствам, якое людзі павінны ўстанаўліваць паміж сабою ў праўдзе і лю-бові; любоў да бліжняга неадрыўная ад любові да Бога.
402. Якая сувязь існуе паміж асобай і грамадствам?
1881-1882 Прынцыпам, суб’ектам і мэтай усіх грамадскіх інстытуцый 1892-1893 З’яўляецца і павінна быць асоба. Некаторыя супольнасці, та-кія, як сям’я і дзяржава, неабходныя для чалавечай асобы. Ка-рысныя таксама і іншыя аб’яднанні, як у межах палітычных
Чалавечая супольнасць
137
супольнасцяў, так і на міжнародным узроўні, якія кіруюцца прынцыпам субсідыярнасці.
403. У чым заключаецца прынцып субсідыярнасці?
Гэты прынцып заключаецца ў тым, што грамадства вышэй-шага ўзроўню не павінна ўмешвацца ў справы грамадства ніжэйшага ўзроўню, пазбаўляючы яго паўнамоцтваў, але павін-на падтрымліваць яго ў выпадку неабходнасці.
404. Чаго яшчэ патрабуе сапраўднае чалавечае суіснаванне?
Яно патрабуе паважаць справядлівасць і адпаведную іерар-хію каштоўнасцяў, а таксама падпарадкоўваць матэрыяльныя і інстынктыўныя вымярэнні ўнутраным і духоўным. Асабліва там, дзе грэх псуе грамадскі клімат, неабходна заклікаць да на-вяртання сэрцаў і да ласкі Божай, каб дасягнуць грамадскіх змен, якія б сапраўды служылі кожнай асобе і яе інтэгральнасці. Любоў, якая патрабуе справядлівасці і робіць здольнымі прак-тыкаваць яе, з’яўляецца найвялікшай грамадскай запаведдзю.
УДЗЕЛ У ГРАМАДСКІМ ЖЫЦЦІ
405. На чым грунтуецца ўлада ў грамадстве?
Кожная чалавечая супольнасць патрабуе законна ўстаноў-ленай улады, якая забяспечвае парадак і садзейнічае ажыццяў-ленню агульнага дабра. Такая ўлада грунтуецца на чалавечай натуры, таму што адпавядае парадку, устаноўленаму Богам.
406. Калі ўлада здзяйсняецца законна?
Улада здзяйсняецца законна, калі дзейнічае дзеля агульна-га дабра і выкарыстоўвае для яго дасягнення дапушчальныя з пункту гледжання маралі сродкі. Таму палітычныя рэжымы павінны быць вызначаныя свабодным рашэннем грамадзян і павінны адпавядаць прынцыпу «прававой дзяржавы», у якой вярхоўную ўладу мае закон, а не самаволя людзей. Несправяд-лівыя законы і рашэнні, якія супярэчаць маральнаму парадку, не абавязковыя для сумлення.
1883-1885
1894
1886-1889
1895-1896
1897-1902
1918-1920
1901 1903-1904 1921-1922
138
Частка трэцяя, раздзел першы, глава другая
407. Што такое агульнае дабро?
1905-1906 Агульнае дабро — гэта сукупнасць тых умоў грамадскага 1924 жыцця, якія дазваляюць групам і адзінкам дасягаць асабістай дасканаласці.
408. Што ўваходзіць у агульнае дабро?
1907-1909 У агульнае дабро ўваходзіць: шанаванне і падтрымка асноў-
1925 ных правоў асобы; узрастанне духоўных і зямных дабротаў асо-бы і грамадства; спакой і бяспека ўсіх.
409. Дзе найбольш поўна здзяйсняецца агульнае дабро?
1910-1912 Найбольш поўна агульнае дабро здзяйсняецца ў тых палі-1927 тычных супольнасцях, якія абараняюць і развіваюць дабро гра-мадзян і сацыяльных груп, не забываючы пра ўсеагульнае даб-ро чалавечай сям’і.
410. Як чалавек удзельнічае ў ажыццяўленні агульнага дабра?
1913-1917 Кожны чалавек згодна са сваёй пасадай і роляй, якую ён 1926 выконвае, удзельнічае ў развіцці агульнага дабра, калі паважае справядлівыя законы і клапоціцца аб сферах, за якія нясе аса-бістую адказнасць, такіх як уласная сям’я і ўласная праца. Больш за тое, грамадзяне, наколькі гэта магчыма, павінны пры-маць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.
Грамадская справядлівасць
411. Як грамадства забяспечвае грамадскую справядлівасць? 1928-1933 Грамадства забяспечвае грамадскую справядлівасць, калі 1943-1944 паважае свабоду і правы асобы, што з’яўляецца мэтай самога грамадства. Больш за тое, грамадства імкнецца да грамадскай справядлівасці, звязанай з агульным дабром і ажыццяўленнем улады, калі стварае ўмовы, якія дазваляюць аб’яднанням і асо-бам дасягнуць таго, на што яны маюць права.
Чалавечая супольнасць
139
412. На чым грунтуецца роўнасць паміж людзьмі?
Усе людзі маюць аднолькавую годнасць і асноўныя правы, 1934-1935 паколькі створаны паводле вобраза адзінага Бога і адораны ад- 1945 ной і той жа разумнай душой; маюць адну і тую ж натуру і па-ходжанне і пакліканыя ў Хрысце, адзіным Збаўцы, да аднаго і таго ж боскага шчасця.
413. Як ацэньваць няроўнасць паміж людзьмі?
Існуе несправядлівая эканамічная і грамадская няроўнасць, 1936-1938 якая закранае мільёны людзей; яна, безумоўна, спрэчная з Еван- 1946-1947 геллем, супярэчыць справядлівасці, годнасці асобы, спакою. Але існуюць таксама адрозненні паміж людзьмі, выкліканыя роз-нымі фактарамі, якія ўваходзяць у Божы план. Сапраўды, Бог хоча, каб кожны атрымліваў ад іншых тое, што яму патрэбна, і каб тыя, у каго ёсць асаблівыя «таленты», дзяліліся імі з іншымі.
Гэтыя адрозненні натхняюць, а часта і абавязваюць асобы быць велікадушнымі, добразычлівымі, шчодрымі, яны таксама заах-вочваюць культуры да ўзаемнага ўзбагачэння.
414. У чым выяўляецца чалавечая салідарнасць?
Салідарнасць, якая вынікае з чалавечага і хрысціянскага 1939-1942 братэрства, выяўляецца найперш у справядлівым размерка- 1948 ванні дабротаў, у справядлівым узнагароджванні за працу і ў абавязку будаваць больш справядлівы грамадскі лад. Цнота салідарнасці рэалізуецца таксама ў сумесным карыстанні ду-хоўнымі дабротамі веры, яшчэ больш важнымі, чым матэры-яльныя.
140
Частка трэцяя, раздзел перійы, глава трэцяя
ГЛАВАТРЭЦЯЯ
БОЖАЕ ЗБАЎЛЕННЕ: ЗАКОНIЛАСКА
Маральны закон
415. Што такое маральны закон?
1950-1953 Маральны закон — гэта справа Божай мудрасці. Ён указвае 1975-1978 чалавеку шляхі і нормы паводзінаў, якія вядуць да абяцанага шчасця, і забараняе дарогі, якія аддаляюць ад Бога.
416. У чым заключаецца натуральны маральны закон?
1954-1960 Натуральны закон, упісаны Стварыцелем у сэрца кожнага 1978-1979 чалавека, заключаецца ва ўдзеле ў мудрасці і дабрыні Бога і выяўляе першапачатковы маральны сэнс, які дазваляе чалаве-ку з дапамогай розуму распазнаваць дабро і зло. Натуральны маральны закон усеагульны і нязменны, ён стварае падмурак асноўных абавязкаў і правоў асобы, а таксама чалавечай суполь-насці і самога грамадзянскага закону.
417. Ці ўсе ўспрымаюць гэты закон?
i960 3 прычыны граху натуральны закон не заўсёды і не ўсімі
ўспрымаецца з аднолькавым разуменнем і непасрэднасцю.
«Бог напісаў на табліцах Закону тое, чаго людзі не здо-лелі прачытаць у сваіх сэрцах» (св. Аўгустын).
418. Якая сувязь паміж натуральным законам і Старым Законам?
1961-1962 Стары Закон з’яўляецца першай стадыяй аб’яўленага Зако-1980 ну. Ён падае мноства праўдаў, якія натуральным чынам даступ-ныя розуму і якія былі змешчаныя і сапраўды пацверджаныя ў запавеце збаўлення. Маральныя патрабаванні, падсумаваныя ў дзесяці запаведзях Дэкалогу, ствараюць падмурак чалавечага паклікання, яны забараняюць тое, што супярэчыць любові да Бога і бліжняга, і прадпісваюць тое, што істотнае для яе.