Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый
Памер: 256с.
Мінск 2010
320. Што такое Віятык?
1524-1525 Гэта Эўхарыстыя, якую атрымліваюць тыя, хто адыходзіць з зямнога жыцця і рыхтуецца да пераходу ў жыццё вечнае. Ат-рыманая ў момант пераходу з гэтага свету да Айца, Камунія Цела і Крыві Хрыста, памерлага і ўваскрослага, з’яўляецца за-родкам вечнага жыцця і моцаю ўваскрашэння.
ГЛАВАТРЭЦЯЯ
САКРАМЭНТЫ СЛУЖЭННЯ СУПОЛЬНАСЦІI МІСІІ
321. Якія сакрамэнты служаць суйэльнасці і місіі?
1533-1535 Два сакрамэнты — пасвячэнне і сужэнства — удзяляюць спе-
цыяльную ласку для асаблівай місіі ў Касцёле і служаць буда-ванню Божага народу. Яны асаблівым чынам прычыняюцца да будавання касцёльнай супольнасці і збаўлення іншых людзей.
Сакрамэнт пасвячэння
322. Што такое сакрамэнт пасвячэння?
1536 Гэта сакрамэнт, дзякуючы якому місія, якую даручыў Хрыс-
тус сваім Апосталам, працягвае здзяйсняцца ў Касцёле аж да сканчэння веку.
Сакрамэнты служэння супольнасці і місіі
113
323. Чаму ён называецца сакрамэнтам пасвячэння?
Пасвячэнне азначае касцёльны стан, да якога ўваходзяць 1537-1538 праз спецыяльную кансэкрацыю (ordinatio — пасвячэнне), якая праз асаблівы дар Духа Святога дазваляе здзяйсняць «святую ўладу» (sacra potestas) ад імя і моцаю Хрыста дзеля служэння Божаму народу.
324. Якое месца мае сакрамэнт пасвячэння
ў Божым плане збаўлення?
У Старым Запавеце правобразам гэтага сакрамэту з’яўля- 1539-1546 ецца служэнне левітаў, а таксама святарства Аарона і ўстанаў- 1590 159і ленне сямідзесяці «старэйшын» (Ліч 11, 25). Гэтыя правобра-зы знаходзяць сваё здзяйсненне ў Езусе Хрысце, які праз ахвя-ру свайго крыжа з’яўляецца адзіным «пасрэднікам паміж Бо-гам і людзьмі» (1 Цім 2, 5), «Першасвятаром наўзор Мэльхізэ-дэка» (Гбр 5, 10). Адзінае святарства Хрыста ажыццяўляецца праз службовае святарства.
«Хрыстус ёсць адзіным сапраўдным Святаром, іншыя —
толькі Яго слугі» (св. Тамаш Аквінскі).
325. Якія ступені сакрамэнту пасвячэння?
Сакрамэнт пасвячэння мае тры ступені, якія з’яўляюцца 1554 неад’емнымі ў арганічнай структуры Касцёла: біскупства, прэз- 1593 бітэрат, дыяканат.
326. Які плён біскупскага пасвячэння?
Біскупскае пасвячэнне дае паўнату сакрамэнту пасвячэн- 1557-1558 ня, робіць біскупа легітымным наступнікам Апосталаў, далу- 1594 чае яго да Калегіі Біскупаў, у якой ён падзяляе з Папам і іншымі біскупамі клопат аб усім Касцёле, а таксама даручае яму абавя-зак навучаць, асвячаць і кіраваць.
114
Частка другая, раздзел другі, глава трэцяя
327. Які абавязак мае біскуп у даручаным яму мясцовым Касцёле?
1560-1561 Біскуп, якому даручаны мясцовы Касцёл, з’яўляецца бач-ным пачаткам і падмуркам адзінства гэтага Касцёла, у якім ён як вікарый Хрыста выконвае пастырскі абавязак з дапамогаю сваіх прэзбітэраў і дыяканаў.
328. Які плён прэзбітэрскага пасвячэння?
1562-1567 Намашчэнне Духам Святым пазначае прэзбітэра незні-1э9° шчальнай духоўнай пячаццю (характарам), прыпадабняе яго да Хрыста-Святара і робіць здольным дзейнічаць у імя Хрыс-та-Галавы. З’яўляючыся супрацоўнікам біскупа, ён кансэкра-ваны, каб абвяшчаць Евангелле і цэлебраваць Божы культ, асаб-ліва Эўхарыстыю, з якой атрымлівае моц для свайго служэння, а таксама, каб быць пастырам вернікаў.
329. Якім чынам прэзбітэр выконвае сваю паслугу?
1568 Будучы пасвячаным дзеля паўсюднай місіі, прэзбітэр здзяй-сняе яе ў мясцовым Касцёле ў сакрамэнтальным братэрстве з іншымі прэзбітэрамі, якія ствараюць «прэзбітэрый» і, у еднасці з біскупам і падпарадкоўваючыся яму, нясуць адказнасць за мясцовы Касцёл.
330. Які плён дыяканскага пасвячэння?
1569-1571 Дыякан, прыпадабняючыся да Хрыста, які служыў усім, 1596 пасвячаны дзеля служэння Касцёлу, якое ён здзяйсняе пад кіраўніцтвам свайго біскупа і якое датычыць паслугі слова, Божага культу, пастырскіх заданняў і дабрачыннасці.
331. Як цэлебруецца сакрамэнт пасвячэння?
1572-1574 Сакрамэнт пасвячэння ўсіх трох ступеняў удзяляецца праз 1597 ускладанне рук біскупа на галаву кандыдата. Пры гэтым біскуп вымаўляе ўрачыстую кансэкрацыйную малітву. У ёй біскуп просіць Бога аб асаблівым праліцці Духа Святога і Яго дароў на кандыдата, адпаведна яго будучаму служэнню.
Сакрамэнты служэння супольнасці і місіі
115
332. Хто можа ўдзяляць гэты сакрамэнт?
Сапраўдна пасвячаныя біскупы, паколькі з’яўляюцца на- 1575-1576 ступнікамі Апосталаў, могуць удзяляць сакрамэнт пасвячэння 1600 ўсіх трох ступеняў.
333. Хто можа атрымаць гэты сакрамэнт?
Яго можа сапраўдна атрымаць толькі ахрышчаны мужчы- 1577-1578 на: Касцёл абавязаны да такога выбару, зробленага самім Па- 1598 нам. Ніхто не можа патрабаваць атрымання сакрамэнту пасвя-чэння, але павінен быць прызнаны прыгодным да такога слу-жэння ўладамі Касцёла.
334. Ці патрабуецца цэлібат ад таго, хто прымае сакрамэнт пасвячэння?
Для біскупства заўсёды патрабуецца цэлібат. Для прэзбітэ- 1579-1580 рату ў Лацінскім Касцёле звычайна выбіраюцца веруючыя нежа- 1599 натыя мужчыны, якія маюць намер захаваць цэлібат «дзеля Ня-беснага Валадарства» (Мц 19,12); ва Усходніх Касцёлах не дазва-ляецца жаніцца пасля атрымання пасвячэння. Да сталага дыя-канату могуць быць дапушчаныя таксама і жанатыя мужчыны.
335. Які плён сакрамэнту пасвячэння?
Гэты сакрамэнт дае асаблівыя ласкі Духа Святога, які пры- 1581-1589 падабняе асвячанага да Хрыста ў Яго патройнай функцыі: Свя-тара, Прарока і Караля адпаведна ступеням сакрамэнту. Пас-вячэнне пакідае незнішчальны духоўны характар (пячаць), таму не можа паўтарацца і не можа ўдзяляцца на абмежаваны час.
336. Якой уладай здзяйсняецца службовае святарства?
Пасвячаныя святары, здзяйсняючы святое служэнне, наву- 1547-1553 чаюць і дзеннічаюць не уласнап уладан і не па загадзе ці дару-чэнні супольнасці, але ў асобе Хрыста-Галавы і ад імя Касцёла.
Таму службовае святарства істотна адрозніваецца, і не толькі ўзроўнем, ад агульнага святарства вернікаў, дзеля служэння якому яго ўстанавіў Хрыстус.
116
Частка другая, раздзел другі, глава трэцяя
Сакрамэнт СУЖЭНСТВА
337. Які Божы намер адносна мужчыны і жанчыны?
1601-1605 Бог, які ёсць любоўю і які стварыў чалавека з любові, паклі-каў яго да любові. Ствараючы мужчыну і жанчыну, Ён паклікаў іх да глыбокай еднасці жыцця ў сужэнстве і да ўзаемнай любо-ві, «таму яны ўжо не двое, але адно цела» (Мц 19,6). Благаслаў-ляючы іх, Богкажа: «Пладзіцеся і размнажайцеся» (Быц 1,28).
338. Навошта Бог устанавіў сужэнства?
1659-1660 Сужэнскі саюз мужчыны і жанчыны, заснаваны і арганізава-
ны па законах самога Стварыцеля, па сваёй натуры ўстаноўле-ны дзеля супольнасці і дабра сужэнцаў, а таксама дзеля нараджэн-ня і выхавання дзяцей. Сужэнскі саюз, паводле першапачатко-вага Божага намеру, непарыўны, як сцвярджае Езус Хрыстус: «Тое, што Бог злучыў няхай чалавек не разлучае» (Мц 10, 9).
339. Якім чынам грэх пагражае сужэнству?
1606-1608 3 прычыны першага граху, які таксама парушыў дадзеную
Стварыцелем супольнасць мужчыны і жанчыны, сужэнскі саюз вельмі часта знаходзіцца пад пагрозай нязгоды і нявернасці. Але Бог у сваёй бязмежнай міласэрнасці дорыць мужчыну і жан-чыне сваю ласку, дзеля ажыццяўлення адзінства іх жыцця па-водле першапачатковага Божага намеру.
340. Чаму навучае Стары Запавет адносна сужэнства?
1609-1611 Бог, галоўным чынам праз педагогіку Закону і прарокаў, дапамагае свайму народу ўзрастаць ва ўсведамленні адзінства і непарыўнасці сужэнства. Абранніцкі запавет Бога з Ізраэлем рыхтуе і прадвызначае новы, здзейснены Сынам Бога, Езусам Хрыстом, запавет з Касцёлам — Яго абранніцай.
341. Чым новым адарыў Хрыстус сужэнства?
1612-1617 Езус Хрыстус не толькі захоўвае першапачатковы парадак, 1661 прадвызначаны Богам, але адорвае сужэнства ласкай існаван-ня ў новай сакрамэнтальнай якасці, што з’яўляецца знакам Яго
Сакрамэнты служэння супольнасці і місіі 117
абранніцкай любові да Касцёла: «Мужы, любіце сваіх жонак, як і Хрыстус палюбіў Касцёл» (Эф 5, 25).
342. Ці сужэнства абавязковае для ўсіх?
Сужэнства не абавязковае для ўсіх. Асаблівым чынам Бог 1618-1620 кліча некаторых мужчын і жанчын наследаваць Пана Езуса на шляху дзявоцтва ці цэлібату дзеля Нябеснага Валадарства, ад-маўляючыся ад вялікага дабра сужэнства дзеля таго, каб кла-паціцца аб справах Пана і імкнуцца падабацца Яму, становя-чыся знакам абсалютнай першаснасці любові Хрыста і аддана-га чакання Яго хвалебнага прыйсця.
343. Як цэлебруецца сакрамэнт сужэнства?
Паколькі сужэнства ўстанаўлівае публічны стан жыцця су- 1621-1624 жэнцаў у Касцёле, яго літургічная цэлебрацыя публічная і ад-бываецца ў прысутнасці святара (ці ўпаўнаважанага Касцёлам сведкі) і іншых сведкаў.
344. Што такое сужэнская згода?
Сужэнская згода — гэта воля, выражаная мужчынам і жан- 1625-1632 чынай, прысвяціць сябе ўзаемна і канчаткова жыццю ў запаве- 1662 1663 це вернай і плоднай любові. Паколькі згода стварае сужэнства, яна неабходная і незаменная. Для сапраўднасці сужэнства зго-да павінна мець за мэту стварэнне сапраўднага сужэнства, яна павінна быць свядомым і дабравольным чынам нарачоных, па-вінна быць выказаная без гвалту ці прымусу.
345. Што неабходна, калі адзін з сужэнцаў не з’яўляецца католікам?
Для заключэння змешанага сужэнства (паміж католікам і 1633-1637 ахрышчаным некатолікам) неабходны дазвол касцёльнай ула-ды. У выпадку розных рэлігій (паміж католікам і неахрышча-ным) для сапраўднасці сужэнства неабходна дыспенса. У кож-ным выпадку істотным з’яўляецца тое, каб сужэнцы ведалі і прымалі мэты і істотныя якасці сужэнства, і каб сужэнец-ка-толік пацвердзіў свае абавязкі, вядомыя таксама другому су-
118
Частка другая, раздзел другі, глава трэцяя
жэнцу, захаваць веру, а таксама запэўніць хрост і каталіцкае выхаванне дзяцей.
346. Які плён сакрамэнту сужэнства?
1638-1642 Сакрамэнт сужэнства стварае паміж сужэнцамі вечныя і вык-
лючныя повязі. Сам Бог замацоўвае сужэнскую згоду Таму су-жэнства, заключанае і здзейсненае паміж ахрышчанымі, ніколі не можа быць скасавана. Больш за тое, гэты сакрамэнт дае су-жэнцам неабходную ласку для дасягнення святасці ў сужэнскім жыцці, для адказнага прыняцця дзяцей і іх выхавання.
347. Якія самыя цяжкія грахі супраць сакрамэнту сужэнства?
1645-1648 Гэта: чужаложства; палігамія, паколькі супярэчыць роўнай годнасці мужчыны і жанчыны, унікальнасці і выключнасці су-жэнскай любові; адмова ад плоднасці, што пазбаўляе сужэнскае жыццё дару дзяцей; развод, які парушае непарыўнасць.