• Газеты, часопісы і г.д.
  • Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый

    Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый


    Памер: 256с.
    Мінск 2010
    198.28 МБ
    291.	Што патрабуецца для прыняцця святой Камуніі?
    Каб прыняць святую Камунію, неабходна быць цалкам да- 1385-1389 лучаным да каталіцкага Касцёла і быць у стане ласкі, гэта зна- 1415 чыць не мець на сумленні смяротнага граху. Той, хто ўсведам-ляе, што ўчыніў цяжкі грэх, павінен прыступіць да сакрамэнту паяднання перад тым, як будзе прымаць святую Камунію. Важ-нымі з’яўляюцца таксама дух засяроджанасці і малітвы, заха-ванне прадпісанага Касцёлам посту і пастаў цела (жэсты, адзенне), што з’яўляецца знакам павагі да Хрыста.
    106
    Частка другая, раздзел другі, глава першая
    292.	Які плён святой Камуніі?
    1391-1397	Святая Камунія ўмацоўвае нашую лучнасць з Хрыстом і Яго
    1416 Касцёлам, ахоўвае і аднаўляе жыццё ў ласцы, атрыманае пад-час хросту і канфірмацыі, дазваляе нам узрастаць у любові да бліжняга. Узмацняючы нас у любові, знішчае лёгкія грахі і за-хоўвае нас ад смяротных грахоў у будучыні.
    293.	Калі можна ўдзяляць святую Камунію іншым хрысціянам?
    1398-1401 Каталіцкія распарадчыкі маюць права ўдзяляць святую Камунію членам Усходніх Касцёлаў, якія не маюць поўнай ед-насці з каталіцкім Касцёлам, калі тыя дабравольна просяць аб ёй і адпаведна да яе падрыхтаваныя.
    Што датычыць членаў іншых касцёльных супольнасцяў, то каталіцкія распарадчыкі могуць правамоцна ўдзяляць святую Камунію вернікам, калі яны пры наяўнасці сур’ёзнай неабход-насці просяць аб ёй, адпаведна падрыхтаваныя да яе і вызна-юць каталіцкую веру адносна гэтага сакрамэнту.
    294.	Чаму Эўхарыстыя — гэта «задатак будучай хвалы»?
    1402-1405	Кожнага з нас Эўхарыстыя напаўняе ласкай і благаслаўлен-
    нем неба, узмацняе ў пілігрымаванні па зямным жыцці і абу-джае прагу вечнага жыцця, яднае ўжо цяпер з Хрыстом, які сядзіць праваруч Айца, з нябесным Касцёлам, з благаслаўлё-най Дзевай і з усімі святымі.
    У Эўхарыстыі мы ламаем «адзін хлеб, які ёсць ежай не-смяротнасці, лекам, каб мы не памерлі, але жылі ў Езусе Хрысце назаўсёды» (св. Ігнацый з Антыёхіі).
    Сакрамэнты аздараўлення
    107
    ГЛАВАДРУГАЯ
    САКРАМЭНТЫ АЗДАРАЎЛЕННЯ
    295.	Навошта Хрыстус устанавіў сакрамэнты пакаяння і намашчэння хворых?
    Хрыстус, лекар душы і цела, устанавіў іх, бо новае жыццё, 1420-1421 якое Ён нам дае ў сакрамэнтах хрысціянскага ўтаямнічання, 1426 можа быць аслаблена і нават згублена з прычыны граху. Таму Хрыстус пажадаў, каб Яго справу аздараўлення і збаўлення Касцёл працягваў праз гэтыя два сакрамэнты.
    Сакрамэнт ПАКАЯННЯ I ПАЯДНАННЯ
    296.	Як называецца гэты сакрамэнт?
    Ён называецца сакрамэнтам пакаяння, паяднання, праба- 1422-1424 чэння, споведзі, навяртання.
    297.	Навошта існуе сакрамэнт паяднання пасля хросту?
    Новае жыццё ў ласцы, атрыманае падчас хросту, не знішчае 1425-1426 слабасці чалавечай натуры і яе схільнасці да граху (г. зн. па- 1484 жадлівасці). Хрыстус устанавіў гэты сакрамэнт для навяртан-ня ахрышчаных, якія аддаліліся ад Яго праз грэх.
    298.	Калі быў устаноўлены гэты сакрамэнт?
    Уваскрослы Пан устанавіў гэты сакрамэнт, калі вечарам у 1485 дзень Пасхі аб’явіўся сваім Апосталам і сказаў ім: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя, на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 22-23).
    299.	Ці ахрышчаныя патрабуюць навяртання?
    Заклік Хрыста да навяртання пастаянна гучыць у жыцці 1427-1429 ахрышчаных. Навяртанне — гэта пастаянны абавязак усяго Касцёла, які з’яўляецца святым, але прымае ў сваё ўлонне грэшнікаў.
    108
    Частка другая, раздзел другі, глава другая
    300.	Што такое ўнутранае пакаянне?
    1430-1433	Гэта актыўнасць «скрушанага сэрца» (Пс 51 [50], 19), ажыў-
    1490 ленага Божай ласкай для адказу на міласэрную любоў Бога.
    Уключае жаль і агіду ад учыненых грахоў, цвёрды намер не гра-шыць болып у будучыні і веру ў Божую дапамогу. Жывіцца надзеяй на Божую міласэрнасць.
    301.	У якіх формах выражаецца пакаянне ў хрысціянскім жыцці?
    1434-1439 Пакаянне выражаецца ў шматлікіх формах, асабліва праз пост, малітву, міласціну. Гэтыя і іншыя шматлікія формы пака-яння могуць практыкавацца ў штодзённым жыцці хрысціяніна, перадусім у перыяд Вялікага посту і ў дзень пакаяння — пятні-цу-
    302.	Якія галоўныя элементы сакрамэнту паяднання?
    1440-1449 Іх два: чыны чалавека, які навяртаецца пад дзеяннем Духа Святога, і адпушчэнне грахоў святаром, які ад імя Хрыста пра-бачае і вызначае спосаб сатысфакцыі.
    303.	Якія ёсць чыны пэнітэнта?
    1450-1460	Гэта: належны рахунак сумлення; жаль (або скруха), які з’яў-
    1487-1492 ЛЯецца дасканалым тады, калі матывуецца любоўю да Бога, недасканалым, калі грунтуецца на іншых матывах, і які ўклю-чае намер болын не грашыць; споведзь, якая заключаецца ў выз-нанні перад святаром учыненых грахоў; сатысфакцыя або вы-кананне пэўных чынаў пакаяння, якія спаведнік вызначае пэні-тэнту для выпраўлення шкоды, учыненай грахом.
    304.	Якія грахі неабходна вызнаваць?
    1456 Неабходна вызнаваць усе цяжкія грахі, якія яшчэ не былі вызнаныя і якія ўспомніліся пасля належнага рахунку сумлен-ня. Вызнаванне цяжкіх грахоў з’яўляецца адзіным звычайным спосабам для атрымання прабачэння.
    Сакрамэнты аздараўлення
    109
    305.	Калі неабходна вызнаваць цяжкія грахі?
    Кожны вернік, дасягнуўшы свядомага ўзросту, мае абавя- 1457 зак вызнаваць асабістыя цяжкія грахі прынамсі раз у год і ў кожным выпадку перад тым, як прыняць святую Камунію.
    306.	Чаму лёгкія грахі таксама могуць быць прадметам сакрамэнтальнай споведзі?
    Вызнанне лёгкіх грахоў, хоць гэта не з’яўляецца неабход- 1458 ным, горача рэкамендуецца Касцёлам, бо дапамагае нам пра-вільна фарміраваць сумленне, змагацца супраць дрэнных схільнасцяў, даверыцца аздараўляльнай моцы Хрыста і ўзрас-таць у духоўным жыцці.
    307.	Хто з’яўляецца распарадчыкам гэтага сакрамэнту?
    Хрыстус даручыў паслугу паяднання сваім Апосталам, іх 1461-1466 наступнікам — біскупам, і супрацоўнікам біскупаў — прэзбітэ- 1495 рам, якія такім чынам становяцца прыладамі Божай міласэр-насці і справядлівасці. Яны здзяйсняюць уладу прабачэння гра-хоў у імя Лйца і Сына, іДуха Святога.
    308.	За кім замацавана права адпушчэння
    некаторых грахоў?
    Права адпушчэння некаторых асабліва цяжкіх грахоў (напр., 1463 тых, якія караюцца экскамунікай) замацавана за Апостальскай Сталіцай або за мясцовым біскупам ці за ўпаўнаважанымі ім прэзбітэрамі; аднак кожны святар можа адпускаць кожны грэх і здымаць экскамуніку з таго, хто знаходзіцца ў небяспецы смерці.
    309.	Ці абавязаны спаведнік захоўваць таямніцу?
    Беручы пад увагу далікатнасць і значнасць гэтай паслугі, a 1467 таксама належную павагу да асобы, кожны спаведнік абавяза-ны без выключэнняў і пад вельмі суровымі карамі захоўваць сакрамэнтальную пячаць, гэта значыць абсалютную таямніцу адносна вызнаных на споведзі грахоў.
    110
    Частка другая, раздзел другі, глава другая
    310.	Які плён гэтага сакрамэнту?
    1468-1470 Плён сакрамэнту пакаяння наступны: паяднанне з Богам і 1496 тым самым прабачэнне грахоў; паяднанне з Касцёлам; вяртан-не стану ласкі, калі ён быў страчаны; дараванне вечнай кары, заслужанай з прычыны смяротных грахоў і, часткова, кар часо-вых, якія з’яўляюцца наступствамі граху; спакой сумлення, a таксама духоўнае суцяшэнне; павелічэнне духоўных сілаў для хрысціянскага змагання.
    311.	Ці можна ў некаторых выпадках цэлебраваць гэты сакрамэнт з агульным вызнаннем і агульным адпушчэннем грахоў?
    1480-1484 У выпадках сур’ёзнай неабходнасці (напр., небяспека бліз-кай смерці) можна здзейсніць супольную цэлебрацыю паяднан-ня з агульным вызнаннем і агульным адпушчэннем грахоў згод-на з нормамі Касцёла і пры наяўнасці намеру вернікаў індыві-дуальна вызнаць цяжкія грахі ў адпаведны час.
    312.	Што такое адпуст?
    1471-1479 Адпуст — гэта дараванне перад Богам часовай кары за грахі, 1498 віна за якія ўжо прабачана. Вернік атрымлівае яго пры пэўных умовах, для сябе самога або для памерлых, праз паслугу Касцё-ла, які, як той, хто раздае ласкі адкуплення, размяркоўвае скарб заслуг Хрыста і святых.
    Сакрамэнт намашчэння хворых
    313.	Як перажывалася хвароба ў Старым Запавеце?
    1499-1502 У Старым Запавеце чалавек падчас хваробы адчуваў сваю бездапаможнасць і ў той жа час разумеў, што хвароба таямні-чым чынам звязана з грахом. Прарокі прадбачылі, што яна можа мець таксама збаўчую каштоўнасць адносна ўласных грахоў і грахоў іншых. Такім чынам, хвароба перажывалася перад абліч-чам Бога, якога чалавек прасіў аб аздараўленні.
    Сакрамэнты аздараўлення
    111
    314.	Што азначае спачуванне Езуса хворым?
    Спачуванне Езуса хворым і шматлікія аздараўленні Ім хво- 1503-1505 рых з’яўляюцца выразным знакам таго, што надыходзіць Бо-жае Валадарства, а значыць — перамога над грахом, пакутамі і смерцю. Праз сваю муку і смерць Езус надае новы сэнс паку-там, якія, калі яны злучаныя з Ягонымі, могуць стаць сродкам ачышчэння і збаўлення для нас і для іншых.
    315.	Якое стаўленне Касцёла да хворых?
    Касцёл, атрымаўшы ад Пана наказ аздараўляць хворых, аба- 1506-1513 вязаны здзяйсняць яго, клапоцячыся пра хворых, узносячы за 1526-1527 іх малітвы заступніцтва. Перадусім Касцёл мае спецыяльны сакрамэнт, устаноўлены для хворых самім Хрыстом і засведча-ны св. Якубам: «Нехта сярод вас хварэе? Няхай пакліча прэз-бітэраў Касцёла, а яны няхай памоляцца над ім і намасцяць яго алеем у імя Пана» (Як 5, 14-15).
    316.	Хто можа атрымаць сакрамэнт намашчэння хворых?
    Яго можа атрымаць вернік, які знаходзіцца ў небяспецы 1514-1515 смерці з-за хваробы ці старасці. Той жа вернік можа атрымаць 1528-1529 яго таксама зноў, калі абвастраецца хвароба або калі з ім здара-ецца іншая цяжкая хвароба. Цэлебрацыі гэтага сакрамэнту па-вінна, па магчымасці, папярэднічаць індывідуальная споведзь хворага.
    317.	Хто ўдзяляе гэты сакрамэнт?
    Ён можа быць удзелены толькі святарамі (біскупамі ці прэз- 1516 бітэрамі).	1530
    318.	Як цэлебруецца гэты сакрамэнт?
    Цэлебрацыя гэтага сакрамэнту, па-сутнасці, складаецца з 1517-1519 намашчэння чала і рук (згодна з рымскім абрадам) або таксама 1531 іншых частак цела (у іншых абрадах) алеем, па магчымасці бла-гаслаўленым біскупам; намашчэнне суправаджаецца малітвай святара, які просіць аб асаблівай ласцы гэтага сакрамэнту.
    112
    Частка другая, раздзел другі, глава трэцяя
    319.	Які плён гэтага сакрамэнту?
    1520-1523 Сакрамэнт намашчэння хворых удзяляе асаблівую ласку, 1532 якая найбольш глыбока яднае хворага з мукай Хрыста дзеля дабра самога хворага і ўсяго Касцёла, адорвае хворага суцяшэн-нем, спакоем, мужнасцю, а таксама прабачэннем грахоў, калі хворы не мог прыступіць да споведзі. Гэты сакрамэнт дае, калі гэтага хоча Бог, таксама фізічнае аздараўленне. У кожным вы-падку, гэтае намашчэнне рыхтуе хворага да пераходу ў дом Айца.