Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Кампендый
Памер: 256с.
Мінск 2010
348. Калі Касцёл дапускае фізічную сепарацыю сужэнцаў?
1629 Касцёл дапускае фізічную сепарацыю сужэнцаў, калі іх су-1649 меснае жыццё з-за сур’ёзных прычын становіцца практычна немагчымым, аднак пажадана было б іх паяднаць. Пакуль жыве другі сужэнец, яны несвабодныя і не могуць заключыць новы саюз, акрамя выпадкаў, калі толькі іх сужэнства з’яўляецца не-сапраўдным і гэта прызнана касцёльнымі ўладамі.
349. Як адносіцца Касцёл да разведзеных, якія жэняцца нанова?
1650-1651 Касцёл, верны Пану, не можа прызнаць сужэнствам грама-1665 дзянскі саюз разведзеных. «Хто развядзецца з жонкаю сваёю і ажэніцца з іншай, той чыніць распусту ў дачыненні да яе. I калі жонка развядзецца з мужам сваім і выйдзе замуж за іншага, чыніць распусту» (Мк 10,11-12). У адносінах да іх Касцёл пра-яўляе старанны клопат і запрашае да жыцця ў веры, да маліт-вы, да спраў любові і хрысціянскага выхавання дзяцей. Аднак
Іншыя літургічныя цэлебрацыі
119
яны не могуць атрымліваць сакрамэнтальнага адпушчэння гра-хоў, прымаць эўхарыстычную Камунію, выконваць некаторыя касцёльныя абавязкі да таго часу, пакуль доўжыцца такая сіту-ацыя, якая аб’ектыўна супярэчыць Божаму закону.
350. Чаму хрысціянская сям’я называецца таксама
хатнім Касцёлам?
Сям’я выяўляе і здзяйсняе супольнасны і сямейны харак- 1655-1658 тар Касцёла, як Божай сям’і, у якой кожны паводле ўласнай 1666 ролі рэалізуе святарства хросту, прычыняецца да таго, каб сям’я стала супольнасцю ласкі і малітвы, школай чалавечых і хрысці-янскіх цнотаў, месцам першага абвяшчэння веры дзецям.
ГЛАВА ЧАЦВЁРТАЯ
ІНШЫЯ ЛІТУРГІЧНЫЯ ЦЭЛЕБРАЦЫІ
Сакрамэнталіі
351. Што такое сакрамэнталіі?
Гэта святыя знакі, устаноўленыя Касцёлам, з дапамогай якіх 1667-1672 адбываецца асвячэнне некаторых абставін жыцця. Яны ўклю- 1677-1678 чаюць малітву, якая суправаджаецца знакам крыжа і іншымі знакамі. Сярод сакрамэнталій важнае месца займаюць благас-лаўленні, якія з’яўляюцца праслаўленнем Бога і малітвай аб атрыманні Яго дароў; кансэкрацыя асобаў і благаслаўленне рэчаў для Божага культу.
352. Што такое экзарцызм?
Экзарцызм — гэта просьба Касцёла, якую ён узносіць на 1673 моцы сваёй улады ад імя Езуса, каб асоба ці прадмет былі аба-роненыя ад уздзеяння злога духа і вызваленыя з-пад яго ўлады.
У простай форме экзарцызм здзяйсняецца падчас абраду хрос-ту. Урачысты экзарцызм, які называецца яшчэ вялікім экзарцыз-мам, могуць здзяйсняць толькі ўпаўнаважаныя біскупам прэз-бітэры.
120
Частка другая, раздзел другі, глава чацвёртая
353. Якія формы народнай пабожнасці суправаджаюць сакрамэнтальнае жыццё Касцёла?
1674-1676 Рэлігійнае пачуццё хрысціянскага народу заўсёды знаходзі-
1679 ла адлюстраванне ў разнастайных формах пабожнасці, якія су-праваджаюць сакрамэнтальнае жыццё Касцёла, а менавіта: ушанаванне рэліквій, наведванне санктуарыяў, пілігрымкі, пра-цэсіі, Крыжовы шлях, Ружанец. Касцёл святлом веры асвячае і падтрымлівае аўтэнтычныя формы народнай пабожнасці.
Хрысціянскае ПАХАВАННЕ
354. Якая сувязь існуе паміж сакрамэнтамі і смерцю хрысціяніна?
1680-1683 Хрысціянін, які памірае ў Хрысце, пасля заканчэння свай-го зямнога існавання пераходзіць да спаўнення новага жыцця, распачатага падчас хросту, умацаванага канфірмацыяй і ўскор-мленага Эўхарыстыяй, якая з’яўляецца прадвяшчэннем нябес-най гасціны. Сэнс смерці хрысціяніна выяўляецца ў святле смерці і ўваскрасення Хрыста, нашай адзінай надзеі; хрысці-янін, які памірае ў Езусе Хрысце, пакідае цела, каб «пасяліцца ў Пану» (2 Кар 5, 8).
355. Што выражае пахаванне?
1684-1685 Пахаванне, хоць цэлебруецца паводле розных абрадаў, што адпавядаюць сітуацыям і традыцыям асобных рэгіёнаў, выяў-ляе пасхальны характар хрысціянскай смерці ў надзеі на ўвас-крашэнне і сэнс лучнасці з памерлым, асабліва праз малітву аб ачышчэнні яго душы.
356. Якія галоўныя моманты пахавання?
1686-1690 Звычайна пахаванне ўключае чатыры асноўныя моманты: вітанне астанкаў памерлага супольнасцю словамі суцяшэння і надзеі, літургію слова, эўхарыстычную Ахвяру і развітанне, пад-час якога душа памерлага даручаецца Богу, які ёсць крыніцай вечнага жыцця, у той час як цела памерлага аддаецца зямлі ў чаканні ўваскрашэння.
На ілюстрацыі прадстаўлена сцэна ўстанаўлення Эўхарыстыі падчас Апошняй Вячэры, якая адбывалася ў вялікім верхнім пакоі, засланым дыва-намі (пар. Мк 14,15).
«I калі яны елі, Езус узяў хлеб, благаславіў, ламаў і даваў вучням, кажу-чы: “Бярыце і ешце, гэта Цела Маё”. Потым узяў келіх, благаславіў, даў ім, кажучы: “Піце з яго ўсе, бо гэта Кроў Мая новага запавету, якая будзе праліта за многіх дзеля адпушчэння грахоў”» (Мц 26, 26-28).
На выяве Езус з Апосталамі сядзяць вакол стала, які мае форму келіха. На стале — эўхарыстычныя постаці: хлеб і віно. Пакой, які паказаны на добра распрацаваным архітэктурным фоне, з будынкамі і круглым табэрнакулю-мам, размешчаным на ся.мі калонах, сімвалізуе Касцёл, жыллё эўхарыстыч-нага Хрыста. Вельмі важная дэталь — постаць апостала Яна, які схіляе сваю галаву на грудзі Езуса (пар. Ян 13, 25). Гэта ўказвае на супольнасць любові, якую Эўхарыстыя стварае ў верніку. Гэта адказ вучня на заклік Настаўніка:
«Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіцьбагаты плён (...). Заставайцеся ў Маёй любові. Калі будзецезахоў-ваць Mae запаведзі, застанецеся ў любові Маёй» (Ян 15,5.9-10).
Эўхарыстыя — гэта еднасць з Езусам і духоўны пажытак, які падтрым-лівае верніка ў добрай штодзённай барацьбе дзеля захавання запаведзяў:
«Збаўца <...> заўсёды і ва ўсім прысутнічае з тымі, хто жыве ў Ім: клапо-ціцца аб кожнай іх патрэбе, з’яўляецца для іх усім і не дазваляе ім звярнуць свой позірк на штосьці іншае, каб яны не шукалі нікога па-за Ім. Сапраўды, святым нічога не патрэбна, акрамя Яго: Ён іх нараджае, узрошчвае і жывіць, з’яўляецца іх святлом і подыхам, сам фарміруе іх погляд, асвячае іх сабою, на-рэшце, адкрываецца ім. Ён адначасова і жывіць, і з’яўляецца для іх пасілкам; Ён дае ім хлеб жыцця, якім з’яўляецца Ён сам; жыццё для жывых, водар для тых, хто дыхае, адзенне для тых, хто жадае апрануцца. Ён таксама той, хто да-памагае ісці і хто з’яўляецца дарогай, а таксама месцам адпачынку і прызна-чэннем. Мы — Ягоныя члены, Ён — Галава. Неабходна змагацца? Ён змагаецца разам з намі і дае перамогу таму, хто яе заслугоўвае. Перамагаем? Гэта Ён з’яў-ляецца нашым вянцом. Так з кожнага месца Ён накіроўвае да сябе наш розум і не дазваляе, каб мы звярнуліся да чаго-небудзь іншага, каб нас ахапіла любоў да чагосьці іншага (...). 3 усяго сказанага становіцца відавочным, што жыццё ў Хрысце датычыць не толькі будучыні, але ўжо сёння існуе для святых, якія жывуць і дзейнічаюць у Ім» (N. Cabasilas, La vita in Cristo, 1,13-15).
Якуб Капіст. Ілюстрацыя да «Тэтраевангелля» (XV ст.). Бібліятэка Айцоў Мхітарыстаў, Вена
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
ЖЫЦЦЁ Ў ХРЫСЦЕ
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
ПАКЛІКАННЕ ЧАЛАВЕКА -ЖЫЦЦЁ Ў ДУХУ
Марыя, Панагія (гр. Panaghia — Усесвятая), — гэта шэдэўр Духа Свято-га. Яе жыццё, ад беззаганнага зачацця аж да хвалебнага ўнебаўзяцця, цалкам падтрымана Божай любоўю. Дух любові Айца і Сына робіць Марыю новым стварэннем, новай Евай, чыё сэрца і розум звернутыя да пакланення і пас-лухмянасці Нябеснаму Айцу, умілаванай дачкой якога Яна з’яўляецца; да прыняцця і служэння Сыну, чыёй Маці, вучаніцай і супрацоўніцай Яна з’яў-ляецца; да адпаведнага супрацоўніцтва з Духам Святым, каштоўнай святы-няй якога Яна з’яўляецца.
На гэтай выяве Марыя акружана анёламі, якія іграюць і радуюцца; над Яе галавой — ззянне Божай любові, што паходзіць ад Духа Святога, якога сімвалі-зуе голуб. Марыя — Маці і ахоўніца Касцёла (пад Яе нагамі мы бачым святы-ню). Праз сваё дзейснае мацярынскае заступніцтва перад Езусам Яна пралівае на Касцёл безліч нябесных ласкаў (іх сімвалізуе куст квітнеючых руж).
Унізе злева — апостал Ян, які сузірае Беззаганную; ён сімвалізуе кожна-га верніка, які бачыць у благаслаўлёнай Дзеве вобраз дасканаласці і, у той жа час, настаўніцу і правадырку да жыцця ў Духу Святым.
Абат цыстэрсаў Крыстыян (XII ст.) разважаў над саўдзелам Марыі ў ду-хоўным досведзе Апосталаў. Параўноўваючы іх з дванаццацю зоркамі, якія вянчаюць Найсвяцейшую Дзеву, абат пісаў:
«Яны часта збіраліся вакол разважлівай Дзевы, як вучні вакол сваёй нас-таўніцы, каб найлепш спасцігнуць праўду Яе ўчынкаў, праўду, якую маглі б прапаведваць іншым у патрэбны момант. Асвячаная і навучаная Богам, Ма-рыя ўяўляла сабой сапраўдную скарбніцу нябеснай мудрасці, бо на працягу доўгага часу Яна знаходзілася, як асаблівая спадарожніца, побач з самой Мудрасцю — сваім Сынам, — запамінаючы і верна захоўваючы тое, што ўба-чыла і пачула» (Sermone I sull’Assunzione della Beata Maria).
Эль Грэка. Св. Ян евангеліст сузіраеДзеву Марыю, Беззаганна Зачатую (каля 1585 г.). Таледа (Іспанія), Музей Санта-Круз
357. Як маральнае жыццё хрысціяніна звязана з верай і сакрамэнтамі?
Тое, што вызнаецца ў сімвале веры, удзяляецца ў сакрамэн- 1691-1698 тах. Сапраўды, праз іх вернікі атрымліваюць ласку Хрыста і дары Духа Святога, якія робяць іх здольнымі жыць новым жыц-цём дзяцей Божых у Хрысце, якога яны з верай прынялі.
«Хрысціянін, прызнай сваю годнасць!» (св. Леў Вялікі).
ГЛАВАПЕРШАЯ
ГОДНАСЦЬ ЧАЛАВЕЧАЙ АСОБЫ
Чалавек — вобраз Бога
358. Што з’яўляецца падставай чалавечай годнасці?
Годнасць чалавечай асобы мае падставы ў тым, што чалавек 1699-1715 створаны паводле Божага вобраза і падабенства. Адораная ду-хоўнай і несмяротнай душой, розумам і вольнай воляй, чалаве-чая асоба скіраваная да Бога і пакліканая, з душой і целам, да вечнага шчасця.
Нашае пакліканне да шчасця
359. Як чалавек дасягае шчасця?
Чалавек дасягае шчасця, дзякуючы ласцы Хрыста, якая дае 1716 яму ўдзел у Божым жыцці. Хрыстус у Евангеллі ўказвае шлях, які вядзе да вечнага шчасця: благаслаўленні. Ласка Хрыста дзейнічае ў кожным чалавеку, які, кіруючыся правільным сум-леннем, шукае і любіць дабро і праўду, і пазбягае зла.
128 Частка трэцяя, раздзел першы, глава першая
360. Чаму благаслаўленні з’яўляюцца для нас важнымі?
1716-1717 Благаслаўленні знаходзяцца ў цэнтры прапаведвання Езу-1725-1726 са> яны аднаўляюць і спаўняюць абяцанні Бога, дадзеныя ў часы Абрагама, адлюстроўваюць аблічча самога Езуса, характарызу-юць сапраўднае хрысціянскае жыццё і раскрываюць чалавеку канчатковую мэту яго дзеянняў: вечнае шчасце.